Наш сімвал — Пагоня
Шлях праз стагоддзі
Анатоль Цітоў
Выдавец: Полымя
Памер: 40с.
Мінск 1992
дам III (Бальшое Гняздо), які, між іншым, з'яўляўся нашчадкам Рагнеды і Уладзіміра ў пятым калене. Храм аздоблены багатай разьбой па каменю, з выявамі ільвоў, барсаў, фантастычных птушак, раслін. Сярод іншых рэльефаў-скульптур, што ўпрыгожваюць фасад, ёсць дзве постаці ездакоў. Першы з іх трымае паводзі, другі з мечам, галовы абодвух абкружаны німбамі. Гэта, як мы мяркуем, і ёсць выявы св. Глеба і Барыса.
Амаль падобная іканаграфія зафіксавана і на металёвым кніжным акладзе XVI ст., які зберагаецца ў Суздалі, дзе прадстаўлены дзве конныя постаці Барыса і Глеба. Але знаходкі помнікаў з выявамі гэтых святых звязаны не толькі з тэрыторыяй былога Уладзіміра-Суздальскага княства. У час раскопак у Мсціслаўі ў слаях XI ст. быў знойдзены медальён з выявай двух конных постацей, узброеных дзідай і мечам, выявамі св. Глеба і Барыса.
I нарэшце, апошняя грань пытання аб паходжанні нашага герба. Думаецца, што Пагоня ніколі б не знайшла водгуку ў сэрцы нашых прашчураў і ніколі б не стала зямельным, дзяржаўным і нацыянальным сімвалам, калі б правобраз герба не быў шчыльна звязаны з яшчэ дахрысціянскімі міфалагічнымі традыцыямі насельніцтва Беларусі. Яшчэ ў сівыя часы паганства адным з найбольш паважаных ва ўсіх славянскіх народах быў вобраз Ярылы — бога вясновага адраджэння і ўрадлівасці зямлі. Свята Ярылы — свята перамогі жыцця над смерцю, вясны над зімой.
Этнографы мінулага XIX стагоддзя адзначалі: "Успаміны аб Ярыле жывей (з усіх славянскіх народаў. — А. Ц.) зберагліся на Беларусі, дзе яго ўяўлялі маладым і прыгожым... які ездзіць на белым кані, на ягоных плячах белая мантыя, на галаве ў яго вянок з палявых весна-
Медальён, знойдзены падчас раскопак у Мсціслаўі ў слаях XI ст.
вых кветак, у левай руцэ ён трымае жытнія каласы", ногі яго босыя. У яго гонар беларусы святкуюць час першай сяўбы (у канцы красавіка). У час свята аб ім спяваліся песні 14.
Падагульняючы вышэй напісанае, трэба адзначыць, што на ўзнікненне герба Пагоня паўплываў шэраг фактараў, але кожны з іх паасобку не быў вырашальным. Спалучэнні іх у гістарычным і этнічным кантэксце і было прычынай замацавання і ідэнтыфікацыі герба Пагоня менавіта з беларускімі землямі. Гэта наступныя фактары:
— Атаесамліванне герба Пагоня з постаццю абаронцы Бацькаўшчыны і адлюстраванне самога стылю жыцця народа пад заўсёднай ваен-
най пагрозай у час нараджэння і фарміравання гэтага сімвала.
— Спалучэнне і персаніфікацыя ў гербе Пагоня постацей як св. Барыса з "недалёкага" мінулага, так і з больш глыбокіх культурных пластоў — паганскага Ярылы.
— Уплывы грэка-візантыйскіх хрысціянскіх традыцый і культаў св. Дзмітрыя і св. Георгія. Адаптацыя апошніх на мясцовай глебе і стварэнне пад іх уздзеяннем уласных культаў пакутнікаў-заступнікаў і іхняй іканаграфіі.
— Уплывы {праз прызму польскай і крыжацкай геральдыкі) заходнееўрапейскіх традыцый адлюстравання коннай постаці князя-правадыра на пячатках феадальных іерархаў.
Усе гэтыя фактары разам і кожны паасобку ў пэўнай ступені спрыялі крышталізацыі вобраза — мужа дарослага, збройнага з мечам на кані, гатовага бараніці сваю Бацькаўшчыну “еже ныне нарнчут Погоня".
ЛІТАРАТУРА
1 Kuczynski S. К. Pieczecie Ksiazat Mazowieckich Wyd. PAN, 1978, s. 126—128.
2 A. Стуканов, B. Космылев. Кто же ты, “Рыцар на кане, збройны з мечем?" //Полнтнческнй собеседннк. 1991. №4. С. 16—21.
2 ПСРЛ. Т. 35 С. 71.
4 Цыт. па: Ермаловнч М. Проннкновенне в глубнны //Неман. 1983. № 11. С. 147.
