Наш сімвал — Пагоня
Шлях праз стагоддзі
Анатоль Цітоў
Выдавец: Полымя
Памер: 40с.
Мінск 1992
Вельмі цікавай нам здаецца тронная пячатка Вітаўта. Яна зафіксавана на дакументах 1407, 1412—1430 гг. На пячатцы выява самога князя з мітрай на галаве, у правай руцэ берла, у левай — шчыт з дзяржаўным гербам Пагоня.
Пячатка Троцкага кн. Вітаўта, 1383 — 1385 гг.
Вялікая тронная пячатка Вялікага князя Літоўскага Вітаўта, 1407, 1412 — 1430 гг.
Ужо згаданы М. Гумоўскі дае наступную інтэрпрэтацыю гербаў, якія размешчаны вакол постаці князя: тарк з крыжам належыць Валыні, з мядзведзем — Кіеву, з Пагоняй — Вільні і з капейшчыкам — Трокам 6. Калі з BroHaft інтэрпрэтацыяй Валынскага і Троцкага гер-
баў можна поўнасцю пагадзіцца, дык астатнія выклікаюць пярэчанні. Перш-наперш, Вітаўт насіў тытул і быў Вялікім князем Літоўскім той дзяржавы, што ўзнікла на этнаграфічных беларускіх землях, і ў яго часы ахоплівала славянскія землі ад Віленшчыны на поўначы і да
Чорнага мора на поўдні. Таму вылучаць на дзяржаўнай, троннай пячатцы нейкія асобныя землі, Віленшчыну ці Кіеўшчыну, не было сэнсу, бо ў тыя часы гэтыя землі поўнасцю знаходзіліся пад "юрысдыкцыяй Пагоні". Акрамя таго, шчыт — тарк з выявай гэтага герба паказаны на пячатцы, як бы ў прывілеяваным стане.
Вялікі князь трымае яго ва ўздзетай правай руцэ, што падкрэслівае яго першаснасць у параўнанні з астатнімі, такая перавага магла быць аддадзена толькі агульнадзяржаўнаму гербу.
Гербы лакальныя (зямельныя) — Троцкі і Валынскі адлюстраваны на пячатцы, як гербы тых рэгіёнаў, з якімі Вітаўт быў звязаны некалькі іншымі стасункамі. Троцкая зямля — гэта спадчыннае валоданне Вітаўта, якое перайшло яму ад яго бацькі Кейстута. Спачатку Вітаўт стаў Троцкім князем і ўжываў пячатку з выявай адпаведнага герба, якім карыстаўся ў 70-ых гг. XIV ст. Пазней, яшчэ не мяняючы тэксту напячатанага надпісу, ён абірае сябе на пячатку сімвал ездака, што сведчыць аб ягоных інтарэсах да велікакняжацкага прастолу. Пячатка з Пагоняй фіксуецца ўпершыню на акце Крэўскай уніі, падпісанай 14 жніўня 1385 г. Вядома, што Ягайла адпаведна з уніяй набываў сабе карону Польскую, а Вялікае княства Літоўскае, на думку Вітаўта, заставалася без гаспадара. Зыходзячы з гэтых меркаванняў, ён загадаў зрабіць пячатку з агульнадзяржаўным гербам.
Пасля падзелу паўнамоцтваў паміж Вітаўтам і Ягайлам заставаліся крыху прыглушанымі польскія прэтэнзіі на Валынь, што вымусіла Вітаўта падкрэсліць сваё ўладарства гэтай зямлёй, выносячы яе герб на дзяржаўную
пячатку. Прыкладна тая ж сітуацыя адбывалася і са Жмуддзю 7. У 1382 г. ВкЛ страціла сваю юрысдыкцыю над гэтай тэрыторыяй, што пазней было пацверджана Ранціжонскім дагаворам з Крыжацкім ордэнам у 1404 г. Пасля Грунвальдскай бітвы пачаўся працэс далучэння Жмудскіх зямляў да княства. Такім чынам, памяшчэнне Жамойцкага герба на троннай пячатцы (тарк з мядзведзем) было своеасаблівай прапагандысцкай заявай на тэрытарыяльныя прэтэнзіі і дэкларацыяй мэт Вітаўта. Адзначым, што пасля смерці Вітаўта і Ягайлы Ордэн зноў падняў пытанне аб вяртанні яму Жмудзі, атрыманай ім у XIV ст. адпаведна з дагаворамі. Толькі пазней Жмудзь, як асобная тэрыторыя, увайшла ў склад ВкЛ з пэўнымі правамі аўтаноміі і са сваім уласным гербам — "МЯДЗВЕДЗЬ".
Помнікі сфрагістыкі як аб'ектыўны гістарычны матэрыял і больш індывідуалізаваныя старажытныя гербоўнікі надзейна захавалі тагачасны геральдычны зрэз, вартасць якога цяжка пераацаніць, якім бы інтэрпрэтацыям ён не падвяргаўся сёння.
