Наш радавод. Кніга 6
Памер: 148с.
Ліда 1994
„ V рэвізія (1796 г )' ІХ рэвізія (1850 г.)²
Катэгорыі сялян ---------------------:-------- ---------------j--------
душ муж, полуі °/0 душ муж. полу| %
Памешчыцкія 22815 54,3 29674 53,7
Дзяржаўныя 5065' 12,1 13106 23.7
Духоўныя 2101 5,0 63 0,1
Паезуіцкія 655 1,6 --- ---
Ленныя --- --- 33 0,1
«Вольныя» люд.зі 2972 7.1 217 0,4
Аднадворцы --- 2569 4,7
Разам сялян 33608 80,0 45662 82,6
Усяго насельніцтва 42038 100,0 55272 100,0
74
Аб шматсаслоўнасйі сялянства Лідскага павета, які да 1843 г. уваходзіў у склад Гродзенскай, а пасля -Віленскай губерняў, сведчаць даныя рэвізій, паводле якіх складалі перапіс падатко-вага насельніцтва, што абавязана 'было плаціць падушны падатак і адбываць рэкруцкую павіннасць. Лля таго, каб прагледзейь эвалюцыю асноўных сялянскіх саслоўяў на Лідчыне, возьмем даныя крайніх па храналогіі рэвізій: пятай, якая праводзілася адразу пасля ўключэння Заходняй Беларусі у склад Расійскай Імперыі, і дзевятай - у сярэдзіне ХІХ ст. (гл. табліцу)
Памешчыйкія (панскія) сяляне з’яўляліся самай шматлікай і найбольш бяспраўнай часткай сельскага насельнійтва. Іх асоба, праца, маёмасйь - усё належала ўладальнікам, якія самі ui пры дапамозе арандатараў і аканомаў чынілі над імі суд і расправу. Прыгонных прадавалі і закладвалі, дарылі і абменьвалі на любую рэч, ссылалі без суда на катаріу, білі розгамі. Самавольства па-мешчыкаў практычна нічым не абмяжоўвалася, так як сялянам забаранялася падаваць на іх скаргі царскай адміністрацыі. Асноў-ньш абавязкам прыгонных было выкананне на карысць паме-шчыка розных павіннасцяў, замацаваных у інвентарах, якія скла-даліся і рэгулярна пераглядаліся самімі ўладальнікамі. Акрамя таго, на плечы сялян клаліся дзяржаўныя падаткі, рэкрушва і розныя грамадскія работы. Спроба дзяржавы рэгулявайь інвен-тары ў 40-50-х гг. не прынесла істотнай палёгкі сялянам, бо фак-тычна замацоўвала той узровень павіннасных адносін іх з паме-шчыкамі, які склаўся да сярэдзіны ХІХ ст. Некаторае змяншэнне ўдзельнай вагі памешчыцкіх сялян на Лідчыне можна тлумачыць канфіскацыямі маёнткаў удзельнікаў шляхенкага паўстання 1830-1831 гг.: паводле УІІІ рэвізіі (1834 г.) у Лідскім павеце лічыліся 1424 душы мужчынскага полу канфіскаваных сялян³. Яшчэ раней канфіскаваліся больш 60 маёнткаў (каля 10,5 тыс. душ) у асоб, якія супрацоўнічалі з французцкімі ўладамі ў 1812 г.⁴, але Аляк-сандр 1 хутка дараваў шляхце „прошедшне заблуждення”.
Лругім па значэнні разрадам сельскага насельніцтва з’яўляліся дзяржаўныя (казённыя) сяляне. Аснову іх складалі прыгонныя былых каралеўскіх старостваў, так званыя старосцінскія, тыя з іх, якія пазбеглі падараванняў расійскім памешчыкам. Паводле звестак на 1798 г., казённымі ў Лідскім павейе лічыліся староствы Барцянскае, Ныборскае, Эйшынскае, Рубіцкае, Радунскае, Ва-сіжышскае, Качаўскае, Лідскае, Новадворскае, Астрынскае , Тусаманскае, дзяржавы - (невялікія маёнткі, ці часткі іх, якія знаходзіліся ў трыманні розных асоб) Бакшты і Філіпаўцы, Баб-лошышкі і Аздзеркі, Кержышкі, Пугачы і Міляцічы, Немаўйы, Горня, Грынкішкі, Канюхі, Кульбаны, Лядныш, лясніцтва Ка-няўскае⁵. На працягу канца ХУІІІ - першай трэці ХІХ ст. казённае саслоўе ўключыла ў свой склад нямала сялян, якія тымі ці іншымі
75
шляхамі выйшлі з-пад улады вотчыннікаў. Гэта епіскапскія (бы-лых сталовых маёнткаў віленскага каталіцкага епіскапа; ключ Ламбровенскі і фальварак Любор - 591 і 170 душ м. п.⁶), паманас-тырскія (пасля скасавання ў 1832 г. „малалюдных” каталіцкіх кляштараў; маёнткі ІІІайбакполь, Старадворцы, Зарэчча, Крупа, Калеснікі, Сйецэлёўшчына, Ельна, Фалькоўшчына, ІІІкордзе, Радзевічы, Хільчыйы - усяго 676 душ м. п.⁷), канфіскаваныя (ва ўдзельнікаў паўстання 1830 - 1831 гг.; усяго 8 маёнткаў і 1573 душы м. п.⁸) і да т. п. У 1837 г. на тэрыторыі Лідскага павета зна-ходзілася 49 дзяржаўных маёнткаў і 12938 сялян (душ м. п.)⁹.
