• Газеты, часопісы і г.д.
  • Наш радавод. Кніга 6

    Наш радавод. Кніга 6


    Памер: 148с.
    Ліда 1994
    194.14 МБ
    
    
    векам і кожным іншым народам. Аднак сярод многіх нацыяў знаходзіцца тонкая праслойка шавіністаў, якая стараецца абдур-ваць свой народ (і ня толькі свой), каб фальшывымі лозунгамі распаліць нездаровыя інстынкты, а пасьля, разыгрываючы псіха-логію натоўпу, захапіць уладу ў свае рукі. У выніку, - большая ці меншая група палітычных ашуканцаў стварае дыктатарскую сістэму кіраўніцтва і тэрорам змушае людзей падпарадкавацца інтарэсам гэтай групы.
       Такім спосабам была захоплена ўлада ў Італіі фашыстоўскай партыяй (Мусаліні); у Нямеччыне - нацыянал-сацыялістычнай партыяй (Гітлер), у Расейскай імпэрыі - камуністычнай партыяй (Джугашвілі) і г. д...
       Як вядома, у супольнай дзяржаве беларускага і. польскага народаў (разам з украінцамі і жмудзінамі) быў ухвалены прынцып: у выпадку зьнешняй агрэсіі мы будзем супольна змагацца „За вольнасыдь нашу і вашу’’. Гісторыя паказала, што беларусы сьвята шанавалі гэты прынцып. Успомнім хоць бы Грунвальд, Монтэ-Касіно , Варшаву, дзейнасьць Касьцюшкі, Каліноўскага. Нажаль пад націскам шавіністычнай польскай праслойкі, іншую пазіцыю адносна беларусаў заняла Польшча. Ідэя экспансіі на Беларусь стала больш прывабнай для ўладаў Польшчы, чым справядлі-васьць і шматгадовае сяброўства.
       Асабліва брыдкую ролю ў гэтым іграла і грае польскае духа-венства. •
       Узгадніўшы „пазіпыі” з варшаўскім урадам, высокаадука-ваныя біскупы Польшчы і ксяндзы парушылі хрысьціянскі закон ПРАЎДЫ і СПРАВЯДЛІВАСЬЦІ. Дасканальна ведаючы, што знач-ная частка насельніцтва Беларусі - каталікі, польскае каталіцкае духавенства, падыходзячы да беларуса, пыталася:
       -     Ты каталік, ходзіш у касьцёл?
       -     Хаджу ў касьцёл, - гаварыў беларус.
       -     Значыць ты паляк! Польскай веры!
       1 малаграматны беларускі селянін (а часта й зусім неадука-ваны) змушаны быў прымаць словы душпастыра за праўду. Яму не мясьцілася ў галаве, што творыцца масавае ашуканства. Што з касьцельнага амвона сам „намесьнік Езуса Хрыстуса” гаворыць няпраўду... Калі ня верыць духоўнаму айцу (у пышных залачоных і срэбраных арнатах) і яго сьвятому крыжу, то каму ж тады верыць?..
       Ня гледзячы на вялікі маральны й палітычны націск польскага духавенства і афіцыйнай сьвецкай улады, ня ўсе беларусы- ката-лікі выракліся роднага народу. Калі ім даказвалі, што „ты паляк” альбо „ты рускі” (бо ходзіш маліцца ў царкву), то гвалтаваны беларус бараніўся:
       -     Я не паляк і ня рускі... Я*- тутэйшы.
       Тутэйшых набралася на тэрыторыі Заходняй Беларусі некалькі
    
