• Газеты, часопісы і г.д.
  • Наш радавод. Кніга 6

    Наш радавод. Кніга 6


    Памер: 148с.
    Ліда 1994
    194.14 МБ
    
    
    
    ^Zytkowicz L. Rzady Repnina na Litwie w Latach 1794-7. Wilno, 1938. S. 398-401.
    •  <₄ 2 рдіДу С.-Пецярбургу. Ф. 571, воп. 9, спр. 53, арк. 24-29.
    V Тамсама, спр. 36, арк. 68-69.
    ^ « 4 дга Літоўскай Рэспублікі. Ф. 378, 1813 г., спр. 52, ч. 1, арк. 303-321.
    Ч\к 5 РДГА у С.-Пецярбургу. Ф. 1374, воп. 2, спр. 969, арк. 143-177.
      ’^ Ч 6 ДГА Літоўскай Рэспублікі. Ф. 515, воп. 22, спр. 54, арк. 6—7.
    S «    7 РДГА у С.-Пецярбургу. Ф. 384, воп. 1, спр. 7, арк. 25-28.
    Л’^ ⁸ ДГА Літоўскай Рэспублікі. Ф. 378, 1830 r., спр. арк. 328. ^. X ⁹ Р^ГА у С.-Пецярбургу. Ф. 379, воп. 3, спр. 2043, арк. 15-16. $> ч^ Ю НДГА РБ у Гродне. Ф. 24, воп. 6, спр. 4, арк. 15—17.
    V ^ $ Ч Крестьянское двнженне в Росснн в 1857 - мае 1861 г. М., 1963. С. 259-261, 538. НДГА РБ у Гродне. Ф. 1, воп. 13, спр. 5, арк 1 -3.
    X 13 ДГА Літоўскай Рэспублікі. Ф. 378, 1842 г., спр. 1336, арк. 184-192.
       ^Х⁴^ ЦДГА РБ у Гродне. Ф. 1, воп. 2, спр. 473, арк. 1—13.
       XX ^ ДГА Літоўскай Рэспублікі. Ф. 378, 1802 г., спр. 145, арк. 29.
    *      16 ЦДГ'А РБ у Гродне. Ф. 1, воп. 2, спр. 1753.
    
    
    
        Лідскія шляхі Ігната Дамейкі
    
    
    
                                             М. І. БУЛАЙ г. Ліда.
    
    
           Час няўмольна аддаляе нас ад тых далёкіх падзей, з якімі звязалі свой лёс лепшыя людзі нашай айчыны. На вялікі жаль, за смугою часу, нават тыя, лёс чыіх дзядоў і прадзядаў быў цесна звязаны з жыццём слаўных сыноў народа, не заўсёды памятаюць
    
    
    
    78
    
         заслугі такіх людзей перад чалавецтвам. І сёння, наўрад ці хто з жыхароў невялічкай вёскі Дамэйкі, што размясцілася непадалёку ад горада Ліды, зможа расказаць, чаму яго вёска носіць такую назву.
            Менавіта, з назвай гэтай невялікай вёсачкі звязана жыццё і дзейнасць вядомага ва ўсім свеце вучонага, Ігната Іпалітавіча Дамэйкі. Яго юнацкае жыццё і пачатак працоўнай дзейнасці звязаны з Лідчынай. Але лепш усё па парадку.
            Нарадзіўся Ігнат Дамэйка ў ліпені 1802 года ў вёсны В. Мя-дзвядка, што знаходзінпа ў 10 кіламетрах ад пасёлка Мір Нава-грудскага павета (цяпер К'арэліцкі раён), у заможнай піляхецкай сям’і. У Дамэйкаў, акрамя Ігната, было яшчэ два сыны і дзве дачкі, Усе дзеці атрымалі выхаванне і першапачатковую адукапыю пад наглядам адукаваных настаўнікаў-гувернёраў, у атмасферы павагі да простых людзей, цягу да ведаў і кнігі, патрыятызму, глыбокай рэлігійнай перакананасці. Усе яны, яшчэ да паступлення ў школу, размаўлялі не толькі на беларускай і польскай мовах, але і на некаторых заходнееўрапейскіх.
    
