Наш сімвал — Пагоня
Шлях праз стагоддзі
Анатоль Цітоў
Выдавец: Полымя
Памер: 40с.
Мінск 1992
) свету" (як тады звалі Парыж). Што датычыцца ™
Герб Мсціслаўскі
лейб-гвардыі Гродзенскага гусарскага палка, дык ён здабыў сабе гонар, калі першым увай-
шоў у вызваленую ім у час руска-турэцкай
вайны 1877 — 1878 гг. Сафію, дзе іх шчыра віталі ўдзячныя браты-славяне. На малінавых з белым гусарскіх ківерах была выява двухгаловага арла з літоўскім ездаком на персях.
У розныя гады пад штандарамі гродзенскіх гусар і лейб-гусар служылі Я. Кульнеў; паэтгусар Д. Давыдаў; член "Саюза благадзенствія” дзекабрыст М. С. Лунін, разжалаваны з падпалкоўнікаў у радавыя і памершы на царскай катарзе (1845 г.); М. Ю. Лермантаў і іншыя.
Але былі і ганебныя старонкі ў гісторыі палкоў: удзел у падаўленні паўстанняў 1831 і 1863 гг. на тэрыторыі ўласна Полыпчы. На заключэнне адзначым, што з 16 гусарскіх палкоў Расеі толькі два насілі назву лейб-гвардзейскіх: полк "Его Велнчества" і Гродзенскі.
Герб Пагоня знайшоў сваё адлюстраванне не толькі на штандарах вайскавых часцей, што фарміраваліся з ураджэнцаў Беларусі, але і на дзяржаўным гербе Расеі.
У канцы 50-ых гг. мінулага стагоддзя быў распрацаваны вялікі герб Расійскай імперыі, дзе на крылах царскага арла былі размешчаны аб’яднаныя шчыты розных зямель. Сярод іх былі і звязаныя з былой тэрыторыяй Вялікага княства Літоўскага. Першы — "шчыт аб'яднаных гербаў княстваў Беларускіх", на якім былі прадстаўлены тры гербы: Полацкі, Віцебскі і Мсціслаўскі (праўда, апошні можна поўнасцю аднесці да позняга тварэння Дэпартаменту Ге-
Шчыт аб’яднаных гербаў ПаўнгЗах. Расеі, 1857 г.
Герб ВкЛ
Герб Самагіціі (Жмудзі)
Герб Беластоцкай вобласці
рольдыі). На Полацкім і Віцебскім былі ўзноўлены выявы традыцыйных гербаў гэтых зямель, адпаведна ў сярэбраным і чырвоным палях.
Аналагічна пабудаваны і друті "шчыт аб'яднаных гербаў княстваў і абласцей Паўночна-Заходняй Расеі". На ім гербы Вялікага княства Літоўскага, Самагіціі (Жмудзі) і Беластоцкай вобласці. У яго першым афарбаваным чырвоным полі, як і на папярэднім шчыце, — выява Пагоні. У трэцім, перасечаным, у верхняй частцы срэбраны аднагаловы (польскі) арол, у ніжняй зноў-такі Пагоня (як мы адзначылі, Падляшша-Беласточчына была анексіравана Каронай Польскай перад заключэннем Люблінскай уніі ў 1569 г.) і, нарэшце, у другім полі — герб Самагіціі з выявай чорнага мядзведзя 10.
Некалькімі дзесяцігоддзямі раней А. Міцкевіч у сваёй бессмяротнай паэме "Пан Тадэвуш", дзеі якой разгортваюцца ў пачатку XIX ст. на Навагрудчыне (“Літве"), гаворачы аб наступнай вайне Напалеона з Расеяй, пісаў: "... Няхай заіржыць тут пагоня, на Жмудзі вядзмедзь хай раўне!" . Нам здаецца, што ў гэтых радках паэт абапіраўся як на яшчэ жывую тады геральдычную традыцыю, так і на гістарычную памяць сваіх сучаснікаў і землякоў.
У паўстанні 1863 г. герб Пагоня ў спалучэнні з "Арлом Белым" стае сімвалам нацыя36
нальна-вызваленчай барацьбы за дэмакратычную перабудову грамадства. Царскі сатрап Мураўёў-вешальнік аддаў распараджэнне аб забароне нашэння жалобных і рэвалюцыйных знакаў — чорных шапак з белымі султанамі, спражак з аб“яднаным гербам Польшчы і Літвы 12.
Такім чынам, герб Пагоня ў XIX ст. з'яўляецца, з аднаго боку, сімвалам як афіцыйнай тэндэнцыі, з другога — неафіцыйнай — рэвалюцыйна-дэмакратычнай. Але ва ўсіх выпадках ён атаясамліваецца з канкрэтнай тэрыторыяй, тэрыторыяй сучаснай Беларусі, хаця часта называецца "Літоўскім".
