Нічые
Андрэй Федарэнка
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 430с.
Мінск 2009
Але ў час спыніўся, не даў гэтаму разрасціся. Колькі можна! Ды проста ў нармальнай кватэры пабыць, з тым жа Ведрычам, па якім засумаваў ужо, лішні раз пабачыцца. Усё гэта было добра, канечне, што яго запрасілі, і таму падобнае. Вось толькі Трухан нават не чакаў, колькі будзённага клопату гэтае запрашэнне за сабою пацягне. Элементарна: касцюм у хімчыстку здаць. Гальштук новы купіць. Цырульня — сябе ў парадак прывесці. Добра яшчэ, грошы былі, як ведаў, калі эканоміў. Потым, чаму гэта яна ў канцы сказала — падарункаў ніякіх не трэба? Што яна мела на ўвазе?
I зноў у час спыніўся Трухан. Спакойней, не трэба заглыбляцца. Падарунак! I хто толькі прыдумаў яго, гэты кашмар — сачыць за тварам чалавека, якому дорыш штосьці!
Увечары ў суботу прыйшоў да яго Ведрыч, каб забраць яшчэ і Церашкова і йсці ўсім разам. Падняў на Трухана вочы і аслупянеў.
Падстрыжаны, паголены, наадэкалонены, у адпрасаваным чысценькім касцюме з новым гальштукам, няўмелым вузлом завязаным, Трухан выглядаў на вясковага інтэлігента-маладажона
24. Зак. 2636
361
ці, па крайняй меры, на дружка — не хапала толькі кветкі ў пятліцы ды вышыванага ручніка цераз грудзі... Ад няёмкасці ён чырванеў плямамі і не ведаў, куды рукі падзець.
«Ну вось,— сказаў Ведрыч,— хоць на чалавека стаў падобны. А то я ўжо думаў, ты поўны квазіморда. («Квазімода»,— механічна паправіў Трухан.) Можам жа, калі захочам! — I не быў бы ён Ведрычам, каб не заўважыў, паморшчыўшы hoc: — А чаго гэта тут так нябожчыкам тхне? — звычайным гэтым пытаннем скідваючы Трухана з аблокаў на грэшную зямлю. Пасля яшчэ неаднойчы будзе ўспамінацца яму гэтая згадка вяроўкі ў доме вісельніка...
Каб перабіць размову, Трухан у сваю чаргу папытаў, ці выклікалі Ведрыча таксама ў пракуратуру і ці вярнулі яму вершы?
«Дарэчы, чаму ў пракуратуру?»
«Ты іх зразумееш? — адказаў Ведрыч. I, пакуль Трухан апранаўся, паведаў такое: — Я ім пра ВКЛ, пра Canary, а яны мне: «Як мы будзем трактары выпускаць, калі ў нас руды няма?» Я ім пра БНР, пра Ластоўскага, пра Слуцкае паўстанне — яны мне: «Хто ў нас будзе купляць трактары, калі выйдзем з Саюза?» Нарэшце ў мяне цярпенне лопнула: “Якога... вы, кажу, прычапіліся да мяне з вашымі трактарамі?! Адкуль я ведаю?! Хай у вас пра гэта галовы баляць!”»
4
Церашкоў чакаў іх на лесвічнай пляцоўцы свайго паверха.
«Слухай,— кінуўся да Ведрыча,— да мяне гэта, ну, жонка з малым прыехалі... Прыдумай што-небудзь!»
«Дай я хоць пагляджу на яе»,— сказаў Ведрыч.
У словах яго Трухану пачулася не столькі цікавасць, колькі знаёмы ўжо азарт — моманту не ўпусціць; гэта ж такі прастор для імправізацыі, такая магчымасць лішні раз пасцябацца з чалавека. I вельмі проста ляпне зараз: «Чуеш, адпусці свайго мужа на дзень нараджэння да палюбоўніцы!» — гэта ў яго стылі...
Трухан ужо бачыў тую жонку. Зашуганая, шэранькая сяляначка (такіх чамусьці часцей за ўсё і бяруць за сябе зухі накшталт Церашкова), з добрымі адданымі вачыма, з маленькімі, але моцнымі рукамі. Увогуле незразумела было, навошта спатрэбілася Церашкову штосьці выдумляць. Ды ідзі
сабе куды хочаш і да каго хочаш — такая жонка і слова не скажа, такая нават рэўнасцю баіцца пакрыўдзіць. Пахваліцца ён перад імі захацеў, ці што, паказаць, што і ў мяне вось як і ва ўсіх — пабойваюся, адпрошваюся...
На Труханава здзіўленне, Ведрыч, пацалаваўшы жанчыне ручку, культурна папрасіў:
«Не адпусціце яго з намі? Ненадоўга. На важную літаратурную сустрэчу. Абяцаем вярнуць цэлым і здаровым».