            ГІасля смерці бацькі, калі Ігнату ледзь споўнілася сем гадоў, хлопчыка ўзяў да сябе на выхаванне ягоны дзядзька Ігнат, якому належалі маёнтак Жабуртоўшчына на Дзятлаўшчыне і апека над памесцем Заполле непадалёку ад Ліды. Тут і быў некаторы час маленькі Ігнат. У дзесяцігадовым узросце, у 1812 годзе, юнак паступае ў школу манахаў-піяраў у Шчучыне, якую скончыў у 1816 годзе. Здольнасці да навукі ў Ігната былі бездакорныя, і ён без асаблівых цяжкасней паступае ў Віленскі ўніверсітэт на факуль-тэт прыродазнаўчых навук, дзе вывучаў біялогію, хімію, матэ-матыку. У тыя ж гады ва ўніверсітэце вучыліся маладыя паэты Адам Міцкевіч, Томаш Зан, Ян Чачот. У хуткім часе Дамэйка пазнаёміўся з імі і ўступіў у тайнае таварыства філаматаў, якім кіравалі Зан і Чачот. Таварыства было блізкім па духу рускім дзекабрыстам.
            Універсітэт закончыў у 1822 годзе. Але не пакінуў яго -піпіа магістарскую работу, наведвае лекцыі па гісторыі і філасофіі. Дзядзька ўскладвае на яго ўсе абавязкі па самастойнаму кіраў-ніцтву маёнткам у Заполлі. У 1823 годзе абараняе навуковую работу па матэматыцы і з дыпломам магістра філасофіі пера-язджае ў Заполле. Было ў той час у Заполлі хат каля трыццаці і значны зямельны уасіў урадлівых зямель і сенажацяў, Ды нядоўга жыў Дамэйка ў Заполлі, У канцы кастрычніка за ўдзел у тава-рыстве філаматаў яго арыштавалі. Амаль паўгода правёў ён у Віленскім астрозе. Але дзякуючы клопатам дзядзькі, былога вядомага адваката Трыбунала Вялікага княства Літоўскага, маладога Дамэйку вызвалілі з турмы і дазволілі пасяліцца пад
    
    79
    
         наглядам паліцыі ў Заполлі без права працаваць у дзяржаўных установах і без права выезду за межы Лідскага павет#. У Заполлі ён цалкам аддае сябе працы ў сельскай гаспадарцы і любімым кнігам. Пацягнуліся доўгія, нудныя, поўныя адзіноты гады. Ён шмат чытае кніг і часопісаў па жывёлагадоўлі і земляробству. Малады гаспадар займаецца развядзеннем пародзістых кароў, коней, наколькі гэта магчыма, імкнецца аблегчыць долю пры-гонных сялян у сваім памесці, арганізуе школу для сялянскіх дзяцей. Бываючы на паляванні, наведвае ў Больценіках Марылю Верашчака (стрыечную сястру), у Жабуртоўшчыне - дзядзьку Ігната, зрэдку бываў у сястры ў вёсцы Далматаўшчына, але не можа наведань родную маці ў маёнтку Сачыўкі, у Мядзвядцьт братоў, магілу бацькі, таму што на выезд у суседні Навагрудскі павет трэба мець дазвол мясновых улад. А прыніжацца перад жан-дарамі Дамэйку не дазваляе яго гонар.
            Жыццё ў вёсцы не зламала дух патрыятызму І. Дамэйкі. ІІа-літыка нацыянальнага прыгнечання ў заходняй частцы Расій-скай імперыі выклікапа адпор з боку народаў прыгнечаных ускра-ін. Ліпеньская рэвалюцыя 1830 года ў Францыі паскорыла выбух паўстання ў Польшчы, Літве і Беларусі. Ігнат Дамэйка далучыўся да паўстаўшых. Аднак сяляне не падтрымалі гэты рух і паўстанне пацярпела няўдачу. У сувязі з гэтым Дамэйка пакідае родныя мясціны і накіроўваецца у Парыж. Яшчэ ў дарозе ён сустракае А. Міцкевіча. У выгнанні іх сяброўства становшпа больш шчырым і дружалюбным. У ІІарыжы Дамэйка слухае лекцыі ў Горнай школе, у Сарбонскім універсітэце, займаецца грамадскай і палітычнай дзейнасцю, выступае на мітынгах з прамовай, заклікае суайчын-нікаў працягваць барацьбу з царскім самадзяржаўем.
            ... І вось - Чылі. Гасцінна сустрэлі чылійцы маладога вольна-думна з рэвалюпыйнымі поглядамі, вучонага-славяніна. І згоду паехань у Чылі Дамэйка даў, напэўна, таму тпто Чылі ўжо стала незалежнай рэспублікай. Каля двух дзесяткаў навучэнцаў Горнай школы ў Какімба ахвотна сталі дапамагаць Дамэйку будаваць лабараторыю. У краіне пасля іспанскага гаспадарання хутка развіваліся капіталістычныя адносіны ў эканоміцы. У багатай на карысныя выкапні краіне адкрываліся новыя руднікі, шахты, і для работы патрабаваліся кваліфікаваныя спецыялісты. У пад-рыхтоўцы іх вядучую ролю адыграў наш суайчыннік. Ігнат Да-мэйка даследуе Анды, наведвае піахты. 3 болем і спагадаю назірае за жьшцём шахцёраў, якім за мізэрную плату даводзілася пра-цаваць у неймаверна цяжкіх умовах - у ствале шахты вертыкальна ставіліся бярвенні з высечанымі прыступкамі, і на такой вось лесвіцы шахцёру трэба было падымаць на паверхню здабытую руду. Вывучаючы Анды, вучоны адкрыў і апісаў шмат радо-
    
