Наспадзяванае
Вершы і песні
Алесь Камоцкі
Выдавец: Радыёла-плюс
Памер: 272с.
Мінск 2004
Доўга, доўга
Мары мае цябе шукалі.
Толькі, толькі
Зноў была, і зноў ня тая.
Час рассыпаўся на рэшткі дзён Незалежна ад нас.
Ён міне і парасьце быльлём, Бо ня наш гэта быў час.
ЦІШЫНЯ
Калі глядзець на каляндар вясна прыйшла на вуліцу,
Калі глядзець на вуліцу зіма, сьнягі, мароз...
Калі глядзець па сутнасьці Ня маюць сэнсу позіркі, А вочы, што адведзены, Мудрэйшы маюць лёс.
Я цішыню псую паціху голасам, Вечар забраў сабе пачаткі словаў. Я не люблю банальныя гісторыі, Але, на жаль, жыцьцё мне дорыць новыя.
Калі закрыеш каляндар,
і даты памяць выкіне, Сьнягі зьбяруцца ў струмяні
і зьнікнуць назаўжды.
А цішыня навернецца, здабыўшы права голаса,
I вы усё пачуеце
праз цішыню тады.
ЧОВЕН
Твой човен, той,
што плыў вадою чыстай, Бяз пэўнай
мэты моўчкі рэзаў хвалі, Ажно пакуль яго рукой празрыстай He ўзяла ў свае абдоймы далеч. Дзе ён цяпер, ці мае капітана, Ці сьмела паглядае на глыбіні? Ці як даўней губляецца ў тумане, Ці як пасьля імклівы і няспынны. Ён больш, чым ёсьць, Яго ня менш, чым многа, Паўсюдны ён, Ён там, дзе ёсьць паветра.
I непатрэбнай лічыцца дарога, I ні аб чым
ня сьведчаць кіламетры. Вакол вада, і берага ня бачна, Ды й мне пакуль
ня хочацца на бераг. За яснасьць неба я вятрам удзячны, А небу ўдзячны быццам бы за веру.
СОН ЗАБІТАГА НАВАБРАНЦА.
Нябачны сум
прасьцёр руку
сваю над галавой, Неба стала блізкім, уздых застыў. Далёкі дзень
злучыў ізноў мяне з табой Мінулым сэнсам слоў.
Позірк твой захаваў
Праз гады
Такі пяшчотны цень,
У марах я акрыяў,
Але згасаю
Ў промнях былых надзей.
Няма надзей,
бо незваротны час мінае нас, Помніш тую восень?
Я зараз там, Як ні круці, а не зьмяняе марш на вальс Самотная рука.
МАРЫЛЬЦЫ
Я прымаю вясну
невялікімі часткамі,
Адчыняючы вокны
шырока на досьвітку -
Абуджэньне чаканьня
знаёмае казкі, Што была ў паўсьне
ад апошняе восені.
I спрасоньня непрыбраная вясна Сёньня зраніцы
зламала мой спакой.
Я расплюшчу вочы,
каб цябе пазнаць, I пайду, калі паклічаш, за табой.
Я прымаю цябе
невялікімі часткамі,
Адчыняючы сэрца
шырока на досьвітку,
Але ты застаешся заўсёды ў казцы,
Што жыве ў паўсьне
да апошняе восені.
I спрасоньня непрыбраная вясна Сёньня зраніцы
зламала мой спакой.
Я заплюшчу вочы,
каб цябе пазнаць,
I пайду, калі паклічаш, за табой.
ДЗЕНЬ
Што ўчора не разумелася, Сёньня ясна, як Божы дзень, I на ўсё ўжо хапае сьмеласьці, I на шчырасьць няма надзей. I той шлях, што ня ведаў выбару, Ужо неяк раўней вядзе, I радзей я вачыма лыпаю, Калі бачу другіх людзей.
Вечарэе і пахне ліпенем, I канчаецца серада, I жыццё, што на долю выпала, He павернеш ані назад.
Як раней, дык міналі месяцы, А як сёньня гады лятуць. Непазьбежныя, непрыкметныя, I ўжо добра, але ня тут.
МІТУСЬНЯ
Я з гадоў перажытых помню Мітусьню каляровых дзён, Пошук выйсьця і шлях дадому, I гуканьне наўздагон.
I памылак былых атрута 3 цягам часу губляе смак Што калісьці было пакутай Таго проста ўжо няма.
Я, бывае, блукаю летам За ўспамінамі сьлед у сьлед, Я, бывае, гляджу бяз мэты To ў люстэрка, то на партрэт. А, бывае, сябе зьдзіўляю I ў доўгім жыцьці надзей Я спакою сабе шукаю 3 цягам часу ўсё часьцей.
ЗАВЕЯ
Пабачыў як дрыжыць твая рука, Бракуе ёй упэўненасьці даўняй, Ня хочацца мне гэтакае праўды, Але другой ня выпадзе шукаць.