Каштоўным сведчаннем належнасці герба Пагоня да беларускіх этнічных земляў з'яўляецца вялікая пячатка Жыгімонта Старога. На ёй у цэнтры выява герба Пагоня, вакол іншыя зямельныя і дынастычныя гербы, аб'яднаныя паміж сабой звівістай стужкай, дзе пад
Вялікая пячатка Жыгімонта Старога
першым з выявай арла надпіс на лацінскай мове — PATERN (бацькоўскі), пад другім з выявай паса — MATERN (матчын), пад трэцім з выявай Архангела (Міхаіла?) — KIIENS
Герб Жмудзі — Самагіціі, з гербоўніку 1578 г.
Герб Вялікага княства Літоўскага, з гербоўніку 1578 г.
(Кіеўскі), пад чацвёртым з выявай крыжа — VOLNI (Валынскі) і, нарэшце, пад пятым мяд зведзем — SAMAGITIE (Жмудскі).
Такім чынам, названы ўсе галоўныя землі, якія знаходзіліся ў юрысдыкцыі Вялікага княства Літоўскага ў першай палове XVI ст. і, дарэчы, межавалі з ім. У цэнтры якраз і размешчаны герб зямлі, якая аб'яднала ўсе названыя тэрыторыі. Гэта — сучасная Беларусь — колішняе ВкЛ 8. Адзначым таксама, што і ў тытулатуры гаспадара ўвесь час існавання ВкЛ, а пазней Рэчы Паспалітай падкрэслівалася: Кароль Польскі, Вялікі князь Літоўскі, Рускі (ма-
ецца на ўвазе Рускае ваяводства — Львоўшчына.— А. Ц.), Прускі, Жамойцкі... і г. д. Як бачым, Жмудзь фігурыруе ў тытуле асобна ад ВкЛ, а Беларусь увогуле не згадваецца, хаця менавіта на яе абшарах і знаходзілася гэта самае княства. Адмаўленне ад тэрміна Беларусь тады было вымушанай з'явай. 3 моманту вызвалення ад мангола-татараў ці нават раней маскоўскія цары, грунтуючыся на генеалагічных сувязях, высоўвалі прэтэнзіі на спрадвечныя беларускія землі, а з XVII ст. нават афіцыйна ўключылі ў свой тытул назвы Белай і Малай Русі. 3 мэтай перашкодзіць такой, спачатку ідэалагічнай, экспансіі і каб не ствараць прэцэдэнта з чыста палітычных меркаванняў, абодвы гэтыя паняцці інтэнсіўна замяняюцца ў афіцыйным ужытку на Вялікае княства Літоўскае (ці па-простаму Літва) і Украіна, ці Украйна, што значыць "у края Хрысціянскіх земляў", калі глядзець з Захаду. Апошні тэрмін, здаецца, знаходзіць ужытак у дачыненні нават да ўсхода Вялікага княства Літоўскага — паўночнага Падняпроўя.
Традыцыя ўжывання герба "мядзведзь" зафіксавана таксама і ў гербоўніках і ў болып познім аўтэнтычным сфрагістычным матэрыяле. Дарэчы, некаторыя аўтары, пішучы пра харугву жмудскага княства, адзначаюць, што яна мела выявы Пагоні і ў падпарадкаваным да яе стане "чорнага мядзведзя". Варта памятаць і
Пячатка гродзкага суда Жмудскага княства, пав. Расіенскага, канец XVIII ст.
аб тым факце, што Жамойць у XIV ст. знаходзілася пад уладай Крыжацкага ордэна і толькі пасля вайсковых дзеянняў ВкЛ, якія скончыліся перагаворамі 27 верасня 1422 г. у возера Мельна, Ордэн адмовіўся ад сваіх валоданняў на Жмудзі. 3 таго часу Жмудзь (сучасная Літва) апынулася на правах аўтаноміі ў складзе ВкЛ.
Вельмі паказальным з'яўляецца ліст упрывілявання, які быў падпісаны ў Вільні "в середу октавы Внебовзяться панны Марыі, рб-
Пячатка кн. Сямёна Альгердавіча, 1388 г.
Пячатка кн. Жыгімонта Кейстуцьевіча, 1411 г.
ку Божого тысяча н чотырнста н девятьдесятого второго" (15 жніўня 1492 г.) Вялікім князем Літоўскім Аляксандрам жыхарам Жамойцкай зямлі. У ім гаварылася: "Во нмя Божое, амннь. Ко вечной памятн речн. Мы Александр, з Божее ласкн Велнкнй князь Лятовскнй, Рускн, Жомойтскя... ознамуем через тот наш ляст... всям особом... в панстве земля ^Комойтское н всях поветах, Медняцком, Хрожском, Бедыгольском я нншым там будучнм...
I. Напервей хочем, ям жадный не мает мовятя, альбо на очн ястнть, нж бы през меч, альбо через оныя валкя былн звалчонные, але з доброю волею прнсталя" 9.
