Навелы
Гі дэ Мапасан
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 367с.
Мінск 1987
Я ўпрошваў:
— Якім? Скажыце, абяцаю не смяяцца... клянуся вам...
Яна вагалася. Я ўзяў яе за рукі, лядачыя, худыя, халодныя рукі, і пачаў па чарзе цалаваць іх, як рабілі калісьці тыя. Акторка была ўзрушаная. Яна думала.
— Вы абяцаеце не смяяцца?
— Клянуся.
— Добра, хадземце.
Яна паднялася. I калі маленькі, няёмкі ў сваёй зялёнай ліўрэі слуга адсоўваў фатэль, яна ціха і таропка нешта шапнула яму на вуха. Ён адказаў:
— Добра, пані, хвіліну.
Яна ўзяла мяне пад руку і павяла на веранду.
Аранжарэя сапраўды дзівіла хараством. Высокая поўня раскруціла пасярэдзіне срэбную сцежку — доўгі светлы прамень падаў на жоўты пясок паміж купак змрочных дрэў.
Дрэвы былі ўсыпаны кветкамі, і ў начы разліваўся густы духмяны водар. У цёмнай зелені віравала безліч светлякоў, агністых жучкоў, падобных на рассыпаную жменю зорак.
Я ўскрыкнуў:
— О! Якая аздоба для сцэны кахання!
— Праўда? Праўда? Зараз вы ўбачыце.
I яна пасадзіла мяне побач.
Яна прашаптала:
— Вось чаму мне так шкада мінулага. Вы, сённяш-
нія мужчыны, зусім не думаеце пра гэта. Вы біржавікі, гандляры і дзялкі. Вы нават развучыліся размаўляць з намі. Калі я кажу «з намі», я маю на ўвазе маладых. У наш час каханне часцей за ўсё пачынаецца з ганебнага разліку выдаткаў на краўца. Калі вы лічыце, што цана вышэйшая за жанчыну, вы знікаеце, але згаджаецеся плаціць, калі жанчына вартая большай цаны. Нішто сабе звьічаі... нішто сабе каханне!..
Яна ўзяла мяне за руку:
— Глядзіце...
Я быў збянтэжаны і зачараваны... Там, у канцы прысадаў, па месяцавай сцяжынцы, апавіўшыся, трымаючы адно аднаго за стан, паволі ступалі прыгожая дзяўчына і хлопец; яны то траплялі ў зыркія кроплі святла, то зноў хаваліся ў цемры. Ён быў у белай сацінавай вопратцы мінулага стагоддзя і ў капелюшы са страусавым пяром. А яна — у шырокай сукні з фіжмамі, з высокай напудранай фрызурай, якую насілі знатныя модніцы часоў Рэгенцтва.
Пасярэдзіне прысадаў за сто крокаў ад нас яны спыніліся і манерна пацалаваліся.
I тут я пазнаў двух маленькіх слуг. Я ледзь не зляцеў з крэсла ад прыступу смеху, які раздзіраў мне грудзі. Зрэшты, я не засмяяўся, а сцяў зубы і трываў, ад чаго мне рабілася яшчэ горш. Уявіце сабе хворага, якому рэжуць нагу і замест таго, каб скавытаць ад жудаснага болю, ён змушаны маўчаць.
Але юнакі павярнуліся і пайшлі ў глыбіню прысадаў, постаці іх зноў сталі казачныя. Яны аддаляліся, драбнелі, знікалі, як знікае мара. Яны пайшлі. Бязлюдная дарожка выглядала сумна.
Я таксама пайшоў, пайшоў, каб больш ніколі сюды не вяртацца. Я зразумеў, што гэты спектакль паўтараецца вельмі часта і абуджае напоенае каханнем і тэатрам мінулае, прывіднае, уяўнае і вабнае мінулае,
якое здаецца прыгожым і папраўдзе было такое. Яно і цяпер жывіла душу былой камедыянткі і былой каханкі.
ЗНАК
Маркіза дэ Рэндон яшчэ спала ў сваім прыцемненым і напарфумаваным пакоі, у сваім нізкім і мяккім ложку, у бялізне з лёгкага батысту, тонкага, як карункі, пяшчотнага, як пацалунак. Яна спала адна спакойным, глыбокім і шчаслівым сном разведзенай жанчыны.
Яе абудзілі гучныя галасы, што даносіліся з маленькага блакітнага салона. Яна пазнала сваю дарагую сяброўку, баранесу дэ Гранжры, якая, хочучы ўвайсці, спрачалася з пакаёўкай, што бараніла дзверы сваёй гаспадыні.