    91
    
    дзесяткаў тысяч (толькі на Віленшчыне звыш дзесяці тысяч).
        Як жа, аднак, разьвіваліся ўзаемаадносіны беларусаў і паля-каў на працягу польскай акупацыі да 1939 года?
        Начальнік польскай арміі і польскай дзяржавы Язэп Пілсудзкі у адозве да жыхароў былога Вялікага Княства 22 красавіка 1919 г. сказаў: ;
       -    „Стан бязупыннай няволі, які я, радзіўшыся на гэтай не-шчасьлівай зямельцы, добра ведаю, павінен нарэшце быць зьні-штожаны і ў гэтай быццам праз Бога забытай старонцы павінна запанаваць свабода...
        ...Хачу вам даць магчымасыдь разьвязаць унутраныя нацыя-нальныя і рэліпйныя справы гэтак, як самі таго захочаце, бяз ніякага гвалту або націску з боку Польшчы”.
        Так абяцаў галоўны кіраўнік польскай дзяржавы маршал Язэп (Юзэф) Пілсудзкі, Беларусы паверылі (хойь ня ўсе). На пачатку сапраўды існавала нейкае супрадоўнідтва. У Варшаве і Горадні арганізаваліся беларускія батальёны і палкі. У занятых палякамі рэгіёнах прадаўжалі працаваць сотні беларускіх школ, існавала беларуская прэса і г. д. У Беластоку й Вільні паўсталі сярэднія беларускія школы, усьлед за тым - і ў Навагрудку, Клецку, Радаш-кавічах. Дзейнічалі беларускія арганізадыі і інш.
        Хутка, аднак, адносіны да адраджэнцкага руху беларусаў сталі рэзка мяняцца. Перш за ўсё была зроблена вялікая крыўда ся-лянству. Урад замест патрэбнай зямельнай рэформы (як, нап-рыклад у Латвіі, дзе абшарнікам пакінулі 30 га зямлі, а рэшту перадалі беззямельным і малазямельным сялянам), значныя арэалы зямлі перадаў асаднікам-палякам (быўшым легіянерам). Гэта, зразумела, стала прычынай многіх антыпольскіх выступлен-няў, варожасьці беднай часткі беларускага сялянства да польскіх уладаў.
        Пачалася бескампрамісная ліквідацыя беларускага школь-ніцтва. 3 трохсот беларускіх школ ужо ў дваццатыя гады засталося толькі некалькі (чатыры гімназіі і сэмінарыя). Пра вышэйшыя беларускія навучальныя ўстановы і гутаркі не магло быць. А ў трыццатыя гады ўцалела толькі адна беларуская школа - Вілен-ская беларуская гімназія. І яна мелася ліквідавацца, ды пачалася вайна 1939-га году.
        Ліквідаваліся сістэматычна ўсе беларускія арганізацыі: Ін-стытут гаспадаркі і культуры, Таварыства Беларускай школы, Беларускі банк, кааператыўныя арганізацыі, беларускія выда-вецтвы і г. д.
        ІІрасьледавалася ня толькі беларускае праваслаўнае духа-венства, але й каталіцкае, вуніяцкае. Ксёндз др. Кулак, кс. Адам Станкевіч, кс. Цікота, кс. Стэповіч, кс. Гадлеўскі, кс. Глякоўскі і іншыя бесперапынна прасьледаваліся, перасылаліся ў польскія 92
    
    парафіі, альбо зусім заставаліся без прыходаў. Калі хоць малая частка беларусаў-каталікоў мела магчымасьць маліцца на роднай мове пры кіраўніцтве біскупй Матулевіча, то настаўнік яго - Яры шавініст біскуп Яблжыкоўскі-распачаў і давёў да канйа поўную ліквідапыю беларускай мовы ў касьцёлах. Зразумела, гэта таксама ня выклікала сімпатыі беларусаў да акупацыйнай улады.
       ІІобач са школьніцтвам, перйіымі былі зьліквідаваны вайско-выя беларускія фарміраванні. Частка афіцэраў атрымала пэнсіі. Радавыя вайскоўцы пераведзены ў польскія фармацыі альбо звольнены.
    
       Трагічна выкарчоўваўся беларускі палітычны рух. Пакрыў-джаная сялянская бедната, а таксама гарадзкія рабочыя, якія трымаліся роднай мовы і звычаяў, апынуўшыся на самай нізкай ступені грамадства, былі падатнай глебай для бальшавіцкай агітацыі. ІІерасыланыя з усходу агітатары паўсюдна вялі тайную прапаганду, якой народ ахвотна верыў. І калі перадавыя бела-рускія дзеячьЎ арганізавалі работніцка-сялянскую грамаду, у праграме якой асноўнымі дамаганьнямі было: даць сялянам зямлю без выкупу; устанавіць дэмакратычнае кіраўніцтва; ад-крыць беларускія школы і ўстановы -людзі масава сталі запіс-вацца ў гэтую арганізацыю. He мінула году, як грамада налічвала больш ста тысяч сябраў. Калі ўлады не давалі ходу легальнай беларускай прэсе, шырока распаўсюджвалася нелегальная рознага роду літаратура. Лжывіліся кантакты з Усходняй Беларусьсю. Умела праведзеныя выбары стварылі магчымасць арганізаваць монны пасольскі клюб у сойме. Некалькі беларусаў было і ў сэнаіде. Зьявіліся выдатныя дзеячы, беларускія правадыры, -Тарашкевіч, Рак-Міхайлоўскі, Мятла, Валошын, каторыя трыма-ліся левага напрамку, збліжанага да камуністаў.
       ГІаслы Васіль Рагуля, Фабіян Ярэміч, Павал Каруза прапана-валі больш памяркоўны курс рэформаў. Аднак пасольская група была спаянай, заўсёды дзейнічала сумесна, і яе дзейнасць, якую часта падтрымлівалі левыя польскія партыі, стварала сур’ёзную апазіцыйную сілу. Лсабліва тады, калі выступалі сумесна ўкра-інцы ды іншыя нацыянальныя лідэры.
       Пілсудзкі, які ў тыя гады прадаўжаў кіраваць дзяржавай, спалохаўся масавага ўсенароднага руху беларусаў. Канфлікт узмацняўся й тым, што маршал не навязваў асабістых кантактаў з беларусамі і часта шавіністы падсоўвалі яму дэзінфарманыю. Калі, нарэшце, не знаходзячы зразумення ў польскіх палітычных кру-гах, Тарашкевіч публічна заявіў, што „Беларускі дом будуецца ў Менску, там наша сапраўдная Бацькаўшчына”, - Пілсудзкі прыняў рашэнне поўнасьцю зліквідаваць беларускі палітычны рух. Былі арыштаваны вядучыя дзеячы Грамады, у першую чаргу - Тараш-
    