Гэты ліст пацвярджаецца і Жыгімонтам Аўгустам у 1569 г. Аналагічны артыкул ёсць і ў канфірмацыйным прывілеі ад 1574 г. месяца красавіка 9-га дня, выдадзенага Генрыкам Валежычам, дзе гаварылася: “Нж продкн землн Жомойсткой нх мнлостн продком нашнм велнкнм князям Лнтовскнм самн добровольне под панованье ся поддалн, а не мечем, анн кгвалтом до того прнтеснены, н абы в доброй славе нх мнеманья злого ннхто чнннтн не смел..." 10.
Прыведзеныя вытрымкі з дакументаў выклікаюць пытанне: чаму на працягу ста трыццаці гадоў у жмудзінаў узнікала патрэба дамагацца каралеўска-княжацкіх забаронаў на згадванне абставін уваходжання Жмудзі ў склад ВкЛ? Справа тлумачыцца вельмі проста: пануючыя колы прымусова далучанай дзяржавы (панства) апынаюцца ў падпарадкаваным становішчы, а добраахвотна ўвайшоўшыя атрымліваюць роўныя правы. Вынікам гэтых упрывіляваных лістоўЖамойцкай зямлі стала тое, што яе феадалы здолелі з цягам часу адштурхнуць у пэўнай ступені ад улады ў ВкЛ астатніх і заняць пануючую ролю. “...прэтэндуючы на першынства ў дзяржаве, жамойцкія ідэёлагі вырашылі перапісаць гісторыю Вялікага княства Літоўскага з тым, каб прыпісаць сабе заслугу яго стварэння" У рэшце рэшт яны дамагліся гэтага і сёння: Літва, літовец атаясамліваюцца не з першапачатковым сэнсам гэтага слова, а з
гістарычнай Самагіціяй, Жамойццю ці Жмуддзю, чаму яшчэ больш спрыяла і прысваенне жмудзінамі чужога ім па прыродзе, ад нараджэння славянскага герба Пагоня.
Ужо згаданы раней гісторык Ян Длугаш пакінуў нам вопіс харугваў Вялікага княства Літоўскага, якія ўдзельнічалі ў Грунвальдскай бітве ў 1410 г.: "Пяцьдзесят першая харугва Жыгімонта-Карыбута (які быў пляменнікам Ягайлы і сынам Дзімітрыя Карыбута. —А. Ц.) мела за сцяг каня з ездаком у зброі на чырвоным полі. Акрамя таго, былі ў літоўскім войску Аляксандра-Вітаўта, Вялікага князя Літвы, харугвы, пад якімі стаялі толькі рыцары літоўскія, рускія, жмудскія, самагіцкія, татары...
Сцягі, назначаныя такім харугвам, былі амаль усе аднолькавыя, таму што кожная мела на штандару рыцера ў зброі, які сядзіць на белым, інколі на чорным, або гнядым, або пегім кані, трымаючы ва ўздзетай руцэ меч на чырвоным полі. Толькі дзесяць з іх мелі іншы сцяг і адрозніваліся ад астатніх трыццаці; на іх на чырвоным полі былі намаляваны знакі, якімі Вітаўт звычайна кляйміў сваіх коней...
Харугвы ж мелі назвы па імёнах зямель літоўскіх, а менавіта: Троцкая, Віленская, Ковенская, Лідская, Медніцкая, Смаленская, Полацкая, Віцебская, Кіеўская, Пінская, Новагародская, Берасцейская, Ваўкавыская, Драгічынская, Мельніцкая, Крэменецкая, Ста-
радубская. Некаторыя ж называліся па імёнах літоўскіх князёў, якія па загаду Вітаўта ўзначальвалі іх, а менавіта: Жыгімонта Карыбута, Лугвневіча Сымяёна, Георгія" 12. Аб тым, хто такі Жыгімон-Карыбут, мы ўжо адзначалі. Наступны з названых у гэтым урыўку — Сымяён — сын Лугвена Ольгердавіча, князя Мсціслаўскага і апошні Георгі — ці то Георгі (Юрэй) Уладзіміравіч — князь Пінскі, ці то Юрэй Міхайлавіч — дваюрадны пляменнік Вітаўта і Ягайлы. Але гэта не галоўнае ў гэтым урыўку, галоўнае тое, што пяро Я. Длугаша фіксуе наяўнасць герба Пагоня і яшчэ аднаго, — якім "Вітаўт клейміл сваіх коней" — Калюмны, адзначаючы пры гэтым большую распаўсюджанасць першага ў параўнанні з другім. Гэта цалкам зразумела, паколькі вайсковыя адзінкі — харугвы — выступалі ад імя ВкЛ, усе яны мелі аднолькавы герб Пагоню, а каб падкрэслівалася індывідуальнасць кожнай харугвы, расфарбоўка коней была ў кожным асобным выпадку свая, уласная. Трэба думаць, што і самі баявыя штандары адрозніваліся па колерах паміж сабой, але Я. Длугаш, мусіць з-за браку інфармацыі, не паведамляе аб гэтым. Дзесяць астатніх харугваў, упрыгожаных Калюмнамі, або Гедымінавымі слупамі, знаходзіліся ў другой ступені падпарадкаванасці Вітаўту, і іхні прынцып фарміравання быў таксама іншым. Хутчэй за ўсё яны ствараліся па ўласнай