Наш сімвал — Пагоня
Шлях праз стагоддзі
Анатоль Цітоў
Выдавец: Полымя
Памер: 40с.
Мінск 1992
Герб Пагоня з тьггульнага аркуша Трэцяга (1588 г.) Статута ВкЛ
ініцыятыве Вітаўта, што і знайшло адпаведнае адлюстраванне ў выяве-эмблеме на штандарце.
Застаецца толькі дадаць, што пасля Грунвальдскай бітвы нага нямецкага салдата не ступала на беларускія землі аж да першай сусветнай вайны.
Традыцыі ўжывання герба Пагоня ў дачыненні да беларускіх земляў, узнікшыя ў глыбокай старажытнасці, знаходзяць сваю легітымізацыю (афармленне праз заканадаўчыя акты) у XVI ст. у найвыдатнейшых помніках беларускай юрыдычнай думкі: Статутах Вялікага кня-
Пячатка земская Рэчыцкага пав.,1635 г.
Пячатка Берасцейскага ваяводства, 1662 г.
Пячатка земская Пінскага пав., 1674 г.
Пячатка канцылярэі земскай каптуровай Пінскага пав.г 1733 г.
ства Літоўскага. Гэтых Статутаў было тры: першы ў 1529-ым, другі ў 1566-ым і трэці ў 1588 гг. Усе яны напісаны на беларускай мове, у другім і трэцім ёсць адпаведныя артыкулы, якія падкрэсліваюць дзяржаўнасць беларускай мовы. Статуты аказалі вельмі вялікі ўплыў на развіццё юрыспрудэнцыі не толькі на Беларусі і Літве, а таксама ў Масковіі, Полыпчы, Германіі, на Украіне і г. д.
Дзеянне апошняга Статута было прыпынена Расейскім Сенатам толькі прав дзвесце пяцьдзесят год, калі на далучаных да Расеі Беларускіх і Жамойцкіх землях былі ўведзены нормы агульнарасейскага заканадаўства.
У адпаведных артыкулах Другога н Трэцяга Статутаў гаварылася: "Теж мы Господарь даём под гербом того паньства нашого Велнкого князства Лнтовского, Погонею, печать до каждого повету..." Такім чынам, былы сімвал, які ўжо набыў моц традыцыі, быў юрыдычна зафіксаваны і замацаваны заканадаўча. Адначасова адбылося ўпарадкаванне ўжывання гэтага спрадвечнага зямельнага герба.
Калі на гістарычнай карце ваяводстваў раскласці іхнія старажытныя зямельныя гербы, то атрымоўваецца, што толькі на этнаграфічныя
Гісторыка-геральдычная карта належнасці гербаў адпаведным землям-ваяводствам
беларускія землі прыпадзе выява герба Пагоня. Усе суседнія землі маюць іншыя.
Увогуле, старажытныя гербоўнікі (XVI— XVIII стст.) налічваюць ажно пяць размаітнасцяў герба ГІагоня,
Першая, класічная, — у чырвоным полі збройны рыцар на белым кані. Правай рукой яздок трымае ўздзеты над галавой голы меч, a на левым плячы — шчыт з падвойным залатым крыжам. Конь накрыты трохканцовай гунькай. Афарбоўка конскай збруі і шчыта рыцара па найбольш старажытных каляровых малюнках блакітная.
Другая — такі ж яздок, але ва ўздзетай руцэ дзіда, якую ён рыхтуецца кінуць у ворага. Дзеля справядлівасці адзначым, што іканаграфія такога варыянту герба нам не сустрэлася. Вядомы толькі моўныя вопісы. Магчыма, тут ідзе
справа аб маскоўскім гербе, дзе воін забівае дзідай змея, ці аб варыянце выявы, калі яздок трымае дзіду ўперавес. Апошніх, заўважым, нідзе, акрамя Ліпнішскага гарадскога герба, пакуль не знойдзена.
Трэцяя — выява голага ездака на кані без сядла, над галавой трымае меч. Такое мастацкае рашэнне Пагоні нам таксама не траплялася, але вядома падобная версія XVII ст. Маскоўскага герба.
Чацвёртая (так званая "Малая Пагоня"), калі на шчыце прыведзены не ўвесь герб, а толькі ягоная асноўная дэталь: збройная рука з голым мечам. Існуе дзве адметныя версіі “Малой Пагоні": галоўнае адрозненне паміж імі ў колеры поля (залатым ці чырвоным) і кленотах (упрыгожаннях на шлемах). У першым выпадку тая ж збройная з мечам рука, у другім — паясная выява пешага рыцара з уздзетым аголеным мечам.