5 Stryikowski М., Kronika polska, Litewska, Zmodzka i Wszystkiej Rusi Kijowskiej, Moskiewskiej... Krolewec, 1582, f. 110.
6 Тамсама, f. 339
2 ПСРЛ. T. 32. C. 32.
8 Белоруссня в эпоху феодалнзма. Мн., 1959. т. I. с. 70.
9 ПСРЛ. Т. 7. С. 165, 253.
Ю ПСРЛ. Т. 35. С. 199.
11 Ткачев М. А. Органнзацня обороны городов Белорусснн XIV—XVII вв.: Автореф. днс. ... д-ра нст. наук. Мн., 1987. С. 3.
12 Цыт. па: Штыхаў Г. В., Галенчанка Г. Я. Пагоня: [сімволіка старажытнага герба] //Навіны Беларускай Акадэміі. 1991. 11 кастр.
13 Stryikowski М,. f. 115.
І4 Афанасьев А. Поэтнческне воззрення славян на прнроду. М., 1865. Т. 1. С. 441—442.
РЫЦЕР ЗБРОЙНЫ HA КАНІ
Калі летапісныя звесткі адносяць з'яўленне герба Пагоня да XIII ст., дык фіксацыя іх на іншых помніках, у прыватнасці старажытных беларускіх пячатках, датуецца XIV ст. Гэтая з'ява, на нашую думку, тлумачыцца не дастатковай вывучанасцю як гэтага віду помнікаў, так і самога перыяду XIII пачатку XIV ст., часу
ўзнікнення на Новагародскіх землях самога _
yjnmni.no „ Пячатка Аляксандра Неускага (правы бок, Ns 376)
Вялікага княства Літоўскага. .
Трэба канстатаваць той факт, што ідэя конПячатка кн. Дзмітрыя Аляксандравіча (правы бок, № 384) най пячаткі шырока распаўсюджваецца не толькі на Захадзе, але і на землях паўночнаўсходняй Еўропы. Першымі сфрагістычнымі
Пячатка кн. Андрэя Аляксандравіча (правы бок, № 388)
Пячатка пінскага кн. Фёдара Іванавіча Яраславіча, 1515 г.
Беларускі вершнік — вой, паводле
і нямецкага малюнку
2 XVII ст.
помнікамі такога тыпу, якія можна датаваць з высокай ступенню дакладнасці, з'яўляюцца пячаткі Аляксандра Неўскага (1236—240; 1241 — 1263). Вядома пяць пячатак \ якія належалі яму, на ўсіх ёсць выява коннай постаці, узброеннай мечам. На трох з іх свецкая выява, і, як робіць прыпушчэння Е. Каменцава, гэта — выява самога князя, а на двух — патранальны, ці аднайменны святы—св.Аляксандр 2. Адрозніваюцца гэтыя пячаткі наяўнасцю на свецкай выяве кароны на галаве ездака, і німба і імя святога на двух апошніх. Прыкладна тое ж мастацкае вырашэнне зафіксавана і на пячатках сыноў Аляксандра: Дзмітрыя (1276—1281; 1283—1284) і Андрэя (1281 —1283; 1294—1304). Першы карыстаўся пячаткай на якой прысутнічала выява тэзаіменнага св. Дзмітрыя, пры гэтым адзначым, што ў адным варыянце (№ 384) гэта яздок з німбамі і дзідай, у іншых — яздок з німбам і мечам. Толькі надпіс на пячатцы дазваляе спалучыць абедзве гэтыя выявы з адной постаццю—св. Дзмітрыя. Пячаткі другога брата — Андрэя маюць на сябе выяву сакольніка 3. Усе яны каштоўныя тым, што па часу свайго ўжывання амаль цалкам супадаюць з паведамленнямі беларуска-літоўскіх летапісаў аб абранні герба Пагоня. Такое супадзенне ўскосна пацвярджае факт існавання ў XIII ст. гэтага сімвала на Полацкіх, Віцебскіх і Новагародскіх землях, што мусіць накіроўваць дас14
Пячатка кн. Дзмітрыя Данскога
Пячатка полацкага кн. Глеба, 1330 г.
ледчыкаў на пошук прамых, а не ўскосных свядзецтваў.
"Пячатку Міндоўга" з выявай Пагоні, якая фігурыруе ў гістарычнай літаратуры, мы пакідаем па-за ўвагай, таму, што лічым яе фальсіфікатам канца XIX ст., на што паказваюць яе стылёвыя асаблівасці. На сёння вядома з літаратуры 4 толькі тронная пячатка Міндоўга, якая мае выяву караля, які сядзіць на троне. Яна прыкладзена да дагавора 1255 г. паміж Міндоўгам з крыжакамі.
Пячатка князя Дзмітрыя Карыбута, 1386 г.
