• Часопісы
  • Наш сімвал — Пагоня Шлях праз стагоддзі Анатоль Цітоў

    Наш сімвал — Пагоня

    Шлях праз стагоддзі
    Анатоль Цітоў

    Выдавец: Полымя
    Памер: 40с.
    Мінск 1992
    10.28 МБ
    У час другой сусветнай вайны фашыстоўскія акупацыйныя ўлады "літасціва дазволілі" беларусам карыстацца іхнімі ўласнымі Сімваламі. У дакуменце, падпісаным гаўляйтэрам Вільгельмам Кубэ 27 чэрвеня
    Пячатка дэлегацыі Найвышэйшай Рады БНР
    Пячатка Менскай
    Беларускай гімназіі
    Пячатка Міністэрства абароны БНР
    Пячатка Беларускай Цэнтральнай Рады
    1942 г., было адзначана, што беларускімі нацыянальнымі знакамі і эмблемамі лічацца: а) Беларуская нацыянальная Пагоня; б) бел-чырвона-белы сцяг. Апеляцыя да нацыянальных пачуццяў беларусаў не дала пажаданых вынікаў. На Беларусі зямля гарэла пад нагамі акупантаў. Але выкарыстанне жменькай калабарантаў нашых сімвалаў і эмблем дало падставы для шматлікіх палітычных спекуляцый у дачыненні да герба Пагоня яшчэ амаль на паўстагоддзя.
    Пасля перамогі адной таталітарнай (бальшавіцкай) сістэмы над іншай — фашыстоўскай герб Пагоня, здавалася, зноў аддадзены на поўнае забыццё. Савецкая сістэма, імкнучыся нівеліраваць поўнасцю адметнасці і асаблівасці народаў, вельмі рэўніва ставілася да праяў на-
    цыянальнай самасвядомасці ўсіх народаў. Стандартызацыя, замена нацыянальных сімвалаў на класавыя,— была одной з галоўных задач усёй прапагандысцкай машыны,
    Крах таталітарнай дзяржавы і абвяшчэнне незалежнасці Рэспублікі Беларусь далі, нарэшце, магчымасць аб'яднаць усе функцыі герба ПАГОНЯ, як зямельнага і нацыянальнага, і вярнуць яму яшчэ яго колішні статус герба Дзяржаўнага. Гэтая падзея адбылася 19 верасня 1991 г.
    ЛІТАРАТУРА
    1	Альгердзіч Г. Нашы нацыянальныя эмблемы // Раніца. 1944. 22 лістап. — 10 снеж.
    2	Звязда. 1927. № 122.
    15 р.
    На вокладцы — Дзяржаўны Герб Рэспублікі Беларусь і герб Пагоня з паштоўкі часоў БНР.
    На другой старонцы вокладкі — Вострая Брама ў Вільні.
    На трэЦяй — амуніцыя Беларускіх вайсковых аддзелаў Расейскай арміі (канец XVIII — пачатак XIX ст.)
    На апошняй — герб Пагоня з гербоўніка Э. Коміна.
    На тытуле — праект Вялікага Дзяржаўнага Герба Беларусі, выкананы мастаком А. Бажэнавым па матэрыялах і пад навуковым кіраўніцтвам А. Цітова.
    Усе правы ахоўваюцца, ніводная частка гэтае кнігі не можа быць рэпрадуктавана або перададзена аніякім чынам — электронным, механічным, фатаграфічным ці якімі-небудзь іншымі сродкамі без папярэдняга пісьмовага дазволу аўтара і выдавецтва.