• Часопісы
  • Наш сімвал — Пагоня Шлях праз стагоддзі Анатоль Цітоў

    Наш сімвал — Пагоня

    Шлях праз стагоддзі
    Анатоль Цітоў

    Выдавец: Полымя
    Памер: 40с.
    Мінск 1992
    10.28 МБ
    ства, які пазней, пасля далучэння да Расійскай імперыі, быў "аб'яўлены" гарадскім.
    Пагоня як зямельны, ваяводскі герб, па сведчанні нямецкіх крыніц, была прадстаўлена сярод іншых у зале пасяджэнняў Сойму Рэчы Паспалітай. Адпаведна з апісаннем шчыт герба Віленскага ваяводства быў рассечаны. У правай частцы (калі арыентавацца на асобу, якая трымае шчыт) — Пагоня, левай — Калюмны. Абодва палі блакітнага колеру ў адрозненне ад гарадскога герба, дзе Калюмны былі пастаўлены ў чырвоным полі. Апошні "гарадскі" герб — памылковы. На пячатках Віленскага магістрату XVI—XVIII стст. фігуруе іншы герб выява св. Крыштафа. Яшчэ адзін рассечаны шчыт належаў Падляшскаму ваяводству. У ім у правай, галоўнай, частцы выява польскага герба, а ў левай, сярэбранай, — Пагоня, накрытая блакітнай гунькай. Як вядома, Падляшша было ў 1569 г. анексіравана Каронай Польскай. Таму, згодна з правілам геральдыкі, у знак падпарадкаванасці Пагоня размешчана ў левай, а ў правай, галоўнай, — герб краіны анексатара. Той жа сэнс і ў перасячэнні шчыта, калі ўверсе ставіцца герб краіны — аб'ядноўваючай або заваёўваючай, а ўнізе — краіны падпарадкаванай. Астатнія гербы ваяводстваў ВкА мелі шчыт з выявай "Пагоні" і адрозніваліся толькі афарбоўкай. Віцебскае, Берасцейскае, Троцкае, Мсціслаўскае і Новагародскае ваяводствы мелі
    гербы з блакітным полем, а Менскае і Полацкае — з чырвоным 14.
    Але загінула пасля трох падзелаў Рэч Паспалітая, і загінулі гэтыя выявы. Але ідэя герба Пагоня засталася жыць.
    ЛІТАРАТУРА
    1	Яннн В. Л. Актовые печатн Древней Русн X—XV. 387, Т. 2. № 374, 375, 376, 377, 378.
    2	Каменцева Е. РІсторня н снмволнка герба Москвы //Вестннк геральднста. 1990, № 1.
    3	Янін В. Л. Назв. тв. № 384, 385—388, 389, 390, 392—395.
    4	Gumowski М., Pieczecie Ksiazat Litewskich. Ateneum Wilenskie. Wilno, 1930. Rocznik VII, z. 3—4.
    5	Арсеньев Ю. B. Геральднка. M.. 1908. C. 191—192.
    6	Gumowski M. Назв. твор. C. 37.
    7	Жмудзь, Жамомоць, Самагіція.
    8	Прыкладна тая ж геральдычная сітуацыя адлюстравана і на вялікай пячатцы яго сына — Жыгімонта Аўгуста, далей Стэфана Баторыя і шэрагу іншых, аж да апошняга караля Рэчы Паспалітай — Станіслава Аўгуста Панятоўскага.
    9	АЗР. Т. I. С. 120.
    10	АЗР. Т. 3. С. 179.
    11	Ермаловнч М. Старажытная Беларусь. Мн., 1990 С. 313.
    12	Длугош Я. Грюнвальдская бнтва. М.; Л„ 1962 С. 90—91.
    13	Падрабязней на тэму гэтых варыяцый раім паглядзець: Артыкул "О древннх гербах лнтовско-русскнх” //Внленскнй вестннк. 1865. № 72.
    14	MA GAZIN fur die neue Historie und Georaphie, angelegt von D. Anton Fridrich Busching. Halle, 1782, T. XVI, s. 113—118.
    У ЦЕНЮ
    ДВУХГАЛОВАГА АРЛА
    Гісторыя герба Пагоня не спыняецца з падзеламі Рэчы Паспалітай і далучэннем беларускіх зямель да Расійскай імперыі. Гэты герб працягваў уплываць на нацыянальную свядомасць, атаясамлівацца з канкрэтнымі зямлёй і народам і актыўна функцыяніраваць у канцы XVIII і XIX ст., знаходзячыся ў ценю двухгаловага расейскага арла.