I апошняя, пятая ("татарская Пагоня"), У зялёным полі яздок, які адстрэльваецца з лука ў сваіх сцігачоў .
Класічная Пагоня акрамя пячатак дзяржаўных устаноў была неад'емным атрыбутам дзяржаўных сцягаў (харугваў). Вельмі каштоўным у гэтым аспекце з'яўляецца сведчанне гісторыка, які жыў на мяжы XVI і XVII стст., Аляксандра Гвагніна. У сваёй кнізе “Хроніка Сармаціі Еўрапейскай...", якая была выдадзена ў 1611 г. у Кракаве, ён дае вопісы харугваў ВкЛ:
"Кожнае ваяводства мае сваю харугву, якая на вайне ўжываецца; той жа герб усе правінцыі і паветы, якія ў тым ваяводстве знаходзяцца, на харугвах сваіх носяць. Вялікая харугва ваяводская ёсць о дзвух рогах, павятовая з адным ведлуг звычаю робіцца". Акрамя павятовых, ваяводскіх існавала і агульнадзяржаўная харугва, якая была дзеля разнасці ад іншых “о чатырох рогах і мела шасцьдзесят локцей чырвонай кітайкі з выявамі Пагоні і Панны Марыі з дзіцем — збавіцелем нашым Іесусам панам у Сонцу". Мелася і харугва найвышэйшага гетмана “рыцерства Літоўскага", таксама шырокая a чатырох кутах масці лазуровай". 3 аднаго боку на ёй была Пагоня, а на другім" выява Святога Станіслава Біскупа Кракаўскага".
Ваяводскія харугвы адрозніваліся ад дзяржаўных акрамя колькасці рогаў яшчэ і памерамі. Віленская была чырвоная “о дзвух рогах трыдцаці і пяці локцей кітайкі маючая, з аднаго боку ў белым полі Вялікага князства Літоўскага герб, а з другога старажытны герб Калюмны". Такія самыя харугвы, але без "Калюмнаў", ужывалі Новагародскае, Менскае і Полацкае ваяводствы. На сцягах апошніх дзвюх выява Пагоні была размешчана ў белым полі. Берасцейскае і Троцкае мелі харугвы "масці лазуровай", а Пагоня размяшчалася ў чырвоным полі. Зялёны колер быў прадстаўлены на харугвах Віцебскага і Кіеўскага ваяводстваў. Пры гэтым
Харугва Троцкага ваяводства, канец XVI ст.
герб Віцебскай харугвы размяшчаўся на белым, а Кіеўскай — на чырвоным полі. Тыя ж колеры адлюстроўваліся і на павятовых, якія, у адрозненне ад папярэдніх, былі аднараговымі.
Вельмі паказальным з'яўляецца змена колераў харугваў пры змене адміністрацыйнай падпарадкаванасці. Ужо згаданы А. Гвагнін пісаў, што "Мазырскі павет адзіны, але багаты ў Кіеўскім ваяводстве карыстаецца харугвай, як і Кіеўскае ваяводства, зялёнага колеру".
У час заключэння Люблінскай уніі (1569 г.) і пераходу "Украінных зямель" пад юрысдык-
цыю Кароны Польскай, мазыране, як і берасцейцы, на сваіх соймах адмовіліся ад гэтае "ласкі" і вырашылі застацца ў складзе ВкЛ. Берасцейскае ваяводства поўнасцю падцвердзіла сваю прыхільнасць да ВкЛ, а з Кіеўскага ваяводства вылучыўся Мазырскі павет, жыхары якога не пажадалі губляць сваёй адметнасці і самастойнасці і злівацца з Польскай дзяржавай.
Яны засталіся ў родным ім Вялікім княстве Літоўскім, і Мазырскі павет быў далучаны да Менскага ваяводства. Геральдыст XVIII ст. Каспер Нясецкі адзначае, што кожны павет Менскага ваяводства мае ўласную аднарогавую харугву, падкрэсліваючы, што харугва гэтага ваяводства "звычайная пагоня целеснага колеру" а двух рагах.
Абодва гэтыя аўтары паказваюць, што Мсціслаўская харугва была памеранцавага (аранжавага) колеру, а Падляшская, па Гвагніну, аранжавага, а па Нясецкаму, — ужо чырвонага колеру. Тая ж змена адбываецца і з харугвай Берасцейскага ваяводства, калі першы пісаў аб блакітнай харугве, дык другі адзначае яе чырвоны колер, толькі конская бруя і адзенне ездака тут захоўвае блакітную афарбоўку.