Тадьі маркіза паднялася, адсунула засаўку, павярнула ключ, падняла парцьеру і высунула сваю галоўку, схаваную пад воблачкам бялявых валасоў.
— Што ў цябе здарылася,— спыталася яна,— што ты прыйшла гэтак рана? Яшчэ не прабіла нават дзевятая.
Баранеса, бледная, знерваваная, уся ў ліхаманцы, адказала:
— Мне трэба з табой пагаварыць. Са мной здарылася страшная рэч.
— Уваходзь, дарагая.
Баранеса ўвайшла, яны пацалаваліся, і маркіза зноў скочыла ў ложак. Пакаёўка тым часам расчыніла вокны, і пакой напоўніўся святлом і свежым паветрам. Калі пакаёўка выйшла, пані дэ Рэндон сказала:
— Ну, расказвай.
Пані дэ Гранжры пачала плакаць, льючы светлыя
слёзы, піто робяць жанчыну прывабнай, і стала расказваць, не выціраючы вачэй, каб яны не пачырванелі.
— 0, дарагая, гэта жахліва, жахліва тое, што са мной адбылося. Усю ноч я не спала, ні хвілінкі, чуеш, ні хвілінкі. Во, паслухай, як б’ецца сэрца.
I, узяўшы сяброўчыну руку, яна паклала яе сабе на грудзі, на гэтую круглую і шчыльную абалонку жаночага сэрца, якой часта бывае досыць мужчынам і якая часта не дае ім шукаць чаго-небудзь пад ёю. Сэрца сапраўды моцна білася.
Яна казала далей:
— Гэта здарылася ўдзень... недзе а чацвёртай гадзіне... ці а палове пятай, не ведаю пэўна. Ты добра ведаеш маю кватэру; ты ведаеш, што мой маленькі салон, дзе я заўсёды сяджу, выходзіць вокнамі на вуліцу Сэн-Лязар. Ты ведаеш, што я маю звычку сядзець каля акна і разглядаць людзей, што праходзяць вуліцай. Гэты прывакзальны квартал такі вясёлы, такі ажыўлены... Карацей кажучы, я люблю так сядзець! Дык вось, учора я сядзела на нізенькім крэсле, што я загадала паставіць перад акном. Яно было расчыненае, гэтае акно, і я ні пра што не думала, я дыхала блакітным паветрам. Ты памятаеш, якая ўчора стаяла пагода!
I раптам я заўважаю, што на тым баку вуліцы нейкая жанчына ў чырвоным таксама глядзіць у акно. А я была ў бэзавым, ты ведаеш мой бэзавы гарнітур. Я не ведала гэтай жанчыны, гэта новая наймальніца, што жыве там толькі месяц, а як увесь гэты месяц ліў дождж, дык я яе не надта бачыла. Але я адразу заўважыла, што гэта была распусніца. Спачатку мне зрабілася агідна і непрыемна, што яна, гэтак як і я, стаіць каля акна. А пасля, паволі, яна мяне зацікавіла. Абапёршыся локцямі на падаконнік, яна сачыла за мужчынамі, і мужчыны таксама на яе глядзелі, усе ці амаль усе. Здавалася, што іх нехта папярэджвае,
калі яны падыходзяць да дома, што яны чуюць яе, як сабака чуе дзічыну, бо яны раптам паднімалі галаву і абменьваліся з ёй хуткім змоўніцкім позіркам. Яе позірк пытаўся: «Ці не зойдзеш?»
Іх позірк адказваў: «Няма часу», ці «Іншым разам», ці «Няма грошай», ці «Згінь, паскудніца!>> Апошнюю фразу казалі вочы салідных бацькоў.
Ты сабе не ўяўляеш, як цікава было сачыць за яе гульнёй, ці, хутчэй, за яе працай.
Час ад часу яна раптоўна зачыняла акно, і я бачыла, як чарговы пан заходзіў у браму. Яна лавіла іх, як рыбак печкуроў. Тады я глядзела на гадзіннік. Яны заставаліся ў яе ад дванаццаці да дваццаці хвілін і ніколі болей. Папраўдзе, гэтая павучыха ўрэшце мяне захапіла. Дый яна была зусім не брыдкая.
Я пыталася ў сябе: «Што ж яна робіць, што яе так добра і так хутка разумеюць? Ці дадае яна да позірку нейкі знак галавой ці рух рукой? »
Я ўзяла тэатральны бінокль, каб разгадаць яе сакрэт. 0, усё было вельмі проста: спачатку яна падміргвала, пасля ўсміхалася і амаль незаўважна ківала галавой, што значыла: «Вы зойдзеце?» Гэты рух быў такі лёгкі, такі прыхаваны, што вымагаў сапраўды шмат элегантнасці.
