Наспадзяванае
Вершы і песні
Алесь Камоцкі
Выдавец: Радыёла-плюс
Памер: 272с.
Мінск 2004
Лісьцё раскідала барвянае, бяз яўнай ахвоты прыйшла.
Я вочы нагрэў аб вагонь, і з цяжкасьцю здолеў адвесьці
Свой позірк на іншае месца.
Агонь уздыхнуў наўздагон.
А восень прыйшла апасьля, прыйшла, як заўжды, нечакана.
Маўклівая і апантаная, бяз яўнай ахвоты прыйшла.
Я часта гляжу на людзей, я, часта бывае, ня бачу Таго, каму можна аддзячыць.
Але не магу не глядзець
Як восень прыйшла апасьля, прыйшла, як заўжды, нечакана, Спаліла лісьцё раскіданае, надзвычай звычайна прыйшла.
дождж
Над зямлей вісіць дробны дождж, Неба шэрае, непамернае.
Кожны думае сам сваё, Думкай поўніцца поле роспачы.
Сьвятлее позірк неба восені, 3 паветра ладзіць сьвет сусьвет, Жыццё маё стаіць як возера, Што рэчку бачыла ў сьне.
Адкажыце мне дзе мой дом,
Я паверу вам, пачакаю там, Пад нябесамі, пад дажджом, За парадамі і няпраўдамі.
Перад домам я ўздыхну, Мая вуліца перакуліцца I ськіруецца ў вясну, За ваколіцу, супакоіцца.
дым
Дым разыходзіцца ціха
над соннай зямлёй, Нізкія хмары яго не пускаюць уверх. Ён неадчэпны,
як рэха гаворкі пустой, I невядомы ягоны сапраўдны памер. Быццам забыўся агня,
што яго нарадзіў, 3 цемрай напару хавае шляхі і сьляды. Вочы ад дыму такія,
што не паглядзіш, Вось і завернеш бывае зусім не туды. Вецер яму дапамог
уцякчы ад дажджу, Месяц яму дапамог паказацца ўначы. Ён проста так
пераходзіць любую мяжу, Але пры гэтым
ня вабіць яго далячынь.
Мусіць таму і ляціць
ён наўсьцяж паўзучы, I не бывае такога, каб поўз летучы.
БЛУКАЮ
Сонца мацае горад праменьнем, Спакваля запаволю хаду, Пад канвоем уласнага ценю Я далёка, бадай, не пайду.
Я вясновым дзяньком захлынуся, Пагляжу ў недасяжнае неба I ўбачу праз безьліч спакусаў Толькі тое, што мне без патрэбы.
Буду доўга хадзіць я кругамі, Мерыць вуліцу, нюхаць паветра, Мусіць кепска, што з раніцы п’яны, Але справа, паверце, ня ў гэтым. Відавочнага бачыць ня хочу, Сам паглядаў чужых пазьбягаю, I пакуль не заплюшчацца вочы, Я блукаю, блукаю, блукаю.
ПОШУКІ АДКАЗАЎ
Быццам бы вясна мяне хіснула, Штурханула, павярнула, павяла. Я лыпаю вачыма і прастую, Пакуль ня ўбачу,
што яна прайшла.
Пошукі адказаў на пытаньні Цэлы час псуюць маё жыцьцё.
To разумны я, то ашуканы, To мне здрада, то мне адкрыцьцё.
У межах красавіцкіх не ўтрыманае Імгненна разыйшлося
на ўвесь сьвет, Такое нечаканае каханьне
Раптам супакоіла мяне.
I тое, што блукаў паміж трывогамі, I тое, што спыняцца не ўмеў, Мінулася нарэшце, дзякуй Богу, Ды толькі дзе ты, дзе ты, дзе?
ПРЫЙДЗІ, МОЙ КАХАНЫ
Сароміцца яблыня
ў белым убраньні, Сароміцца дзеўчына прагі каханьня, 3 усьмешкай зьбянтэжанай сьвет аглядае
I некуды раптам бяжыць у адчаі.
I вушы ня чуюць, і вочы ня бачаць, А сэрца грукоча так хочацца шчасьця, Жыцьцё раптам стала суцэльным чаканьнем, I з вуснаў зьлятае:
„Прыйдзі, мой каханы!“
I хто не прыходзіць такою хвілінай, Каб даць ёй магчымасьць прачнуцца жанчынай,
Той проста глухі,
ці сьляпы, ці ўбогі, Загіне ў баку ад галоўнай дарогі.
I шчасьлівы той,
хто пачуў і прыходзіць, Хто дзеўчыне
ў палкім жаданьні дагодзіць.
Жыцьцё пачынаецца...
Верыце, людзі?
Ім гора ня будзе, ім сьмерці ня будзе.
БУДЗЕ ДОЖДЖ
Летні вечар прапануе свой спакой, Я гляджу ў яго пранізьлівы падман, Я пайду, калі паклічаш, за табой Стараною, дзе шляхоў пакуль няма.
He захоча хай ніхто мяне шукаць, Нічыіх я не вазьму з сабой праблем, Разумею, што ня гэтага чакаў, Прычакаецца галоўнае пазьней.
