Наспадзяванае
Вершы і песні
Алесь Камоцкі
Выдавец: Радыёла-плюс
Памер: 272с.
Мінск 2004
I там даўно ўжо ўвайшло ў звычку Жыць існаваньнем гігіенічным.
А мы ня птушкі, у нас ня гнёзды, Вывозіў сьмецьце адсюль бульдозер.
Цяпер шукайма хто вінаваты, Што ён зламаўся пасярод хаты.
Нам неахайнасьць у вочы коліць, Нядобрым пахам паветра поўніць, Але ж бульдозер ніхто ня чыніць, Пакуль ня ясна першапрычыны.
ЖАНОЧАЯ
Крывая вулачка мая, Ад поля першы наш паркан. Зраньня хвалюецца сям’я Прыедзе сватацца Іван.
Яго чакаю ад вясны, Малюся толькі аб адным Каб ён прыехаў не п’яны, Як у мінулы раз, у дым.
Цьвіце вяргіня пад вакном, Няможна вочы адарваць.
Я кожны вечар, перад сном, Яе выходжу паліваць.
Крывая вулачка мая Разьліла лужыны ізноў, Сяджу такая несвая, Чакаю ў роздуме сватоў.
СЛОВА
Што гэта ляціць так прыгожа, Што гэта ляціць так бязважка, Куды яно ляціць над дарогай, На якую выбіцца цяжка?
Тыя, што ўжо на дарозе, I на гэта нешта зважаюць, Лепш глядзелі б проста пад ногі, I тады б іх меней ламалі.
А яно ляціць так прыгожа, А яно ляціць так паважна. Шмат чаго зьмяніць яно можа I на ўсе пытаньні адкажа.
Што ж гэта за дзіва такое Быццам бы нікому ня трэба, Але ж увесь час пад рукою, Нават калі кружыць пад небам.
Гэта ваша слова ляцела.
Да яго цягнуліся вушы.
А калі нам справа прысьпела Устаю, руку працягнуўшы.
РУКА
Між сонцам і дажджом Адтуліну шукаць.
Усталі і ідзём He адчуваем час. Маўчым, нібы ляцім, Згінаючы мяжу Між нашым й нічыім. Ад сонца да дажджу.
Нам шлях дае зямля, Трымае за руку, Якую не ўзьняць Ад злосьці на вяку. Хай так яна вышэй Прычосак, мар і сноў, Ня мацае кішэнь Таго, хто падыйшоў.
Рука каля ілба, I пэўны рух за ёй. Ня лёс ёй заграбаць Схаванае зямлёй. Схапіўшыся за крыж, Пад ім будуе дом. 3 зары і да зары, Пад сонцам і дажджом.
ТУМАН
Хто мае шлях далёка не заўсёды Магчымасьць
вандраваньня карыстае. Нашто неспадзяваныя прыгоды Выходзіць трэба як туман растае. За ім ня ўгледзіш ані той дарогі, Hi мэты, ні усьмешак дабрахвочых. Там быццам несьвядома,
але робіцца, Каб бачыць толькі тое,
што мы хочам.
Нічога ня ўгледзіш за туманам, Слабыя і запалкі, і прыкметы.
Чужыя словы
там гучаць падманам, Але іх на ўвесь сьвет
разносіць вецер.
Замест таго, каб раздзімаць туман, Ён завывае жудасна ў печы. Сядзім, усе свае, чужых няма.
I ты мне кажаш, што ня любіш вецер.
ГАСПАДЫНЯ
Я буду тым, хто ёсьць, калі змаўчыш, Магчымасьць знойдзем, каб паразумецца.
I неба будзе, зорка адарвецца I паляціць туды, куды глядзіш. Руку падстаўлю ёй ці галаву, Каб, не дай Бог, ня бразнула аб глебу,
I выдыхне ўдзячна тое неба, I ўдалеч павядзе замкнёны круг.
Гаспадыня ранішняй зоркі, Сёньня час вельмі пругкі і колкі У барацьбе з недахопамі часу He заусёды ўсё проста і ясна. Перамогі чакайце ня хутка, Калі ласка, ня слухайце чуткі, He зважайце
на зайздрасьць жорсткую, Гаспадыня ранішняй зоркі.
„Вунь зорка,
што ўпала і дрыжыць“Адзін адному разявакі кажуць. Адкуль яны бяруць
спакой і важнасьць?
I хто ім права ставіць даў крыжы? Дый што між іх, прабачце,
за жыцьцё?
Але такі ўжо
ёсьць закон прыродны, Што трэба жыць,
ты згодны ці ня згодны, А не абменьваць
сэнс на адкрыцьцё.
Гаспадыня ранішняй зоркі...
цяпло
Я пад асеньняе цяпло Падстаўлю галаву і сьціхну, Ня маю грошы, як на ліха, Купіць віна каб адлягло.
Надвор’е сёньня даў нам Бог Душа становіцца на дыбкі, Сказала мне: „Пазыч, а выпі.“ I выпіхнула за парог.
