Наспадзяванае
Вершы і песні
Алесь Камоцкі
Выдавец: Радыёла-плюс
Памер: 272с.
Мінск 2004
Ужо. Канешне. Так яно і ёсьць Падзеі перажыўшы разумеем, Тады ўжо
са спазьненьнем разумнеем I перанакіроўваем злосьць.
Сонца блішчыць, ажно сьлепіць, Але цяпла не дае.
Знацьме яно як мне лепей Множыць сумненьні мае.
Чым за розумам ганяцца Дайце з глупствам разабрацца.
Восеньскія беглі завіхрэньні, Пасярод дажджу агні вяргінь Біліся аб мокрае каменьне, На муры вытрэсвалі мазгі.
Я ў тэлефоне-аўтамаце
Ехаў паміж дзён сярод начы, Вы таго ня сьнілі, што я бачыў, Ды, на жаль, ня здолеў уцякчы
Вочы сьмелыя, незразумелыя, Прачытайце мне новую казку, Я, нажаль, да канца не паверу вам I забудуся большую частку.
3 кожным днём
мы бліжэй да вясны...
Гэта думка ў сярэдзіне лета Мне датуль падавалася сьмешнай Покуль я той вясны не прысьніў.
Чыстае-чыстае неба, поўныя вочы нябёс.
Болей нічога ня трэба толькі б ня лейцы пад хвост.
Толькі б ня менела людцаў з крыўдамі і варажбой -
Хай хоць пяюць, хоць сьмяюцца, а я застаюся сабой.
ХАЙКУ
Такая верасовая вясна Недаплецены лапаць Сьніць сябе галёшынай
Я тлумачыў душы, Што яна не баліць...
ПЕСЬНІ
НАВІНА
Хоць бы хто толькі праехаў, Хоць бы хто толькі прайшоў... Мы шукаема ўцеху Пад галінамі дубоў.
Ззаду гай, а во дарога, Круціць ветрык яе пыл. Мы сядзім. Нас тут ня многа. Кожны кожнаму ўстыў. Мы пад’елі і чакаем На каго каб паглядзець... Толькі што гэта? 3-за гаю, Во! Пабачце! Нехта йдзець. „Гэй! Чаго ты ходзіш тутка?.. Стой!.. От я табе піхну!.. Мы цябе адпусьцім хутка, Калі скажаш навіну.“ „Навіну! Ого схацелі!
Я і сам іду дарогай, Уздоўж якой вы тут паселі, Каб уцекчы ад старога. Мне здаецца, што і заўтра, I сягоньня як учора -
Я жыцьця свайго ня аўтар, А слуга яму пакорны.
Зрэшты што ж жывуць і слугі, I бывае, што няблага, Толькі мне ўстыла дужа Прымусовая павага.
Каб сапраўднаму зьдзівіцца, Я стаміўся, ногі зьбіўшы...
Мо дасьцё вы мне вадзіцы?" „Не! Ідзі адсюль ня піўшы.“
шлях
Вось ён, мой жыцьцёвы шлях. Час пускае толькі ўперад. Далячынь, абшар, абсяг... Ды зачыненыя дзьверы. Так ня так, і ці туды Хтосьці проста скіраваўся, Хтось спыніўся назаўжды, Толькі ў памяці застаўся.
I ніяк не разьбяру Ці шыхтом іду, ці полем. Ці з гары, ці на гару... Што за дзьверы навакольна. Туды ногі не нясуць, Куды вочы паглядзелі Нехта шэпча: „Не марудзь!“, Але я яму ня веру.
ХАДА
Месяц рушыў зорным небам, Я ня ведаў што мне трэба, I ішоў, прысьпешваючы крок. Рытм хады надзвычай шпаркай Ззаду быццам біў па карку Толькі уперад! Hi назад, ні убок!
Мне б дабегчы, покуль цёмна, I спыніцца, як штодзённа, На сьветлы час у знойдзены куток. Каб адтуль з пачаткам ночы, Адпачыўшы, далей крочыць Толькі ўперад! Hi назад, ні убок!
Я іду, калі бязьлюдна, У самоце абсалютнай, Я ў жыцьці баюся аднаго Што сустрэнецца зьнянацку Той, што можа запытацца Хто такі, куды я і чаго?
Толькі ўперад! Hi назад! Hi убок!
АДЧУВАНЬНЕ
Туман вакол, бы малако, I ўсё аднекуль прыбывае. Я адчуваю сваю кроў, Што паступова закіпае. Пайшоў патроху, ды шляхоў Па-за туманам не ўбачыў. Адно, што не зваліўся ў роў, А болей не было ўдачы.
Перачакаць не захацеў, Нашто жыцьцё з’ядаць чаканьнем?
Я перад выхадам прысеў I ўздыхнуў пры разьвітаньні. Ды вось іду туман вакол Хавае дрэвы і пагоркі.
Мяне штурхае непакой Туды, дзе чуецца гаворка.