Іншы сюжэт мае пячатка полацкага князя Глеба, што замацоўвае дагавор паміж Полацкам і Рыгай у 1330 г. На ей выява ездака, якая бліжэй да іканаграфіі св. Дзмітрыя, св. Юр'я ці св. Глеба, чым да класічнай Пагоні. Але сцвярджаць, што апошні сюжэт у гэты час не выкарыстоўваўся ў такім сэнсе, небяспечна: надта слаба вывучана сфрагістыка гэтага перыяду. Мы схільны бачыць на апошняй пячатцы выяву тэзаіменнага святога.
Выява рыцара збройнага на кані зафіксавана на пячатцы Вялікага князя Ягайлы, што
ўжывалася, на думку М. Гумоўскага, у 1377— 1386 гг. На ёй выява ездака павернута ў левы геральдычны бок, што аб'ядноўвае яе па стылю з большасцю пячатак гэтага перыяду, і ў nayHaft ступені з выявай ездака на рэльефе Дзмітраўскага сабора ў Уладзіміры на Клязьме. Але гэта не адзіная ягоная пячатка. Пасля Крэўскай уніі Якаў-Ягайла атрымаў "пасаду" караля Польшчы. Пасля пераходу з праваслаўя ў каталіцызм ён быў ахрышчаны Уладзіславам. Набытыя новыя пасада і імя вымагалі і змены пячаткі. На пячатках, выкананых з вялікім майстэрствам у гатычным стылі, постаць караля, які сядзіць на троне, вакол выявы гербаў зямель, суверэнам якіх ён з'яўляецца. Як адзначаюць шматлікія даследчыкі, асоба на троне амаль партрэтнае падабенства з Якавам-Ягайлам-Уладзіславам. На пячатках прадстаўлены і герб Пагоня. Апошні трымае Анёл-шчытатрымальнік. Вельмі прымячальна сама кампазіцыя герба: на шчыце выява рыцара збройнага з мечам на кані, а ў конскіх капытоў крылаты цмок. Такое спалучэнне сімвалаў стварае быццам бы нейкую пераходную форму паміж гербам св. Георгі (Юрэй) Пераможца і класічным гербам Пагоня.
Прыкладнай сімволікай карыстаецца, між іншым, і ўнук Гедыміна, Уладзіміра-Валынскі князь, Аляксандр Карыятавіч. Праўда, на ягонай пячатцы гэты сюжэт прадстаўлены ў больш
Пячатка
Вялікага князя Якава-Ягайлы, 1377 — 1386 іт.
Літоўскага
чыстым выглядзе: св. Юрэй забівае дзідай пачварнага змея.
Варта адзначыць і той факт, што, адпаведна з паведамленнем польскага гісторыка Яна Длугаша (1415 1480), у час Грунвальдскай бітвы каля намету Якава-Ягайлы стаяў сцяг з выявай цмока.
Як адзначаюць даследчыкі, сімволіка цмока і змія ў, геральдыцы далёка не аднолькавая: першы з яўляецца ўвасабленнем магутнасці і сілы, а другі — сімвалам цемры і зла. Цмок — гэта адначасова і паўзун, і крылатая істота з вялікай галавой і завостранай, раззяўленай пашчай. Пярэднія лапы яго падобны на арліныя ці львіныя, замест задніх мае тоўсты звівісты хвост. Крылаты змей вельмі падобны на яго, але адрозніваецца тым, што мае яшчэ і заднія лапы 5.
Пячаткі з выявамі ездакоў мелі прадстаўнікі шэрагу княжацкіх і магнацкіх родаў, якія паходзілі з зямель даўняга Вялікага княства Літоўскага. Сярод іх віслая пячатка ДзмітрыяКарыбута, дзе на адным баку выява ездака з дзідай (інтэрпрэтацыя вобраза св. Дзмітрыя), a на другім — кірылаўскі надпіс "ПЕЧАТЬ КНЯЗЯ КАРІ4БУТА". Яна цікавая тым, што спалучае ў сабе грэка-візантыйскія традыцыі праз радковае размяшчэнне легенды (надпісаў) і выяву св. Дзмітрыя, а калі на ёй свецкая выява князя, то і еўрапейскія плыні. Дакладней меркаваць цяжка: атрыбуты супадаюць з адзнакамі святога, але адсутнічае німб вакол галавы.
Сярод іншых прадстаўнікоў правячых родаў, меўшых герб Пагоня, трэба назваць Чартарыйскіх, Сангушкаў, Астрожскіх, Сапег, Алелькавічаў. (Апошнія карысталіся двума сімваламі нават да пачатку XVII ст.: рэпрэзентацыйным гербам Пагоня, але памяталі і аб другім, які ўваходзіў у глыбокія пласты старажытнасці і зліваўся з бортнымі клейнамі або знамёнамі-знакамі, і нагадваў своеасаблівую геаметрычную пабудову з трохкутніка, рысак і крыжа.)