Наш радавод. Кніга 6
Памер: 148с.
Ліда 1994
І зноў Еўропа. 3 вялікай пашанай сустракаюць Дамэйку вучо-ныя Сарбоны, Кракава, дзе яму прысуджаюць вучоную ступень га-наровага доктара. У Варшаве яго сустракаў апошні з філаматаў паэт Антон Адынец. Разам яны едуць у Беларусь. Але і праз паў-стагоддзя не забыліся царскія ўлады пра вольнадумства вучонага і спрабавалі не пусціць Дамэйку на радзіму. Нарэшце, дазвол на паездку атрыман. Мясцовая інтэлігенцыя , сяляне Гродзеншчыны гасцінна і шчыра хлебам і соллю, народнымі песнямі сустракалі сусветна вядомага вучонага - чалавека з легендарнай біяграфіяй . Разам з Антонам Адынцом Дамэйка наведаў Мядзвядку, Мір, Навагрудак, Крошын і іншыя мясціны, дзе прайшло маленства, юнацтва, дзе ён сталеў і набіраўся мужнасці. Даўно ўжо няма блізкіх сяброў, толькі гаі ды лугі Прынямоння ласкава сустракалі свайго сына, як і ў тыя далёкія часы юнацтва.
I вельмі прыемна, што імя вядомага вучонага ўвайшло на ста-ронкі падручніка геаграфіі для 7 класа „Мацерыкі і краіны”, за-хавалася ў назве невялікай вёсачкі на Лідчыне, а ў сярэдзіне лістапада 1993 года выканкам Дзітвянскага сельскага Савета назваў новую вуліцу імем вучонага ў пасёлку Дзітва Лідскага раёна. Аб вядомым чалавеку напамінае і алея, якая выцягнулася роўнай стужкай ад былога памесця Заполле, якая, магчыма, была пасаджана у той час, калі тут жыў Ігнат Дамэйка.
1. Ян Мілер. Шарэнга вялікіх падарожнікаў. Наша ксенгарня Польша. г. Торунь 1975 г.с. 120-121.
2. А. Мальдэіс. Падарожжа ў ХІХ ст. „Народная асвета” г. Мінск. 1969 г. с. 130—139.
3. В. Грыцкевіч. Падарожжы нашых землякоў. г. Мінск, 1968 г. с. 97-121.
4. Б. Клейн. Знойдзена ў архіве г. Мінск 1968 г. с. 61-73.
5. У. Урбановіч. Газета „Уперад”. 1989 г., 16, 19, 20 верасня.
82
Вайсковы начальнік Лідскага павета грамадзянін Нарбут
В. В. Швед г. Гродна
Людвік Нарбут, аб якім тут пойдзе гаворка, адыграў у паў-станні 1863 года значную ролю. Аб гэтым сведчаць сучаснікі. А. Яліцкі-аўтар кніжкі „Нарбут” - пісаў: Каліноўскі - „найвялікшы з нашых рэвалюпыянераў, выразнік грамадскай думкі паўстання ў такой жа меры, як Нарбут быў выразнікам духу і гераізму эпохі...”
Сябра Народнага ўрада A . Гілер таксама ставіў Нарбута ў шэраг з Каліноўскім: Каліноўскі „человек безграннчного самопожертво-вання, честностн, разума н энергнн. Лнчность выдаюіцаяся, дос-тойная стоять рядом с Снгнзмундом Сераковскнм, Людвнком Нарбутом н Антоннем Мацкевнчем в памятн народной”.¹
У 130-годдзе з дня паўстання нельга не ўспомніць пра Людвіка Нарбута. Асабліва тут, на Лідскай зямлі, з якой яго звязваюць першыя і апошнія гады жыцця. 31 жніўня 1832 г. у маёнтку Шаўры Лідскага павета ў сям’і архітэктара, інжынера і вядомага гісторыка Літвы Тэадора Нарбута нарадзіўся хлопчык, якога назвалі Людві-кам. Ён вучыўся ў Лідскім павятовым вучылішчы, потым у Ві-ленскай гімназіі, дзе ў канцы 1850 г. быў арыштаваны за сгтробу
стварыць „обгцество патрнотов с нелью пронзвестн восстанне”. У сакавіку 1851 г. Людвіка публічна пакаралі розгамі і аддалі ў салдаты. У пісьмах з Каўказа ён прасіў сястру Тэадору прыслаць хаця б засушаную кветку або жытні каласок з родных палёў. Вярнунна сюды давялося толькі ў пачатку красавіка 1860 г. Жыў у бацькі, вёў гаспадарку, калі ажаніўся, пасяліўся ў маёнтку Сер-бянішкі, недалёка ад Шаўраў. У лютым-красавіку 1863 г. паміж Лідаю і Мерачам дзейнічаў атрад Л. Нарбута.
