Наспадзяванае Вершы і песні Алесь Камоцкі

Наспадзяванае

Вершы і песні
Алесь Камоцкі
Выдавец: Радыёла-плюс
Памер: 272с.
Мінск 2004
13.11 МБ
Алесь Камоцкі
НАСПАДЗЯВАНАЕ
Мінск Радыёла-плюс 2004
УДК 882.6-1
ББК 84 (Бен)-5
К 18
Камоцкі Л.
К 18 Наспадзяванае: Вершы і песні /Алесь Камоцкі Мн.: „Радыёла-плюс“, 2004. 272 с., іл.
ISBN-985-448-044-5
У кніжцы сабраная большасць вершаў і песень, якія напісаў Алесь Камоцкі напрыканцы мінулага стагоддзя. Нешта кшталту справаздачы за пэўны кавалакжыцьця.
Аўтарскі правапіс захаваны.
УДК 882.6-1
ББК 84 (Бен)-5
ISBN-985-448-044-5
© Алесь Камоцкі, 2004
© Вадзім Грудзько, фота 2004
АЛЕСЬКАМОЦКІ
НАСПАДЗЯВАНАЕ
...у цэнтры паэтычнага універсума А. Камоцкага цішыня, адвечная і дасканалая субстанцыя, у дачыненьні да якой слова, гаворка чалавечая з’яўляюцца нечым зьнешнім і часовым... ...трэба зрабіць пэўную колькасьць памылак у жыцьці. Іначай не ўявіць увесь сэнс яго вершаў...
Так пажартавала Ірына Ратнікава, філолаг па прафесіі і па жыцьці. Вялікі ей дзякуй за клопат і тэарэтычную падтрымку.
Дзякуй ня меньшых памераў Міхайлу Войтку за сяброўскае разуменьне, Кацярыне Кёнігсберг, Віктару Корзуну, Ігару Марачкіну, як нястомным тэхнічным кансулыпантам
і, канешне ж, першаму чытачу Валерыі Куставай.
Нам бы шукаць якіх шляхоў Далей ад блуду, А не чакаць сярод грахоў Вялікіх цудаў.
СПРОБА ІСЬЦІ ПАРАСЕ
Час не чакае мне ісьці, I позна пачынаць размову, Ужо няма патрэбных словаў, Ужо ня могуць не пусьціць.
СУАДНОСІНЫ
* * *
Хоць думкі люты вецер He дае спарадчыць, Хоць не знаходжу месца Там, дзе жывеш ты, I хоць жыцьцё бярэцца Зрабіцца цяжкай працай, Мне сьмешна.
* * *
Па выніках размовы Пытаньням не закрыцца. Нашто тая будоўля, Калі пасьля сварыцца.
РЭЧАІСНАСЬЦЬ
Я жыву, мусіць, неяк ня так, Разумею, напэўна, замала. Рэчаіснасьць казыча ў вушах, А ў руках покуль што не бывала.
Рэчаіснасьць ня даць і ня ўзяць,
Атрымаўшы -
яе не захочаш.
Я б пайшоў сваім шляхам назад. Але надта ж ня веру ў вочы, Хоць яны і растуць з галавы.
СТАЛАСЬЦЬ
Складанасьці абставінаў жыцьця Неспадзявана ўжо не засмучаюць, Ужо болей нечакана
не зьдзіўляюць...
Жывём
не прадчуваньнем адкрыцьця, А намаганьнем выспацца начамі.
ЦЭЛЫ ЧАС (Імгненьне)
Незаўважны бег гадзін пад гарляк Падстаўляе нож нямераны свой.
3 пуцявіны мне ня збочыць ніяк Людзі добрыя вядуць за сабой.
Разьмяркоўваюца ў чэргах грахі, Абгаворваюцца колькасьць і кошт, Касавурыцца ухіл на ухіл, He зважаецца на ўстылы мне нож.