I я падумала: «А ці атрымалася б у мяне гэтак жа смела і элегантна кіўнуць?»
Я пайшла паспрабаваць перад люстэркам. Дарагая, у мяне атрымалася яшчэ лепш, чым у яе, намнога лепш! Я вельмі ўзрадавалася і вярнулася да акна.
Цяпер да яе больш ніхто не заходзіў, зусім ніхто. Напраўду, ёй не шанцавала. Напэўна, усё ж брыдка зарабляць на хлеб гэтакім манерам, брыдка і адначасова забаўна, бо ўрэшце сярод мужчын, якіх сустракаеш на вуліцы, трапляюцца часам зусім неблагія.
Цяпер усе яны ішлі па тратуары з майго боку вуліцы, на яе баку не было ніводнага. Сонца засвяціла
ў другі бок. Яны ішлі адзін за адным, маладыя, старыя, чорныя, бялявыя, сівыя.
Я бачыла сярод іх вельмі прыстойных, дарагая, прыстойнейшых, чым мой муж і чым твой былы муж таксама.
Я думала: «Каб я зрабіла ім знак, ці яны зразумелі б мяне, сумленную жанчыну? » I вось у мяне абудзілася непрыстойнае жаданне... непераможнае жаданне! Часам у мяне з’яўляюцца такія жаданні. А, глупства! I ўвогуле, мне здаецца, што жанчына ў нечым падобная да малпы. Дарэчы, сцвярджаюць (гэта мне адзін доктар сказаў), што мозг малпы вельмі падобны да нашага. Дык вось, мы заўсёды каго-небудзь пераймаем, малпуем. Мы пераймаем нашых мужоў, калі кахаем іх у першыя месяцы шлюбу, пасля — нашых каханкаў, нашых сяброў, нашых духоўнікаў, калі яны добрыя. Мы пераймаем іх манеру думаць, гаварыць, іх словы, рухі, усё. Якое глупства.
А калі мне ўжо вельмі захацелася нешта зрабіць, дык я абавязкова зраблю.
Дык вось, я падумала: «Ану, паспрабуем на адным, толькі на адным, каб пабачыць, што будзе. Што са мной здарыцца? Нічога. Мы ўсміхнёмся адно аднаму, і ўсё, і я яго больш ніколі не ўбачу, а калі нават убачу, дык ён мяне не пазнае, а калі нават пазнае, дык я скажу, што гэта памылка».
I я пачынаю выбіраць. Я хацела прыгожага, вельмі прыгожага. Раптам бачу — ідзе высокі бландзін, вельмі прыгожы. Ты ж ведаеш, я люблю бландзінаў.
Я гляджу на яго, ён на мяне. Я ўсміхаюся, ён таксама. Я ківаю. О, ледзь прыкметна. Ён ківае ў адказ і заходзіць! Дарагая мая, ён заходзіць праз галоўную браму!
Ты сабе не ўяўляеш, што я ў гэты момант адчувала! Я думала, што звар’яцею. О, як я баялася. Уяві сабе, ён пачне гаварыць са слугамі! 3 Жазэфам, які
так адданы майму мужу! Жазэф напэўна падумае, што я даўно ведаю гэтага пана.
Што рабіць, скажы, што рабіць? Ён хутка пазвоніць, зараз, праз момант. Што рабіць, скажы? Я падумала, што лепей за ўсё выбегчы яму насустрач, сказаць яму, што ён памыліўся, прасіць яго, каб ён пайшоў адсюль. Ён пашкадаваў бы жанчыну, бедную жанчыну. I я кідаюся да дзвярэй і адчыняю іх у той момант, калі ён збіраўся пазваніць.
Я, ужо зусім ашалелая, сказала запінаючыся: «Ідзіце адсюль, пане, ідзіце, вы памыляецеся, я сумленная жанчына, я замужам. Гэта памылка, страшная памылка, я пераблытала вас з адным маім сябрам, вы вельмі падобныя. Майце літасць, пане».
А ён пачынае смяяцца і адказвае: «Здароў, кіска. Я ўсё ведаю. Ты замужам, значыць, гэта будзе каштаваць два луідоры замест аднаго. Я згодны. Хадзем хутчэй».
I пхае мяне. Увайшоўшы, ён зачыняе за сабой дзверы, цалуе мяне, скаваную жахам, бярэ мяне за талію і вядзе ў салон, што застаўся незачынены.
Ён пачынае аглядаць усё навокал, як ацэнпічык на аўкцыёне. Пасля кажа: «Чорт, а ў цябе тут даволі шыкоўна. Пэўна, у цябе цяпер цяжка з грашыма, калі працуеш каля акна!»