Навелы
Гі дэ Мапасан
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 367с.
Мінск 1987
Сяржант скамандаваў:
— Ану, устаць!
Але Звон ужо не мог скрануцца з месца. Ён, праўда, памкнуўся ўсчапіцца на свае апірышчы, але не здолеў. Гэта было ўспрынята як хітрасць, ашуканства, адвод вачэй закаранелага злачьшца, і двое ўзброеных дзецюкоў груба ўхапілі яго і сілай паставілі на мыліцы.
Яго апанаваў страх, яго вечны, прыроджаны страх перад жоўтымі жандарскімі паскамі, той страх, які адчувае дзічына перад паляўнічым, мыш перад катом. I нечалавечым намаганнем ён утрымаўся, устаяў.
— Марш! — загадаў сяржант.
I ён пайшоў. Усе насельнікі фермы збегліся паглядзець, як яго забіраюць. Кабеты гразілі яму кулакамі, мужыкі выскаляліся і лаяліся: «Нарэшце! Сцапалі-такі галубочка! Туды яму і дарога!»
Ён ішоў, а па баках ішла варта. Адчай надаваў
яму сілы, і ён сяк-так плёўся па дарозе, ужо нават не цямячы, што з ім адбылося, атупелы дарэшты з перапалоху, няздатны хоць што-колечы зразумець.
Сустрэчныя сяляне прыпыняліся, праводзілі яго іюзіркам і мармыталі:
— Пэўна, зладзюгу злавілі!
Да ночы дабраліся да мястэчка. Звон ніколі раней не быў тут. Ён папраўдзе ўжо не ўяўляў сабе, ні што адбываецца цяпер, ні што будзе з ім далей. Усё было нечаканае і страшнае, гэтыя новыя абліччы і дамы проста жахалі яго.
Ён не вымавіў ніводнага слова дый не меў чаго сказаць, бо анічагусенькі не разумеў. Зрэшты, ён ужо столькі гадоў ні з кім не размаўляў, што амаль развучыўся карыстацца моваю; дый думкі яго былі занадта цьмяныя, каб іх можна было выказаць словамі.
Яго завялі ў местачковую турму. Жандарам і ў галаву не прыйшло, што яму трэба даць паесці, і яго замкнулі да заўтра.
Але калі на другі дзень ранкам прыйшлі па яго, каб весці на допыт, ён ляжаў на падлозе мёртвы. Такая неспадзяванка!
ВЯРТАННЕ
Нізкія хвалі аднастайна хвошчуць бераг. Белыя хмаркі таропка бягуць па бяскрайнім небасхіле, падхопленыя рэзкім ветрам, быццам чайкі. А ўнізе, на дне лагчыны, якая спускаецца да мора, грэецца на сонцы вёска.
На далёкім канцы пры дарозе адзінока стаіць хата Мартэн-Левекаў. Гэта маленькая рыбацкая мазанка пад страхою з мяцёлкай блакітнага касачу на вільчы-
ку. Да ганка прыткнуўся маленькі, з лапік, агарод, дзе расце цыбуля, некалькі качаноў капусты, пятрушка і цьмянец. Жываплот адгароджвае яго ад дарогі.
Мужчына цяпер у моры, а жанчына нацягнула на сцяне шырокую бурую сетку, падобную на вялізнае павуцінне, і цыруе вочкі. Каля веснічак у адкінутым назад і прыстаўленым більцам да плота плеценым крэсле сядзіць дзяўчынка чатырнаццаці гадоў і латае пералатаную бядняцкую бялізну. Другое дзяўчо, на год маладзейшае, гушкае на руках дзіця, якое яшчэ не ўмее ні хадзіць, ні гаварыць; а двое малых — двух і трох гадоў — сядзяць проста на зямлі носам у нос, грабуцца ў зямлі нязграбнымі ручкамі і кідаюцца адно аднаму ў твар пяском.
Усе маўчаць. Толькі немаўля не можа заснуць і ўсё кугакае. На акне дрэмле кот, а пад сцяною красуецца ляўконія, і над прыгожай купкай яе белых кветак зумкае мушыны рой.
Дзяўчынка, што шые каля веснічак, кліча:
— Матуля!
Маці адказвае:
— Чаго табе?
— Зноў ён.
Абедзве непакояцца ад самай раніцы, бо нейкі чалавек швэндаецца вакол хаты: стары чалавек падобны на жабрака. Яны заўважылі яго, калі хадзілі праводзіць бацьку на карабель. Ён сядзеў на краі рова насупраць іх дзвярэй. I калі яны вярнуліся з берага, ён усё сядзеў там і глядзеў на дом.
3 выгляду ён быў хворы і вельмі гаротны. Чалавек не ўставаў з месца цэлую гадзіну, але, заўважыўшы, што да яго прыглядаюцца, як да злодзея, падняўся і, кульгаючы, пайшоў.
