• Газеты, часопісы і г.д.
  • Наш радавод. Кніга 6

    Наш радавод. Кніга 6


    Памер: 148с.
    Ліда 1994
    194.14 МБ
          Забітых паўстанцаў прывезлі ў Лубіцкі касцёл, -адпелі і па-хавалі паблізу ў брацкай магіле, але хутка зруйнавалі яе з зямлёй. А па вёсды Дубічы яшчэ доўга патрулявалі казацкія раз’езды. Палонныя папалі ў Сібір, Баляслава Нарбута злапалі ў ваколіцах Друскенік і аддалі пад ваенны суд у Гродне. СястраТэадора збегла за мяжу.⁵ Рэшткі атрада былі сабраны пад кіраўніцтва Парадоў-скага-Астрога, які летам завёў атрад у Гродзенскую пушчу, a потым далей -у Аўгустоўскія лясы.
          ...У 1933 г. польскі 76 полк пяхоты імя Л. Нарбута на сабраныя
    
    86
    
       грошы паставіў на мешы пахавання паўстанйкага камандзіра помнік з надпісам: „За нашу свабоду і вашу”⁶.
    
    
    
    
          ¹    Цыт па: Кісялёў Г. „Як салодка памерці за радзіму!..” Таленавіты камандзір паўстанцаў 1863 года Людвік Нарбут. Наш радавод. — Кн. 11. — Гродно, 1990. — С. 271; К. Калнновскнй: Нз печатного н рукопнсного насле.дня. -Мн.: Беларусь, 1988. - С. 159.
          2         Внленскйй временннк. Кн. УІ, Ч. 2. — Внльно, 1915. — С. 104.
          ³    Мнловндов A. Н. Перечень боевых столкновеннй русскнх войск с польскнмн повстанцамм в кампаннн 1863-1864 гг. в пределах Северо-Западного края. -Внльна, 1915. — С. 4.
          4         Цыт па: Кісялёў Г. Указ. сач - С. 275-276.
          ⁵    Ігнатоўскі У. 1863 год на Беларусі: Нарыс падзей. - Менск; Ье.л. АН 1930. - С. 113-114; Мнловндов A. Н. Указ. сач. - С. 4; Внленскнй временнйк... - С. 128-129.
          $         Нарбут А. Генеалогія сям’і „Чырвоная змена”. - 1989, — 18.ХІ. —С. 9.
    
    
    
    
        Старонкі тэатральнага жыцця Ліды першай паловы XIX стагоддзя
    
    
                                              С. Я. Сяльверстава г. Гродна
    
          У першай палове ХІХ стагоддзя тэатр быў адной з найбольш папулярных галін мастацтва, і адпаведна, найбольш масавай. Ужо ў другім дзесяцігоддзі тэатральныя калектывы выступалі ва ўсіх губернскіх гарадах, а ў другой трэпі стагоддзя тэатральныя па-казы былі неад’емнай часткай культурнага жыцця многіх уездных гарадоў. Наяўнасць у горадзе тэатральнай трупы сведчыла аб дастаткова высокім узроўні культурных запатрабаванняў яго жыхароў, і часам, аб узроўні яго эканамічнага развіцця. У гэты час толькі ў буйнейшых гарадах і сталіцах - Вільні, Адэсе, Харкаве, Архангельску, Варшаве, Пецярбургу і Маскве -меліся пастаянныя тэатры. Астатнія гарады абслугоўваліся вандроўнымі трупамі, якія здзяйснялі турне па гарадах і мясдечках, затрымліваючыся ў некаторых з іх на больш доўгі час. Тэатральная рэформа 1845-1847 г.г., якая павінна была змяніць такое становішча і стварьшь пас-таянныя дырэкцыйныя тэатры са сталай трупай, сваей задачы канчаткова не выканала: І пасля яе вандроўныя трупы з’яўляліся галоўнай прыкметай тэатральнага жыцця беларускіх гарадоў на працягу ўсяго ХІХ стагоддзя.
         У першай палове ХІХ стагоддзя Ліда не аднойчы прыдягвала
    