Так дзяржаўныя колеры паўплывалі на змену традыцыйных афарбовак выяў Пагоні і харугваў Мазырскага павету і Берасцейскага ваяводства. Але ўжо ў гэты перыяд пачынаюць узнікаць сцягі, якія неслі болып абстрагаваную
інфармацыю аб уладальніку, што не пярэчыла ўспрыманню сцяга шырокімі коламі. Веданне правілаў геральдыкі (герба і сцягаўтварэння) было ў тыя далёкія часы адным з крытэрыяў адукаванасці. Таму варта разглядзець некаторыя тагачасныя прынцыпы пабудовы сцяга. Кожны герб можна прадставіць на сцягу некалькімі варыянтамі:
— На палотнішчы , як правіла, нейтральнага колеру малюецца поўнасцю той або іншы герб.
— Колер харугвы супадае афарбоўкай з полем герба (у гэтым выпадку на ёй малюецца толькі выява галоўнай эмблемы без шчыта, a ролю шчыта выконвае сама харугва).
— Адлюстраванне на палотнішчы сцяга колераў асноўных дэталяў герба (эмблемы і поля).
У апошнім варыянце звяртаюцца да прынцыпу сцягаўтварэння шляхам спалучэння гарызантальных палос рознай ці аднолькавай шырыні. Такі прынцып пабудовы сцяга даволі папулярны ў еўрапейскіх краінах.
Адной з першых канструкцый гэтага тыпу, вядомых па іканаграфічных крыніцах, з'яўляецца малюнак 1605 г., на якім паказаны шлюбны ўезд караля Жыгімонта III Вазы і каралевы Канстанцыі ў Кракаў. Захаваліся і аўтэнтычныя помнікі таго часу. Напрыклад, чатырохпалосная харугва Рэчы Паспалітай пачатку XVII ст., якая захоўваецца зараз у Стакгольме (колеры палос чырвоныя і белыя). Збе-
раглася таксама і харугва Менскага кравецкага цэху, зробленая ў 1830 г. На ёй пяць паслядоўных гарызантальных палос з белай і блакітнай тканіны, што цалкам адпавядае каляровай гаме Менскага гарадскога герба. Гэты прынцып пабудовы харугваў знайшоў свой адбітак таксама і ў шэрагу гарадскіх гербаў, нададзеных царскім урадам гарадам Полацкага намесніцтва ў 1781 г., дзе Віцебску зацверджаны герб з выявай Пагоні на паласатым чырвона-белым полі. Гарадок набыў такі ж герб, толькі поле было блакітна-залатое.
Адзначым папутна, што ў Вілёнскім гісторыка-этнаграфічным музеі знаходзіцца трохкутны сцяжок часоў паўстання Кастуся Каліноўскага, на якім у сярэдзіне, уздоўж белага поля, праведзена чырвоная паласа.
Нам здаецца, што прынцып гарызантальнапалоснай пабудовы сцяга пачаў фарміравацца ўжо ў XVI ст. і ў наступныя стагоддзі стаў характэрным для тэрыторыі Еўропы ўвогуле і Беларусі ў прыватнасці. Звяртае на сябе ўвагу і той факт, што з 34 еўрапейскіх краін 14 маюць менавіта такія сцягі і сярод іх усе славянскія краіны, а таксама тэрыторыі, на якіх славянства было часткова асімілявана або выціснута адтуль ужо ў гістарычныя часы (Венгрыя-Панонія, Аўстрыя і г. д.).
Але вернемся ад сцягоў і харугваў да герба Пагоня. Яго выява, акрамя павятовых, вая-
Пячатка гродскага суда Слуцкага княства, другая палова XVII ст.
Герб Пагоня з залы пасяджэнняў Сойму Рэчы Паспалітай, малюнак канца XVII ст.
водскіх, была зафіксавана і на пячатках канцылярыі Вялікага княства Літоўскага. Апошнія выразаліся кожны раз новыя пры змене Вялікага князя, а пазней Караля Рэчы Паспалітай. Гэтая ж выява прадстаўлена і на пячатцы замку (гарадскога суда) Слуцкага княства. Неардынарнасць апошняга выпадку заключаецца ў тым, што на пячатках такіх устаноў, як правіла, выразаўся прыватны герб канкрэтнага, для кожнай адміністрацыйнай адзінкі, гродскага суддзі. Такім чынам, мы маем факт адлюстравання зямельнага герба ўсяго Слуцкага кня-