Але неўзабаве яго марудная і стомленая постаць паказалася другі раз, і ён зноў сеў, толькі крыху зводдаль, быццам сцерагчы іх.
Маці з дочкамі спалохаліся. Асабліва трывожылася маці, бо па натуры была палахлівая, а таксама ад Taro, што яе муж Левек меўся вярнуцца толькі за поўнач.
Яе мужа звалі Левек, а яе — Мартэн, і іх ахрысцілі Мартэн-Левекамі. I вось чаму: першы раз яна выйшла за марака Мартэна, які штолета плаваў да Ньюфаўндленда лавіць траску.
За два гады жыцця яна нарадзіла дзяўчынку і шосты месяц хадзіла другою, калі мужаў карабель «Дзве сястры» — трохмачтавік з Дзьепа — недзе знік.
Ніхто больш ніколі не чуў пра яго, ніводзін марак, які ступіў на яго палубу, не вярнуўся, і ўсе палічылі, што ён загінуў.
Мартэнава жонка дзесяць гадоў чакала мужа і ў змаганні з галечай гадавала двое дзяцей. Аднойчы мясцовы рыбак Левек, які пасля смерці жонкі застаўся з сынам на руках, прапанаваў пажаніцца смелай і добрай жанчыне. Яны ўзялі шлюб, і за тры гады ў яе нарадзілася яшчэ двое дзяцей.
Жыццё іх было горкае і працавітае. Хлеб каштаваў дорага, а мяса было зусім рэдкім госцем у хаце. Парой, падчас зімовых шквалаў і навальніц, яны бралі пазыку ў пекара. Нягледзячы на ўсё, дзеці не хварэлі. Вяскоўцы казалі:
— Добрыя яны людзі, Мартэн-Левекі. Мартэн увішная гаспадыня, а над Левекам рыбака няма.
Дзяўчынка каля веснічак сказала:
— Мусіць, ён ведае нас. Можа, гэта які жабрак з Эпрэвіля ці Азбоска.
Але маці не магла памыліцца. He, не, ён не тутэйшы!
Чалавек нібы аслупянеў, пільна ўглядаючыся на жытло Мартэн-Левекаў; Мартэн узлавалася, ад страху асмялела, схапіла рыдлёўку і выйшла на ганак.
— Што вы тут робіце? — крыкнула яна бадзягу.
Ён хрыпла адказаў:
— Сяджу і дыхаю паветрам! Я што, замінаю вам? Яна сказала:
— А чаму гэта вы шпігуеце за маім домам?
Той азваўся:
— Я нікому не раблю зла. Хіба нельга пасядзець пры дарозе?
Жанчына не знайшла, што сказаць, і вярнулася ў хату.
Дзень доўга не канчаўся. Апоўдні мужчьіна знік, але а пятай зноў прыйшоў. Вечарам яго таксама не было.
Левек вярнуўся позна ўночы. Яму ўсё расказалі.
— Гэта нейкі прайдзісвет ці круцель,— заключыў ён. I спакойна лёг спаць, а жонка ўсё думала пра бадзягу, які так дзіўна прыглядаўся да яе.
Раніцай задзьмуў моцны вецер, выйсці ў мора не бьіло як, і марак сеў памагаць жонцы ладзіць сеткі.
А дзевятай старэйшая дачка Мартэн, якая хадзіла па хлеб, прыбегла напалоханая і крыкнула:
— Мама, зноў ён!
Маці захвалявалася, збялела і сказала мужу:
— Пагавары з ім, Левек, хай не пільнуе нас, бо мне страшна.
I Левек, высокі марак з цагляным тварам у густой рыжай барадзе, з блакітнымі, у чорную крапінку вачыма і дужай, заўсёды захутанай шалікам шыяй — каб акрыцца ад марскога дс_жджу і ветру — спакойна выйшаў да валацугі.
Яны загаварылі.
Маці з дзецьмі трывожна і палахліва здалёк паглядала на іх.
Раптам незнаёмы падняўся і разам з Левекам пайшоў да хаты.
Мартэн спалохана адступілася. Муж сказаў ёй:
— Дай яму хлеба і шклянку сідру. Ён не еў два дні.
Мужчыны, а следам за імі жанчына з дзецьмі ўвайшлі ў хату. Жабрак сеў і, схіліўшы галаву пад позіркамі сям’і, пачаў есці.
Маці стоячы ўглядалася ў яго, дзве дачкі Мартэн — адна з немаўлём на руках — прагна сачылі за кожным яго рухам, нават двое малых, што сядзелі ў попеле, кінулі гуляць з чорным чыгуном, каб паглядзець на чужынца.