У XIX ст. беларускімі губернямі лічыліся Віцебская, Магілеўская і Смаленская, якія адыйшлі да Расіі ў час першага падзелу ці раней, а "літоўскімі" — Менская, Гродненская і Віленская, пазней толькі дзве апошнія, тэрыторыя якіх ахоплівала большую частку поўначы і амаль увесь захад сучаснай Беларусі. Гэта знайшло свой адбітак і ў губернскіх гербах. Гродзенская атрымала свой першы герб у 1802 г. з выявай Пагоні ў горнай частцы шчыта, а ў дольнай — зубра, потым пры наступным "рэдагаванні" гербаў (у 1845 г.) быў пакінуты толькі зубр. Акрамя яе, Пагоняй карысталіся Віленская і Віцебская губерні. У 1845 г. пачынаецца даволі шырокае наданне павятовых гербаў. Яны, з аднаго боку, падкрэслівалі іх належнасць да адпаведнай губерні, што паказвалася
Герб Віцебска, малюнак 1861 г.
праз размяшчэнне ў галоўнай частцы шчыта губернскага герба, а ў падпарадкаванай, ніжняй, эмблемаў, якія, на думку іхніх стваральнікаў, адлюстроўвалі пэўныя асаблівасці паветаў. Гэта перш-найперш кранула Ашмянскі, Вілейскі, Дзісненскі, Лідскі паветы Віленскай губерні, што атрымалі гербы з Пагоняй у горнай частцы. Паколькі гербы іншых беларускіх гарадоў ужо да гэтага часу былі перайначаны і не былі падобны на папярэднія, а тым больш на ваяводскія, таму і з астатніх павятовых гербаў Пагоня знікла. Але яна за-
сталася на тых, якія былі ўведзены царскім урадам адразу пасля анексіі Усходніх зямель Вялікага княства Літоўскага. Новыя расейскія ўлады пачалі шырокую кампанію з мэтай знішчэння мясцовых адметнасцей і падвядзення ўсяго духоўнага жыцця пад агульнадзяржаўны капыл.
Адным з першых такіх мерапрыемстваў было навязванне новых гербаў гарадам Полацкага і Магілёўскага намесніцтваў.
Гістарычныя гарадскія гербы гарадоў усходняй часткі Беларусі былі заменены агульна-дзяржаўным гербам Пагоня. У кожным з нованададзеных гербаў шчыт быў падзелены на дзве часткі: у верхняй, па геральдычных паняццях "пануючай", размяшчаўся двухгаловы расейскі арол, а ў дольнай, "падпарадкаванай" — Пагоня. У выніку гэтыя гарадскія гербы, з аднаго боку, дэвальвавалі прынцыпы індывідуальнасці кожнага былога магдэбургскага месца, з другога — падкрэслівалі іхняе залежнае становішча ад расейскага царызму j адначасова псавалі настрой жыхарам той часткі дзяржавы, якая яшчэ не была захоплена Расеяй, бо герб Пагоня, які на захад ад расейска-"польскай" мяжы пачытаўся як сімвал дзяржаўнага суверэнітэту, на ўсходзе быў нізведзены ў стан падпарадкаванага. На захадзе ён быў гонарам і сведчаннем дзяржаўнасці, а на ўсходзе яго пераўтварылі ў гарадскі ці
нават местачковы сімвал, за якім не стаіць аніякіх гарантыяў правоў мяшчан, якія ім карыстаюцца. Такім быў галоўны змест надання гарадам усходняй Беларусі выявы дзяржаўнага герба не да канца заваяванай краіны. Як адзначае сучасная расейская даследчыца Н. Собалева, “гербы (расейскія, — А. Ц,)...ствараліся перш-найперш у інтарэсах вярхоўнай дзяржаўнай улады, з'яўляючыся адзнакай, пры дапамозе якой адлюстроўваліся і выражаліся прынцыпы пэўнага накірунку ў палітыцы царызму" 13.
Ну, а аб “накірунку" мы пісалі вышэй. Тым не менш, нягледзячы на тое што гэтыя гербы часта насілі штучны характар і былі уніфікаваны па агульнаму ўзору ў адрозненне ад магдэбургскіх, яны зафіксавалі не гарадскія асаблівасці праз сімволіку, а спрадвечны зямельны сімвал.
Гэтая тэндэнцыя найбольш яскрава адбілася на гербах Віцебскай і Магілёўскай губерняў, колішняй радзіме Пагоні. Усяго царскім урадам было нададзена дзевяць гарадскіх гербаў з яе выявай гарадам, што зараз знаходзяцца ў межах Рэспублікі Беларусь.
