• Газеты, часопісы і г.д.
  • Нічые  Андрэй Федарэнка

    Нічые

    Андрэй Федарэнка

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 430с.
    Мінск 2009
    91.17 МБ
    Аднак воклічу тыпу «ах, вы і гэта ведаеце!» не дачакаўся. Ніяк не адрэагаваў на гэта Трухан. He здзіўленне, а хутчэй абыякавасць была на яго твары. Падумаеш, заслуга: паднялі дакументы ў дэканаце, з накіраваннем ад калгаса і з даведкаю, што сельсавет абавязуецца штомесяц высылаць стыпендыю. Пра здароўе прагучала? — тут яшчэ прасцей, цэлы год Трухан быў у «акадэмічным» па хваробе, у той жа асабістай справе ўсе неабходныя паперы, а калі больш падрабязна даведацца захацелася — калі ласка, у паліклініцы медкартка, дзе ўсё, што хочаш — ад рэнтгенаўскіх здымкаў да аналізаў мачы, якія тут «урачэбныя тайны».
    «Дзядзька з цёткаю, дзед з бабаю, канечне, таксама не памагаюць?» — ціха сказаў Іван Паўлавіч.
    Зноў прамаўчаў Трухан. Калі ведаеце, дык навошта пытаць? Дзядзька з цёткаю, дзед з бабаю... Дапамога!.. Можа, і памагалі б, каб ён прасіў. Мала і без яго ў іх нахлебнікаў — і малых, і вялікіх, таму ў школу, той жэніцца, той співаецца, той дачу будуе... Адзінае і самае большае, што яны, сваякі, для яго маглі, яны ўжо зрабілі (і за што ён удзячны ім будзе да канца дзён сваіх); куток ды кавалак хлеба давалі ды дацярпелі, пакуль ён з горам папалам школу скончьтць, а там скінуліся па капейчыне ды выправілі ў Мінск, не так з надзеяю, што вывучыцца ён і чалавекам стане, колькі параду дактароў выконваючы,— што пажадана быць яму паблізу сталічных бальніц, дзе, калі што-якое, як мінімум памерці не дадуць...
    «А колькі ў грашовым эквіваленце ваша стыпендыя?» «Вы ж ведаеце»,— адказаў Трухан.
    «Ведаем... Мізэр, канечне. Затое рэгулярна, жалезна. Як бы ні вучыўся, а зусім без капейкі не застанешся. У наш час паняцця не мелі аб ніякіх «мэтавых» стыпендыях. Запусціў, не здаў — адна дарога: вагоны разгружаць. Дык мы маладыя, дужыя былі... Але гэта так, да слова. Канечне, мала — мізэр, раз на дзень паесці ды пачак цыгарэт. Я чаму і здзівіўся, што вы курыце. He шкодзіць хіба здароўю? Як вы ўвогуле пачуваецеся?»
    «Дзякую, добра. У сэнсе — добра, што не горш».
    «Тады самае, можа, далікатнае... Што ў вас за хвароба? Калі не сакрэт. Зноў-такі смела можаце не адказваць!»
    Вось жа ж, здаецца, так прамалінейна ідзе, а свайго дабіваецца. Гэтыя перастраховачныя выбачэнні, ды перапрошванні, ды магчымасць не адказваць, як малаток па цвіку, б’юць і б’юць у адну кропку,— і не хацеў бы, а адкажаш, ды яшчэ і паміма волі шчырым станеш, сабе насуперак, каб паказаць, што нічога саромнага ці крамольнага за душою і перад людзьмі няма, ніякай тайны з нічога рабіць не збіраюся.
    «У паліклініцы не паглядзелі хіба? — усё ж не ўтрымаўся, каб не пад’юдзіць, Трухан. Далей пачаў адказваць сур’ёзна:— Я і сам не ведаю».
    Гэта была праўда. Дактары ніяк не маглі паставіць дыягназ. Чаму і падводзілі яго да непазбежнасці аперацыі, каб ускрыць яму чэрап і на практыцы як след пакалупацца ў змесіве яго. Яны не маглі нават вызначыць, спадчынная гэта хвароба ці набытая. Хаця да сямі гадоў — да першага класа,
    калі жыла яшчэ ягоная мама, ён быў самым звычайным, такім, як усе, хлапчуком. А потым, пасля смерці маці, усё і пачалося... Прычым задоўга да Чарнобыля, на які цяпер можна было б і зваліць усё. Але тады ніхто не ведаў, што ён існуе, дарма што амаль пад бокам ад яго жылі.
    Так што не было каго ці чаго вінаваціць'.
    «А якія сімптомы?»
    «Штосьці тыпу рака крыві. Толькі без фізічнага болю. Слабасць, арытмія, галавакружэнне. У любы момант можна страціць прытомнасць».
