Наш сімвал — Пагоня
Шлях праз стагоддзі
Анатоль Цітоў
Выдавец: Полымя
Памер: 40с.
Мінск 1992
НАШ СІМ6АЛПАГОНЙ
ПАГОНЯ
Толькі ў сэрцы трывожным пачую За краіну радзімую жах, Успомню Вострую Браму святую I ваякаў на грозных канях.
У белай пене праносяцца коні, Рвуцца, мкнуцца і цяжка хрыпяць; Старадаўняй Літоўскай Пагоні He разьбіць, не спыніць, яе стрымаць.
У бязмерную даль вы ляціце, А за вамі, прад вамі — гады. Вы за кім у пагоню спяшыце? Дзе шляхі вашы йдуць і куды?
Мо яны, Беларусь, панясліся За Тваімі дзяцьмі ўздагон, Што забылі Цябе, адракліся, Прадалі і аддалі ў палон?
Бійце ў сэрцы іх, — бійце мячамі, He давайце чужынцамі быць!
Хай пачуюць, як сэрца начамі Аб радзімай старонцы баліць...
Маці родная, Маці — Краіна!
He ўсцішыцца гэтакі боль!.. Ты прабач, Ты прымі свайго сына, За Цябе яму ўмерці дазволь.
Усё лятуць і лятуць тыя коні, Срэбнай збруяй далёка грымяць... Старадаўняй Літоўскай Пагоні He разбіць, не спыніць, не стрымаць.
МАКСІМ БАГДАНОВІЧ
АНАТОЛЬ ЦІТОЎ
НАШ СІМ6АЛПАГОНЯ
ШАЯХ ПРАЗ СТАГОДДЗІ
МІНСКвПОЛЫМЯ» 1992
ББК 63.2
Ц 74
ЗМЕСТ
Мастак А. П. Бажэнаў
Прадмова 3
Вытокі сімвала 4
Рыцер збройны на кані 13
У ценю двухгаловага арла 31
Новыя часы 39
Цітоў А.
Ц 74 Наш сімвал — Пагоня: Шлях праз стагоддзі. — Мн.: Полымя, 1992. — 40 с.: іл.
ISBN 5-345-00685-7
Тнтов А. Наш снмвол — Погоня: Путь через столетня.
У кніжцы робіцца спроба прасачыць гісторыю Дзяржаўнага герба Беларусі Пагоня ад вытокаў да сённяшняга дня.
Разлічана на шырокае кола чытачоў — усіх, хто цікавіцца нацыянальнай і гістарычнай сімволікай.
„ 0502000000 — 060
Ц БЗ 127—92
М 306 (03)—92
ББК 63.2
ISBN 5-345-00685-7
© A. К. Цітоў, 1992
Обшрственно-папнтнческое нзданне
Тшпое Анатолый Кйрйдловйч
НАШ снмвол погоня
Мінск, нздательство "Полымі"
На белорусском языке
Граіюдска-палітьннае вьданне
Цітсў Анатоль Кірылавіч
НАШ СІМВАЛ ПАГОНЯ
Заг. рэдакцыі Л. I. Круглоеа. Рэдактар Т. Л. Шулкйка. Мастацкі рэдактар У. М. Якунін. Тэхнічныя рэдакгары С I. Стараеерава, М. А. Шабалікская. КарэктарA. В. Алешка. Аператар Л. I. Панцялеенка
Падпісана да друку з арыгінал-макета 11. 10. 92. Фармат ЗДхбО1/^ Папера афсетная. Гарнітура "Балгыка". Афсетны друк Ум.друк. арк. 2,32 Ум фарб.-адб. 3,01 Ул-вьд. арк. 23. Тыраж 5800 экз. Вьд. № 8926 Зак. 275. Цана 15 руб Выдавецтва "Полымі" Міністэрства інфарБвцьгі Рэспублікі Беларусь. 220600, Мінск, пр. Маніэрава, 11 Мінская фабрыка каляровага друку. 220115, Мінск, Каржанеўскага, 20.
ПРАДМОВА
Адным з галоўных атрыбутаў дзяржаўнасці з'яўляецца ГЕРБ. Чым ён старажытней, тым складаней ягоная гісторыя, вельмі часта ўпрыгожаная рознымі легендамі, паданнямі. Герб наогул мае дзве асноўныя функцыі: рэпрэзэнтацыйную — таму што прадстаўляе, адлюстроўвае праз пэўную сімволіку як гістарычныя абставіны свайго ўзнікнення, так і тую асобу, горад, народ ці дзяржаву, якой належыць; распазнавальную — гэта значыць з'яўляецца распазнаўчым сімвалам, што аб'ядноўвае пэўную супольнасць людзей ці народ, якія ім карыстаюцца, і вылучае гэтую супольнасць (народ) сярод астатніх. У такім аспекце галоўная задача герба — быць лёгка распазнавальным і добразапамінальным.