    Пасля захопу ўсходняй часткі Беларусі (ВкЛ) Расійскай імперыяй (1772 г.) царскі ўрад пастанавіў стварыць Палявы гусарскі беларускі полк. У 1775 г. ён быў укамплектаваны "да поўных шасці эскадронных штатаў нацыянальнымі людзьмі зноў далучанай да Расеі па першаму падзелу Полывчы — Беларускай губерні" *. Гэты полк атрымаў у наступным годзе ўласны штандар з гербам, дзе шчыт падзелены на два полі: у горным, залатым, выява чорнага двухгаловага арла, а ў “дольнай чырвонай частцы выява Літоўскага ўзброенага ездака на белым кані з уздзетай шабляй" 2. Колер палкавога штандара быў белы. Беларускія гусары былі апрануты ў чорныя дуламы (кароткія курткі са стаячым каўняром) і чорныя чакіры (вузкія гусарскія нагавіцы), уся форма была расшыта жоўтымі матузкамі і сярэбранымі гузікамі.
    Ківер быў упрыгожаны белым шэрсцяным бантам . Гэты бант замацоўваўся да ківера стужкай. Якога колеру гэтая стужка, невядома, бо ў апісанні формы яна не агаворана, а літаграфія сярэдзіны мінулага стагоддзя, на жаль, чорнабелая. Але, мы мяркуем, яна (стужка) мусіць была чырвонай: таму што адпаведна з правіламі геральдыкі менавіта на гэтыя колеры раскладаецца герб Пагоня.
    Былі таксама і ротныя сцягі, якія адрозніваліся ад палкавых тым, што першыя былі, як правіла, белыя, а другія паласатыя, пры гэтым палосы ўстанаўліваліся па жаданню камандзіраў. Адпаведна з уставам, на палкавых штандарах размяшчаўся дзяржаўны герб, а на ротных — палкавы. Можна зрабіць спробу рэканструяваць ротныя сцягі. Як нам здаецца, хутчэй за ўсё яны былі пяціпалосныя, двухраговыя, са спалучэннем белых і чырвоных колераў, згодна з правіламі геральдыкі. Вядомы таксама вопісы палкавых сцягоў Грузінскага гусарскага палка і Украінскай дывізіі, якія ў 1766 г. атрымалі такія зялена-белыя паласатыя сцягі 4.
    На жаль, да нашых дзён не зберагліся а ні гэтыя, а ні сцяг беларускіх гусар XVIII ст., полк якіх праіснаваў з 1776 да 1783 г„ калі ён быў перайменаваны ў Варонежскі.
    Прыкладна ў той жа час (70-ыя гг. XVIII ст.) быў створаны і Полацкі Мушкецёрскі полк. Ён
    Ківерны герб, зацверджаны ў 1818 г.
    атрымаў у якасці герба на баявы сцяг рассечаны шчыт: у правым залатым полі — выява паловы чорнага расейскага арла, у левай, чырвонай, — Пагоня. У 1790 г. снежня 11-га дня, сувораўскія
    "чудо-богатырн" ўзялі штурмам і авалодалі аплотам Асманскай імперыі — крэпасцю Ізмаіл. A. В. Сувораў пісаў: "Крэпасць Ізмаільская, так умацаваная, такая вялікая і якая здавалася непрыяцелю непераможнаю, узята страшэннай для яго зброяй расейскіх штыкоў". Галоўная роля ў гэтай перамозе належала менавіта полацкім мушкецёрам, якія першымі ўварваліся ў крэпасць. Падзея такога значэння яшчэ доўга хвалявала розумы ўсёй Еўропы. Нават у паэме Д. Г. Байрана "Дон Жуан" успамінаюцца няведаючыя страху полацкія палкі.
    У час панавання імператара Паўла I, які змяніў на Расейскім прастоле сваю маці — Кацярыну II, быў праведзены шэраг рэформаў, што скасоўвалі пэўныя кацярынінскія дзяржаўныя ўстановы. Замест Віцебскай і Магілёўскай губерняў была створана адна аб'яднаная — Беларуская. У 1796 г. Указам Сінода і Сената Беларускаму Губернскаму Праўленню было загадана: "протнву прнложеннаго прн оном рнсунке герба" ва ўсіх месцах, дзе прадпісаны былі расейскія гербы, замест "нынешннх" вывесіць новыя (Паўлаўскага ўзору. — А. Ц.). Імператарскі герб таксама мусіў быць і на пячатках. Далей у гэтым "Указе... гаварылася: "...то как во всяком уездном городе реіцнков (пячатак. — А. Ц.) нантнтся не может для того к вырезанню для всех по губерннн мест н чннов с нзображеннем новаго
    Герба печатн подряднть здезь в Городе Внтебске реіцнка..." , Выконваючы пецярбургскі указ, знайшлі, праўда, не ў Віцебску, такога "реіцнка" пячатак. Гэта быў, як відаць з ягонага прашэння ад 14 кастрычніка 1799 г., магілёўскі абывацель Орлік Абрамавіч Лурье, які падрадзіўся выразаць 132 пячаткі для прысутных месцаў Беларускай губерні. Ён атрымаў разам з "урадавым загадам" і распараджэнне працадаўцы (магілёўскага каменданта палкоўніка Бістрама), каб на пячатках быў выразаны “не московскнй, а белорусскйй (падкрэслена намі. — А. Ц.) Герб" 6.
