Наспадзяванае
Вершы і песні
Алесь Камоцкі
Выдавец: Радыёла-плюс
Памер: 272с.
Мінск 2004
а ў бок процілеглы, He з усьмешкай на вуснах, а так, Зубы сьціснуўшы, людзі пабеглі, Баючыся хадзіць па начах.
Вы ж з’явіліся позна, даруйце, I ня трэба нам ветлівых слоў. Тут ваш голас ня чуюць,
а чуюць Бразгат засавак і ланцужкоў.
ЛЕТА
Кволым парасткам адзначыў Час, што лета надыйшло.
Усе, што можа, лоўка скача Скрозь сагрэтае сьвятло.
Толькі нешта я ня веру Hi ў чэрвень, ні ў цяпло, Hi ў скокі, што бяз меры, Hi ў значнасьць важных слоў.
Але гэта ўжо ня лета, Кволы парастак замоўк, Са ўсім сьветам ладзіць мэта, Тая, што я не знайшоў.
Жнівень пырскае ад сьмеху, He ўсьцішыцца ніяк, Адмаўляе небясьпеку Ва ўсім сьвеце ён ды я.
Быу ліпень.
Ноч.
I дожджык церусіў.
Калі ж я зоркі ўбачыў
I уцяміў,
Што сьплю,
To вусны ледзь не пракусіў.
Ды што казаць -
вы ж ведаеце самі, Якое абуджэньне можа быць Калі
раптоўна пачынаеш
жыць.
Вечарамі шукаецца месца Адпачынку ад той мітусьні, У якой пражываюцца цесныя I надзвычай кароткія дні.
Вечарамі чакаем, бывае, Неахвотна прыходу начы. Справы новыя не пачынаем I пра справы старыя маўчым.
Успамін мінулага дня...
Хроніка пражытых хвілін... Дзесьці сёньня ты не адна, I чамусьці я не адзін.
СТРУНЫ
Ну вось ужо і ёсьць нам Што ўспомніць, Ну вось ужо падумаць Ёсьць над чым, I мары ёсьць
Сярод няяснай стомы Ад захапленьня, Але мы маўчым.
Маўчым пра ўсё,
Што нам так важна ведаць, Маўчым пад дождж, Пад вецер і пад час, Які няўмольна
Набліжае бездань Расстаньня, Што чакае
Заўтра нас.
Шмат памыляўся, ведаю, што ж зробіш, Калі шукаў, затойваючы дых, А ты ўвесь гэты час хадзіла побач, Але ня ведаў я, што гэта ты.
Размаўляць з прыгажуняю цяжка, Вочы-кроплі глыбока-глыбока Недзе
маюць мізэрны адбітак.
Гэта я
сёньня зранку шчасьлівы, Бо ў вочы такія патрапіў.
I ніяк не спасьцігну, ня ўцямлю, Што мяне ў далячынь гэту кліча, Чым мяне глыбіня тая вабіць, I чаму я маленькі-маленькі Там...
А побач ёсьць нехта вялікі.
3 кожным слоўцам
бы праменьчык зьзяе, Песьціць грудзі...
Слухаю цябе...
Будзіць памяць гэты ранак даўні Сьветлым рэхам колішніх надзей.
ГОЛАС
Цябе ня бачу -
і няма жыцьця, Ідзеш насустрач -
мне б куды схавацца. На голас твой гатовы адазвацца. Працягваю я слухаць і маўчаць. I столькі чую...
Як толькі душа Уціск пачуцьця гэтакі трывае? I насамрэч мяжуецца з адчаем. Ці ноч, ці ранак,
ці пачаўся дзень Адно і тое ж маю уяўленьне, Аднолькава адданы захапленьню, Якое сёньня кій мой і прамень, Кірунак да найлепшых перамен, Якія могуць быць і не адбыцца. Умее нават памяць памыліцца, Ацэньваючы тыя ноч ці дзень.
Перастань мне, калі ласка, сьніцца,
Сьніся іншым ці сама сабе.
Мне ж дазволь праспацца і забыцца, Што была ты побач у журбе.
Калі ласка, будзь сама сабою, He гуляй у лепшы варыянт, Бо яно не надае спакою I ня можа нечаму спрыяць.
Перастань мне сьніцца, калі ласка, He прыходзь пад раніцу цішком.
Добра бачу: твар твой гэта маска, Ты яе ня скінеш языком.
Хай кляну імгненнае празрэньне, Хай зьмяніць нічога не хачу, Але з нейкім новым нецярпеньнем За табой, прачнуўшыся, сачу.
Я трымаў сваё шчасьце ў руках
I баяўся ў кішэню пакласьці, Бо тады не было б ужо шчасьцем Тое, што я трымаў у руках.
Я памыляўся, але не шкадую.
На сэнс таго
наўмысна не зважаю У маіх думках ты зусім другая. Гляджуся ў памяць,
каб цябе прыдумаць.