Ня ведаю ці ўспомніш пра мяне Калі імгненьне
зробіцца празрыстым, Ці зразумею я тваю няіснасьць, Якая непазьбежна ахіне.
Няма былых гадзін у новых днях, I шлях да іх ня мае накірунку, Караюць
непазьбежным паратункам, Галоўнаму дазволіўшы мінаць.
Вечарэе. Спакайнее.
Спаць кладзе зіма завею.
Неба заначуе на зямлі.
На падзеі i надзеі, Лёс жыцьцё пасыіешна дзеліць. Паглядзець пакуль няма калі На тое, што завеі намялі.
ДЗЬВЕ ДУШЫ
Дзьве душы без сустрэч доўга-доўга жылі,
I ў кожнай было сваё сонца.
Але ж сонцу душу як сьлед не абагрэць,
Асабліва пры ветры бясконцым.
Ён занудна працяў навакольны натоўп,
Што пад небам наладзіўся біцца, Неба стала аднойчы
мільёнам пудоў Непатрэбнага душам блакіту.
I ў пошуках выйсьця блукалі яны, I нічога сабе не хацелі, Толькі месяц агульны
у небе начным Перагледжваў іх летуценьні.
Але месяц сустрэчы ім не рыхтаваў, Гэты толькі ў мінулым сьвядушчы,
Выпадковым дажджом лёс нарэшце схаваў
Пад адзін парасон тыя душы.
Дзьве душы ад сустрэчы да будучых дзён
Небыцьцём разумеюць растаньне, Сонцы іхныя ўжо
марна зьзяюць з-за плеч, He прыдатныя да карыстаньня, Замяняецца роспач
на новы настрой, Асабліва ня знаны дагэтуль.
I калі ў душы
ёсьць душа за душой Дасягнёнаю лічыцца мэта.
СОНЦА
Сонца сьвеціць, сонца сьлепіць Неба сіняе і парк, Па зялёным ледзь прыкметна Нехта жоўтым напісаў, Што дні пралятаюць так хутка, Што сон не ідзе па начах, Што вуснам устыла маўчаць Ці зноў пераказываць чуткі. Цёплым летам не пра гэта Людзі думалі, але Час ім зробіў так, што мэта Перасьпела пры сьвятле, Бо неспадзявана ўзьнікла Сярод невядома чаго, З’бянтэжыўшы нават таго, Хто быў гадаваны як прыклад. Стала позна, стала сумна, Уздыхнулі, хто ня спаў, Пачалі шукаць разумных 3 недаверам без падстаў.
I, здзіўлена зьзяючы, сонца Пасунула за небакрай, I лету махнула бывай, Дазволь не глядзець у ваконца ... Маўчы, каб ніхто не злаваў... Але ж гэта ўжо ня лета, Сьпяць усе, хто пазяхаў, Жмурыць вока мэта ў сьвеце 3 недаверам, без падстаў.
НАДЗЕЯ
У перакуленым сьвеце
з асаблівым жыцьцём.
Трушчаць косьці кумірам каб дарогу масьціць,
Па-любому за восень шмат чаго не зьмяніць
Тухнуць стомлена вочы да чаго дажывём.
Ці надоўга мы тут, і якога чакаць Ад шматлікіх знаёмых, сваіх і чужых,
I чаму менавіта з такімі мне жыць, I чаму не жадаю адсюль уцякаць.
Улезла ў вокны надзея, але я з ёй ня сплю, Бо за вокнамі дзеляць нанаў гэту зямлю.
I надзея, як курва, зараз дорыць усім.
Пустазвон, шуры-муры і кастрычніцкі дым.
Мне здаецца, што хутка затрубіць анёл, Ад рэжыму збаўленьне
зламае пячаць, I яна ўжо пятая, шостай чакаць Засталося нядоўга, таму я пайшоў. I ўбачыў там коні, што даўней тут былі, Хто на іх скачуць -
скажуць сваім выглядам мне Ці далёка да неба,
і як быць на вайне, Што прыдумалі людзі,
жывучы на зямлі.
ЗАПАВЕТЫ
Няма куды падзецца ад сябе, Ад хібінаў народнае асьветы, I ад таго, што трэ было б глыбей Усьведамляць старыя запаветы. Іх сёньня ледзьве бачна між падзей, Акрэсьленых бязьмежным небакраем,
Яны жывуць
каб з нас рабіць людзей, А мы сябе бязглузда абкрадаем.
I кола дзён, што мае сіл трымаць Нам трэба ад учорашняга веку, Пакуль што, людзі, вечара няма Спрабуйце асэнсоўваць небясьпеку. Хай тыя, у каго пяцьсот вачэй, Свой позірк не хаваюць за дубіну. Ёсьць карак там, але няма плячэй, I крэсла называецца айчынай.