Неба зоры паказала гэта ноч...
Хмары зоры атачылі будзе дождж...
Я пайду, калі паклічаш, за табой, I нічога, калі хочаш, не знайду, Летні вечар прапануе свой спакой, Запавольвае развагамі хаду.
ТЫ ПРЫМУСІЛА ПЕЦЬ
Ты прымусіла пець
абарваныя струны,
Ды стаміліся пальцы,
ўзяўшы першы акорд, I сама цішыня ўсьміхнулася сумна, А пасьля быў уздых,
а за ім быў паўтор.
I чаму тая песьня
раптоўна ўзьнікла Запрашэньнем патаньчыць
сярод летняга сну?
I ад гэтае песьні так цяжка адвыкнуць,
I ўжо немагчыма ня кратаць струну.
I нябачны матыў раздае свае ноты Таямнічаю хваляй сьляпога цяпла. I мінаюць імгненыя летнія ночы, I апошняя раніца не надыйшла.
Я ВЕДАЮ
Я ведаю, што лісьце ападзе, Але пакуль ня думаю пра гэта, I бесклапотным падаецца лета, I ўжо няма адбою ад надзей.
Непазьбежнасьць восені жыве, Лёгка зводзіць мары да спакусы, Адыходзіць толькі каб вярнуцца, I сваёй адвечнаю атрутай He дае спакою галаве.
Заўтрашняя восень у дзьвярах, Кожны прычакаў яе па-свойму, Усіх прымае восень у абдоймы, Што далей нікому не вядома, Хіба што наступная зіма.
Я ведаю, што прыдуць халады, I нават тэрмін ведаю дакладны, Свой сум да таго тэрміну адкладваю, Я так раблю ўжо многія гады.
Я ІШОЎ ДА ЦЯБЕ
Я прасіў даць мне сілу Масты папаліць, Я тлумачыў душы, Што яна не баліць.
Я ішоў да цябе
Ад мінулай зямлі, 3 тагачасных сьнягоў, Што даўно адмялі.
Я ішоў сам-адзін Паўз размовы і дні, Пра вяртаньне назад I ня думаў ані...
За сьпіной толькі дым, Пагарэлі масты.
Што цяпер, калі мне He сустрэнешся ты?
Я...
РАСКАЖЫ
Раскажы мне пра дождж, раскажы. Хто ў небе зьбірае дажджы, Што шматдзённа ільюць
на маю галаву. Хто ў небе зьбірае дажджы? Грэшны кавалак неба
бачыш ты навылёт, Што табе заўтра трэба, што табе як сваё? Раніцай сьвежы позірк, ці вечаровы змрок? Дай мне руку і пойдзем.
Ціха, за крокам крок. Затрымай над вачыма руку, Каб ня зьведаць ад сонца пакут. У выглядваньні хмар, што абклалі абшар, Каб ня зьведаць ад сонца пакут. Грэшны кавалак неба
бачыш ты навылёт. Што табе заўтра трэба?
Сонечны пералёт.
ІНШЫМ ЧАСАМ
Раніцою ціхая зіма
Двор зрабіла белым і халодным. Неяк гэта я не ўпільнаваў, He сустрэў яе на падыходзе.
Хоць яшчэ фармальна лістапад, Але ўжо ўладараць сьнегапады. Традыцыйна трэба сумаваць 3 гэтай пераменаю улады.
Але нешта сум не ў галаву, Мусіць, пасумую іншым часам, Вельмі тэрмінова я жыву, Вось і не трапляю быць сучасным.
Заўтра будзе раніца, а я Жыў яе учора і па-свойму.
Тая ж, што сягоньня не мая Надта ўжо зьявілася павольна.
У ГЭТЫХ ВАЧАХ
Ад зімы я хаваюся ў гэтых вачах I блукаю па іх як па доўгіх начах, Што прысьніць дазваляюць нязьдзейсную мару
I ўсьмешку, што Вам сёньня вельмі да твару
Вашы словы абапал маёй цішыні Запрашаюць мяне
пад свае прамяні, Забіраюць употай апошні спакой. Я ніколі раней Вас ня бачыў такой.
Мне здаецца, што я ужо болей ня я.
Ад зьдзіўленьня
і дыхаць ня ведаю як.
Бяз прасторы і часу канчаецца дзень,
Разьлятаюцца
сумныя рэшткі надзей.
ПЕРАЖЫТЫ ДЗЕНЬ
Раскіданы сьнег, Збунтаваны шлях. Быццам разьвіталіся, А куды ісьці?
Перажыты дзень He канчаецца, А ноч не пачынаецца Покуль побач ты. Неба хмарамі Ахінутае
Над маімі марамі Замыкаецца. Расказалася Непачутае.
Тое, што даўжэй за ўсё Забываецца.
Раскідала сьнег Неба хмарнае, Сівізна халодная Там, куды ісьці.
Перажыты дзень He канчаецца, А ноч не пачынаецца Покуль побач ты.
ПАД УЗДЫХ КАГАНЦА
Мы ня тое ўсё разумелі Калі лямпе хапала вагню. Заўважыць як сьлед не пасьпелі Загібелае на караню.
