• Газеты, часопісы і г.д.
  • Навелы  Гі дэ Мапасан

    Навелы

    Гі дэ Мапасан

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 367с.
    Мінск 1987
    81.23 МБ
    Калі яны міналі «Карчму гандляроў», Левек прапанаваў:
    — Ці не выпіць па шклянцы?
    — Можна,— сказаў Мартэн.
    Яны ўвайшлі, селі ў бязлюдным яшчэ шынку, і Левек крыкнуў:
    — Гэй, Шыко, дзве гарэлкі, дыхтоўнай, Мартэн вярнуўся. Мартэн, маёй жонкі, ведаеш, Мартэн з «Дзвюх сясцёр», які быў прапаў.
    I пузаты, сыты, з чырвоным тварам карчмар узяў адной рукой тры шклянкі, другой кварту, падышоў і спакойна спытаўся:
    — Бач! Вярнуўся, Мартэн?
    Мартэн адказаў:
    — Вярнуўся.
    ПАСАГ
    Шлюб мэтра Сімона Лебрумана і панны Жаны Кардзье нікога не здзівіў. Мэтр Лебруман нядаўна купіў натарыяльную кантору пана Папіёна, і, ведама, патрэбны былі грошы, каб заплаціць; а панна Жана Кардзье мела трыста тысяч франкаў гатоўкаю — банкнотамі і чэкамі на просьбіта.
    Мэтр Лебруман быў прыгожы хлопец. У ім была нейкая шыкоўнасць, шыкоўнасць, уласцівая натарыусу, шыкоўнасць, можа, трохі правінцыйная, але ўсё ж такі іпыкоўнасць, што не часта сустрэнеш у Буціні-лёРэбур.
    Панна Кардзье мела вабнасць і свежасць, вабнасць трохі сарамлівую і свежасць трохі пабляклую, але, увогуле, яна была пяшчотная і прынадная прыгажуня.
    На вяселле збеглася паглядзець усё мястэчка.
    Усім спадабаліся маладыя, якія вярнуліся пасля царквы схаваць сваё шчасце пад шлюбны дах, вырашыўшы зрабіць кароценькую вандроўку ў Парыж пасля некалькіх дзён кахання.
    Дні гэтыя былі чароўныя, бо мэтр Лебруман змог адразу надзіва спрытна, далікатна і ладна абыходзіцца з жонкай. Яго дэвіз стаў: «Памаленьку — далей зойдзеш». Ён быў цярплівы і дзейны адначасова. Жонка ўсёй душой і адразу пакахала яго.
    Праз чатыры дні пані Лебруман абагаўляла мужа. Яна болып не магла без яго, прагнула песціць, цалаваць яго, тузаць за рукі, бараду і г. д. Яна сядала яму на калені, бралася за вушы і казала: «Разяў роцік, заплюшч вочы». Ён даверліва падстаўляў рот, мружыў вочы і адчуваў даўгую салодкую бусю, ад якой яго праймалі дрыжыкі. А яму, яму таксама не хапала пяшчоты, вуснаў, рук, усяго сябе, каб цешыць жонку з ранку да вечара і з вечара да ранку.
    * * *
    Як толькі мінуў першы тыдзень, ён сказаў маладой жонцы:
    — Калі хочаш, паедзем у Парыж у тую сераду. Пагуляем, як закаханыя перад вяселлем. Сходзім у рэстараны, у тэатр, у кабарэ, паўсюль-паўсюль.
    Яна аж падскочыла ад радасці:
    — О, добра, ой, як добра, едзем хутчэй.
    Ён сказаў:
    — Бо як нічога не трэба забываць, дык ты папярэдзь бацьку, каб ён сабраў увесь пасаг. Я вазьму яго з сабой і адразу заплачу грошы мэтру Папіёну.
    Яна адказала:
    — Я пагавару з ім раніцай.
    I ён падхапіў яе на рукі, каб зноў нацешыцца ў
    мілай гульні, што так прыйшлася ёй да смаку за апошні тыдзень.
    У другую сераду цесць з цешчай праводзілі на вакзал дачку з зяцем, якія выбраліся ў сталіцу.
    Цесць казаў:
    — Клянуся, вялікая рызыка браць з сабою такія грошы.
    Але малады юрыст усміхнуўся.
    — Hi пра што не хвалюйцеся, тата,— казаў ён,— я да ўсяго звыклы. Разумееце, з маёй прафееіяй мне часам надараецца трымаць у кішэні мільён франкаў. Такім чынам мы абмінаем безліч фармальнасцей і не марнуем часу. He бярыце гэтага да галавы.
    Кандуктар крыкнуў:
    — Пасажыры на Парыж — па вагонах!
    Яны прайшлі ў купэ, дзе ўжо сядзелі дзве старыя кабеты.
    Лебруман шапнуў жонцы на вуха:
    — Шкада, не змагу закурыць.
    Яна ціхенька адказала:
    — I мне вельмі шкада, але зусім не таму.