Як вывучэннем гербавай спадчыны, так і стварэннем новых гербаў займаецца геральдыка. Яна ляжыць на мяжы паміж строга фармалізаванай навукай са сваімі законамі, правіламі і выключэннямі і мастацтвам, якое падпарадкоўваецца гэтым законам.
Як навука геральдыка ўзнікла ў XIII ст. Яна падзяляецца на дзве галіны: практычную, якая аб'ядноўвае ў сябе правілы гербастварэння, і тэарэтычную. Апошняя займаецца вывучэннем гісторыі гербаў, самімі гербамі, што размешчаны на пячатках, манетах, гістарычных помніках і іншых рэчах. Пры яе дапамозе даследчык праз герб дазнаецца аб уладальніку, стваральніку
той ці іншай рэчы або дакумента, аб часе іхняга ўзнікнення, іх лёсе і г. д.
Шматвекавая гісторыя нашага герба Пагоня губляецца ў сівой даўніне. Гэты герб з зямельнага, тэрытарыяльнага стаў гербам нацыянальным, дзяржаўным.
У гэтай кніжцы прыведзены ўзоры беларускіх пячатак і іншых іканаграфічных матэрыялаў, на якіх прадстаўлены герб Пагоня. Звяртае на сябе ўвагу той факт, што яны адрозніваюцца па стылю выканання. На выявах можна сустрэць як постаць князя ці рыцара, так шэраговага воя. Адзенне ездакоў, іхняе ўзбраенне таксама розняцца: ад рыцарскага панцыру і прылбіцы да каскі і канфедэраткі, ад меча да шаблі. Гэта тлумачыцца або часам стварэння малюнка, або пануючым мастацкім стылем, тагачасным узбраеннем, ці нават узроўнем майстэрства і густам рэзчыка пячатак ці мастака. Але пры ўсіх адметнасцях выяў сутнасць, ідэя — захоўваюцца! Гэта — "муж дарослы, гатовы бараніці сваю бацькаўшчыну".
У час шматгадовай работы над кніжкай аўтару вельмі часта прыходзілася сутыкацца з неразуменнем і нежаданнем паняць значнасць дадзенай праблемы, але няхай гэта застанецца на сумленні тых устаноў і асоб, якія свядома ці несвядома перашкаджалі ў працы. Таму прыемней выказаць падзяку за дапамогу начальніку Галоўнага архіўнага Упраўлення Беларусі A. М. Міхальчанка, мастаку Ул. Я. Крукоўскаму, старшыні Украінскага геральдычнага таварыства А. Грэчыле.
Вытокі сімвала
Узнікненне і замацаванне герба Пагоня на беларускіх землях і пераўтварэнне яго ў нацыянальны сімвал адбывалася не адразу і гэта быў нейкі аднахвілінны акт. Існуе шмат розных версіяў аб паходжанні герба "рыцер збройны з мечамі на кані", але кожная з іх быццам імкнецца абвергнуць астатнія, пакідаючы толькі за сабой правы на поўную вычарпальнасць і дакладнасць *.
Наш старадаўні сімвал Пагоня выспяваў у глыбокай старажытнасці і адлюстроўваў умовы жыцця нашых далёкіх продкаў. Адпаведна з рознымі летапіснымі дадзенымі, ён фіксуецца ўпершыню ў канцы XIII — пачатку XIV ст. Прыкладна ў гэты перыяд, ці нават раней, постаць вершніка пачынае фіксавацца і ў іншых помніках, якія зберагліся насуперак
* Нам здаецца, што ўзнікненне і фарміраванне сімвала дзяржавы, нацыі не можа быць актам, строга абмежаваным у кароткім храналагічным адрэзку. (Аднак за апошнія 70 гадоў мы былі сведкамі неаднаразовых падзей, у выніку якіх ствараліся гербы, што сёння ўжо не маюць свайго працягу ў гісторыка-храналагічнай прасторы. Народы, якім яны прымусова навязаны, з энтузіязмам і натхненнем адмаўляюцца ад іх, вяртаючыся да чыстых, не забруджаных ідэалагічнымі догмамі крыніц сваёй уласнай Гіапорыі. Тое ж робім і мы, беларусы.)
бязлітаснаму часу. Хаця, бясспрэчна, сама ідэя мае больш далёкія вытокі.
Выява ездака, як адна з найбольш улюбёных эмблематычных і мастацкіх тэм, з глыбокай старажытнасці размяшчалася на пячатках, манетах, гемах і г. д. Такое стаўленне да яе не з'яўляецца выпадковым. 3 таго моманту, як чалавек сеў на каня, ён набыў новыя якасці: павялічваў сваю моц і хуткасць перасоўвання ў прасторы і перавагу над пешай асобай, што не магло не знайсці свайго адлюстравання ні ў тагачаснай свядомасці, ні ў мастацтве.