Мы наўпрост пракладалі дарогу, He шукаючы нават прычын.
I цяпер, калі нас не так многа, Нам ня хочацца ў далячынь.
Ад таго, што было непарушным, Заўтра неба дымы праглыне, I спакоем нацешацца вушы, Я ж ня дам вам успомніць мяне... Сам забудуся колішні выклік, Прачытаю імёны з канца, Усьміхнуўшыся
словам нязвыклым, I засну пад уздых каганца.
РЫГОР БАРАДУЛІН
А ЯК ЖЫВЕЦЦА...
Алесю Камоцкаму
А багатая душа не скупая Hi на шчырасьць, Hi на неспакой.
I ніхто ў яе не запытае: Як жывецца табе самой?
А багатая душа маладая, Бо старэць ёй няма калі.
А багатая душа галадае He пякуць ёй хлеб на зямлі.
I багатая, А па-жабрацку Ходзіць з торбай пустою адна.
Каб было куды зорам сабрацца.
Толькі торба ня мае дна...
ЗЬМЕСТ
АЛЕСЬ КАМОЦКІ
НАСПАДЗЯВАНАЕ
СПРОБА ІСЬЦІ ПА PACE
СУАДНОСІНЫ
ою ***Хоць думкі люты вецер...
oil ***Па выніках размовы...
012 РЭЧАІСНАСЬЦЬ
оіз СТАЛАСЬЦЬ
014 ЦЭЛЫЧАС
015 ***Дапамажыце раскавацца...
016 ЭПІЗОД
017 ***я супраць узьнятых рук...
018 ЖАДАНЬНІ
019 ЗАЦЯТАСЬЦЬ
020 ХОЛАД
021 ГІСТОРЫЯ
022 ***Старога неба больш няма...
023 РЭХА
024 ***Падыходзіць ціха ззаду...
025 ***Што сьніцца катам...
026 МАНА
027 СЛОВЫ
028 СУАДНОСІНЫ
029 ПЫТАНЬНЕ
озо ЭМІГРАЦЫЯ
031 ***Проста жыць...
032 ***Старая плошча...
034 ***Горад мой, вораг мой...
035 ***Хто, хоць нічога...
ТАБУН
038 СПАДЗЯВАНЬНЕ НА ЗІМУ
039 АКАЛІЧНАСЬЦЬ
040 дым
041 конь
042 РАНІЦАСЬВЯТОЧНАГАДНЯ
043 СУНІЦЫ
044 АБУДЖЭНЬНЕ
046 ***Так глыбока ўначы...
047 ЛЕТА
048 ***Быў ліпень...
049 ***Вечарамі шукаецца месца...
СТРУНЫ
052 053 054 055 056
057 058 059 обо обі
062 063 064 065 066
067 о68 069
***Ну вось ужо і ёсьць нам
***Шмат памыляўся, ведаю...
***Размаўляць з прыгажуняю...
* **3 кожным слоўцам...
ГОЛАС
***Перастань мне, калі ласка...
***Перастань мне сьніцца...
* **Я трымаў свае шчасьце...
* **Я памыляўся, але...
* **Ты, што і побач такая...
АДВЕЧНАЕ
САМОТА
***Пасьля таго, як вецер...
***Крок насустрач...
***Я зраблю табе...
***Мне вельмі хочацца...
***Шэры хмары разганю...
***Мне з табою бліжэй...
ЗЬНЕШНЯЕ
072 073 0 74 075 076 077 078 079 080 081 082
083 084 085 086
087 088 089 090 091
092 093
***Можна быць хворым...
***Пад зоркамі хадзілі...
***Куды дзяецца сьлед...
***Так цяжка разумець...
***Ты чый?..
***Ці я сьплю, ці бачу гэта...
***Будоўля наша жыцьцё...
***3усім нямнога давялося... АПТЫМІЗМ
***А вы пачэсныя...
***У сьвеце спакою няма...
***3 ваўкамі жыць...
***І што ж тэта робіцца?..
***Ёсьць словы...
***Сягоньня сьвята...
***Калі жыцьцё будуеш...
***Сонца лісьце фарбуе...
***Ну што вы, што вы...
***3ьвяртаюся да цябе... ЛЕТНЯЕКУПАНЬНЕ
***Са шкадаваньнем мы...
***І новая восень...
РЭШТКІ
096 097 098 іоо 101
106
107 108
110 113 114 115 116
***Няма нам справы...
***Паветра бабінага лета...
***Возера, сіняе вока...
***Адбіткі недасягнутае мары...
***Патухлы позірк...
ВЕЧАРАМІ ШУКАНАЕ
ДАДАТКІ
***Неба зоркамі міргала...
***Многія з нас бачылі...
ДЫПЦІХ
***Бывае...
***Тут пануюць лапухі...
***Тыя ісьціны для вас...
***Нядаўна жыў жа...
***Вечарамі шукаецца месца...
ПРАЦЯГ
120 ***Урокі несапраўднае вясны...
121 ***Як толькі вецер...
122 ***Не разумею клопату вады...