Мне спачуваюць:
што ж ты голаў тлуміш? Няможна так хлусіць сабе самому, Купі гарэлкі ды шыбуй дадому. Але ж і там
мне не знайсьці прытулак. Сустрэчы выпадковай дачакаўся I падыйшоў, і вымавіў -
ну вось... Усьмешка...
бы чакала ты кагось,
ды не прыйшоў ён... Што зробіш ты?
Кім зьведаю цябе?
Хто буду я ад гэтае хвіліны?
Ты, што і побач такая далёкая не дасягнуць, А ўжо як сёньня,
то й марыць няма чаго, Шчасьліва будзь.
He дасылаеш ні ліста, ні голасу 3 краю свайго, дзе, напэўна,
так хораша, Што часу няма прагуляцца ў памяць, Ці прасачыць за бягучымі днямі, Каб растлумачыць
абраны напрамак Хоць бы сабе.
АДВЕЧНАЕ
Ці ж ты ня гэтага жадала? Ці ж я ня гэтага чакаў?
Збылося, быццам бы, а стала Таго, нязбытага, шкада.
САМОТА
Здаецца мне, што вар’яцею, У хмарны дзень шукаю ценю, Бо так пячэ ў галаву, Што я нявесела жыву.
Сам не дайду ніяк да ладу, Ды і ніхто ня дасьць параду, Куды прыбіцца, дзе схавацца, Каб з завядзёнкі не сарвацца.
Перажываючы ўсе гэта, Я зранку сноўдаю бяз мэты. Маўчаць мне цяжка, цяжка дыхаць, 3 табою мне б пабыць
хоць крыху.
Пасьля таго, як вецер перасьціх, Пасьля таго, як неба пасівела, Пасьля таго, як сьнілася мне ты, Я так хацеў хаця б здавацца
сьмелым.
Крок насустрач такая дробязь, Пераставіць адну нагу.
Намагаюся месяц зробіць, Ды і сёньня ўсё не магу. He магу ўсьміхнуцца шчыра I, ступіўшы той самы крок, Больш ня помніць
праз тваю міласьць, Існаваньне другіх дарог.
Я зраблю табе ўсе, што хочаш, Я аддам табе ўсе, што маю, Толькі побач ідзі, ня збочвай I маўчы, што так не бывае.
Мне вельмі хочацца, каб ты Была такая ж і надалей, Каб гэтай цёплай прастаты На усе жыцьцё табе дастала, Каб ты была
заусёды ты.
3 табой размова сьвята мне.
I толькі ўпотайкі ўздыхаю, Калі міжволі закранеш Ты тыя струны ўва мне, Што не табе сягоньня граюць.
Шэры хмары разганю Празрыстым ветрам, Пагляджу праз цішыню У бок твой.
Дзе ты?
Ці ж дарма табе шляхі Свае тлумачыў?
Ці ж я сам, сьляпы такі, Цябе ня бачу?
Мне з табою бліжэй да неба, Я з табою ня чую часу, Па якім мне глядзець у неба, Пад якім мне так мала часу.
I шукаю цябе і помню, Як было і як не бывае.
Мне шукаць замінае стома, Але я ўсё ж цябе шукаю.
А знайду цябе і забуду, Ці ты ёсьць, ці была калісьці. Разгублюся, як перад цудам, Аступлюся, і будзе выйсьце.
Я чую і ведаю сам па сабе, Але ж пад грамадзкім уплывам Раблю ўсё, што трэба ня мне, а табе, I не абыяк, а рупліва.
ЗЬНЕШНЯЕ
Можна быць хворым можна быць бедным але жыць добра гора ня ведаць калі ёсьць вера вера дасьць сілу пакажа дарогу бура нахлыне яна дапаможа быць непахісным.
He да спадобы мне толькі адное тое што робіцца моцнай сьцяною вера сьляпая.
Вера сьляпая ўзьвяла абарону не нападзе але ты ў палоне.
Пад зоркамі хадзілі, Пад зоркамі жылі, Але на іх ніколі не глядзелі, I столькі ўсяго зрабіць пасьпелі За час, што праблукалі па зямлі. Стаміліся, заснуць ня маем сілы, А зоркі як віселі, Так і цяпер вісяць.
Хіба ж каго
звычайным чынам зоркі У чорным небе будуць хваляваць?
Куды дзяецца сьлед ад зоркі,
што упала, Ад вогнішча,
што згасла. Ад казкі,
што была? Складанае пытаньне. Каб адказаць удала, Шукаецца пачатак Звычайнага цяпла.
Так цяжка разумець, Што ты ня самы лепшы, I тое, што жыцьця, Апроч свайго, Ня бачыў.
I ўсе, што палічыў Галоўнаю ўдачай, Было для іншых Зьнешнім.
Ты чый?
Нічый?
Глядзіце -
во нічый!
I гэтак ён
сам кажа пра сябе.
А гэта ўжо пытаньне.