    «I што? — спытаў Іван Паўлавіч.— Няўжо нічога нельга зрабіць? А аперацыі? Цяпер жа ўсё лечыцца! Тым больш у вашыя маладыя гады!..»
    «Да аперацыі і рыхтуюся»,— коратка адказаў Трухан.
    «Не можа быць, каб не было надзеі... Надзея памірае апошняй... Трэба верыць у лепшае, спадзявацца, так, спадзявацца,-— разгублена паўтарыў Іван Паўлавіч гэтыя пустыя і пошлыя, калі не сказаць подлыя, словы, якія ў дзевяноста дзевяці адсотках здаровыя людзі гавораць хворым. Хаця і доля шкадавання была ў яго голасе.— Ну вось, абяцаў вам галавы не марочыць, а сам! Хаця, калі шчыра, я і не чакаў, што тут усё так сур’ёзна... Якія вы бунтары! — сказаў ён раптам.— Так, у масе, у цэлым,— дык можна падумаць, а вазьмі кожнага паасобку ды разбяры індывідуальна — колькі зямных сапраўдных праблем адкапаецца, важнейшых за ўсю вашую бурапеннасць, за ўвесь ваш «антыдзяржаўны» шурум-бурум!»
    Усталявалася паўза.
    «Нават не ведаю, як пачаць.— Іван Паўлавіч глядзеў на Трухана, а калі той вочы ў вочы хацеў сустрэцца, Паўлавіч свае чамусьці адводзіў.— Скажыце, вам трэба дапамога?»
    «Дапамога?» — перапытаў Трухан. Простае гэтае пытанне прымусіла яго задумацца. He так і часта з ім у жыцці было, каб не ён прасіў, а чужыя людзі самі яму прапаноўвалі. Ад разгубленасці да яго не адразу дайшло, што нічога за так не бывае. «3 дактарамі дапамагчы!» — адразу мільганула думка. Здуру ён так і спытаў — наіўна абнадзеены (за што потым, успамінаючы, язык сабе адкусіць быў гатовы):
    1 Каб Трухан мог з такою ж лёгкасцю, як у мінулае, сягнуць у будучыню, у год, скажам, 2003, многае б стала яму зразумелым. Напрыклад, тое, што задоўга да асноўнай катастрофы на ЧАЭС адбылося 29 (дваццаць дзевяць клічнікаў!) міні-аварый. А так як іхняя вёска знаходзілася ад Чарнобыля практычна праз Прыпяць...
    «3 аперацыяй... вы маеце на ўвазе?»
    Іван Паўлавіч шырока расплюшчанымі вачыма глядзеў на яго. Затым нечакана рэзкім голасам прамовіў, амаль выкрыкнуў:
    «Усё! Пазней! He тут, не цяпер... Калі-небудзь... Дзякую, спадзяюся на працяг — і твора, і нашага сяброўства».— Ён падышоў да дзвярэй, гукнуў вусатага, які зараз жа ўвайшоў.
    Трухан узяў сваю папку і падняўся.
    «Павестку давай,— сказаў вусаты.— I распішыся вось тут. Што папку вярнулі і да нас прэтэнзій няма».
    Апынуўшыся на вуліцы, Трухан першай справаю разарваў на дробныя шматкі і па ветры пусціў позву — чым такі апраўдальны дакумент, дык лепш прагул. Затым марудна пайшоў заснежаным тратуарам, удыхаючы водар маладога снегу, аўтамабільны дым і смурод уласнай цыгарэты... Такі ж кангламерат — каша з самых розных, палярных пачуццяў — быў у яго цяпер і ў галаве. Што? Чаму? Прачыталі... працяг... дапамога ці трэба? Ніякай магчымасці не было разабрацца. Ды і Бог з ім! Утрамбуецца з часам, высветліцца, растлумачыцца. Галоўнае — прачыталі, пахвалілі, прафілактыку,— каб на няправільны шлях не збіўся,— правялі... Дэбют, першае прызнанне! I няма ж у іх больш важных спраў, як у маёй біяграфіі, у маіх праблемах калупацца. Цэлы спектакль разыгрываць... Няўжо дзеля гэтых двух няшчасных аркушаў? Ці тут прасцей: трэба ім галачка, на ўлік кагосьці з ненадзейных дысідэнтаў маладых паставіць — вось выпадкова на яго і выпала гэтая латарэя. Хаця, па вялікім рахунку, любая выпадковасць — вынік заканамернасці. Каб не пайшоў ён тады на Фрунзе, 5, каб не пазнаёміўся з Ведрычам, каб той не зацікавіўся рукапісам, каб не гэтае дзіўнае «абрабаванне» Ведрыча...
