Нёманскі фронт 15-25 ліпеня 1944 года. Баі за Гродна: аналіз падзей, данясенні, успаміны, статыстыка Дзмітрый Люцік

Нёманскі фронт

15-25 ліпеня 1944 года. Баі за Гродна: аналіз падзей, данясенні, успаміны, статыстыка
Дзмітрый Люцік
Памер: 331с.
Гародня 2012
98.76 МБ
5	Сліц Антон Іванавіч Герой Савецкага Саюза (21.07.1944). Нарадзіўся 5 мая 1894г. у в.Анзулі Прэйльскага раёна Латвійскай ССР. Беларус. Адукацыя пачатковая. У 1917г. скончыў Дзвінскую школу прапаршчыкаў. У Савецкай Арміі з 1918г. У 1921г. скончыў курсы камсаставу. Удзельнік Грамадзянскай вайны. На фронце з чэрвеня 1941г. У 1943г. скончыў Ваенную акадэмію імя Фрунзе. Камандзір 42-й стралковай дывізіі (49-я армія, II Беларускі фронт) палкоўнік А.Сліц вызначыўся ў Беларускай аперацыі, умела каардынаваў дзеянні частцей. За перыяд баёў 23-30 чэрвеня 1944г. дывізія прайшла больш за 300 км, паспяхова фарсіравала рэкі Бася, Днепр, Друць, вызваліла каля 300 населеных пунктаў, нанесла ворагу вялікія страты. Узнагароджаны 2 ордэнамі Леніна, ордэнамі Чырвонага Сцяга, Аляксандра Неўскага, Чырвонай Зоркі, медалямі. Генералмаёр А.І.Сліц памёр 27 ліпеня 1945г. Пахаваны ў Маскве.
6	Складзена пры выкарыстанні: Елмсеев Е.П. На белостокском направленмя. М., 1971., 230с.
7	[Электронны рэсурс]. Рэжым доступу : http://www.savash-az.com/hero/vezaslan.htm
8	Брыкель Павел Парфіравіч нарадзіўся 18 лістапада 1903 года ў сяле Малая Рублёўка Котелевского раёна Палтаўскай вобласці ў сям’і селяніна. Украінец. Член КПСС з 1926 года. У 1920 годзе добраахвотнікам уступіў у Чырвоную Армію. Ваяваў супраць махноўцаў. У 1922 годзе пасля ранення вярнуўся ў роднае сяло, дзе працаваў сакратаром сельскага Савета, а затым сакратаром райвыканкама. У 1925 годзе скончыў два курсы геадэзічнага інстытута і быў зноў прызваны ў рады Чырвонай Арміі. У 1928 годзе скончыў кавалерыйскую школу, у 1935 годзе курсы ўдасканалення афіцэрскага складу пры Ваенна-палітычнай акадэміі імя В.І. Леніна. Камандаваў узводам, эскадронам, палком. У ВАВ з 1941 года ваяваў на Паўднёва-Заходнім, Данскім, Сталінградскім, Калінінградскім, 1-ым Прыбалтыйскім, 2-ім Прыбалтыйскім, 1-ым Беларускім і 2-ім Беларускім франтах. Быў двойчы паранены. Указам ад 29 мая 1945 года за высокае каманднае майстэрства, мужнасць і адвагу, праяўленыя ў баях з нямецка-фашысцкімі захопнікамі прысвоена званне Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медаля «Залатая Зорка» (№ 5543). Пасля заканчэння Вялікай Айчыннай вайны начальнік Цэнтральнага кіравання ваеннымі коннымі заводамі Міністэрства абароны СССР. У 1953 годзе звольніўся ў запас. Працаваў дырэктарам іпадрома. Жыў у горадзе Растоў-на-Доне. Памёр 12 кастрычніка 1983 г.. Узнагароджаны двума ордэнамі Леніна, трыма ордэнамі Чырвонага Сцяга, ордэнам Суворава 2-й ступені, ордэнам Багдана Хмяльніцкага 2-й ступені, ордэнам Аляксандра Неўскага, ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга, двума ордэнамі Чырвонай Зоркі, медалямі, замежнымі ордэнамі. Ганаровы грамадзянін гарадоў Гродна і Ліда. //Гером страны. [Электронны рэсурс]. Рэжым доступу: http://www.warheroes.ru.
9	Дарэчы, сярод падраздзяленняў 14-й пяхотнай матарызаванай дывізіі пад асабістым патрантажам Г. Флёрке вясной 1944 года была створана дабраахвотніцкая рота, набраная з жадаючых служыць у нямецкай арміі жыхароў акупіраванай тэрыторыі і ваеннапалонных. У дывізіі была ўладкованая імправізаваная школа падрыхтоўкі кадраў «Ні-Wi». Ўжывалася гэтая рота ў тыле дывізіі для дзеянняў супраць партызан. //Die Ritterkreuztrager der Wehrmacht und der Waffen-SS. [Электронны рэсурс]. Рэжым доступу: http://www.ritterkreuztraeger-1939-45.de.