Калі пачалося рыхтавацца паўстанне, Нарбут звязаўся з „чырвонымі”, Каліноўскім, бываў на канспіратыўных сходах у Лідзе. У падпольнай арганізацыі выконваў абавязкі акруговага арганізатара. 13 лютага загадам Віленскага рэвалюцыйнага ка-мітэта Нарбут быў назначаны вайсковым начальнікам Лідскага павета (цяпер гэта тэрыторыя Лідскага і Воранаўскага раёнаў). Ён
83
адным з першых арганізаваў партызанскі атрад на Беларусі. He схаваўся за псеўданімам, як гэта зрабіла большасдь камандзіраў, а дзейнічаў у родных мясйінах, дзе мясйовыя жыхары яго добра ведалі і паважалі. Гэта быў смелы ўчынак і свядомы выклік дарскаму ўраду.
Ядро паўстанцкага атрада Нарбута склалася ў пачатку лютага з яго, брата Баляслава (ад’ютанта) і былога студэнта Пепярбурска-га ўніверсітэта Уладзіслава Пілецкага. У будаўніцтве атрада значную дапамогу аказала сястра Людвіка Тэадора Маньчуньска (Манджунская). Яна прывяла ў атрад двух расейскіх афіцэраў, групу віленскай моладзі, дастаўляла харчовыя прыпасы і нават сама ажыццяўляла пераходы з атрадам.
Першы лагер нарбутаўцаў быў заложаны ў 3 вярстах ад м. Нача. Сюды з невялікай групай прыйшоў Леў Краінскі. Разам перайшлі ва ўрочышча Сабалюнды, куды прыбыў ксёндз, настаядель Віш-неўскага касцёла Лідскага павета Юзаф Гарбачэўскі (ён стаў капеланам атрада). Аснову атрада Нарбута складалі сяляне - гэ-та адна з асаблівасцей, бо ў многія атрады іх уцягвалі сілком. Людвік, як я ўжо казаў, карыстаўся папулярнасцю, а яшчэ, будучы дэмакратам, ён абвясціў маніфест аб спыненні павіннаспей і надзеле сялян зямлёй. Атрад быў нядрэнна ўзброены (партыя зброі і экіпіроўкі паступіла таксама з Вільні), дысдыплінаваны, навучаны страляць і прыёмам партызанскай вайны.
Аб тактьшы атрада Нарбута пісаў у сваім рапарде начальніку расійскіх войск, якія знаходзіліся ў Віленскай губерні, палкоўнік Амсараў: „Шайка эта хорошо вооружена н органнзована, во время действнй высылает цепн н в совершенстве пользуется местностью, даже устранвает засекн для собственного прнкрытня. He нмея обоза, легко одетая, знакомая с местностью, она заннмает в лесу трудно доступные познцнн. Прн прнблнженнн войск, хотя не представляет большого сопротнвлення, но встречая войска она нз-за надёжного прнкрытня, быстро отступает в чаіцу, вновь за-ннмая другую позндню, прн этом образе действнй войска нашн, не нмея возможностн её настнгать в частом лесу, могут нестн бес-полезные потерн...”² На тактыку атрада Нарбута безумоўна спрыяў яго ваенны вопьтт: ён удзельнічаў у двух войнах - Каў-казскай і Крымскай , меў званне прапаршчыка і пайдюў у адстаўку падпаручнікам.
За амаль чатыры месяцы існавання атрад Нарбута ўдзельнічаў у шэрагу баёў і сутычак. 28 лютага нарбутаўцы з'явіліся ў навакол-лі м. Эйшышкі Лідскага павета. Ішлі з вёскі да вёскі, начавалі ў памешчыцкіх мызах, вербавалі ў атрад, чыталі сялянам пракла-мацыі, адымалі зброю ад ляснічых. Паблізу Воранава на дарозе Вільна-Ліда паспрабавалі спыніць пошту, страляючы ў канвойных салдат. Першая буйная сутычка адЗЬілася пры в. Руднікі Трок-
34
скага павета. 3 боку паўстаннаў - 80 чал., у праніўніка -рота лейб-гвардыі Маскоўскага палка на чале з палкоўнікам Вінбергам і сотня казакоў. Пасля першых стрэлаў паўстанцаў казакі адышлі, а пяхота трымалася здаля, каб не даляталі кулі. Атрад пера-правіўся праз Сольчу і рушыў да Аранаў. У баі было паранена 4 расійскіх салдаты і забіта 4 паўстанцы. Хутка атрад Нарбута ака-заўся ў Радунскім прыходзе Лідскага павета і хадзіў паміж мяс-тэчкамі Заблонн і Нача.
10 красавіка Нарбут паслаў атрад коннікаў у Бершты, каб ён знішчыў мост на р. Котра - гэта аперацыя перарвала камунікацыю ад чыгуначнай станпыі Парэчча. 11 красавіка адбыўся бой каля в. Лубічы Каняўскай воласйі Лідскага павета. Сустрэліся паўстанцы Нарбута і 2 роты лейб-гвардыі Паўлаўскага палка з 36 казакамі Ланскога №4 палка пад каманлаю капітана ІІімафеева. Руха-ючыся часам па пояс у вадзе, карнікі ўсё ж вымусілі паўстанцаў адступіць. Яны адышлі з цэльнай стральбой па прайіўніку і вы-карыстоўваючы мясйовасйь. С'траты іх; 1 забіты, 5 паранена, ра-сійскіх салдат забіта - 2, паранена - 5³. Пасля гэтага бою генерал-губернатар Назімаў прызначыў за галаву Нарбута вялікую йану, a расійскія салдаты празвалі яго ведзьмаром.