* * *
Дапамажыце раскавацца Абрыдла ўжо камплексаваць. У адпачынак прагну працы, Працую пухне галава. Іду, а хочацца спыніцца. Маўчу, а хочацца казаць. Баюся ўласнае міліцыі, Што йдзе мяне аберагаць.
ЭПІЗОД
Казалі ўсё пра спадзяваньні
I ўсьміхаліся наўсьцяж, У вашым вытанчаным ржаньні Мне чуўся заклік да жыцьця.
I я, пакуль не разабраўся, 3 надзеяй клаўся і ўставаў, Сабе хваробіну прыдбаў Адчуў, што пераспадзяваўся.
* * *
Я супраць узьнятых рук, Бо зьведаў ад іх пакут. Хто супраць узьнятых рук? Я першы падняў руку.
ЖАДАНЬНІ
Жаданьні свае ўтаймоўваў, Даводзіў да вонкавай сьціпласьці, I вось ня ўбачыш за словамі Таго, што на волю ён выпусьціў.
Брыдзе між людзей незаўважнае, Але ад ягонай прысутнасьці У большасьці цяжкае ўражаньне, Хоць большасьць
ня ведае сутнасьці, Якая шануецца знаўцамі I мае традыцыі даўныя Аднекуль заўсёды з’яўляецца I зноў пачынае з жаданьняў.
ЗАЦЯТАСЬЦЬ
Я сініцу шукаў, я сініцу шукаў, Доўга ногі таптаў і стаміўся. Завярнуў крыху ўбок
і прысеў на пянёк, I, задумаўшыся, пахіліўся.
Я сініцу шукаў, я сініцу шукаў, Журавоў абмінаў, не зважаючы, А пасля зразумеў, што каб розум я меў, To ў пошук такі не ўдарыўся б.
ХОЛАД
Як пачнецца пара лістапада, Ўмацаваўшы кастрычніцкі сум, Поўняць памяць прызнаньні і здрады,
I ня хочацца быць аднаму.
Халадзеючым дыхае вечар,
Усе, што можна, на дровы крышу, Ды няма паратунку ля печы, Бо яна не сагрэе душу.
У чаканьні званка ці сустрэчы Ад самоты збавеньня няма.
Толькі раніцай скончыцца вечар, Але заўтра яшчэ не зіма.
ГІСТОРЫЯ
Было такога, што ня ўспомніць, Бо, калі ўсё гэта было, Шматлікім дыхаць заняло, I поўдзень абярнуўся ў поўнач.
Старога неба больш няма, Зямлю міну узьнікшым морам, Бо йшчэ ад бацькі пераняў Імкненьне ў новыя прасторы.
Цяпер сярод былых людзей Уяўна бачу непамёрлых, I іх сьлядамі па вадзе Мой шлях кіруецца праз мора.
Канец з пачаткам аб’яднаць Мая найпершая патрэба,
I неба новае спаткаць, Бо ўжо няма старога неба.
РЭХА
Нам успаміны зразумець даюць, Хто моцны, хто слабы,
а хто разумны, Хто ўвогуле
спачатку быў прыдуманы, Каб сэрца хоць падманам закрануць. Мана і на бяду, і на карысьць Умее сатварыць і разбурыць Яна такая.
Памяць абдурыць? Ёй нават гэта праца нецяжкая.
Падыходзіць ціха ззаду. На плячо руку кладзе... Павярнуўся, бачу здрада. А за ёй у чарадзе Пазнаю я вашы твары I усьмешкі, і мігі.
Што ты, браце, вочы паліш? Можа ўстаў ня з той нагі?
Сэнс здарэньня ад зьмякчэньня Давядзе да мітусьні He ўяўляю заканчэньня Без напружанай хлусьні.
Што сьніцца катам па начах?
I ці знаёмы катам жах?
Якія маюць каты хобі?
I ці бываюць каты добрымі?
