Наспадзяванае
Вершы і песні
Алесь Камоцкі
Выдавец: Радыёла-плюс
Памер: 272с.
Мінск 2004
I дождж іх сабой не накрыў. Мне толькі іх і не хапала, Вось гэтых патрэбаў старых.
Заўжды нешта хоча быць новым I поўніць гаворкай сусьвет.
Ды толькі ж патрэбныя словы Ня перад патрэбай, а ўсьлед.
Хай сабе дождж і сваволіў, Жнівень касуе мяжу. Пэўна такая ўжо доля Поўныя вочы дажджу.
РЭШТКІ
Няма нам справы Да заходу сонца. Яно й бяз нас Усё зробіць Так, як трэба. Мы пальцам
На задыханым ваконцы Свае імёны
Простыя вышкрэбваем.
Паветра бабінага лета Мой сьвет кульнула дагары, I болып празрыстага на сьвеце Нічога лёс мне не дарыў.
Сноў відавочную няпраўду, Прывабную больш за жыцьцё I непатрэбную назаўтра, Ты не сьпіхнеш ў забыцьцё.
Прагорклы пах зламанай веры I поўніць нос, і муціць зрок, Абшар мяняецна ў памерах.
I кожны крок апошні крок.
Возера, сіняе вока, Зьнізу глядзела ўверх. Неба, блакітная вокладка Жыцьцяпісаньня агульнага, Зманьліва вельмі утульнае, Хмары зьбірала ў каўнер. Я на сьпіне каля возера Погляд свой ладжу разгублена. Стой, недарэчнае воблака, Дух паралельнага позірку Сэнсам ня можа напоўніцца. Стой, ты закрыеш адтуліну, Факт разуменьня агульнага Месца ня знойдзе пад небам I адамрэ без патрэбы...
Чуюцца сінія крокі. Неба хаваецца ў ноч, Невідавочныя клопаты He дазваляюць расслабіцца, Думкі кульгаюць нязграбныя,
Нічога ня бачна, апроч Цемры адной надакучлівай, Што воблакі з’ела бязгучна. Возера вока заплюшчыла.
Адбіткі недасягнутае мары Міжвольна загасаюць у вачах.
I гоніць восень хмары, хмары, хмары,
I сэрца не шкадуе па начах.
I мне баліць, што я цябе ня помню,
I што ня вабіць болып тваё імя, I зноўку набірае сілу поўня На рэштках адыходзячага дня.
Патухлы позірк, утароплены ў бурштын,
I аб мінулым, як аб лепшым, успамін.
I вось бурштын ужо пажоўклае лісьцё Асеньнім вогнішчам
прапальвае жыцьцё.
Дай мне руку дапамагу табе ўстаць,
I рушыць час, бо холад восеньскі працяў.
Па лісьці пройдземся сярод пустых галін.
Калі расстаньне нам прызначана? Калі?
Самотна дыхаю суьветам Сярод сваіх бясконцых мар. Жыцьцё ідзець так непрыкметна, Як муха гадзіць на ліхтар.
ВЕЧАРАМІ ШУКАНАЕ
Ці трэба было восень пачынаць, Пакуль яшчэ няскончанае лета Разгублена згасала ў сусьвеце, Прыпомніўшы якой была вясна.
ДАДАТКІ
Неба зоркамі міргала
Усю ноч,
I вось пад ранак
Перастаў глядзець з пашанай На прывабную такую З’яву матухны-прыроды.
I маральныя законы Непазьбежна
Склалі кодэкс...
Адчуваньне -
Быццам родзіш Найсапраўднае сумленьне, Толькі вызначыць ня можаш Чым паведаміць пра гэта.
Многія з нас бачылі, Ды маўчаць пра гэта.
Сьвет.
Праменьчык высклізгнуў Між крывавых пальцаў.
I пульсуе ськівіцай Малпа пастамента, Ды шкада, што вечарам Ёсьць куды падзецца... Мітусіцца нечага...
ДЫПЦІХ
1
Нам жыць не даюць Нашы даўнія крыўды, I новы ня радуе, Быццам бы сонечны, дзень. Хацелі б іначай і лепей пражыць, Але ж не умеем нічога
і нават хацець.
Па ўсіх кіламетрах Усіх захварэлых краёў Замест указальнікаў Сініх, што на гарады, Пастаўце нам надпіс Да Бога , I хай бы ён вёў
Усіх, хто дарогі шукае Нязьменна туды.
2
Прачніся, замкні дзьверы I ціха пад дзень шэры Выходзь.
Ня трэба браць паперы,
А трэба толькі верыць,
I годзе.
Жывём пасярод сьмецьця, Усе мы Божы дзеці I ты, і я.
Устань, ідзі па сьвеце, I вера шлях асьвеціць Твая.