Вам трэба жыць, ускіньце галаву, Хай восеньскае сонца гэта бачыць. I хмары, што вакол яго плывуць, Па-паказному
сёньня не заплачуць.
Вам трэба толькі верыць, што яны, Зацьверджаныя
кожным новым векам, 3 сябе яўляюць
скончанасьць вайны, I іншых не патрэбна запаветаў.
РОДНЫ КРАЙ
I дзяржава не ў гуморы зраньня,
I начальнікі ня спалі ўсю ноч, Людзі гінуць, у суседа вайна, Быццам справаў там ня мелі апроч. Каб я здох, як я хачу ваяваць, Бачыць Бог -
трымціць жывая душа. Хай сабе ільецца кроў не мая, Але час прыйшоў і мне разважаць.
Я стаю, маўчу, гарэлку ня п’ю. Ой здзіўляеш ты мяне, родны край.
Тут дарвуцца, дык даюць, і даюць, Толькі ісьціны ў галовах мяняй.
Па дзяржаве,
што не ўстала зраньня, Важкім крокам ад мяжы да мяжы Малпы ходзяць,
каб людзей разбаўляць, Па магчымасьці хістаюць крыжы.
He вядзі мяне ў жыцьцё без надзей Перакуленых трывогай мясьцін, У царкву вядзі, а не ў райаддзел, He на допыт, а на споведзь вядзі.
ВОСЕНЬ
Чарговая восень
закручвае сумны матыў Пад цень непазьбежнага, даўна вядомы ўсім, Паўсюдна прыходзіць,
са звыклых ня збочыць шляхоў, Вятры разганяе
сваёю празрыстай рукой. Я грэшны, я перад табой
3 адвечным маўклівым пытаньнем, 3 прыхіленаю галавой, Такое вось выйшла спатканьне.
Застылым чаканьнем
каханьне паволі ляціць, Пакуль не замолім
свае маладыя грахі.
Асеньняе сонца
дазволіць нам гэта, і мы
3 яго блаславеньня
сустрэнем пачатак зімы. Я грэшны...
Нясі мяне, восень,
паветрам сьцюдзёным нясі, Дзе клёны фарбуюць
халоднай крывёю лясы. Вядзі мяне, восень,
вядзі да апшніх лістоў,
I побач са мной
перад першай завеяй пастой.
Як я перад грэшнай табой...
КАСТРЫЧНІК
Кастрычнік, сонечны адчай, праменьні марныя, Ня грэюць болей, як звычайна, дый захмарыла.
Па чыстым колеры нябёс прагнала плямамі,
Я пазваніў у Магілёў там тое самае.
Восень, нахаба лезе за каўнер паветрам зімным, Празрыстым холадам мяне вось-вось абдыме,
Як пажадае, мой настрой зьмяняе проста Такая вось у нас з табой восень.
Я неяк лета не пражыў, не заўважыў,
I варажы, не варажы ніхто ж ня скажа
Чаму няўдалыя былі
тых дзён хвіліны -
Іх сонца мелася спаліць не дапаліла.
Восень, загоіць ціха ў душы апёкі лета,
I я па гэтае цішы
прачнуся з ветрам, Тут з непакрытай галавой
знаёмы хтосьці, Такая вось у нас з табой восень.
ЛІСТАПАД
Ізноў лістапад,
усё халадней,халадней, Дарога назад і ўноч,
і ўдзень без людзей. Канешне б пайшоў, дык жа ж мне туды ніяк, Я хворы душой, але не магу і я. Ліст хоча падаць і ў лесе, і ў садзе, Першы мароз пэўне заўтра кране, У лістапазе, я ў лістападзе, А памяць мая засталася ў вясьне.
Іду па зямлі, як быццам яе няма, Тут людзі жылі, казалі вось-вось зіма.
Паверыў было,
за імі амаль пайшоў, Але замяло
мой шлях і людзей лісьцём.
А вецер быў выў,
я слухаць яго ня мог,
Бо ён аблажыў пачаткі ўсіх дарог, I шляхам маім
гуляў за мяне ня раз Ад вёсен да зім
ён меў досыць вольны час. Ліст хоча падаць і ў лесе, і ў садзе, Першы мароз пэўне заўтра кране, У лістапазе, ў лістападзе Зноўку душа ашукала мяне.
Вось так і жыві, дарогі назад няма, Уперад глядзіш,
ды ж толькі і там зіма, Яе адмяніць ня можа ніхто, і вось Ня маеш ані,
ды ўжо разумееш штось. Ліст хоча падаць і ў лесе, і ў садзе, Першы мароз пэўне заўтра кране, У лістападзе,
пры кожным раскладзе Хочацца выпіць і Сысу, і мне.
Сыс хоча падаць...
вада
Я доўга глядзеў на ваду, што колер мяняла пад вечар.
I мне мітусьліва адсьвечвала, і хвалям спыняла хаду.
А восень прыйшла апасьля, прыйшла, як заўжды, нечакана.