Я чую многа галасоў, Ды разьбіраю ледзьве словы. He, не такіх мне трэба слоў Хай песьня зробіцца з размовы. Я б накрышыў хвілін з вякоў, Матывам тым падперазаны. Я адчуваю сваю кроў, Але ня сэрцам, а нагамі.
КАРОВА
Над лясочкам, над гайком Заўтра ў раніцу цішком Выплывала па паветры 3 нейкіх ліхаведных нетраў Белай плямай папяровай Незвычайная карова.
Далей, быццам бы паволі, Паплыла яна над полем.
Белая карова ў сінім небе Паміж хмар упэўнена плыве. Першы раз убачыў не разгледзеў, Сёмы раз убачыў абамлеў.
Быццам з глузду хто сьпіхнуў, Абмінаючы сасну, Заўважыў я шлагбаум, Што знайшоў сабе забаву He пускаў у лес нікога, Хоць была туды дарога. Ён адказваў на пытаньні: “Там у нас выпрабаваньні“.
Белая карова ў сінім небе Паміж хмар упэўнена плыве. Першы раз убачыў не разгледзеў,
Сёмы раз убачыў абамлеў.
Дрэвы не даюць заўважыць цалкам
Белае жывёлы пілатаж.
Мне б туды бліжэй, ды гэта палка
Кажа, што „ня велена пушчаць“.
He магу я зразумець На халеру ёй ляцець. Абдурылі неяк, мусіць, Ды не спытаешся ж ня пусьцяць.
I хоць пляваў я на пагрозы, Але ўласны маю розум.
Думаў, едучы дамоў, Што ня ведаю кароў.
Белая карова ў сінім небе...
НАСЬЛЕДВАНЬНЕ ЯСЕНІНУ
Дробным дрэўцам на дарозе Сьвеціць месяц, цішыня.
Падарожны моліць Бога, Абдымаючы каня.
Конік мой зусім аблезлы, Але ж, хоць і так, спрадвек Па дарозе хутка ездзіць Любіць рускі чалавек.
Дзе гармонік мой? Урэжу Я ня горш за салаўя.
Самым першым, небазьбежна, У кожнай вёсцы буду я.
Без гармоня сьвята п’янка, А бяз сьвята сумна жыць, Сумна жыць яшчэ бяз Ванькі, Што ня ведае мяжы.
Як гуляць, дык да зьнямогі, Як сякчы, дык з-за спіны, Як скакаць, дык на ўсе ногі, Як сварыцца да вайны.
Стой, страляць ня трэба, Ваня, Пагуляем між асін.
Кажаш, што бацькі сяляне, Дык і я ж сялянскі сын.
Эй, гармонік, ты атрута, Я люблю з табой павыць, Ты мяне заводзіш крута, Аж сярэдзіна баліць.
Ой, бягуць вакол паляны Ногі мерзлыя асін.
Уся радня мая сяляне, Дык і я ж сялянскі сын.
ПАПУАСЫ
Па вуліцы крочылі два папуасы. Усё іх адзеньне -
дзьве брудных анучкі. Бамбукавы дрын
і вядзерца з пластмасы Трымалі ў руках
і сьпявалі ледзь чутна.
Ніхто тут раней
не чуваў гэткіх песень, Ніхто папуасаў ніколі ня бачыў. Разявіўшы рот, застывалі на месцы Усе, нават члены
праўленьня калгаса.
Адзін папуас усьміхнуўся жахліва I нешта прамовіў у вуха другому.
Другі папуас
стаў маўклівы-маўклівы, Вядзерца абцёр
і схадзіў па-малому.
Ніхто хуліганства
ва ўчынку ня ўбачыў, Бо гэтыя людзі
ня нашай культуры, А нехта з разумных
узяўся тлумачыць Складаныя рысы
туземскай натуры.
I сам старшыня прыглядаўся з павагай, Як крочаць паўз вёску
замежныя госьці.
Усе навакольле чакала працягу, А болей нічога і не адбылося.
МАРШ
Стаміўся я і свой трамвай Спыніў за лесам, каля плоту, Пачаў з таго, што без ахвоты Сябе ад крэсла адарваў.
Пайшоў за небакрай сьпярша Табе ў вочы паглядзець, Бо ёсьць надзея адшукаць У нетрах іх мінулы дзень.
Мінулае, незваротнае, Я твой дотык чую ізноў, Ды хапае бягучых клопатаў, Каб нязважаны ён адыйшоў. Толькі часам жыцьцё павернецца Задуменна тварам назад, Пералічыцца, перамерыцца, I захочацца, а ня ўзяць.
I верыў я, і марыў я, I кіраваў сябе на шчасьце.
I быў упэўнены, што ўдасца Мне за руку цябе ўзяць.
Там не хапала сто гадоў. Цяпер шукаю куды дзеў Той час, з якога я пайшоў. Калі згубіў мінулы дзень.
Мінулае, незваротнае...
Іду назад, а мой трамвай Грызе асфальт -
знайшоў жа недзе!