Пачырванелая, да такога абыходжання непрывычная, яна, бедная, толькі паўтарала разгублена:
«Ды вы праходзьце!.. Будзьце як дома,— і ўжо зусім недарэчы: — Можа, паежце, каб галодныя не былі там? У нас усё сваё, вясковае...»
Тут з-за шафы выглянула хлапчанё гадоў двух — маленькая копія маленькага Церашкова.
«Ой, а гэта што за такое?! А што гэта за беларусік? А як яго завуць?»
Шчаслівая маці назвала імя. Пакуль Церашкоў збіраўся, a Ведрыч з малым гулялёкаўся, Трухан усё назіраў за ёю, і падавалася яму, што не адно толькі гонар за сваё дзіця свеціцца ў яе ў вачах, а яшчэ і надзея ці нават толькі цень надзеі — гэта каб і яе ўзяў Церашкоў з сабою. Сына знайшлі б на каго пакінуць, хіба мала тут знаёмых у мужа?.. А самой прайсціся ў кампаніі з такім далікатным, прыемным чалавекам, як Ведрыч, па вячэрняй сталіцы... Ды яна і днём гэтую сталіцу толкам ні разу не бачыла, не тое што вечарам... Потым пасядзець у светлай і, відаць, вельмі прыгожай залі, паглядзець і паслухаць сапраўдных, жывых пісьменнікаў... Як бы ўспаміналася ўсё гэта потым у глухім сваім мястэчку! Колькі было б пра гэты вечар расказаў: бацьку з маткаю, свякрусе, сяброўкам! Як бы яна пасля гэтага яшчэ больш свайго мужа палюбіла б!..
Мабыць, і Ведрыч штосьці падобнае адчуваў. Бо як толькі выйшлі яны на вуліцу, прамовіў без іроніі:
«Але ж ты і атлёт, Церашкоў...»
«Не вучы мяне жыць, лепш памажы грашыма,— адказаў Церашкоў папулярнай у тыя гады прымаўкай.— Дарэчы! Я ж без падарунка. He мог жа я пры жонцы...»
Ведрыч пакалупаўся ў кішэні.
«На. I знай маю добрасць. Хоць кветку якую купі. Бо сорамна за цябе будзе... На і табе»,— да Трухана.
«Ды што ты ўвесь час са сваімі грашыма!.. А аддаваць чым?»
«Аддавака такі. 3 ганарару некалі аддасі».
«Не трэба».
Нэлі ведала, каго запрашаць. He мінскіх багатых сябровакаднакурсніц — чым іх здзівіш? Яшчэ падчас апошняга ў яе гасцявання не магла яна не заўважыць, як мала трэба яе інтэрнатаўскім «беспрытульнікам», наколькі непераборлівыя яны. Таму калі нашы героі, крыху прыпазніўшыся, уваліліся ў кватэру, усё было гатова да іх прыёму. У вялікім пакоі накрыты стол. Падлога — голая, без аніякіх дываноў, і гэта было асабліва дарэчы — не трэба разувацца, каб пасля тэпаць у студэнцкіх шкарпэтках ці ў чужых пантофлях па чужой хаце. Дываны, дарожкі, паласы былі знесены ў пакой, дзе жыла сучка-бультэр’ер са сваім сынам. У гэты «сабачы» пакой, як у патаемную каморку Сіняй Барады, госці не тое што не адважваліся заглядваць, а яшчэ і прыспешвалі крокі каля яго, каб хутчэй прамінуць.
Нэлі павяла сяброў знаёміцца з бацькамі і з гасцямі. Тым больш усе знаходзіліся пакуль у адным месцы, на кухні.
3 «чужых» былі толькі Нэліна цётка з дачушкаю гадоў трох і яшчэ адзін нейкі далёкі сваяк, па імені Ілья Ільіч. Ён гуляў цяпер з Нэліным бацькам, Альбертам Казіміравічам, у шахматы. На століку замест гадзіннікаў стаяў каля кожнага фужэр з віном, побач былі попелка і цыгарэты. Цётка — тыповая караткевічаўская гераіня, такога шляхетнага выгляду, у чорнай з зіхоткамі сукні, сядзела, паклаўшы нага на нагу, на канапе і сустракала новых людзей цікаўнай усмешкаю. Беленькая, як пудзялёк, завітая, дзяўчынка стаяла побач, прысланіўшыся да матчынай нагі, і глядзела на чужых дзядзькаў ззяючымі нецярпеннем вочкамі.
Ведрыч як толькі ўбачыў яе, так, нікога больш не заўважаючы, прысеў на карачкі, працягнуў рукі-аглоблі:
«Ой, а гэта хто? А што гэта за коцік? Ну, хадзі да дзядзькі».