    8
    
      да сябе ўвагу вандроўных труп. У тыя часы гэта быў даволі буйны горад, які хутка развіваўся - з 1811 па 1861 г.г. яго насельніцтва павялічылася з 1300 да 4087 чалавек¹. ГІраз Ліду праходзілі ажыў-леныя шляхі на Вільню, Гродна, Мінск і іншыя гарады, што было' зручным для вандроўных артыстаў. 3 Лідай звязаны вельмі ці-кавыя, а часам нават унікальныя старонкі тэатральнага жыцця Беларусі. Найбольш ажыўленай была тут дзейнасць тэатральных калектываў у 30-я -40-я г.г. Сярод труп, якія выступалі ў гэты час у Лідзе, прьшягвае да сябе ўвагу трупа Вікенція Вержбіцкага, каторая іграла на лідскай тэатральнай пляйоўйы ў 1832 г. Вікендій Казімір Вержбіцкі быў у свой час вядомым антрэпрэнерам і ак-пёрам. На сцзне яго кар’ера пачалася ў канцы другога дзесяйігод-дзя ХІХ стагоддзя. Шляхйіч па паходжанню, ён на ўсё жьшйё звязаў свой лёс з тэатрам. Больш за трышіапь гадоў Вержбіцкі выступаў на сцэнах Гродна, Вільні, Мінска, Брэста, Магілёва, атрымаў званне ганаровага грамадзяніна, у 40-я г.г. быў аргані-затарам руска-польскага дырэкдыйнага тэатра у Мінску².
    
          Трупа Вержбіцкага прыехала ў Ліду вясной 1832 года і гасня-вала тут да канйа чэрвеня. У яе складзе былі Ф. Беліца, К. Лес-неўскі, Маліноўская, Гізберт, А. Беліда, Цвікевіч, Нэхановіч і інш.³. На жаль, нам не вядомы за рэдкім выключэннем назвы п’ес, якія ў гэты час ставіліся ў Лідзе трупай Вяржбіцкага. Матэрыялы, якія захоўваюцца у БДГА ў Гродна ўтрымліваюць у сабе толькі рапарты лідскіх гараднічых аб колькасці і датах тэатральных паказаў. Аднак праз год Вікенцій Вержбіцкі па запатрабаванню Гродзен-скага грамадзянскага губернатара прадставіў для цэнзурнага разгляду рэпертуар свайго тэатра, які дае нам магчымасдь з пэўным працэнтам прыбліжэння ўявіць, што глядзелі лідскія тэатралы ў сярэдзіне 30-х гадоў мінулага стагоддзя. Вялікай па-пулярнасцю ў аматараў тэатра ў той час карысталіся п’есы Войцеха Багуслаўскага. У рэпертуары тэатра Вержбіцкага былі „Модныя спазмы”, „Генрых УІ на паляванні”, „Ланаса, або Малабарская ўдава” гэтага вядомага польскага драматурга, пачынальніка нацыянальнага польскага тэатра. Дарэчы будзе заўважьшь, што трупа Вержбіцкага, як і падаўляючая большасць тэатральных калектываў Беларусі таго часу, працавала на польскай мове.
          Вяржбіцкі ўключыў у рэпертуар сваёй трупы трагедыі „Гам-лет” Шэкспіра, „Жаночы гонар” Вальтэра. Аднак гэтыя п’есы ставіліся ў той час вельмі рэдка. Часцей на сцэне можна было ўбачыць меладрамы і драмы А. Кацэбу („Жьшцё Ролы” і „Дзяў-чына Сонда”), В. Дзюканжа („Жыццё іграка” і „Тарэза або Жанеў-ская сірата”), вадэвілі Лістоўскага („Папугаі нашай бабуні”), Ке-рубіні („Вадавоз”, „Лодоіска”), К. Каміньскага („Замак у Чарш-тыне”) і іншыя, якія ўключыў у рэпертуар сваёй трупы і В. Верж-
    