Лля разгрома атрада Нарбута ў Гродна была складзена асобая частка; атрад палкоўніка Вернера (3 роты Калужскага пяхотнага палка, эскадрон улан Курляндскага палка, 20 казакаў і 1 гармата). 14 красавіка ён рушыў з Гродна ў пошук нарбутаўцаў. 20 красавіка ў в. Буды Вернер даведаўся, што паўстанпы хаваюшіа ў балотах у наваколлі возера Думбля (каля в. Кавалькі). Бой, які тут адбыўся, працягваўся чатыры гадзіны. Агульная колькасць атрадаў Нар-бута і Навіцкага дасягала каля 600 чалавек, але Вернер меў 805 чал. Пасля цяжкага бою паўстанцы страцілі 7 забітымі (сярод іх -Навіцкі і брат Нарбута) і болей 10 параненымі (па іншых даных -забіта 100, паранена - болей 100). 10 расійскіх салдат было па-ранена.
Нарбуту ўсё ж удалося захавапь ядро атрада, а Вернер 23 кра-савіка пайшоў у Гродна. 30 красавіка Віленскі паўстанцкі камітэт прысвоіў Нарбуту званне палкоўніка паўстанцкіх войск і, можа быць, кур ер. якога прыняў Нарбут у ноч з 2 на 3 мая, прывёз яму патэнт на кіраўніцтва ўсімі ўзброенымі сіламі на тэрыторыі Паў-ночна-Заходняга края.
Апошні бой Нарбута адбыўся ля возера Полясы, каля в. Лу-бічы. Начальнік Віленскага атрада вядомы ўжо нам Цімафееў нарэшце выдапільнаваў няўлоўны атрад. Маючы значна большыя сілы (ланцуг стралкоў, рота Паўлаградскага палка, узвод казакаў 42 Ланскога палка), чым паўстанцы, ён вырашыў іх атакаваць і знішчыць. Нарбут не чакаў праціўніка і яго байцы практыкаваліся ў стральбе. Карнікі ж пайшлі на хітрасць: пераапрануліся ў ся-
85,
лянскую вопратку і іх прынялі за сялян чакаемага транспарта з хлебам. Такім чынам, атака расійскіх стралкоў была нечаканай. Яны выбілі паўстанцаў з балотных кустоў, а пяхотная рота ата-кавала левы фланг Нарбута, каб скінуць у балота. Манеўр атры-маўся, паўстанцы адышлі, але зрабілі гэта арганізавана (перака-тамі). Восем атак патрабавалася Цімафееву, каб зламайь сапра-ціўленне і прымусіць Нарбута аддаць загад прабівацца з акру-жэння асобнымі групамі. Цімафееў праследаваў паўстанцаў па калена ў балотнай вадзе, праз густарослую лазу да самай ідемры і толькі ў тры з паловай ночы вярнуўся ў м. Дубічы.
У выніку боя было забіта 13 паўстандаў (па іншым даным - 61), паранена 8 (ці 9), у палон папала 6 чалавек. Сярод забітых - па-мочнік Нарбута Л. Краінскі і сам Людвік. Яго паранілі тройчы: спачатку ў нагу, потым - у грудзі. Паплечнікі неслі яго на руках, каб схавацца ў лесе, але смяротная куля папала ў шыю. Захаваўся цікавы расказ гвардзейскага афіцэра, які чуў падрабязнасці гібелі Нарбута ад Цімафеева; „Отступленне совершалось в порядке, как вдруг Нарбут пошатнулся, упал на коленн н прнсел на землю. Блнжайшне повстанды броснлнсь к нему на помоідь, но он за-махал рукамн н проговорнл: „то нмй, то ннц!..” (это ннчего, нн-чего!). Он был смертельно ранен. Его подхватнлн на рукн н по-бежалн с ннм, но спастн всё-такн не смоглн, так как нашн по-дошлн н былн уже в несколькнх шагах. Нарбут ешё успел рас-стегнуть чамарку н передать бумагн н деньгн одному нз свонх проводннков, но затем упал мёртвым вместе с помоіцннкамн, пораженнымн несколькнмн пулямн... Шайка прн нзвестнн о тяжелой ране своего начальннка прностановнлась на свою гн-бель. Ее окружнлн н почтн всю уннчтожнлн”. Лалей ва ўспамінах царскага афіцэра гаварылася: „Мы вышлн в переднюю: первое, что я увндел, был лежавшнй на скамейке труп. Нарбута. Он был в простой снней чамарке, без всякнх отлнчнй н в большнх сапогах. Лнцо покойннка было краснвое, прнвлекательное: высокнй лоб, правнльные черты лнца, на котором как будто застыла горде-лнвая улыбка”⁴. Вядомы віленскі мастак Эльвіра Андрыёлі, які ваяваў у атрадзе Нарбута і быў паранены ў апошнім баі, намалюе потым палатно „Смерць Нарбута”.