Ажыццяўленне гаспадарчых, адміністрацыйных і судовых правоў над дзяржаўнымі сялянамі аддавалася арандатарам і адміністратарам казённых маёнткаў. Фармальна аб’ём паншчын-ных работ і плацяжоў вызначаўся на аснове інвентароў, діто зад-вярджаліся губернскай казённай палатай, але парушэнні гэтых інвентароў часовымі ўладальнікамі, іх злоўжыванні на сваю ка-рысць былі звычайнай з’явай . Існавала практыка перадачы аран-датарамі казённых маёнткаў у карыстанне іншым асобам, так званая субарэнда, у якой, паводле звестак на 1806 г., знаходзіліся 4092 мужчынскага і 3852 жаночага полу душ у 7 маёнтках Лідскага павета, прычым без зацвярджэння і ведама казённай палаты¹⁰. У выніку, эканамічнае і прававое становішча належачых казне сялян да 40-х гг. ХІХ ст. практычна не адрознівалася ад становішча памешчынкіх прыгонных. Толькі дзякуючы рэформе, якую правёў міністр дзяржаўных маёмасцей граф Кісялёў, была ліквідавана арэндная сістэма эксплуатаныі, значна зменшаны павіннасці сялян, а самі яны пераведзены з паншчыны на грашовы аброк. Адсюль з’явіўся стымул для прыватнаўласнійкіх сялян стайь казённымі, чаго, напрыклад, дабіваліся, двойчы звяртаючыся аб сзаім старосцінскім паходжанні да цара Аляксандра ІІ, сяляне вёскі Кульбакі, паколькі лічылі далей немагчымым жыпь ва ўладзе памешчыка Падгурскага¹¹. У 40-х гадах збег ад памешчыка Вількантіа ў суседні Гродзенскі павет да казённых сялян маёнтка Ротніца селянін Конюх. Яго добра прынялі і нават жорстка збілі тых, каго паслалі вярнуць уйекачаі2.
Буйнейшым уласнікам зямлі і прыгонных з'яўлялася йарква, перш за ўсё каталіцкая. У Гродзенскай губерні ёй належала ў тры разы больш сялян, чым ўсім астатнім капфесіям. У Расійскай імперыі царскі ўрад правёў секулярызайыю царкоўных маёнткаў яшчэ ў 60-х ггі ХУІІІ ст. На новалалучаных тэрыторыях ён з гэтай справай не спяшаўся, бо не хацеў псаваць адносіны з уплывовым йаркоўным клірам, канчаткова тут не замацаваўшыся. На Лідчыне спачатку ўзялі ў казну толькі епіскапскія маёнткі ў сувязі са смерцю ад рук касцюшкаўскіх паўстанцаў віленскага епіскапа Масальскага. Лалей, як ўжо пісалася, прыйшла чарга да нека-
76
торых манастырскіх уладанняў, а ў першай палове 40-х гг., пасля распаўсюджання на заходнія губерні агульнаімперскага закана-даўства, шэрагам йарскіх указаў перадаваліся ў казну ўсе астатнія царкоўныя маёнткі і сяляне. ІІаводле даных на 1842 г., секуля-рызайыі падлягалі 36 маёнткаў, а ў іх 46 вольных і 1452 прыгонных душ м. п. сялян у Лідскім павеце¹³.
