Наш радавод. Кніга 6
Памер: 148с.
Ліда 1994
Аднак незадавальненне праваслаўнай апазіцыі засталося. У барацьбе за вяртанне святынь яна шукала падтрымкі ў рускага цара, які клопатам аб абароне адзінаверцаў прыкрываў палітыч-ныя інтарэсы Рускай дзяржавы на ўсходнеславянскіх землях Рэчы Паспалітай. У 1658 г. была накіраваяа скарга ў Маскву на ўніятаў, якія забралі ўсе цэрквы ў Ваўкавыску, Гродне, Ноўгарадку, Сло-німе, Лідзе⁹.
На працягу ХУІІ-ХУІІІ ст. уніяцкія прыходы былі створаны ў Лідзе і вёсках Ганчары, Глыбокае, Голдава, Лзікушкі, Лакудава, Жыжма, Лебяда, Збляны, Малое Мажэйкава, Мыта, Орля, Астрына, Радзівонічы (сучасныя Радзівонішкі), Ракаўцы, Сабакінцы (сучас-ная Першамайская), Турэйск, Васкевічы, Бабрым (гл. карту № 2). Паводле „Ведамасці аб грэка-уніяцкіх цэрквах і манастырах Брэсц-кай епархіі” за 1827 г., у Лідскім уездзе было 18 уніяцкіх цэркваў і адзін манастыр, якія мелі 22.496 прыхаджан¹¹. Згодна з данымі 1838 г., Ганчарскую царкву наведвалі 1230 вернікаў-уніятаў, да Глыбоцкай было прыпісана 1872 чалавекі, да Голдаўскай - 1047, Лзікушскай - 614, Лакудаўскай - 922, Жыжмянскай - 725, Лябёд-скай - 812, Зблянскай - 1135, Маламажэйкаўскай - 497, Мытлян-скай - 272, Арлянскай - 1400, Астрынскай - 3327, Ракавіцкай - 630, Сабакінскай - 1379, Турэйскай -947, Баброўскай - 417, Дэмбраў-скай - 853¹². Грэка-уніяцкаму духавенству быў перададзены кармеліцкі манастыр у Лідзе пасля яго скасавання ў 1832 г.¹³
Архівы і дакументальныя публікацыі захавалі крыніцы аб нека-торых баках дзейнасці мясцовых уніяцкіх прыходаў і духавенства, іх зямельныя спрэчкі, фінансавыя пытанні, кадравыя справы, захады на ніве адукацыі, клопаты пра аздабленне храмаў: аб
67
пропусках набажэнства радзівоніцкім святаром з-за п'янства ў 1725 г.¹⁴ і неіспраўнай службе прасвітара гэтай жа царквы Івана Герасімавіча, які ў 1748 г. таксама зрываў набажэнствы¹⁵; аб не-законным збіранні падаткаў у павялічаных памерах лідскім дэ-канам Бялькевічам (’787 г.)¹⁶; аб забойстве святара Мытлянскай царквы Багдана Варацінскага ў 1671 г.¹⁷;аб абвінавачванні жыж-мянскага адміністратара ў „неблагоповеденян” (1780 г.)¹⁸; за-хавалася завяшчанне лідскага земяніна Сільвестра Войны Аранскага пахавадь яго ў Жыжмянскай царкве (1667 г.)¹⁹, вопіс каштоўнасцей Лябёдскай царквы²⁰.
Адна з крыніц расказвае, што ў 1753 г. уніяцкія дэканы на-вагрудскай кангрэгацыі заявілі аб патрэбе адкрыць школы для навучання капланскіх дзяцей. Была прынята пастанова мець у кожным дэканаце па адной школе, у якой бы сыны святароў ва ўзросце ад 7 да 10 гадоў, за кошт бацькоў, тры гады вучыліся чытаць” па руска-славянску” (відаць, на беларускай і царкоўна-славянскай мовах) псалтыры, актоіхі і ірмалогіі, навучаліся бы даркоўным спевам і парадку набажэнства. У лідскім дэканаце такая школа стваралася ў Орлі, адказнасць за пытанні адукацыі неслі святары з вёсак Васкевічы, Збляны, Жыжма²¹. Калі б хто з духавенства не пажадаў аддаць свайго сына ў школу, то пад-вяргаўся штрафу на працягу трох год па 3 талеры штогод. Гэты штраф паступаў на выхаванне ў школе бедных дзяцей.
