Нічые  Андрэй Федарэнка

Нічые

Андрэй Федарэнка
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 430с.
Мінск 2009
91.17 МБ
«Бяжы адсюль, дзіцятка, дымна тут... Бяжы да мамы.— Ведрыч правёў малую да дзвярэй і вярнуўся. Яму не трэба было тлумачыць, аб чым спрэчка, ён на такіх дэбатах сабаку з’еў (як тая Соня шахматнага каня).— Дзядзька, хто ты па прафесіі?»
«Я? Юрнст. А что?»
«А тое, што мы ж не лезем у тваю юрыспрудэнцыю. I ты да нас не лезь».
Ды не на таго наехаў — адносна Ільі Ільіча хамства не спрацоўвала.
«Нет, вы просто обьясннте!.. Зачем вам это?!»
«Добра, для самых тупых. Тлумачу на прыкладзе. Колькі ты моваў ведаеш?»
«Я? В смысле языков? Мне пока одного русского хватает...»
«А я — дзве! Трухан — тры,— хлусіў і не моршчыўся Ведрыч.— Церашкоў вунь — чатыры. Яшчэ ёсць пытанні?»
«Да зачем ее знать?! Разговарнвай неправнльно по-русскн — н вся мова! Было бы разлнчне большое, а то в однойедннственной букве разнііца! Поехалн, а по-вашему — пАехалі!»
«Парень, супакойся! — сам Ведрыч пачынаў заводзіцца.— Хай у нас мова блізкая да расейскай, але яна як мінімум ёсць.
А што швейцарцам, аўстрыйцам рабіць? Бельгійцам? У якіх роднай мовы зусім няма?»
«Э-э, нет! Это другая опера...»
У вушах у Трухана пачало шумець, мяшацца, накладвацца адно на адно...
«Дзядзька, выбачай за выраз, але...»
«А на так?»
«Так конь ляціць...»
«Мова — гэта табе не язык!»...
«...Онн вам бросят эту кость! Хорошо, согласен: пусть мова — первая ступенька на лестннце перестройкн...»
«Сюды...»
«А мы — сюды...»
«Не ведаю, які з цябе юрыст, але нясеш ты ахінею...»
«Ну, зачем вы так сразу...»
Ілья то надзяваў, то здымаў акуляры, размахваў імі ў Ведрыча перад носам — увесь у экстазе спрэчкі; на ніжняй губе ў яго выступіла белая пена, разам са словамі з рота ляцелі пырскі... Ведрыч дэманстратыўна прыкрываўся далоняю і нават прыплюшчваў вочы, нібы пазіраў на лямпу без абажура. Ілья нічога не заўважаў.
«Вы добьетесь этого... Но это тот же фашнзм! Получается, Беларусь превыше всего?»
«...А так?»
«...Так — пешка праходзіць...»
«Дзядзька, мы такое семдзесят гадоў слухалі, і досыць; цяпер вы будзеце слухаць нас...»
«...I яшчэ слонікам!»
«...Это же сознательное обедненне! Неужелн два велнкнх языка, русскяй н англнйскіій...»
«Ды ў тым і справа, што родная мова толькі памагае засвойваць чужыя...»
«Не знаю, не думаю... Мне, напрнмер, не помогла...»
«Табе паможа толькі клініка...»
«...Я же не оскорбляю вас, не крйвжу, то есть...»
Трухан, асцярожна прычыніўшы дзверы, выйшаў у прыбіральню.
Каля «сабачага» пакоя спыніўся, прыслухаўся. Адказам яму было перш бурчэнне, а потым і нейкі шып, быццам каты ці гадзюкі там жылі, а не сучка са шчанюко.м.
Калі ён вярнуўся на кухню, Церашкоў з Альбертам Казіміравічам пачалі новую партыю. Церашкоў папіваў з юрыставага бакала віно. А юрыст, бы той клешч, прысмактаўся да Ведрыча.
Цяпер ужо і Трухану было што сказаць... Вось толькі, на жаль, ніхто ў яго нічога не пытаў. А сказаў бы ён так: ну, навошта такая цвердалобая прынцыповасць? Навошта нам гэты юрыст? Перад кім мы сыплем бісер, на што трацім энергію, чаму самі сябе не беражэм? Навошта самахоць узвалілі на сябе гэтую няўдзячную місію — агулам, паўсюдна, без разбору агітаваць за беларушчыну абы-каго? Да беларускай мовы трэба яшчэ права допуску мець, трэба заслужыць гонар быць да яе далучаным.
Вось што сказаў бы Трухан, калі б кагосьці цікавілі яго думкі.
«...Ладно! Назовнте мне хотя бы десяток бестселлеров на белорусском языке тнпа «Трех мушкетеров»... Ну хорошо, Короткевнч, н то с натяжкой, ну «Полесскне роблнзоны»... А кроме?!»