MAHA
Пачуцьцям,
што не патрабуюць слоў, Мана больш за другое шкодзіць Яна паўсюль сабе знаходіць Шляхі...
А тут лацьвей мане Хадзі ў вадчыненыя дзьверы, Зьбірай вяршкі дабра з давер’я. Пляваць на дробныя штуршкі!.. Якія водгукам і рэхам Свой цень кідаюць на пацеху Пакрыўджанасьці і загане. Адным ніяк, другім пагана, I ўсе, хто браў удзел, паранены.
словы
Мы кажам словы пры сустрэчах, На разьвітаньне кажам словы... Мы ўва ўладзе слоў спрадвечных, Няпраўда, што шукаем новых.
Трэба штосьці казаць цішыні, Што навокал усьмешку хавае. Я зьбянтэжана рот адчыніў, Памаўчаў і назад зачыняю. Зачыніў, а на вусны мае Асяроддзе адбіла ўсьмешку. Вочы вылупіў слоў не стае, А бяз іх...
Разумееце нешта?
Думку слова хавае, Сэнс за думкай далёка. Цяжка жыць, адчуваючы Толькі словы навокал.
СУАДНОСІНЫ
За і супраць суадносіны сёньня ў нас, нам не да гвалту.
Цішыня -
і вочы скошаны.
To ўлева.
To ў заўтра.
Толькі быццам замірыліся за і супраць,
Але торгнула, нешта з будучага вынесла
I па сэрцах неспакоем сьцебанула.
Ажно енкнулі, ды усьмешкамі скрывіліся.
Пазьбіралі неістотнае
I памножылі на мінусы, Склалі ўсё чакаем вынікаў.
ПЫТАНЬНЕ
Мы ведаем дзе дрэнна 3 таго, што перажылі, Але ж чаму нязьменна Зноў на памылкі хіліць?
ЭМІГРАЦЫЯ
Дзе ён, дзе ён, той горад, Пра які вы тут нам сьпявалі? Побач дзе?
Ці за морам?
Мы паўсюдна шукаем.
3 думкай непамутнёнай, 3 сонцам у кожнай шыбе.
Раны незагаёныя
Змушаюць на гэты выбар.
Мы выбіраем горад.
Ня ведаючы геаграфій.
Ня ўлічваючы гісторый.
Нам толькі б туды патрапіць.
Проста жыць паміж лужын і сьцюж
I ня поўніць ідэямі вецер, Як і ўчора, сягоньня хачу. Але, кажуць, і сёньня ня сьвеціць.
Старая плошча. Дрэвы. Брук. Дамы абапал з мокрай цэглы. 3 аднога боку процьма мух. Сьмярдзіць карболкай процілеглы. Людзей заўсёды тут няшмат, Ды й тое, з большасьці, вар’яты, Пасярод плошчы ёсьць тэатар, I ўваход туды бясплатны.
Мне там няма чаго рабіць Нашто мне іхныя прэм’еры. Мяне цікавіць дабрабыт На справе, а не на паперы. Мяне ня вабіць балбатня, Я веру толькі ў наяўнасьць. Мне есьці хочацца штодня, А тут даюць чытаць аб’явы. Што за жыцьцё, калі спектакль На лепшым месцы, сярод плошчы? He абыйсьці яго ніяк.
Глядзі і усё.
А як ня хочаш -
Давай дамоў і адпачні, Ці пакрыўдуй крыху на аўтара. Ты выйшаў, бразнуўшы дзьвярмі, Але ж ізноў тут будзеш заўтра.
Горад мой, вораг мой, Адпусьці мяне дамоў, Я ў нетрах тваіх вуліц Час губляю.
Новы дзень загудзеў Перапевамі надзей. Да сябе няўмольна Туліць, прыціскае.
Хто, хоць нічога не знайшоў, Але шукаў і спадзяваўся, Хаця да мэты не дайшоў, Але й на месцы не застаўся.