    Цягнік даў свісток і паехаў. Яны ехалі гадзіну і амаль усю дарогу маўчалі, старыя так і не заснулі.
    Калі яны апынуліся пад дахам вакзала Сэн-Лазар, мэтр Лебруман сказаў жонцы:
    — Хочаш, дарагая, сходзім спачатку паснедаем на бульвары, а пасля спакойна вернемся па багаж і паедзем у гатэль.
    Яна адразу згадзілася:
    — О! Добра, паснедаем у рэстаране. А ён далёка?
    Муж адказаў:
    — Ага, далекавата, але мы паедзем у омнібусе.
    Яна здзівілася:
    — А чаму не на фіякры?
    Ён дабрадушна забурчаў:
    — Бач якая ты зборлівая, браць фіякр на пяць
    хвілін дарогі, кожная хвіліна — шэсць су, багата жывеш.
    — I праўда што,— трохі сумеўшыся, сказала яна.
    Міма якраз праязджаў вялізны омнібус, які цягнулі трое коней. Лебруман крыкнуў:
    — Кандуктар, гэй, кандуктар!
    Непаваротлівая махіна прыпынілася, і малады натарыус падштурхнуў жонку, сказаўшы ёй:
    — Прайдзі ў сярэдзіну, а я залезу наверх, выкуру перад снеданнем хоць адну цыгарэту.
    Яна не паспела адказаць, бо, каб дапамагчы ўскочыць на прыступку, кандуктар падхапіў яе пад руку і ўцягнуў у салон. Ашаломленая, яна ўпала на лаўку і, збянтэжаная, убачыла праз задняе акно ногі мужа, які караскаўся на імперыял.
    Маладая жанчына апынулася паміж тоўстым панам, які пахнуў люлькай, і старой, ад якой патыхала сабакам.
    Астатнія пасажыры, якія моўчкі сядзелі радком,— служка з бакалейнай крамы, работніца, сяржант-пехацінец, васпан з залатымі акулярамі і ў ядвабным капелюшы з вялізнымі, закручанымі ў трубку палямі, дзве самавітыя надзьмутыя пані, што нібы казалі сваім выглядам: «Мы тут, але не раўнуйце нас з тымі», дзве манашкі, проставалосая дзяўчына і далакоп — былі падобныя на збор карыкатур, на музей гратэскаў, здаваліся галерэяй шаржаў на чалавека, камічнымі лялькамі, у якіх страляюць у кірмашовых цірах.
    Ад хістанняў омнібуса галовы пасажыраў матляліся і гойдаліся, трэслася друзлая скура на шчоках; колы падскоквалі, і людзі здаваліся ачмурэлымі і соннымі.
    Маладая жанчына адчувала млявасць.
    «Чаму ён не пайшоў са мною,— думала яна. Яе прыгнятаў несвядомы сум.— Ён, пэўна, мог бы абысціся без гэтай цыгарэты».
    Манашкі далі знак спыніцца і злезлі, пакінуўшы па сабе прэсны пах старых спадніц.
    Омнібус паехаў і зноў спыніўся. Увайшла чырвоная, задыханая кухарка. Яна села і паставіла на калені кошык. На ўвесь салон моцна тхнула памыямі.
    «Едзем далей, чым мне здавалася»,— падумала Жана.
    Далакоп выйшаў, і на яго месца сеў фурман, ад якога патыхала стайняй. Месца проставалосай заняў пасыльны, ад ног якога біў пах усёй яго дзённай хадні.
    Жане было кепска, моташна, і немаведама чаму ёй хацелася заплакаць.
    Адны людзі выходзілі, другія сядалі на іх месцы. Омнібус ехаў па бясконцых вуліцах, спыняўся на прыпынках, зноў ехаў.
    «Так далёка,— думала Жана.— Толькі б ён не прамінуў гэтага рэстарана, толькі б не заснуў. Ён так стаміўся за апошнія дні».
    Трохі-патроху вагон пусцеў. Яна засталася адна, зусім адна. Кандуктар абвясціў:
    — Важырар!
    Жанчына не ўставала з месца, і ён паўтарыў:
    — Важырар!
    Яна паглядзела на яго, разумеючы, што гэта сказалі ёй, бо нікога больш не было.
    Мужчына паўтарыў трэці раз:
    — Важырар!
    Тады яна спыталася:
    — Дзе мы?
    Ён грубавата адказаў:
    — Важырар, божа мой, па дваццаць разоў вам казаць!
    — А гэта далёка ад бульвара? — сказала яна.
    — Ад якога?
    — Ды ад Бульвара Італьянцаў.
    — Мы даўно яго праехалі!
    — Хіба! Паклічце, калі ласка, майго мужа.
    — Вашага мужа? А дзе ён?
    — На імперыяле.
    — Наверсе? Там даўным-даўно нікога няма!
    Яна схамянулася.
    — Як гэта? He можа быць. Мы селі разам. Паглядзіце лепей, ён мусіць там быць!