«Стоп — я перахаджу...»
«А тады — вілка!»
«...Чаго ты прычапіўся да мяне?! Задралі вы ўжо! To ў пракуратуры з трактарамі, то якісь самашэчы з «Палескімі рабінзонамі»...»
«За стол, калі ласка!» — не запрасіла, а загадала Нэлі, у самы час заходзячы на кухню. Яна паспела пераапрануцца. На ёй была сціплая цёмна-вішнёвая з белымі карункамі сукенка, што рабіла яе падобнай на маладзенькую разбітную манашку, якая збегла ў манастыр па дурасці, ад нераздзеленага дзіцячага кахання, а цяпер каецца.
5
Толькі напоўнілі чаркі і фужэры, толькі Альберт Казіміравіч падняўся, каб сказаць тост,— не паспеў рота раскрыць, як грымнуў стрэл, умазаў у столь корак, трайным рыкашэтам адбіўся ад сцен, заскакаў па падлозе... Ведрыч знайшоў самы час адчыняць другую пляшку шампанскага! Нэліна цётка аж малую да сябе прыціснула, а потым, калі адпусціў спалох, рассмяялася з палёгкаю. I ўсе разам з ёю. Ну, меў гэты Ведрыч за душою штосьці такое, што крыўдзіцца на яго не можна было.
«Правільна, Толя,— сказаў Альберт Казіміравіч.— I без слоў бачна, як усе мы тут маю адзіную дачушку любім. I за яе п’ём!» Ён пацалаваўся з Нэлі і сеў, крыху збянтэжаны.
«Ты таксама будзеш піць?» —спытаў Ведрыч у Трухана.
«Буду...»
«Глядзі. Калі што, я цябе адкачваць не збіраюся. Ды вы ж не наядайцеся многа,— гучна папярэдзіў сваіх,— гарачае яшчэ будзе!»
Выпілі, закусілі, папрыцерліся адно да аднаго, як яно заўсёды за сталом бывае... Поўным ходам пайшло святкаванне. Бразгат відэльцаў, нажоў, звон чарак, тэлевізар, які трэба было перакрыкваць... Добра, хутка Нэлі выключыла яго. На стале ўсяго хапала. Ведрыч налягаў на адбіўную з бульбай і з зялёным гарошкам. Імянінніца жавала бутэрброд з маслам і чырвонай ікрою. Церашкоў аддаваў перавагу салёным грыбам і марынаваным памідорчыкам... Як толькі на ім спыняліся вочы, так Трухану ўяўлялася ягоная жонка з сынам: што яны цяпер робяць у інтэрнаце? Ілья Ільіч калупаўся відэльцам у гуляшы, увогуле еў і піў мала і неахвотна, відаць, у думках усё яшчэ знаходзіўся там, на кухні, сярод няскончанай мовазнаўчай дыскусіі...
Ведрыч, як бы ў кампенсацыю за сарваны тост, артыстычна і без ламаніны прачытаў дзяжурны свой для такіх выпадкаў верш, той самы, дзе:
Паэт сказаў: п’ём за Айчыну!
I кожны выпіў —за сябе...
Усім так спадабалася!
Прыцішэлы юрыст прамовіў:
«В поэзнн — да, возможно... Какне-то скрытые резервы есть...»
«А вы,— звярнуўся раздабрэлы ад выпіўкі і закускі Альберт Казіміравіч да Трухана,— таксама пішаце?»
«Піша, яшчэ і як,— адказаў за яго Ведрыч.— Сны запісвае. Пачытай што-небудзь, пасмяшы нас! Добра, добра, не чапаю... Ён у нас сарамлівы. Яшчэ ў вобмарак грымнецца. Ну, хоць пару слоў скажы — ты ж у гасцях!»
Змоўклі ўсе. Страшна пачырванеўшы, Трухан падняўся.
«Нэлі,— сказаў ён,— калі я заходжу ў аўдыторыю... He, лепш не так. Чамусьці заўсёды ведаеш, што ты ёсць, прысутнічаеш у аўдыторыі, нават калі не бачыш цябе — як сонца, якое мы бачым, нават не пазіраючы на яго. Такой жа прыгожай, светлай і патрэбнай людзям, як сонца, жадаю табе заўсёды заставацца. Усё».
I яго словы, як і Ведрычаў верш, спадабаліся гэтым добрым, з размяклымі ад алкаголю душамі людзям.
Трухану нават папляскалі.
«Гэтыя маладыя празаікі панавучваліся гаварыць, як старыя дзяды! — пракаменціраваў Ведрыч.— Трухан у нас вораг усялякіх умоўнасцей, гаворыць толькі тое, што думае, і як правіла — чужымі цытатамі...»