У адпаведнасці з данымі Яна Курчэўскага, якія ён прыводзіць у сваёй кнізе „Biskupstwo Wilenskie”, у канцы ХУІІІ -пачатку ХІХ ст. у Лідскім дэканаце існавалі школы каталіцкай і ўніяцкай цэркваў у наступных населеных пунктах: Белагруда. Дылеў, Ва-сілішкі, Ідічолна, Беліца, Ласк (Лацк), Новы Двор, Забалопце, Восаў (Осаў), Елна, Жалудок, Ражанка, Шчучын, Ятвеск, Ка-менка, Дэмбраў, Жырмуны, Нецеч.
Найбольшая колькасйь вядомых нам дакументаў апавядаюць пра апошнія гады існавання уніяцтва да Лідчыне. Рэформа уні-яцкай царквы з мэтай збліжэння яе з праваслаўнай, якая право-дзілася самім вышэйшым уніяцкім духавенствам ва ўгоду рус-каму царызму, перарасла ў 30-ыя гады ХІХ ст. у працэс абмежа-вання сферы ўплыву уніяцтва і ў рэшце рэшт у яго ліквідацыю. На тэрыторыі Гродзенскай губерніі гэты працэс праходзіў пад піль-ным наглядам і націскам з боку мясцовых улад.
У 1834 г. пачалося ўсталяванне праваслаўных Іканастасаў ва уніяцкіх храмах Лідскага уезла Унутранаму пераабсталяванню першай падверглася Голдаўская царква, за ёй Ракавіцкая, Аст-рынская. Арлянская, Сабакінская, Ганчарская і Лябёдская ж аказаліся настолькі беднымі, што былі няздольны за ўласны кошт запрасіць сталяроў і мастакоў. Радзівонішская царква знаходзі-лася ў такім дрэнным стане. што яе наогул было вырашана зні-
68
шчьшь. Святар і вернікі з Дакудава, відаідь, аказалі супраціўленне зменам у інтэр’еры свайго храма, так што, як даносіла афіцыйная асоба, „употребляется деятельнейшее настанванне” аб усталя-ванні тут Іканастаса²².
30 снежня 1835 г. гродзенскі губернатар Копцеў загадаў убраць з грэка-уніяцкіх цэркваў усе рэчы, неўласнівыя ўсходняй абраднаспі і перанятыя з каталіцтва: арганы , лаўкі, званочкі. На выкананне загада адводзілася 5 месяцаў. 27 сакавіка 183b г. Лідскі земскі іспраўнік палкоўнік фон Берг інфармаваў губернатара, што такая работа ў Лідскім уездзе ўжо распачата і дае абяпанне прасачыць, каб яна была выканана ва ўсёй дакладнасць
Згодна з распараджэннем грэка-уніяцкай кансісторыі, у трох-месячны тэрмін павінны быць прададзены арганы. а калі не зной-дуцца пакупнікі, іх прадпісвалася разабраць. Арганісты пераво-дзіліся на іншыя духоўныя пасады. Арганы тады меліся ў Баб-роўскай, Голдаўскай, Сабакінскай і Маламажэйкаўскай цэрквах. Лідскі іспраўнік адным з першых зрабіў.справаздачу, што арганы знішчаны, лаўкі вынесены, інпіыя рэчы ліквідаваны-³
У 30-ыя гады ХІХ ст. пачалася перадача уніяцкіх храмаў пра-васлаўнай царкве, якая завяршылася ў Лідскім уездзе пасля ГІолацкага сабора 1839 года. Гісторык Баліньскі адзначае, іпто ў другой палове ХІХ ст. тут была 31 праваслаўная царква з 16280 вернікамі (католікаў тады ва уездзе налічвалася 41668 чалавек). Праваслаўныя парафіі існавалі ў Лідзе, Беліцы, Ганчарах, Бабрах, Голдаве, Дакудаве, Зблянах, Жыжме, Лебядзе, Мыце, Малым Мажэйкаве, Радзівонішках -⁴ (гл. карту № 3).
Параўнанне карт 1, 2, 3, складзвных на аснове аналіза крыніц, дазваляе зрабіць наступныя вывады. 1. Гістарычна склалася, што на поўначы Лідскага раёна, там, дзе пераважала каталіцкае насельніцтва, уніяцкіх прыходаў, за выключэннем Ліды, не было. 2. Уніяцтва атрымала распаўсюджанне на традыцыйнай тэрыторыі праваслаўя (па раідэ Нёман, акрамя крайняга поўдня раёна, і ад вёскі Збляны да сярэдняга цячэння рэк Лебяда і Дзітва-⁵). 3. Пасля скасавання уніі праваслаўныя парафіі былі створаны (ці адноўлены) там, дзе ў ХУІІ - пачатку ХІХ ст. існавалі уніяцкія храмы. Карты 2, 3, накладзеныя адна на адну, поўнасцю супа-даюць. .