    88
    
    біцкі.⁴ Менавіта з трупай В. Вержбіцкага звязаны кур’езны выпа-дак, які характарызуе становішча акцёраў і жорсткасць царскай цэнзуры ў адносінах да тэатра пасля паўстання 1830-1831 г.г. Праз год пасля выступленняў у Лідзе трупа Вяржбіцкага знаходзілася ў Гродна, дзе паставіла п’есу „Марыя, каралева Швецкая і Ка-цярына, каралева польская”, якая па меркаванню мясцовага паліцмайстра была „по содержанню своему несообразная с духом настояадего временн”. Па распараджэнню мясцовай паліцыі антрэ-прэнер быў на тры дні пасаджаны на гаўптвахту.⁵
        Лёс Вікенція Вержбіцкага склаўся не вельмі ўдала. У ся-рэдзіне 40-х гадоў ён спачатку працаваў у Мінску, а затым, пасва-рыўшыся з мясцовай тэатральнай дырэкныяй, выехаў на Магілёў-шчыну. У тыя часы для ўтрымальнікаў тэатральных антрыпрыз былі ўведзены пасведчанні аб добранадзейнасйі, без якіх зай-мацца тэатральнай справай забаранялася. У 1846 годзе Вяржбіцкі ў Старым Быхаве „выказал неўжывчнвый свой характер” 1 быў пазбаўлены пасведчання, што пакінула акцёра ў канцы жьшйя без сродкаў існавання.⁶
        У пачатку 40-х гадоў Ліду наведвае яшчэ адзін цікавы тэат-ральны калектыў, які, дарэчы, быў адным з найбольш знаных у Беларусі ў тыя часы. У кастрычніку 1840 г. у Ліду прыехала трупа Станіслава Навакоўскага, якая затым неаднойчы наведвала гэты горад. Некалькі слоў трэба сказаць аб складзе трупы. Трымальнік антрэпрызы Станіслаў Навакоўскі быў на тыя часы ўжо вопытны.м антрэпрэнерам. Ён сам добра спяваў (бас), быў нядрэнным дра-матычным акцёрам, а таксама меў неблагі густ у падборы рэпер-туара для трупы, чым выклікаў нязменную павагу публікі. Разам з Навакоўскім у Ліду прыехалі дванаццаць акцёраў, сярод якіх хочаіша вылучыць Казіміра Скібінскага. Ліда можа ганарьшйа, што на яе сдэне выступаў гэты выдатны тэатральны дзеяч. Казімір Скібінскі быў у той час адным з найбольш вядомых акцёраў, ён выступаў у Пецярбургу, Маскве, Варшаве, Кракаве, Вільні, Мінску. Скібінскі пакінуў выдатныя мемуары, якія даносяць незвычайна маляўнічую карціну культурнага жыцця Беларусі і Літвы першай паловы мінулага стагоддзя. У трупе Навакоўскага былі і іншыя вядомыя акцёры, якія выступалі на сцэнічных пляйоўках Вільні, Гродна, Мінска і іншых гарадоў: Бетлееўская, Блажыевіч, Сла-бадзінская і іншыя.⁷ Трупа Навакоўскага паказала ў Лідзе, га-лоўным чынам, невялікія вадэвілі і камедыі-оперы. Гэта былі пераважна перакладныя п’есы. Але, бадай што, найбольш цікавы паказ адбыўся 26 кастрычніка 1840 г. Акцёрамі бБіла паказана п’еса Шылера „Каварства і каханне”.⁸ Гэтая п’еса на той час была забаронена для паказаў у правінйыі. Нарскія ўлады не вельмі лагодна ставіліся да твораў драматурга-рамантыка і амаль усе яго
    
    89
    
    п’есы былі або забаронены, або ставіліся з купюрамі. Як няцяжка заўважыць па афішы, „Каварства і каханне” была адной з цэнт-ральных п’ес у рэпертуары Навакоўскага, і пэўна, падабалася мясцовай публіцы: п’еса ставілася ў суботу, найбольш касавы дзень і ішла адна, без дадатковага вадэвіля ці дывертысмента?
        Трупа Станіслава Навакоўскага выступала на Гродзеншчыне на працягу шасці гадоў. У 1846 г. на яе базе быў створаны паста-янны руска-польскі дырэкцыйны тэатр, яна атрымала мана-польнае права на паказы ў гарадах Гродзенскай губерні. Неад-наразова наведвала і Ліду.
        Акрамя двух вышэй названых труп у Лідзе ў першай палове XIX стагоддзя гастраліравалі і іншыя тэатральныя калектывы: Маеўскага, Грунвальда, Клакоцкага і іншых антрэпрэнераў.
    
    
    
    
        I    Чепко В. В. Города Белорусснн в первой половнне ХІХ века. Экономнческое развнтне. — Мн., 1981, — С. 119.
        ²        ЛДГА, ф. 378, аг/аддз, 1845, спр. 1978, л. 50-51.
        ²        БДГА у Гродна, ф. 1, воп. 10, спр. 514, л. 32.
        4        Там жа, л. 44-50.
        $ Там жа, л. 31-32.
        ⁶      ЛДГА, ф. 378, аг/аддз. № 845, спр. 1978, л. 34,145.
        ⁷      БДГА у Гродне, ф. 1, воп. 20, спр. 397, л. 124.
        ⁸      Там жа, Л. 117.
        $ Там жа.
    
    
    
    ЗАХОДНЯЯ БЕЛАРУСЬ пад польскай акупацыяй 1920-1939 г. г.
    
    
    
    
                                              АНДРЭЙ ЧЭМЕР г. Вільня
    
       Беларускі народ спрадвеку вызначаўся талерантнасьцю. 3 належнай павагаю ставіўся да суседзяў і суайчыньнікаў іншых нацыянальнасьцяў. У старажытных і пазьнейшых помніках пісь-менства не знаходзім сьлядоў пра нацыянальныя або рэлігійныя варожыя адносіны беларусаў. да якой-небудзь „чужой” нацыя-нальнасці альбо веры.
       Нажаль ня ўсе нашы суседзі належна ўспрымалі дабрату й спагадлівасьць беларусаў. Аўтар ня мае намеру чыніць закіды якой-небудзь нацыі, народў. Народ -гэта заўсёды народ, яму патрэбны мір і праца, добрасуседзскія адносіны з кожным чала-90