    Якое глупства!
    Ды на яго месцы іншы дэбютант-пачатковец не ведаў бы, куды падзецца ад радасці! Проста купаўся б у гэтых першых, хай сабе і нясмелых, промнях такой арыгінальнай папулярнасці! А што, калі... не спектакль гэта? А праўда? I памогуць яму нават надрукавацца... I на іншыя мовы перакладуць... I ці не ёсць гэты эпізод усяго толькі пачаткам чагосьці вялікага, значнага, што крута пераменіць яго лёс, яго будучыню...
    Панеслі, паперлі, закружылі фантазіі чалавека!.. Да таго, што нават перакусіць забыўся зайсці ў сталоўку. Апамятаўся толькі ў пакоі. Нічога страшнага. Пазней сходзіць. Усё адно
    дзень прагуляны. А пакуль можна і гарбаткаю з чорным хлебам перабіцца. Замест вустрыцаў з шампанскім, якімі, на добры лад, відаць, і адзначаюцца ўдалыя дэбюты.
    Ціха — усе на занятках. I на кухні ціха, пакуль рабіў гарбату, і ў пакоі. Любата! Нязвыкласць! Ён прысеў за стол і, дзьмухаючы на гарбату, скасіўшы вочы, прагна пачаў перачытваць адну за адной старонкі, нібы ўпершыню бачыў іх. Уласны тэкст раптам вырас, падняўся як на дражджах; радкі зрабіліся не лінейныя, а аб'ёмныя, ужо можна было разглядаць іх не толькі зверху, а і з бакоў, і нават знізу.
    Ён чытаў то марудна, то ліхаманкава хутка, стараючыся падлавіць рытм Івана Паўлавіча і тых, іншых, невядомых. Падоўгу спыняўся на падкрэсленых словах... Як ён сказаў? «Абавязкова спадзяюся на працяг»? Гм — абавязкова... А працяг — вось ён. Вось яны, сшытачкі школьныя... Едзе конік, вязе ў невядомасць Трухановіча... Воз, як човен на вадзе, калываецца... Маладзіца побач... Дзядзька, які называе яго сваім сынам... Куды яны прыедуць? Што іх наперадзе чакае?..
    Частка трэцяя
    1
    «...Конь спакойна бег па сухой дарозе. Аднастайна, як човен на вадзе, калываўся воз. Сонца то свяціла, то закрывалася белымі воблакамі. Час ад часу набягаў восеньскі ветрык»,— запісваў у памяці Трухановіч, пакуль не надакучыла гэта.
    Ён разваліўся ўпоперак воза, ногі закінуў на драбіну, ад чаго яны апынуліся вышэй галавы, і так лёгка стала ў гэтай позе і спіне, і галаве, і шыі. Млявасць ад самагонкі, ад цеплыні лагоднага дня, ад грыбных пахаў, бо дарога скрозь вяла праз лес, ціхі ход воза, аднастайны тупат капытоў, сонным голасам дзядзькава панокванне...
    Пазней Трухановіча доўга брала дзіва: як умудрыўся прадрамаць, прапусціць, нічога амаль не вынесці з такога шляху? Тым больш гэта быў шлях дамоў, на сваю мінулую малую радзіму! Яшчэ ў шпіталі, ведаючы, што прыедуць і забяруць яго,— як жа чакаў ён гэтага дня! Яму здавалася, цікавей за такую вандроўку нічога не можа быць, ніякія кругасветныя падарожжы з ёю не параўнаюцца. I што ён вачэй не самкне, скураю, сэрцам убярэ ў сябе і гэтае неба, і лес, і стракатанне конікаў малых, і памахванне хвастом каня вялікага, і дзядзьку з пугаю, і...
    I вось яно, сутыкненне з рэальнасцю. У якой так будзённа ўсё, так гола. He — можна, канечне, перамагчы сябе, прымусіць сілаю пазіраць навокал. I што? Ну, дзесяць, пятнаццаць
    хвілін выцерпіш... Уверсе ўсё тое ж неба, тое самае сонца, якое то блісне зырка, то схаваецца, па баках —той жа лес... Дрэвы — дэкарацыямі на тэатральным коле, нібыта не новыя ўвесь час мясціны яны прамінаюць, а тыя самыя бярозы ды сосны, счакаўшы, пакуль схаваецца воз, прыгнуўшыся, перабягаюць наперад і неўзабаве зноў сустракаюць іх.
    Толькі за Мазыром, калі дарога з сухой пачала рабіцца чорнай, бы мазут, і стала спускацца ўсё ніжэй, і пайшоў замест хвойніку лес змешаны, больш ліставы, калі конік страпянуўся і, чуючы блізкую дамоўку, дадаў ходу, Трухановіч драмаць перастаў.