Адным з найбольш старажытных свядзецтваў распаўсюджання выявы ездака з'яўляецца грэка-пярсіцкая пячатка, якая датуецца пятым стагоддзем да нашай эры. На ёй — выява коннага палявання на лісу. Гэты ж матыў прысутнічае і на пячатках старажытнага Парфянскага царства (на тэрыторыі Сярэдняй Азіі) у II—I ст. да н. э. Сцэну бітвы двух ездакоў знаходзім таксама на сасанідскіх пячатках пачатку нашае эры. Вядомы факты ўжывання сімвала ездака ў Баспорскім царстве і на лепшых творах скіфскага злотніцтва.
Як піша вядомы польскі даследчык геральдыкі і сфрагістыкі С. К. Кучынскі, "пячатка з коннай выявай выступае ў сфрагістыцы князёў і феадальных уладальнікаў на захадзе Еўропы ўжо ў XI ст. Пазней, да з'яўлення гербавых
пячатак, конная постаць была найбольш частым выяўленчым матывам пячатак княжацкіх і ўсяго рыцарства. Рыцар на кані, які крочыць ці бяжыць галопам; у зброі з прапарцом ці мечам, разам з тарчам у руцэ — быў іканаграфічным эквівалентам выразу dux (князь).
У звычаях эпохі выява рыцара-ўладальніка на кані адыграла ролю сімвала гатоўнасці да бітвы за заслугоўваючую справу (у разуменні рыцарскага кодэкса гонару), і ў гэтым значэнні яна адбівалася на манетах і пячатках. Такім самым чынам уяўлялі і заступнікаў рыцарства — архангела Міхаіла, св. Юр'я, а таксама св. Маўрыцыя.
Рыцарская выява выступае ў дзвюх іпастасях: рыцарскай (вой у поўным узбраенні гатовы ўступіць у бітву) і, радзей, паляўнічай... У працах французскіх даследчыкаў падкрэсліваецца, што ў XIII — пачатку XIV ст. пячаткі конныя, якія паходзяць з леваўзбярэжных тэрыторыяў Рэйну, павернуты ў правы бок, а з правабярэжных — яздок накіраваны ўлева. Гэтай заўвагі не варта пераацэньваць, таму што падобныя адрозненні тлумачыліся звычаямі эпохі і часта залежалі ад "сфрагістычнай моды".
Слушнай з'яўляецца, на думку С. К. Кучынскага, "...заўвага I. Ілгена аб тым, што конныя пячаткі былі шырэй распаўсюджаны на захадзе і паўночным захадзе Нямеччыны, a
пешыя выявы пераважаюць на поўдні і ўсходзе..."
На пячатках польскіх князёў конная выява прынята ў другой палове XII ст., а на манетах нават у XI ст. Засваенне польскай княжацкай сфрагістыкай гэтага сімвала знайшло адлюстраванне яго ў XIII і пазнейшых стагоддзях і паўплывала на крышталізацыю герба Літвы Пагоня *.
Поўнасцю адносяць у патэнцыял заходнееўрапейскай геральдыкі вытокі герба Пагоня сучасныя савецкія даследчыкі А. Стуканаў і В. Касмылёў, якія падкрэсліваюць нямецкакрыжацкія ўплывы на працэс станаўлення і генезісу гэтага герба і прыпісваюць яго паходжанне літоўскай (жмудзінскай. — А. Ц.) традыцыі 2. Але, усё сказанае вышэй толькі адзін аспект узнікнення герба Пагоня, і, як нам здаецца, не вырашальны.
Развіццё ў цэнтры крывіцкіх земляў новай формы дзяржаўнасці, якая будавалася папярэдне на Полацкіх і Новагародскіх землях, набыло з цягам часу новую назву — Вялікае княства Літоўскае.
Юрыдычнае прызнанне дзяржаўнасці ВкЛ можна звязаць з каранацыяй Міндоўта ў 1253 г. у Новагародку. Пазней у 1323 г. сталіца княства пераносіцца ў Вільню. Цікавым з'яўляецца і той факт, што першай назвай гэтага старажытнага места — цэнтра беларускай цывілізацыі — бы-
ла Крывы горад (г. зн. горад, заснаваны крывічамі), або Крывіцкі горад. Згадаем радкі з беларуска-літоўскага летапісу: "н понде князь Внтовт к городу к Внлнн н co свонмн воннамн... нача добыватн Крнвого города, пушкамн бнтн н взят град Крывнн..." 3.