Адлюстраванне старажытнай Пагоні на беларускіх губернскіх, павятовых, гарадскіх, вайсковых гербах было з'явай, якая канстатавала
няццяў геаграфічна-этнічнага Беларусь і геральдычнага Пагоня.
ЛІТАРАТУРА
1 Федотов А. й. йсторня Белорусцев. Варшава, 1903. С. 22.
2 Внсковатов. йсторнческое опнсанне одежды н вооруження росснйскнх войск. Спб., 1899. Ч. 5. С. 15.
3 Тамсама. С. 6’
4 Тамсама. С. 479—480.
5 ЦДГА БССР у г. Мінску. Ф. 3219, воп. 1, справ. 1366, арк. 1—2.
6 Тамсама, арк. 17.
7 Tyszkewiciana. Millitaria. Bibliorafia... ets. zebral lozef Tyszkewicz. Poznan, 1903, s. VII, XI, XII.
8 йсторня Белорусской CCP. Мн., 1977. C. 93.
9 Елец Ю. йсторня лейб-гварднн Гродненского гусарского полка. Выд. 2-е. Спб., 1898. С. 56.
Ю ПСЗРй. Собр. II, Т. 32, отд. 1, № 31720.
П Адам Міцкевіч. Пан Тадэвуш. Пераклад Б. Тарашкевіча. Мн., 1981. С. 131.
12 йнструкцня от 25. V. 1863 г. Сборннк распоряження графа М. Н. Муравьева по усмнренню польского мятежа в Северо-Западных губерннях 1863 — 1864 гг. /Сост. Н. Цыплаков. Внльна, 1866.
13 Соболева Н. А. Росснйская городская н областная геральднка XVII — XIX вв. М„ 1981. С. 150.
асэнсаванне суседнімі народамі тоеснасці па-
НОВЫЯ ЧАСЫ
Катаклізмы першай сусветнай вайны, Лютаўская рэвалюцыя і Кастрычніцкі пераварот далі новы імпульс, штуршок і накірунак у развіцці нацыянальна-вызваленчага руху ва ўсёй Еўропе. He абмінуў гэты працэс і Беларусь. У сакавіку 1918 г. была аб'яўлена незалежнасць Беларускай Народнай Рэспублікі.
Пры адраджэнні нашай дзяржаўнасці ў 1917 — 1918 гг. сама сабой абазначылася і роля Пагоні як дзяржаўнага гербу. Праўда, гэта адбылося зусім стыхійна і, наколькі вядома, не было замацавана ніякім заканадаўчым актам, у якім быў бы кананізаваны ў якасці дзяржаўнага гербу адзін адменнік Пагоні і мелася апісанне ўсіх ягоных дэталяў *.
Яшчэ раней ідэю вяртання да спрадвечнага нацыянальнага сімвала ў паэтычнай форме выказаў Максім Багдановіч. Як згадваў А. Смоліч, "па сканчэнню ліцэю ў восень 1916 г. М. Багдановіч прыязджае на службу ў Менск. Надмерная праца пагоршыла стан яго слабога здароў'я. У гарачцы, пры высокай тэмпературы быў напісаны верш "Пагоня". Расказваючы аб гэтым за абедам А. Смолічу, паэт з сумнай усмешкай дадаў "у гарачцы пішацца легка" 2.
Выява Пагоні размяшчалася на пячатках розных устаноў БНР. Нягледзячы на тое што
Беларуская Народная Рэспубліка была знішчана бальшавікамі, а сама Беларусь разрэзана на дзве часткі (БССР і Заходнюю Беларусь), ідэя сімвала засталася жыць.
Узнікшая ў гэты час Літоўская Рэспубліка абрала старажытны славянскі герб у якасці дзяржаўнага. Такім чынам праз прысваенне чужога герба адлюстроўваліся імперскія памкненні літоўскай буржуазіі на спрадвечныя беларускія землі. Нельга не сказаць, што ў законнай сталіцы Літвы — Коўне не разумелі двухсэнсоўнасці становішча. < Гэтыя званыя "ліцьвіны", як пісаў Альгердзіч, фактычна жмудзіны, не маюць ніякага дачынення да нашае Пагоні. Гэта ўсведамлялі нават шмат якія дзяржаўныя дзеячы... “Літоўскае" рэспублікі, публічна сцвярджаючы патрэбу змены Пагоні як дзяржаўнага гербу Літвы". У 1935 г. тагачасны прэм'ер "Літоўскае" рэспублікі Тубаліс у сойме афіцыйна прызнаў ня “літоўскае" паходжанне Пагоні, заявіўшы, што працуецца над стварэннем арыгінальнага гэрбу > . Варта канстатаваць, што новы праэкт не быў ажыццёўлены — наступныя бурхлівыя падзеі заўчасна прыпынілі працу над ім.