ІІэўная колькасць сялян знаходзілася ва „умоўным уладанні”. Гэта так званыя ленныя (раздадзеныя сеймам Рэчы Паспалітай у непадзельную спадчынную ўласнасць да спынення мужчынскай лініі) і паезуіцкія (пасля ліквідацыі у 1773 г. у Рэчы Паспалітай ордэна езуітаў прададзены шляхйе пры ўмове ўплаты вызначаных працэнтаў). Такога роду маёнткі знаходзіліся толькі пад „наг-лядам урада’’, а кіраваліся як вотчынныя; у перспектыве боль-шасць з іх зліліся з памешчыдкімі.
Акрамя асноўных груп прыватнаўласніцкага і дзяржаўнага сялянства, у беларускай вёсцы існавалі адносна нешматлікія катэгорыі непрыгоннага ці паўсвабоднага насельніцтва. Першае месца сярод іх займалі „вольныя” людзі - асабіста свабоднае насельніцтва Вялікага княства Літоўскага, вядомае яшчэ з ХУІ ст. Яно папаўнялася пераважна беглымі прыгоннымі, ваенна-слу-жылым людам, замежнымі выхадцамі і г. д. Нямногія з „вольных людзей мелі ўласную зямлю, асноўная маса карысталася ўчаст-камі паводле дагавораў з землеўласнікамі, за што ўносіла чынш, радзей - адбывала паншчынную павіннасць, плаціла значны большы, чым прыгонныя, дзяржаўны падатак. 1 Іры патуранні мяс-цовых улад і ўрада, памешчыкі выкарысталі ўсе легальныя і нелегальныя спосабы для ператварэння „вольных” сялян у сваіх прыгонных. Так, „вольны” чалавек Ян Дычка неаднаразова скар-дзіўся віленскаму генерал-губернатару на шляхпянку Ленскую і яе аканома Навіцкага „за рабаванне каня, быдла, усёй гаспадар-чай маёмасці, прыгнёт паншчынай па 10 дзён у тыдзень і забранне розных дакументаў, пацвярджаючых вольнасць’ . Тры гады (1822 -1825) цягнулася гэтая справа ў Лідскім павятовым, а пасля 1 ро-дзенскім галоўным судзе, паколькі памешчыца Ленская ўсяляк перашкаджала яе справядліваму вырашэнню. I ўсё ж, дзякуючы настойлівасді Яна Дычкі, ён вырваўся з-пад запрыгоньвання . Але гэта было шчаслівым выключэннем, у асноўным колькасйь вольных’’ людзей рэзка скарачалася. Тых з іх, хто пражываў на казённых землях, ці меў уласныя, указамі 1840 і 1847 гг. залічылі у склад дзяржаўных сялян.
Катэгорыю аднадворцаў заходніх губерняў стварылі царскія ўлады на падставе ўказа 19 кастрычніка 1831 г. „Аб разборы шляхты ў Заходніх губернях і аб упарадкоўванні гэтага роду лю-дзей”. Лідскі павет далёка апярэджваў усе іншыя паветы 1 ро-дзенскай губерні па колькасці шляхты (на 1802 г. -5056 мужчын-
77
v ГЧ скага і 4753 жаночага полу), відаць таму, што знаходзіўся най-ў $ бліжэй да г. Вільні - сталіцы былога Беларуска-Літоўскага гас-
падарства (для параўнання: Гродзенскі павет - адпаведна 3248 і V^ іЗІЗб, Ііружанскі - 801 і 764)¹⁵.^Беспамесная шляхта з’яўлялася ^І ^/асяродкам буржуазных сацыяльных рухаў і нацыянальнай ба-м Л паііьбы. таму йапскі vnan пасля пяУстянмя 4 м
рацьбы, таму царскі ўрад пасля паўстання 1830-1831 г.г. ажыц-
цяўляў перавод яе ў падатковае саслоўе аднадворцаў, якіх, ў сваю чаргу, на аснове законаў 1841 і 1857 гг. зліваў з дзяржаўнымі ся-лянамі і „вольнымі” людзьмі (на памешчыцкіх землях).
Хаця агульная колькасць сялян у павеце за першую палову ХІХ ст. узрасла больш чым на 12 тысяч душ м. п., але ўдзельная вага іх сярод усяго насельнійтва заставалася практычна нязменнай
$ ^
(каля 80%). Затое ўнутры ажыццяўляўся працэс нівеліроўкі і ^^аб яднання сялянскіх катэгорый у напрамку захавання толькі * J ^ двух асноўных груп: дзяржаўных і памешчыцкіх, дзякуючы чаму S ’* колькасдь і ўдзельная вага першых вырасла ў 2 разы.