    Кандуктар пачаў злавацца:
    — Слухай, малая, досыць балбатаць, аднаго згубіла — дзесяць знойдзеш. Злазь, прыехалі. Падбярэш сабе другога на вуліцы.
    Слёзы паказаліся ў яе на вачах, яна зноў папрасіла:
    — Але ж, пане, вы памыляецеся, я ведаю, вы памыляецеся. У яго пад пахай быў тоўсты партфель.
    Кандуктар засмяяўся:
    — Тоўсты партфель. Але ж і праўда, ён выйшаў на Мадлен — ён ад вас уцёк. Гі-гі-гі!..
    Омнібус стаў. Яна выйшла і міжволі, інстынктыўна, зірнула на дах. Там нікога не было.
    * * *
    Яна раптам заплакала і, не зважаючы, што яна на вачах у людзей, сказала:
    — Што ж мне цяпер рабіць?
    Падышоў інспектар транспартнага бюро.
    — Што тут такое?
    Кандуктар з’едліва адказаў:
    — Гэту даму па дарозе кінуў муж.
    Той сказаў:
    — Хай сабе, не дзіва, займіцеся вашымі справамі.
    I павярнуўся спінай.
    А яна пайшла куды вочы глядзяць, збянтэжаная, не разумеючы, што здарылася. Куды ісці? Што рабіць? А ён, што з ім? Адкуль такая няўважлівасць?
    У яе заставаліся два франкі. Да каго пайсці? I раптам яна згадала пра свайго стрыечніка Бараля, намесніка загадчыка аддзела ў Марскім міністэрстве.
    Грошай якраз хапала на фіякр, і яна назвала яго адрас. Яна пераняла Бараля, калі той ішоў у міністэрства. Як і Лебруман, ён трымаў пад пахай напакаваны партфель.
    Яна выскачыла з фіякра і гукнула:
    — Анры!
    Ён здзіўлена спыніўся.
    — Жана?.. тут?.. зусім адна?.. Што вы тут робіце, адкуль вы ўзяліся?
    3 вачамі, поўнымі слёз, яна пралепятала:
    — Я толькі што згубіла мужа.
    — Згубілі? Дзе?
    — На омнібусе.
    — На омнібусе?.. Божа!
    3 плачам яна расказала яму пра здарэнне.
    Ён задумліва выслухаў яе і спытаўся:
    — Раніцай ён быў зусім нармальны?
    — Зусім.
    — Добра. Ці шмат грошай у яго было?
    — Шмат. У яго быў мой пасаг.
    — Ваш пасаг?.. Увесь пасаг?
    — Увесь... каб адразу заплаціць за кантору.
    — Ну дык, дарагая стрыечніца, шукайце вашага мужа на дарозе ў Бельгію.
    Яна яшчэ не разумела.
    — Вы кажаце... майго мужа? — прашаптала яна.
    — Я кажу, што ён хапнуў ваш пасаг... і шукайгукай.
    Ёй не хапала паветра, яна шапнула:
    — Значыць... значыць... ён прайдзісвет!
    I, ледзь не самлеўшы ад хвалявання, яна ўпала на грудзі стрыечніку і загаласіла.
    Каля іх пачалі спыняцца. Ён ціхенька падштурх-
    нуў яе да сваіх дзвярэй і, трымаючы за талію, падняўся з ёй па лесвіцы, а калі здзіўленая пакаёўка адчыніла дзверы, загадаў:
    — Сафі, збегайце ў рэстаран, вазьміце снеданне на дваіх. Сёння я не іду ў міністэрства.
    ВЯЗНІ
    У лесе — ні гуку, толькі лёгкі шолах снегу, які падае на дрэвы. Ён ішоў ад самага паўдня — дробны мяккі сняжок, які пудрыў голле золкім мохам, нацярушваў на сухое лісце кустоўя лёгкія сярэбраныя каптурыкі, усцілаў сцяжынкі бясконцым пухкім белым дываном і згушчаў бязмежную цішу ляснога акіяна.
    Каля леснічоўкі маладая жанчына з закасанымі рукавамі калола дровы на вялікім камені. Гэта была высокая, хударлявая, дужая дачка лясоў — леснікова дачка і леснікова жонка.
    — Сёння мы адны, Бэрціна, ідзі лепей у хату, ноч на дварэ, а вакол, напэўна, бадзяюцца і прусы, і BayKi,— данёсся з леснічоўкі голас.
    Маладзіца вялікімі ўзмахамі сякеры расколвала пень, і яе стан пругка распростваўся пры кожным узмаху рук.
    — Я ўжо накалола, мама. Зараз, зараз іду, не бойся, яшчэ відно,— адказала яна.
    Потым яна занесла на кухню Рярэмак сушняку і дроў, кінула яго каля прыпечка, зноў выйшла, зачыніла аканіцы — таўшчэзныя аканіцы з суцэльнага дубу,— а вяртаючыся, замкнула за сабою дзверы на цяжкую засоўку.