Я пад асеньняе цяпло Падстаўлю галаву і сьціхну, Ня маю грошы, як на ліха, Купіць віна каб адлягло.
He надыходзіць штось мой час: To рэвалюцыя, то бізнэс.
Мяне бянтэжаць катаклізмы, А я ж іх не хацеў якраз.
Я пад астатняе цяпло Падстаўлю галаву і сьціхну, Ня маю грошы, як на ліха, Купіць віна на ўсё сяло.
Я сьвята верыў будзе так, Як бы хацеў, але й сягоньня He пачуваюся я годна, Бы зноў ня з той нагі ўстаў.
Я пад асеньняе цяпло Падстаўлю галаву і здохну, I зарасьце пакрыху мохам, Маё апошняе жытло.
ВЯСНА
А пры канцы зімы ўжо вясна стаяла, I хвіляй кожнай сьнег з’ядалі раўчукі.
Праз іх скакалі мы па плошчы ля вакзала, I ты казала мне, хто я табе такі.
Ты крыўдзіла мяне, бывала, і злавала, Калі я не зважаў на многія са слоў. Вось так вось і дайшлі
да самаго вакзала.
Ты з’ехала дамоў, і я дамоў пайшоў.
А сэрцам кожны дзень я мераюся скочыць
Да тых часоў, калі вось так яно было, Але жыцьцё ідзе, і хочаш ці ня хочаш,
Ня здолееш адчуць тамтэйшае цяпло.
Тамтэйшага цяпла пражытая магчымасьць
Цяперашнім агням далёка не раўня.
Хіба ж гэта жыцьцё, прызнаюся вам шчыра, Калі ў мінулым быць
так хочацца штодня.
ПОЗІРК
Усё роўна была ты Мне дакорам тваё імя. Я на ім быў расьпяты, Але выжыў і ачуняў. Недарэчныя згадкі, Мне спакою не надаюць, Пачынаю спачатку, Але ўжо для другіх пяю.
I ў неба мой позірк, А ў небе ясьней, ясьней, Ды па ім вецер ходзіць Напярэдадні злых завей. Кожны дзень новай сілай Забірае даўнейшы сэнс, Той, што, як мы лічылі, Толькі наш і без перамен.
ІМЯ
На люстраной паверхні
прыпыненай вады Імя маё ўзьнікла
з таемнай глыбіні. Блукаюць моўчкі словы
і блытаюць сьляды Неверагодных літар,
што пішуць прамяні На люстраной паверхні
прыпыненай вады.
За люстраной паверхняй
прыпыненай вады Ня мой блукае голас,
ня мой агонь гарыць. Ня трэба мяне клікаць -
я не хачу туды, Ня трэба мяне слухаць -
я не змагу там жыць, За люстраной паверхняй
прыпыненай вады.
дом
Ад дажджу мяне ратаваў, Мерзнуць не даваў па начах. Ад паглядаў цяжкіх хаваў, Бяз ключа пускаў пад свой дах. Дом, пабудаваны з дзьвярэй, Выпіўшага дойліда твор, Я пад яго дахам старэю, Усе радзей выходжу ў двор.
Дом, пабудаваны з дзьвярэй, Дзіркі прапускаюць вятры. Хочаш побач сядзь і старэй, Толькі галавы не дуры.
Дом, пабудаваны з дзьвярэй, Выпіўшага дойліда жарт, Дзіўнае такое стварэньне Для ўсіх вакольных пачвар.
КАЛЫХАНКА
Галованька цяжкая У стоме вялікай Туліцца-хіліцца, Мружацца вочы. Сонца ашалелае Вось ужо і зьнікла, Сьпі, я з табой Да канца гэтай ночы.
Пяшчотная ночанька Адмяніла пакуты.
Сьпі, я з табой, Нас ахоўвае неба.
Яно забірае
Апошні твой смутак. Аддай яму ўсе, Табе ж многа ня трэба.
ЗЛОДЗЕЙ
Над пылам і каменьнем жыцьцёвае дарогі
Твой стомлены вандроўнік задраў высока ногі.
Хаця ён быў і грэшны, але ж ішоў да Бога.
Натоўп яго падвесіў.
каб скараціць дарогу.
Ускалыша цела ветрык, і дождж яго абмые. Вакол стаяць забойцы,
пакуль яшчэ жывыя.
I неяк ім няёмка з таго, што нарабілі, Хацелі папалохаць,
а выйшла, што забілі.
I просяць пана Бога ўзяць хлапца на неба, Бо там, каб смачна есьці, ня трэба красьці хлеба.
МАЛІТВА
Божа, чаму так адным дык усё, Мы ж, хоць і побач, нічога ня маем.
Крыж свой пакорліва неяк нясём, Молім цябе, каб пазбавіў адчаю.
Хай сьляпы убача, Хай бязногі скача, Хай крывы спрамее, Хай сьпяе зьнямелы. Твая сіла, Божа, Усе гэта можа.