У рукапісным аддзеле Навуковай бібліятэкі Вільнюскага дзяржаўнага універсітэта намі выяўленм цікавы, але, на жаль, недатаваны дакумент, які, па нашым назіранням, можна аднесці да 20-30-х гадоў XX ст. Гэта спіс цэркваў Віленскай архідыяцэзіі, якія падлягалі вяртанню на унію. Сярод іх цэрквы ў Ьабрах, Дзі-кушках, Глыбокім, Ганчарах, Мьше, Наўгародавічах, Орлі, Радзі-вонішках, Ракавічах і Сабакінцах Лідскага павету і ў Лебядзе Шчучынскага павету²⁶. Паўтарыць гісторыю не ўдалося.
69
1 Slownik geograficzny Krolestwa Polskiego i innych krajow slowianskich. G. 5 Warszawa, 1884. S. 216.
2 Францыск Скарына. Энцыклапедычны даведнік. Мн., 1988. С. 358.
3 Hlebowicz A. Dekanat Lidzki //Zemia I.idzka. 1992. Kwiecien. N7. S. 11; Slownik geograficzny... G. 5. S. 217.
’ Гаучас П. K. вопросу o восточной н южной граннцах лнтовской этннческой тер-рнторнн в средневековье /7 Балто-славянскме нсследовання. 1986. М., 1988. С. 202.
$ Slownik geograficzny... G.5. S. 216.
$ Мартос А. Беларусь в псторнческой государственной н церковной жнзнн. Мн„ 1990. С. 76.
⁷ Акты, нздаваемые Внленскою археологнческою комяссней (далей - АВАК). Т. 12. Внльна, 1883. С. 520.
8 Опнсанме документов архнва западнорусскнх уннатскмх мнтрополнтов. Т. 1. Спб„ 1897. С. 227-228.
$ Цэнтральны дзяржаўны архіў старажытных актаў, г. Масква. Ф. 124, 1658 год, спр. 1, л. 30.
Ю Опнсанне. докуме.нтов архнва западнорусскнх гннатскнх мптрополнтов. Т 2. Птг.. 1907. С. 863, 1230, 1497.
‘ІДзяржаўны гістарычны архіў Расіі, г. Санкт-Пейярбург. Ф. 824, воп. 1, спр. 78, л. 43-63 зв.
12 Беларускі дзяржаўны гістарычны архіў, г. Гродна. Ф. 1, воп. 19, спр. 1752. Л. 5 зв.-9.
13 Там жа. Спр. 239, л. 44 зв.
І^Опнсанйе документов архнва западнорусскнх уннатскнх мнтрополмтов . Т. 2. С.55.
15 Там жа. С. 124.
15 Там жа. С. 461.
11 Там жа. С. 283.
18 Там жа. С. 388.
1’аВАК.Т, 12 С. 592-593.
20 Опнсанне документов архнва западнорусскнх уннатскмх мнтрополнтов. Т. 2. С. 68.
21 Там жа. С. 153.
22 Беларускі дзяржаўны гістарычны архіў, г. Гродна. Ф. 1., воп. 19, спр. 1004, л. 3.
23 Там жа. Спр. 1005.
24 Slownik geograficzny. G. 5. S. 217.
25 Гаучас П. К вопросу о восточной н южной граннцах лнтовской этннческой террнторнн в средневековье... С. 201-202.
2° Рукапісны аддзе.л Навуковай бібліятэкі Вільнюскага дзяржаўнага універсітэта. Ф. 264, спр. 1365, л. 1.
70
72
Саслоўна*групавы склад сялянства Лідскага павета ў першай палове XIX ст.
У. А. Сосна г. Мінск
У нашых краязнаўчых нарысах і працах, прысвечаных мінуламу Лідскага краю, ды і іншых беларускіх мясцін, адносна сялян да адмены прыгоннага права звычайна агулам канстатуецца, што яны былі ва ўладзе паноў і прыводзяцца для ілюстрацыі асобныя звесткі аб іх павіннасцях, аўтаматычна распаўсюджваючы гэта на ўсю масу дарэформеннага сялянства. Між тым, у сапраўднасйі сяляне дзяліліся на цэлы шэраг разрадаў і груп, як па прынадеж-насці асобным катэгорыям уладальнікаў, так і паводле асаблі-васцяў уласнага юрыдычнага стану. Усё гэта надавала вёсцы кожнага рэгіёну адметны сацыяльна-саслоўны каларыт, абумоў-лівала характар паводзін сялян у розных сітуацыях, было прад-метам асобых клопатаў царскага ўрада і памешчыкаў.
Колькасць і ўдзельная вага катэгорый сялянства сярод насельніцтва Лідскага павета ў канцы XVIII — першай палове XIX ст.