    80
    
        вішчаў карысных выкапняў. Яму належьшь права першаадкры-вальніка чылійскай салетры, якая пасля заваявала сусветную вядомавць. У час аднаго з падарожжаў на поўдзень краіны, у Араў-канію, тубыльцы якой адмовіліся падпарадкоўвацца іспанскім заваёўнікам, сабраны матэрыял аб прыродзе Араўканіі, яе жы-харах даў магчымасць падарожніку выдаць кнігу „Араўканія і яе жыхары”, якая ў 1860 годзе была выдадзена ў Вільні на польскай мове. Сярод дзікай прыроды Ігнат Іпалітавіч у думках вяртаўся на радзіму. Лясы гэтых мясцін нагадвалі яму бары і дубровы Гро-дзеншчыны.
           На ўскраіне Сант’яга Дамзйка пабудаваў сабе дамок. У сціп-лым кабінеце была напісана большасць навуковых прац. У гэтым доме збіраліся лепшыя людзі Чылі - вучоныя, дзяржаўныя дзе-ячы, раіліся аб будучым краіны.
           На багатыя радовішчы чылійскай салетры прэтэндавалі Балівія і ГІеру. Паміж Чылі, з аднаго боку, і Балівіяй ,і Перу, з другога, успыхнула вайна. Чылійцы перамаглі. Дамэйка абурьіўся, калі чылійскія генералы даслалі яму трафейнае абсталяванне і біб-ліятэку з універсітэта ў Ліме. І даслаў ім свой пратэст: „Універсітэт накрадзеных трафеяў не прымае. Прашу не марудзячы забраць рэчы назад”. Асудзіў захопніцкую пазіныю чылійцаў публічна. Прагрэсіўнымі былі яго погляды на адносіны чылійскіх улад да арауканскіх індзейцаў. „Не бачу ніякай неабходнасці, каб дама-гадца каланізацыі гэтых зямель, якія належаць не ўраду, а пра-цоўнаму, чэснаму і мужнаму народу”. І яшчэ з усёй катэгарыч-насцю: „Арауканскія індзейцы не з’яўляюцца дзікунамі. Я лічу іх больш цывілізаванымі.., чым іх прыгранічныя цывілізатары...”
           Удзячная чылійская грамадскасць абрала І. Дамэйку рэктарам універсітэта у Сант’яга, а затым тройчы перавыбірала яго на гэтую пасаду. Аўтарытэт нашага земляка ў Чылі быў бездакорны. Ён стварыў праект структуры выкладання дысцыплін у агульна-адукацыйнай і вышэйшай школах. У Сант’яга ўзначаліў работы па водазабеспячэнню горада, увёў метрычную сістэму мер і вагаў, напісаў падручнікі па мінералогіі і фізіцы. Ён патрабаваў ад улад паляпшэння ўмоў працы і жыцця гарнякоў. І ўрад прыслухоўваўся да яго голасу.
           Творчая думка і энергія былі невычэрпныя і ён арганізаваў службу метэаралогіі, курсы фізікі і хіміі для моладзі, стварыў мінералагічны і этнаграфічны музеі, хімічную і горную лабараторыі. 3 яго імем звязана распрацоўка навуковай асновы эксплуатацыі прыродных багаццяў Чылі. Вынікі яго даследаванняў выкладзены ў 130 навуковых працах, якія апублікаваны на многіх мовах свету.
           Урад краіны ў гонар нашага земляка выпусціў памятны ме-даль і прызначыў яму самую высокую ў краіне пенсію - 6000 піяст-раў у год. У рэспубліцы шырока адзначаўся 30-гадовы юбілей
    
    81
    
        працы „Дона Ігнацыо”, як з любоўю называлі яго чылійцы, прыс-воена званне „ганаровы чыліец”. У гонар вучонага былі выпушча-ны спецыяльныя зборнікі, яго імем названа фіялка - „віёла дамей-кана”, выкапнёвы слімак „науцілус дамэйкус”, мінерал дамэйкіт. А на геаграфічнай карце можна убачыць вулканічны горны ланцуг працягласцю каля 1000 км., які названы „Кардыльерай Дамэйкі”.
            У арэоле славы ў Чылі не забываўся Дамэйка пра радзіму, сваіх сяброў. He згладзілі уражанняў маладосці ні час, ні адлегласць. 3 самотаю і пяшчотай згадваў ён у пісьмах да сяброў родныя над-нёманскія лясы і пушчы, апавітыя жыццёвымі бедамі берагі Нёмана. Але толькі ў 1884 годзе, незадоўга да смерці, амаль праз паўстагоддзе, падумаўшы, што царскія ўлады ўжо нічога не зро-бяць яму, сусветна вядомаму вучонаму, Ігнат Іпалітавіч Дамэйка вырашыў наведаць родны^ мясціны.