    Выява Пагоні фігуруе не толькі на пячатках дзяржаўных устаноў і баявых штандарах XVIII ст., яна працягвае крочыць праз дзесяцігоддзі і ў XIX ст.
    У час вайны 1812 г. на баку французскіх войскаў выступіла 100 тыс. жыхароў былой Рэчы Паспалітай, з іх прыкладна 20 тыс. былі ўраджэнцамі "Літвы". 3 апошніх было створана 5—6 палкоў пяхоты і 4 кавалерыйскіх, не лічачы полк гвардыі. Гэтая старонка амаль не вывучана гісторыкамі, але вядома, што, напрыклад, 17-ы кавалерыйскі полк, якім камандаваў Міхаіл Тышкевіч, фарміраваўся як у ваколіцах Вільні, так і, галоўным чынам, з ураджэнцаў Мінскай губерні. Іншы 19 кавалерыйскі полк, які ўзначальваў Раецкі,— камплектаваўся на Новагародчыне 7. Дзеля спра-
    вядлівасці адзначым, што найбольшы гераізм у Барадзінскай бітве 26 жніўня 1812 г. праявіла 24-ая пяхотная дывізія, якая, змагаючыся на баку рускіх, абараняла славутую батарею Н. Н. Раеўскага. Яна была сфарміравана з рэкрутаў — ураджэнцаў Мінскай губерні 8.
    У "Ваеннай песні Літвінаў", якую спявалі ў 1812 г., былі такія словы: "будзь разам з Пагоняй магутным".
    На захаваўшайся пячатцы ўжо згаданага 17-га кавалерыйскага палка, на грудзях аднагаловага польскага арла была размешчана Пагоня.
    Герб Пагоня не быў чужынцам і ў шэрагу вайсковых часцей, якія падпарадкоўваліся Расейскаму камандаванню. Сцягі лейб-гвардыі Гродзенскага гусарскага палка ўпрыгожваюцца гэтым сімвалам адпаведна з указам ад 19 верасня 1827 г.Яны выглядалі наступным чынам: "...на белым шоўкавым штофе квадратнай формы, абшытым з трох бакоў срэбранымі махрамі, па краях шытыя срэбром лаўры, на рагах вензелі Мікалая I, з каронамі, а ў сярэдзіне двухгаловы арол, на персях якога шчыт малінавага і зялёнага аксаміту з выявай на ёй літоўскага вершніка. Пад арлом вышытыя срэбром літары Л, Г. Г. Г. П. Над дрэўкам штандара — шар, на якім двухгаловы арол з святым Георгіем у іі 9 шчытку .
    Шчыт аб'яднаных гербаў Беларускіх, 1857 г.
    Герб Полацка
    Герб Віцебска 34
    Гэтая вайсковая часць пачала фарміравацца ў 1824 годзе з ураджэнцаў "літоўскіх" губерняў, а таксама з часткі чыноў Клясціцкага палка, які да 1824 г. насіў назву Гродзенскага гусарскага. У 1807 г. ён наводзіў жах на напалеонаўскіх салдат, называўшых гродзенцаў "сінімі гусарамі'' па колеру іхняй формы. Асабліва праславіўся гэты полк у Айчынную вайну 1812 г., менавіта яму належыць слава першых перамог над французскімі войскамі ў бітве пад Друяй (3 ліпеня, ст. стыль), пад Клясціцамі
    -	(18—20 ліпеня ст. стыль), дзе быў смяротна
    паранены адзін з самых папулярных герояў
    Айчыннай вайны ўраджэнец Віцебшчыны, камандзір Я. П. Кульнеў. Напалеон, даве-
    даўшыся аб яго смерці, паслаў у Парыж вестку аб тым, што "генерал Кульнеў, адзін з лепшых афіцэраў рускай лёгкай кавалерыі, забіты пад Дрысай".
    Далейшы баявы шлях палка праходзіў праз "бітву народаў" пад Лейпцыгам (у кастрычніку 1813 г.). Апошняя кропка ў вайне з Напалеонам была пастаўлена таксама гродзенцамі. 19 сакавіка (ст. стыль) 1814 г. у 9 гадзін раніцы Гродзенскі гусарскі полк на чале авангарда першым з рускай арміі прайшоў праз "сталіцу