Малая зараз жа адляпілася ад матчынай нагі і ахвотна падбегла да яго.
«Як цябе завуць?»
«Ясенія»,— адказала за яе маці з некаторай насцярогаю. Але, пабачыўшы, як пяшчотна, умела падняў Ведрыч яе дачку на рукі, як даверліва туліцца да ягс сама малая, супакоілася.
Ведрыч з дзяўчынкаю на руках пайшоў блукаць па кватэры, а на кухні з’явілася, на хаду развязваючы фартух, яшчэ жанчына.
«Знаёмцеся — мая маці»,— сказала Нэлі.
Каб не сказала яна гэтага, можна было б падумаць, што гэта яе крыху старэйшая сястра зайшла, да таго падобныя яны былі: і тварамі, і кароткімі хлапечымі прычоскамі, і манерамі — гэта калі маці, знаёмячыся:
«Таіса Іванаўна»,— працягнула далонь лодачкай, так, як Нэлі любіць рабіць.
Падняліся з-за століка, сваёй чаргі чакаючы, Альберт Казіміравіч і Ілья Ільіч.
«Нлья... можно без отчества».
«Альберт Казіміравіч».
«Альберт... Алесь, я хацеў сказаць»,— заблытаўся з уласным іменем Церашкоў. Так як Ведрыча да дзяцей, так яго да шахмат, бы магнітам, пацягнула. To паціраючы нос, то пашчыкваючы сябе за вуха, ён углядаўся ў пазіцыю на дошцы.
«Таксама Алесь»,— сказаў Трухан.
Пачуўшы гэта, Ілья Ільіч раптам так расхваляваўся, што аж запыхцеў.
«А почему... по-белорусскн?! йлн вы шутнте?»
«А то ты не ведаў, што Нэлі і сябры яе беларусы? — сказаў Альберт Казіміравіч.— Правільна робіце, хлопцы. Я хоць сам і паляк напалавіну, але паважаю, падтрымліваю!»
«Паляк напалавіну... Паляк напалавіну,— мармытаў Церашкоў, які ўжо машынальна ўсеўся на месца Ільі, і фігуры паправіў, і ход зрабіў.— А гэта што?» — паказаў ён на корак з-пад віна на дошцы.
«Замест каня.— Альберт Казіміравіч таксама прысеў і ўставіўся ў дошку, закрыў рукамі вушы.— Каня Соня пагрызла... А калі мы так?»
«Так?! Трэба падумаць... Гм... Сабака пагрыз каня...»
Ілья Ільіч нават не заўважыў, што месца яго занялі так бесцырымонна і за яго партыю збіраюцца дагульваць.
«Нет, вы обьясннте!» — прычапіўся ён да Трухана.
Той паціснуў плячыма і спытаў у гаспадыні:
«Можна закурыць?»
«Канечне, курыце. Так, жанчыны,— распарадзілася яна,— не ўсё ж гатова яшчэ»,— і жанчыны пайшлі з кухні, а Нэлі, выходзячы, азірнулася і падміргнула Трухану — трымайся, маўляў.
Ілья тым часам хапаў яго за рукаво і не даваў прыкурыць.
«Я поннмаю — Нэлн нногда может словечко ввернуть... Но она же стнхн пншет! А вы? У вас, я смотрю, серьезно это! Так обьясннте мне!»
«Не ведаю я».— Трухан папраўдзе разгубіўся, не ведаючы, як паводзіцца ў падобных ідыёцкіх сітуацыях, калі пачынаюцца ўсе гэтыя дэбаты тыпу: чаму беларус у Беларусі гаворыць па-беларуску? Вось паспрабуй адкажы на такое. Ды яшчэ і гэты Ілья яўна быў з тых настырных назолаў, якому калі ўжо чаго заманецца, дык не злезе з цябе. I памагчы не было каму.
«На так — шах,— гаварыў Церашкоў,— а калі так — ферзь пад боем...»
«Обьясннте!..»
Тут вярнуўся Ведрыч з малою. Ведрыч паднёс дзяўчынку да Трухана:
«Паглядзі, Ясечка, які дзядзька! А ўрэдны-ўрэдны! А хітры — не глядзі, што такі таўкач... А зараз вып’е — пабачыш, што будзе!»
Малая спадылба зіркала на Трухана, а той хаваў руку з цыгарэтаю за спіну, а другой адмахваў дым.
«Ннчего не понял,— зусім ашалелы Ілья Ільіч зняў акуляры, выпусціў з-пад рэменя крысо белай кашулі і працёр шкельцы. Потым азірнуўся разгублена.— Вы что... все?!»