Божа магутны, ты недарабіў Нечага ў нас. Дарабі, калі ласка. Літасьці прагнем, а не барацьбы. Зьлітуйся, Божа, бачыш -
нам цяжка.
Хай сьляпы убача, Хай бязногі скача...
Молім з прыдоньня людзкага жыцьця, Хілім галовы прад веліччу боскай. Даў дрэнны пачатак -
дай добры працяг.
Перавядзі праз наступную восень.
Хай сьляпы убача,
Хай бязногі скача...
РАЗЬВІТАНЬНЕ
Ранішняя зорка апякае вочы, Літасьці ня мае, зьзяе, зьзяе, зьзяе.
Дзённыя ўсьмешкі, потым сьлёзы ночы
I канец дарогі разам асьвятляе.
Я сыходжу ад вас, каб ісьці праз сябе.
Бывайце, не забывайце.
Дзеўчыны і бабы, сьпеўныя размовы,
Стол карчомны, мыты п’янымі сьлязьмі,
I такі прывабны
любы звон грашовы
Пасярод устылай
людзкай валтузьні.
Я сыходжу ад вас, каб ісьці праз сябе.
Бывайце, не забывайце.
Памяць пераверне
хутка мае словы, Любяць жэрці чэрві
маёй музы рэшткі.
Я прыйду і буду
для наступных новы, Для кагосьці сьмелы, для кагосьці сьмешны.
Я сыходжу ад вас, каб ісьці праз сябе.
Бывайце, не забывайце.
АД ВАЧЭЙ ЗЯЛЁНЫХ
Ад вачэй зялёных я жыву ня так, У вачах зялёных таямнічы знак. Што ты ведаеш запаветнае?
У вачах зялёных таямнічы знак.
У пунцовым сьвеце раньня Высьпявае прадчуваньне Хуткіх перамен.
I макрэюць твае вочы Разьвітаньня ты ня хочаш Ясна як дзень.
He ратуюць мае словы,
Стаў зялёным сьвет пунцовы, Крохкі, як лёд.
I, узьнікшы са зьдзіўленьня, Нечаканае імгненьне Поўніць усход.
Ад вачэй зялёных я жыву ня так, Сьветлая усьмешка у тваіх вачах. Недасяжная, невыказная Сьветлая усьмешка у тваіх вачах.
ТУМАНЫ
Выплывалі туманы, Абарваўшы сон начны, Хавалі ад вока пачатак дня. Бачу я перад сабой Разьвітальны позірк твой, I ён ужо належыць туманам.
Пройдзе час,
і застанецца толькі ў ім 3 разьвітаньня пачаты дзень, Як сьлед жаданага, Як сьвет загаслага, Як цень ад месяца, ты Паўсюль, дзе цябе няма.
Будзе бачнай далячынь, Будзе тысяча прычын, Каб я ў яе не схацеў глядзець. Ды заменіць туманы Шэры дожджык аблажны, Схавае мяне, як схаваў цябе.
Рэхам плыў па жыцьці пасівелы дзень, Туманы атачалі шлях...
I сьлед жаданага,
I сьвет загаслага, I цень ад месяца ты У снах пустых.
ПЕСЬНЯ
Абарваная струна Захавала рэшткі нот, Там была мая віна, Тут зусім наадварот. He сьціхае шэры дождж, He ратуе парасон.
To ўпоперак, то ўздоўж Няўмольным колам Круціцца паволі, He сьціхае шэры дождж.
Рознае бывала Пальцы струны рвалі, Здабываючы акорд, Хочаш ці ня хочаш, 3 раніцы да ночы Надакучлівы паўтор. Будзе як будзе 3 даўніх часоў Людзі як людзі У рытмах дажджоў.
Абарваная струна Сум ня здолела трываць, Гук пакінуты сканаў, Сам ня здатны сумаваць. Бег гадзін зраўняе нас, Непазьбежна прывядзе У нечакана новы час. Хмары расплывуцца, Вочы усьміхнуцца У раптоўна новы час.
Рознае бывала Пальцы струны рвалі, Здабываючы акорд, Хочаш ці ня хочаш 3 раніцы да ночы Надакучлівы паўтор.
Будзе як будзе Пела струна.
Людзі як людзі Толькі ў снах.
НОВЫ КРУГ
Быццам ня я
Усё гэта бачу кожны дзень, Як сонца пачынае новы круг I ідзе праз хмары, Дый ідзе сваёй дарогай
кожны дзень.
Бывае,
I мяне чакае
Тое, што я марыў забыць.
Другая,
Быццам не чужая, I амаль такая, як ты.
Быццам ня ты,
He заўважаючы мяне, Жывеш і ўсьміхаешся другім.
I часы мінаюць, Залішаючы бясконцасьці гады.
РАСКІДАНЫ ЧАС
У глыбіні бязьлітасных вачэй Я не ўпершыню сябе губляю, Сэрца рвецца як мага далей, Галава назад яго вяртае.
I няма спакою да пары,
Дні бясконца хутка пралятаюць, Сэрца надарванае гарыць, Галава ўчадзелая чакае.