А Нэлі сказала:
«Дзякую, Алесь»,— упершыню назваўшы яго па імені.
Настаў самы час размяцца, ды пакурыць, ды, можа, паспяваць ці патанчыць...
«Ды курыце за сталом! — прапанавала Нэліна маці.— Столь высокая, не пажаўцее. Мой не любіць, але я і сама тут калі-нікалі з цыгарэткаю...»
Трухан раптам заўважыў, што Нэлі падае яму знак, каб выйшаў з ёю. Ён яшчэ і азірнуўся: мо хто іншы стаіць за спіною і таму адрасавана гэтае запрашэнне? Потым выбраўся з-за стала і пайшоў за Нэлі на кухню. Па дарозе бакавым зрокам паспеў заўважыць, як Таіса Іванаўна правяла іх абаіх незадаволеным паглядам, нават зрабіла рух, як бы збіраючыся ўстаць і самой ісці за імі. Але ўмяшаўся Церашкоў:
«Такую цешчу, дык і жонкі не трэба»,—■ пажартаваў ён.
I яна заўсміхалася і вымушана была застацца і адказваць на гэты фрывольны, пашлаваты камплімент.
На кухні Нэлі няўмела выцягнула з пачка цыгарэту. Трухан паднёс запалку. Ростам Нэлі была яму па плячо, таму ён нагнуўся, а дзяўчына, наадварот, выструнілася, прыкурваючы, да яго падалася — блізка, амаль на адлегласць пацалунка... Трухан паспеў удыхнуць пах яе валасоў. Потым яна выпусціла з рота цыгарэтны дым, які перабіў іншыя пахі.
Сваё таннае курыва Трухан даставаць не асмеліўся, а яна сваё дарагое не прапаноўвала.
«Дзіўна. Мы ўжо два гады амаль у адной групе,-— ціха і ад таго, яму падалося, неяк ласкава сказала яна,— а вось так, сам-насам — упершыню».
«Ты ж больш з Церашковым»,— не падумаўшы, сказаў ён. Проста курыць вельмі хацелася.
«Сапраўды»,— прамовіла яна. Уся ласкавасць знікла без следу.
Ну, і што рабіць? Аб чым гаварыць? Як таго пачаткоўцавеласіпедыста цягне ўвесь час у канаву, так неабазнанага ў палюбоўных справах Трухана ўпарта сцягвала на адну тэму, акурат на тую, што ўвачавідкі была непрыемнай Нэлі: пра Церашкова. Яму ўсё карцела сказаць, што зараз яго, Церашкова, чакаюць у інтэрнаце жонка з дзіцём. Подла, канечне, было б гэта.
Нэлі маўчала. I Трухан крыху памаўчаў. А затым — усё ж не вытрымаў:
«А ў інтэрнаце Церашкова жонка чакае... 3 малым сынам»,— сказаў ён, у другі раз наступаючы на знаёмыя граблі.
«Ні ён, ні яго жонка мяне абсалютна не цікавяць!» — яшчэ больш суха прамовіла яна.
«Тады хто цябе цікавіць?»
«Можа, нават і ты».
Яна глядзела не на яго, а ў цёмнае акно. У руцэ яе зусім не грацыёзна, заціснутая паміж указальным і вялікім пальцамі, дымілася цыгарэта. Трухан таксама за кампанію паглядзеў у акно. I ўбачыў, як у люстэрку: дзяўчына сядзіць, ён стаіць, медзведзявата над ёю нагнуўшыся, абапіраючыся кулакамі на стол... Але ў цэлым — нічога, сімпатычная карцінка. Такое адчуванне, што нібыта не на кухні яны зараз, а ў купэ цягніка, пазіраюць разам у цёмнае люстра акна, і ехаць ім яшчэ доўга-доўга, аб усім хопіць часу нагаварыцца...
«Перастань,— няўпэўнена сказаў ён, чамусьці не да жывой Нэлі звяртаючыся, а да адбітка яе ў акне.— Я ж усё разумею, ведаю сваё месца».
«Адкуль ты яго ведаеш? Хто табе на яго паказаў пальцам? Ці табе прадалі на яго білет?» — у яе, відаць, таксама ўзнікла асацыяцыя з чыгункаю, цягніком, купэ.
«Ты ж ведаеш, пра што я».
«Нічога не ведаю. Хіба ты мне расказваў калі-небудзь? Ці хоць бы спрабаваў? Ты ж якімісьці сваімі, нам, звычайным, недаступнымі праблемамі заняты...»
«Дык і ты нібыта не дужа цікавілася. Раскажу як-небудзь... Можна мне цыгарэту?» — не вытрымаў ён.