I зараз мы туды паедзем, Дзе ўсю зямлю асфальт схаваў. I далей будзем існаваць
У мяшанцы кветак з камянямі, Сябе ад крэсла адарваць Яшчэ цяжэй нам заўтра стане.
Мінулае, незваротнае...
САБАКА
Вы кажаце, што жыць вам вельмі сумна.
Усё жыцьцё нібы чарга да могілак. Я ж выйшаў
па жыцьці прайсьціся гогалем, Ды спатыкнуўся быў
аб чыйсьці клунак.
I стаў нібы сабака на банкеце, Які даецца ў гонар тых дастойных, Што ўрэшце дастаяліся да стойла, Прайшлі чаргу, якую вы клянеце.
Мяне заўважыць цяжка паміж кожных з тых, Выключнай сутнасьці сваёй нястомных аўтараў.
Каб крыху казытнуць іх вельмі вытанчаны слых,
У грудзях напяўшы сілу
трохі гаўкаю.
Ня тое, каб я быў зусім галодны, Ці мяне зайздрасьць
злосна дапякала, Але ж не спадабалася мне зала, Дзе роднага ня бачыў я ніводнага. Сядзелі задаволеныя твары На лаўках, нахіліўшыся над міскамі, I грэчку наварочвалі з сасіскамі, I варыва
зацьверджана нахвальвалі.
Нягледзячы на тое, што я гаўкаю, У захапленьні
жвэнькалі і жвэнькалі. „Вы ўсё ж кусалі б
меншымі кавалкамі Так вам надолей хопіць,
даражэнькія.“
ГАСПАДАРКА
Заводзім гаспадарку мы Спачатку пабудуем млын, Каб крыламі ў кожны бок, Каб людзям быў відаць здалёк. На нашым млыне да нябёс Наробім жорнаў і калёс, Наставім скрыняў аж пад столь. I гэта возьмем пад кантроль.
Хай заядае зайздрасьць тых, Хто голас замяніў на слых, Хто бачыў і не дапамог, Шукаючы другіх дарог.
Хай лепш за нас яны жаруць, Бо нешта сеюць, нешта жнуць, Але затое ў нас нязьменна To посьпехі, то дасягненьні.
Але затое мы заўжды Жывём бяз стратаў і нуды, Бо ведаем што будзе заўтра, Адзін адному кажам праўду. Таму, што лепш за нас ніхто Ня высьветліў жыцьця выток, I, каб яно было падзеяй, Наробім ісьцінаў з надзеяў.
МНЕ СТАЛА КЕПСКА
Пачвара з кветкамі, што можа быць дурней?
Мяне ўражвала
ад раньня да зьмярканьня. Жыць брыдка вечарам,
а заўтра зноў ад раньня Пачвара з кветкамі,
што можа быць дурней?
Другія людзі там,
адкуль і я прыйшоў, Суладьдзе іхняе ўчора не дзівіла, Мне стала кепска, а за імі сіла, Другія людзі там, сярод сьцягоў.
Сярод сьцягоў было, што можа быць дурней Жыцьцё бяз літасьці,
жыцьцё перамаганьне,
Там трупы пакрываліся сьцягамі, Сярод сьцягоў было тым, хто іх нёс, лацьвей.
Хто лепш за ўсіх трымаў усё, што нёс
Пачвару з кветкамі нагадвае і зараз.
Іх тут няма, а дыхаюць у карак Пачвары з кветкамі, што можа быць дурней?
ПАРАД
Тут толькі што было бязьлюдна, Было няма на што глядзець, Ды раптам выбухнуў салютам Парад нязьдзейсьненых надзей. Ідэі, мары, спадзяваньні, Усё, на што дзівак палюе, Ідзе ў рад і нос хавае, Вакол народ народ цікуе.
Самаўпэўненасьць і чыннасьць За паганятых з двух бакоў.
Глядзяць, каб дужа не круціліся, Каб хто куды не адыйшоў.
Парад нязьдзейсьненых надзей. Хто мусіў плакаць засьмяяўся. Парад нязьдзейсьненых надзей, На жаль, ужо са мной зраўняўся. Але пакуль што не крануў, He пацягнуў да ўдзелу ў сьвяце, Пакуль і я магу сьмяяцца
з таго, чаго не дасягнуў.
Зьнік нечакана, як пачаўся, Чатыры тоўстыя жанчыны Пляц падмяталі і маўчалі, I толькі ўздыхвалі няспынна. Парад нязьдзейсьненых надзей Заўсёды раптам адбываўся, Парад нязьдзейсьненых надзей... Нарэшце я адзін застаўся.
Калі пасьціхлі ўсе грымоты I коні разьвялі па стойлах, Я прыдушыў сваю самоту Дзеля таго, каб жыць спакойна Сярод нязьдзейсьненых надзей...
БУЛЬДОЗЕР
Паўднёвы ветрык так асьцярожна Здувае сьмецьце
з птушыных гнёздаў.