    93
    
    кевіч, Сымон Рак-Міхайлоўскі, Мятла і іншыя. Жорсткая хваля арыштаў, рэпрэсій і закрыцця беларускіх установаў пракацілася па ўсёй Заходняй Беларусі.
        Абаронцамі беларускіх палітзьняволеных выступілі лепшыя адвакаты Вільні і Варшавы. ГІрацэсы выклікалі рэха ва ўсім сьвеце.
        Пасыпаліся многія тысячы пратэстаў, мітынгаў, маніфэстацый. Тым ня менш, большасьць абвінавачаных была засуджана на 8 і больш гадоў турэмнага зьняволення, „Беларуская Работніцка-Сялянская Грамада” была зьліквідавана.
        Пасьля гэтага былі зачынены апошнія беларускія гімназіі, улады засудзіўшы аднаго вучня (у Навагрудку) на сьмерць, a дзесяткі на розныя тэрміны турэмнага зьняволення.
        ІІры канцы існавання польскай дзяржавы, быў створаны ў Картузскай Бярозе спецыяльны лагер для палітычных вязьняў, у якім „пачэснае” месца было выдзелена многім беларусам...
        Вось так выглядала „барацьба” польскіх лідэраў „за воль-насьць нашу і вашу”! Мы - беларусы дабравольна падстаўлялі свае галовы пад пулі, аддавалі жыццё ў абароне саюзнага польскага народу. А польскія шавіністы? Калі яны заступіліся за нас у бя-дзе?... У патрэбе?... Чаму так складалася, што яны трымаліся ня брацкага, раўнапраўнага супрайоўніцтва, а шавіністычнага, захоп-ніцкага?.. Няхай на гэтае пытанне адкажуць сацыёлагі і гісторыкі.
        Аднак можа ўзьнікнуць пытанне: ці не пара пакончыць з ткм, што было? Забыць пра старое?.. Сёння ж жывуць і дзейнічаюць другія людзі, іншае пакаленне?..
        ІІара! Мы - беларусы даўно гэтага дабіваемся. Ідзём насустрач любым пажаданням з бску ўлад сучаснай Польшчы. Нават зада-лёка зайшлі. Уся тэрыторыя, населеная беларусамі, засыпана польскамоўнымі газэтамі, польскімі кнігамі, польскімі сьцягамі і радыё-тэлевізійнымі перадачамі і дэзінфармацыяй. Вось некалькі тыповых прыкладаў.
       1)    . Прадаўжаецца і ўзмацняецца польская агітацыя, аснованая на лозунгу: „Кажны паляк - католік, кажны католік - паляк”. Што гэты лозунг фальшывы ясна для кожнага нармальнага чалавека.
        Паняцце „польскай веры” выдумана для ашуканства цёмных, няпісьменных альбо малапісьменных людзей, у першую чаргу беларусаў. Бо ніколі ня было і няма „польскай” веры. Падумайце самі, калі кожны - хто ў касьцёл ходзіць (трымаецца каталіцкай веры) - паляк, то сколькі ж палякаў на зямлі?: у Польшчы 36 мільёнаў, у Італіі 50 мільёнаў, у Гішпаніі, Партугаліі, Францыі, Нямеччыне яшчэ больш 50 мільёнаў, а на Беларусі, Украіне, у Расіі, Прыбалтыцы мільёнаў 10... А ў Бразіліі, Аргенціне, Канадзе, ЗША, Ірляндыі, Кітаі, Японіі , Аўстраліі, Індыі, Кітаі... Усяго набі-раецца ня 40 мільёнаў, як паказвае статыстыка, а МІЛЬЯРД