Бывае, што ня можаш размаўляць ні з кім, Ня тое
каб сказаць
ня ведаеш пра што,
А словы не складаюцца ў сказы, Ды робіцца так мала гэткіх слоў, Якія менавіта зараз нам
патрэбныя.
Аднойчы вось прыйшлося выдумляць
Нанова мову, быццам.
Толькі б зразумелі.
Але праз пэўны тэрмін адчуваю, Што мой занятак -
марнаваньне часу, Ня толькі мне,
а ўсім ня трэба гэта.
Ды я сваю гаворку не спыніў, Ня кінуў
сьцягваць літары за вушы, Каб зграямі
бязважкіх ланцужкоў На волю клапатліва іх паслаць.
Ніхто ня слухаў, што я там казаў,
Ды й сам цяпер
наўрад ці ўзгадаю...
Адно толькі -
выдатная прамова!
Мне памяць захавала з таго дня. I хоць тады яшчэ я разумеў, Што людзі
гэтым кажуць мне няпраўду,
Усё ж пра сваю значнасьць уяўленьне
Складаць пачаў
з той самае пары.
I гэта быў пачатак....
Цяпер не уяўленьне ...
Мая значнасьць Канцэпцыя, жыцьцё, навука, крэда...
Я даўна ўжо забыўся на той час Калі ня мог пазбавіцца дурноты ...
...Бывае, што ня можаш размаўляць ні з кім...
Абы што! У разумных не бывае!...
Тут пануюць лапухі, Прыхінуўшыся да плота, Дзед стаіць у брудных ботах.
Месяц выдаўся сухі, Хмарак ані-ні ў небе, Тэрмінова дождж патрэбны.
Каб сьвяжыцца лапухам Я ні кропелькі не дам.
Сам з сабой так размаўляе
Дзед...
Тыя ісьціны для вас ледзь-ледзь Адчуваюцца пад самы скон Непахіснага няма нідзе Гэтых ісьцінаў адзін закон.
Многа рознага з жыцьця зрабіць Вы маглі, але трымалі ледзь' Непарушным ахрышчоны сьвет, Ды хапалі што бліжэй ляжыць.
Нядаўна жыў жа I побач Далёка быў.
А паклікаць Дык завядзёнкі такой няма, Так-такі ў грамадстве жывём He адарвешся, каб не сарвацца. Ёсьць мяжа рух толькі да яе, А надалей Сьмеласьці не стае, Абыйсьці Сумненьне ёсьць He дае, Бо твае ўсьмешкі мне не мае.
У нешматлікіх забавах Сярэдняга ўзросту Баўлю час,
He шукаючы сэнсу жыцьця.
I ўжо адчуваю сябе Толькі госьцем, I яшчэ спадзяюся На добры працяг.
У час, калі сябе не пазнаваў, I мэту абмінаў як перашкоду, Хацела нешта думаць галава, Ды толькі з ёй
Я быў тады ня згодны.
ПРАЦЯГ
Урокі несапраўднае вясны Мы адвячоркам хмура спасьцігалі I шкадавалі тых, што нам давалі Урокі несапраўднае вясны.
Кавалкі ненажытай дабрыні, На іх мы напачатку не зважалі, А потым так расчулена шукалі Кавалкі ненажытай дабрыні.
Мы ведалі пра тое, што жывём I марылі, як мы усім пакажам, А калі век нас проста не заўважыў, Вітацца перадумалі з жыцьцём.
Урокі несапраўднае вясны... Кавалкі ненажытай дабрыні...
I грэх, не задаволены быцьцём...
Як толькі вецер раніцу прынёс, I думкі сон разьвеялі да рэшты, I пачало жыцьцё ізноў
прысьпешваць,
I крочыла насустрач насланьнё, Усе пайшлі хто мог і хто ня мог I пратапталі новыя дарогі, Куды каго тады панесьлі ногі 3 абрыдлых і пустых старых дарог.
Гады праходзяць і бярэ сумніў, Той, на якога большасьць не зважае,
I тая раніца ўжо быццам як чужая, I вецер той ці ён дапраўды быў?
А вецер быў пад вечар толькі сьціх,
I сон прыйшоў усім памружыць веі, I захацелася камусьці вечна верыць, Ды вечнасьці хапіла не на ўсіх.
He разумею клопату вады Схаваць усё, што робіцца навокал -
Калі ж ня можа змыць усе сьляды -
Становіцца туманам перад вокам.
Усё, што хоча, ведае вада, Праходзіць там, дзе не праходзіць позірк, Спыніцца можа толькі ад марозу Каб паказаць на справе моц ільда.
*
Вада народзіць дым, Зачаўшы ад вагня, Паміж спастылых зім, У жоўтых прамянях. Па стрэлах прамянёў Паеду я дамоў.
Так жыцьцё папераблытала шляхі, Што не ўцяміш -
дзе ўперад, дзе назад, Тлумяць голаў непазбытыя грахі, За якія давядзецца адказаць.