Левек сеў у крэсла і спытаўся:
— Дык вы здалёк?
— 3 Сэта.
— Вось гэтак, пеша?
— Але, пеша. Як грошай бог не даў, дык што ж.
— I куды ж гэта вы?
— Сюды.
— Ці ёсць тут у вас хто?
— Можа.
Мужчыны змоўклі. Бадзяга еў нетаропка, хоць і быў галодны, і кожны кус хлеба запіваў глытком сідру. Яго запалы твар быў скрозь у маршчынах, драпінах, і здавалася, што чалавек шмат пакутаваў.
Нечакана Левек спытаўся:
— Як вас завуць?
Той, не падымаючы галавы, адказаў:
— Мяне завуць Мартэн.
Маці неяк дзіўна скаланулася. Яна ступіла крок, каб бліжэй разгледзець жабрака, і, апусціўшы рукі, з разяўленым ротам спынілася насупраць яго. Усе маўчалі.
Нарэшце Левек сказаў:
— Вы адсюль?
Ён адказаў:
— Я адсюль.
Ён усё ж падняў галаву, позіркі жанчыны і жабрака сустрэліся, спыніліся, змяшаліся, быццам зачапіліся адзін за адзін.
I раптам яна другім, ціхім трапяткім голасам прашаптала:
— Ці ты гэта, мужычок?
Ён вымавіў па складах:
— Гэта я.
Ён не кратаўся, усё жаваў свой хлеб.
Левек хутчэй здзіўлена, чым усхвалявана прамармытаў:
— Гэта ты, Мартэн?
Той проста адказаў:
— Але, гэта я.
Другі муж спытаўся:
— Адкуль жа ты ўзяўся?
Першы загаварыў:
— 3 Афрыканскага берага. Мы наляцелі на плытнечу і пачалі тануць. Выратаваліся ўтрох: Пікаф, Вацінэль і я. Нас схапілі дзікуны і трымалі дванаццаць гадоў. Пікар і Вацінэль загінулі. Нейкі англійскі вандроўнік вызваліў мяне і давёз да Сэта. I вось я тут.
Мартэнава жонка заплакала, уткнуўшыся тварам у фартух.
Левек сказаў:
— Што ж нам цяпер рабіць?
Мартэн спытаўся:
— Ты яе муж?
Левек адказаў:
— Я!
Яны зірнулі адзін на аднаго і змоўклі.
Мартэн абвёў вачыма дзяцей і кіўнуў на дзвюх дзяўчынак:
— Mae?
Левек адказаў:
— Твае.
Твй не ўстаў, не пацалаваў іх, адно сказаў:
— Божа мой, якія вялікія!
Левек паўтарыў:
— Што ж нам рабіць?
Збянтэжаны Мартэн ведаў не лепш за яі’о. Урэшце ён вырашыў:
— Я зраблю, як ты захочаш. Я не хачу пакрыўдзіць цябе. Але гэта складана, бо ёсць хата. У мяне двое дзяцей, у цябе трое, у кожнага свае. Жонка? Ці то твая, ці то мая? Будзе, як скажаш, але хата — хата мая, бо гэта бацькаўшчына, у ёй я нарадзіўся, і ўсе паперы ў натарыуса.
А Мартэніха ўвесь час плакала, хаваючы ціхія слёзы ў блакітны прыпол. Абедзве вялікія дачкі пады шлі бліжэй і трывожна пазіралі на свайго бацьку.
Ён паеў і сам спытаўся:
— Што нам рабіць?
Левек надумаўся:
— Трэба ісці да кюрэ, ён дарадзіць.
Мартэн падняўся, ступіў да жонкі, а тая кінулася яму на грудзі і загаласіла:
— Мужычок ты мой! Вярнуўся! Мартэн, мой бедны Мартэн вярнуўся!
I яна абхапіла яго рукамі, раптам наскрозь працятая подыхам мінулага, болем успамінаў пра свае дваццаць гадоў і іх першыя абдымкі.
Гэтак жа ўсхваляваны Мартэн цалаваў яе ў каптур, Абое малыя, пачуўшы матчын плач, разам завылі, а немаўля на руках у малодшай Мартэн запішчала пранізлівым, як разладжаная дудка, галаском.
Левек чакаў каля дзвярэй.
— Хадзем,— сказаў ён,— трэба парадкавацца.
Мартэн адпусціў жонку, а калі ён глядзеў на дачок, яна сказала:
— Пацалуйце вы хоць вашага татку.
Яны падышлі разам, без слёз, здзіўленыя, трохі спалоханыя. I ён кожную цмокнуў у шчаку смачным сялянскім пацалункам. Немаўля, зусім блізка ўбачыўшы чужога, так заплакала, што ледзь не зайшлося.
Мужчыны пайшлі з хаты.