Калі нічый,
сам па сабе,
To хто цябе наўчыў быць нічыім? Той, можа, хто зрабіў цябе сваім, Ня маючы ніякае патрэбы
Табе паведамляць, што гэта так?
Ці я сплю, ці бачу гэта яўна, Блытаніна не дае жыцьця, Вельмі добра ўсе было нядаўна, I абы што лезе ў працяг.
Будоўля наша жыцьцё.
I ў жорсткім рытме стварэньня Мы робім вышэй за ўсё Сьцяну непаразуменьня.
Зусім нямнога давялося нам Ў скарбонку зразумелага ўнесьці, На ўвесь двор пад раніцу туман, I ты мне кажаш,
што ня любіш вецер.
А мы маўчым, і подых цішыні Агортвае галовы навакольля. Спачатку трэба браму адчыніць, А потым нейкім чынам лёс
адолець.
Нас мала.
Можа двое,
можа менш,
I, каб жыцьцё няіснае праверыць, Цябе я сустракаю
перш-наперш, Чакаю і паглядваю на дзьверы.
АПТЫМІЗМ
А з маёй жа лаўкі нічога ня бачна,
Але ўсё роўна
я жыцьцю ўдзячны.
А вы пачэсныя,
А мы апошнія,
А вы нябесныя, Нібы нябожчыкі.
А мы сядзім-маўчым Ня маем голасу.
Мы ваш глытаем дым, Што ў вочы колецца.
Мы са свайго Міжволі ўсьміхаемся I на другі працяг He разяваемся.
У сьвеце спакою нямашака, I многім баляць галовы. Жыцьцё -
гэта вельмі цяжка, Асабліва калі па-новаму.
3 ваўкамі жыць -
па-воўчы выць ці трэба?
Зямлю зхадзілі -
розум ёсьць шукайце ў неба. Яно аддасьць таму, хто возьме, сваю сутнасьць, Ды ўсе, што ходзяць, не бяруць
і кажуць глупствы,
Сярод зазначаных атрут шукаюць выйсьця, Яго ж няма, калі заграз, як ты ня мыйся.
Пасьпешны клёкат хто ляціць, абмажуць тлушчам. Алеем тлушч ці можа быць?
Маўчыць відушчы.
I што ж гэта робіцца? Сварымся, лаемся, Нашкодзім, зьбяжым.
I маўчым, як вяртаемся.
Ёсьць словы,
ёсьць пачуцьці, ёсьць падзеі.
Складаецца з іх нашае жыцьцё.
Адзін яго аддасьць,
другі падзеліць,
А трэці ўжо схаваў, чацьвёрты цёг Да грамады.
Прадаць.
I што?
Купілі?
Сягоньня сьвята.
Людзі на плошчы.
Ніхто ня сьпіць да позьняй ночы.
Але і гарэлку ніхто ня хвошча.
Пануе ўрачыстасьць, натхнёнасьць і вера, Паўсюль процьма літар вялікіх памераў.
А зьверху грыміць адпаведная музыка.
Я бачу знаёмыя твары шчасьлівымі I сам разумею пад іхным уплывам, Што сёньня -
вяртаньне да кукурузы Падзея ў нашай гісторыі.
Калі жыцьцё будуеш на былым, На будучыню цяжка спадзявацца, Бо будучае можа не збывацца I не зважаць на даўняе пры тым.
Сонца лісьце фарбуе па-свойму Скончым сёньня
глядзець на другое. Сярод фарбаў дзівацтва пустое Пераверне звычайныя словы.
Ну што вы, што вы ці будзе лепш... ... і гэта змова...
... ці ёсьць там сэнс?..
Быў першаслоўя часовы зьмест.
Ну што вы, што вы -
ня трэба лепш...
Цікавых зьместаў зашмат наўкол...
Ня знойдзе месца там ваш прыкол.
Зьвяртаюся да цябе ці не?
Ня ведаю.
Але ж мой зварот
Мігціць там, дзе ўваход
У будучы дзень, у лёс.
Каму я нясу?
Каму?
Навошта аддам-схаплю
Пытаньняў-сьцьвярджэньняў спуд -
Адбітак былых атрут, Ужытых праз недахоп Taro, што за грошы ўзяць Ніяк...
ЛЕТНЯЕ КУПАНЬНЕ
У кіпеньні вада разьвяла каламуць, На беразе трошачкі
можна дыхнуць, I ногі ў рукі, і ў вір галавой Лячу, не даслухаўшы лямант праклёну.
Ужо брудна-шэрым стаў колер зялёны.
Сьмяюся, таму што зьмяніўся настрой.
Ну што там?
Чакаю.
Давайце за мной.
Са шкадаваньнем мы губляем тое, Што прапануецца ў якасьці жыцьця.
Канешне, гэта важна жыць спакойна,
Чаго і дамагаюцца наўсьцяж.
I новая восень.
I неба
нанова відно, аж наскрозь.
Але пра старыя патрэбы Упарта нагадвае штось.
Іх ветрам не параздзімала.