Пяты дзень з тэлевізарам п’ю, I калі яму будзе ўжо досыць? Ён паказвае мне ўсю зямлю I нічога за гэта ня просіць.
ТАБУН
СПАДЗЯВАНЬНЕ НА ЗІМУ
Штодзённыя зьмены надвор’я На стому адпітым мазгам.
Якое тут шчасьце ці гора, Адно толькі ёсьць, што туга...
Спакуса ўжо не спакуса, Нязнанага быццам няма.
Улетку мацней землятрусы, Дык, значыцца, трэба зіма.
АКАЛІЧНАСЬЦЬ
Сьнег не нагадаў мне пясок, Як я ні выкручваў ваччо, Дотыкі да цёплых панчох Зразумець далі пра жыцьцё.
Ураджайны сьнег сёньня лёг. I, нібыта ў жудасным сьне, He растаў ад цёплых панчох. Гэта і зьдзівіла мяне.
дым
Я ўчора прыдумаў дым, Што ціха над возерам плыў. Ён быў там, дзе я казаў, I плыў увесь час назад.
Былыя дымы ў разьлік
Ня браў ён, мой новы, злы, Сьмяяўся, як я вучыў, I плыў па вадзе, і плыў...
А іншых, другіх дымоў, Ен гнаў ад людзей дамоў, Ідзіце, казау ён, -
Я
Тут буду агортваць шлях.
конь
Я зноў запіў ад адзіноты, Ад халадэчы на двары. Прыходзіць хтось. Пытаю: „Хто ты?“ А ён ня хоча гаварыць.
А ён маўчыць, і бяссэнсоўна Чакаць ягонага адказу.
Бо гэта конь, ён не шматслоўны I ўсё наглейшы з кожным разам.
РАНІЦА СЬВЯТОЧНАГА ДНЯ
Зранку на белага каня,
Вочы прадраўшы, але не пад’еўшы,
Сеў я,
і хеўрачка мая села таксама, але я ўсе ж першы.
Скок-паскок, як капыты абцасы.
Чый гэта крок?
Аж гэта мой уласны.
Ніз ці верх?
Нікому з нас ня ўцяміць.
Быццам зьвер, крэхча памяць.
Пешшу нязвыкла хадзіць.
Едзем на конях, ад коняў нашых тлум, што ў мазгах сядзіць,
Пнецца ў вочы з вушэй
мройным маршам.
СУНІЦЫ
Шукаю, мой пошук як марны пошчык,
Быццам зьбіраю суніцы ў кошык На той паляне, дзе сярод сьцёжак Багата гэтых самых суніц.
Але так цяжка стрымацца мне, Нібыта я ў пякельным сьне. Хапаю вуснамі без разбору I смак суніц, і сунічы водар.
Бывае, сон мой жыцьцём становіцца.
Тады усё ірвецца, грукоча, коціцца...
Кідаю справы, каб з кім дамовіцца На продаж суніц
з гэтым самым кошыкам.
АБУДЖЭНЬНЕ
Ну што, браток, да раніцы дажыў? I прачынацца трэба, і глядзець. Рабіць гэта балюча, як і жыць, Адчуўшы, што цябе няма нідзе.
Ты можаш адбівацца ў вачах Людзей вакольных бляскам нежывым, Але, калі сарвешся закрычаць, Ня ўцяміш, што ўсяго толькі заныў.
Скугол падземны душыць з вышыні
Цябе,
і не чапае ён другіх.
Пад раніцу ўсе хочацца зьмяніць, Але ня маюць выхаду кругі.
Кругі, кругі і плямы у вачах Ну што, браток, да раніцы дажыў? Калісьці гэта трэ будзе канчаць. Ня хочаш.
I ад гэтага дрыжыш.
Так глыбока ўначы, аж пад ранак.
Бразгат засавак і ланцужкоў. Мы згубілі ўсе спадзяваньні, А той-сей проста ціха сышоў. He насустрач,