I ня хочацца за хуткасьцю сачыць, I ня верыцца,
што скончыцца бензін, А дарога, што пад коламі маўчыць, Разумее, што ў яе ты не адзін.
На гадзіннік даўнавата не глядзеў, Бо ня маю абавязкаў перад ім, А заўважыў, што старэю пакрысе Дык ня век жа заставацца
маладым.
Мне сасьнілася,
што скончылася лета, Пазьбірала з дрэў апошнія лісты, I з нябёсаў,
ад бясхмарнасьці пустых, Халадзеючае сонца непрыкметна Замуціла позірк мой да сьлепаты.
Я ня буду болей бачыць глыбіню Цемнаты і цішыні чарговых сноў, У якіх я да жыцьця
амаль дайшоў...
I наўмысна
ўжо вачэй не расчыню На бязьмежжа
шырыні пустых размоў.
Цямнее і гусьцее цішыня,
I непазьбежна хутка будзе ноч, Чаканьне сьветлых думак ля вагня,
I нечаканым госьцем дробны дождж.
Як у птушкі ў цябе ўсьмешка, Ясны позірк дзіўнай глыбіні. Без цябе я неяк жыў, канешне, Іншы сьвет мне думкі паланіў. Але зараз панавела вокал, Як паветра
лёгкая рука
Мне працёрла стомленыя вочы, Каб я бачыў дзе цябе шукаць.
Ты мне пісала,
што канчаецца вясна,
Я прачытаў,
але чамусьці не паверыў, Пабачыў лета
праз расчыненыя дзьверы, Але пакуль яшчэ
разгледзеў і пазнаў.
Ты мне казала,
толькі я забыўся што...
Бо ад таго
ужо мінула ладна часу...
Я твае словы
пагубляў сярод уласных...
Зямля, Лі Фан, вялікая такая, Нам выпадкова
болей не сустрэцца,
Я вечарамі не цябе чакаю, I да цябе ня я прыходжу дзесьці. Вакол ня ты, і сумна быць вясёлым, Але сусьвет тваіх усьмешак поўны. Ен раздае іх бляск шматлікім зорам I твой партрэт
пяшчотна лепіць з поўні.
А сьнег шукае месца на зямлі, Пакінуўшы зусім сівое неба, А сьнег ідзе туды, дзе мы былі, Там нашыя сьляды
прысыпаць трэба, I для наступных
сьвежы шлях сьцяліць.
Позірк усьлед,
Працягу не знаходзячы, Моўчкі вісіць, а слова не стрымаць. Верыць сабе зусім ужо ня хочацца, Але маўчаць магчымасьці няма.
ПЫРСКІ
Ты помніш мае словы з тых часоў, Як у размовах нам спрыяў вакольны сьвет.
Калі гады мінулі я прыйшоў, Каб больш нічога
не паведаміць табе.
Маё сэрца душу тваю мерыла, Так нясьмела прытулку шукаючы. Мы хадзілі, маўчалі і верылі, I зусім не зьбіраліся каяцца.
АБУДЖЭНЬНЕ.
Бы гадзіньнік стрэлкі ссунуў, Скіраваўшы на самоту.
Рана ў сьвеце, ў раньні сумна, I пакуль няважна хто ты...
Ахвяруючы мазгамі, Я ня стану ў чаргу, Мы аднолькавыя з вамі, Але я так не магу.
Шлях да сябе праз сьнег, Шлях да сябе праз дождж, Дойдзем усе, ці не? Ззаду пытае хтось.
Што бывае, чаго не бывае Зразумець намагаюся ўпарта, Ды, здаецца, ня тое чакаю, Што чаканьня
сапраўднага
варта.
Калі пачацца ведае зіма, Калі па чарцы ведае прапойца. I так нялёгка часам супакоіцца Таму, хто спадзяваўся іх стрымаць.
У адмарозкаў логіка свая, I так няпроста часам зразумець Чаму яны працягваюць стаяць, Калі ім сама правільна сядзець.
Зіма, вясна...
...па-за належным часам людзей няма,
I я жыву сам на сам.
Паэт, нават самы сапраўдны, Жыве ў грамадстве, таму Кавалкам залішняе праўды Націсьне на грудзі яму.
Вольнаму воля, А мне каляіна, Быццам бы я Выбіраў гэткі шлях. Зьбегчы б куды, Але там не айчына, Людзі чужыя, Зямля не мая.
He заўважайце лепей вы Taro, што вас ня тычыцца, Памылкі аб’ектыўныя Памылкамі ня лічацца.
Калі няма куды схавацца, He мітусіся, сядзь на лаўку. Сядзі сабе, глядзі ў неба Каму такі аёлт патрэбны.
Маю ўсё дом мой поўная міса, Толькі сёрбай, смакуй, Ды ня пырскай.