10	SOLDATEN KAMPFER KAMERADEN. S. 32
11	Ангапып Гюнтэр -.нарадзіўся ў 1906 г. у горадзе Брэслаў. Пасля заканчэння школы ён у 1924 годзе стаў кандыдатам у афіцэры ў рейхсвера. У1932 годзе падтрымаў НСДАП і СС. Быў адным з першых салдат, якія ўступілі ў полк аховы СС «Берлін» у 1933 годзе. У 1934 годзе гаупштурмфюрар Г. Ангальт камандзір узвода 7-й роты палка СС «Лейбштандарт Адольф Гітлер». У красавіку 1941 года камандзір сапёрнай роты, у ліпені камандзір 4-га батальёна. У 1943 годзе Г. Ангальт прыцягваецца да барацьбы супраць партызан. У 1944 годзе камандзір 2-га палп СС. У ліпені 1944 года камандаваў брыгадай «Ангальт». 3 лістапада 1944 года камандзір балгарскага гренадерского палка СС. У студзені 1945 года камандзір палка СС «Курмарк», пазней 87-й добраахвотніцкі грэнадзёрскі полк. 3 сакавіка 1945 году камандзір 90-га полп СС. Загінуў у Берліне 1945/04/27 года. // Die Ritterkreuztrager der Wehrmacht und der Waffen-SS. [Электронны рэсурс]. Рэжым доступу: http://www.ritterkreuztraeger-1939-45.de.
12	Zur Geschichte der Ordnungspolizei. П Lexikon der Wehrmacht. [Электронны рэсурс]. Рэжым доступу : http://www.lexikon-der-wehrmacht.de/Zusatz/SS/Ordnungspolizei-R. htm. Дата доступу: 15.10.2010.
13	SOLDATEN KAMPFER KAMERADEN. S. 15
14	Эберхард Эрых нарадзіўся ў 1913 г. у Вісбадэне. У 18 гадоў уступіў у зямельную паліцыю Гамбурга. Член СС і НСДАП з 1934 года. Камандзір узвода ў палку «Германія». У 1939 годзе камандзір 12-й роты 9-га палка дывізіі «Вікінг». 3 сакавіка 1942 году афіцэр генеральнага штаба 7-й добраахвотніцкай дывізіі «Прынц Яўген». 3 кастрычніка 1943 года начальнік аператыўнага аддзела 3-й танкавай дывізіі СС «Мёртвая галава». Оберштурмбанфюрар. Ваяваў у дывізіі да канца вайны. Здаўся ў палон саюзнікам у маі 1945 года. Пасля вайны больш за дзесяць гадоў быў прадстаўніком зямлі Рэйнланд Пфальц. У 1963 годзе быў абраны федэральным прадстаўніком саюза ветэранаў войскаў СС. Памёр у 1965 годзе. //Die Ritterkreuztrager der Wehrmacht und der Waffen-SS. [Электронны рэсурс]. Рэжым доступу: http://www.ritterkreuztraeger-1939-45.de.
15	Пітэр Шцінен нарадзіўся ў 1911г. у г.Рэйнхаўзен. 3 1943 г. і да канца вайны камандваў батальёнам 5-га трг палка СС. Памёр у 2001 г.
16	Макс Кюхн нарадзіўся ў 1912 г. 1939 40 гг. служыў у 13-й пяхотнай стралковай роце “Тэадор Эйке”. У 1942 г. прыняў камандванне над 2-м батальёнам “Эйке” 3-й СС дывізіі “Мёртвая галава”. 1943-44 гг. Камандваў 3-м батальёнам дывізіі. У 1944 45 гг. камандваў 5-м палком СС 3-й тд СС.
17	Ліна (Арзэліна) Массары нарадзіўся ў Нюрнберге ў 1912 г у сям’і італьянскіх перасяленцаў у Германію. У 1933 г. стаў членам НСДАП. 1937-39 гг. Служыў у матацыклетным узводзе. У 1938 г. служыў у канцэнтрацыйным лагеры Дахаў. 3 1940 г. у складзе “Мёртвай галавы”. Ваяваў у разведвальным батальёне з 1942 г. (камандзір 1-й роты). Загінуў 9 жніўня 1944 г. каля Радзіміна, Польшча.
18	Адольф Пітчэліс нарадзіўся ў 1914 г. у г.Хомберг, каля Касселя. Камандзір 3-га дывізіёна знішчальнікаў танкаў СС. Забіты ў студзені 1945 г.
КАРОТКАЯ ХАРАКТАРЫСТЫКА ЎЗОРАЎ
УЗБРАЕННЯIБРАНЯТЭХНІКІ, ЯКІЯ
ПРЫМЯНЯЛІСЯ ПРОЦІБОРСТВУЮЧЫМІ БАКАМІЎ ЛІПЕНІ1944 ГОДА:
Савецкаеўзбраення:
ДШК 12,7 мм буйнакаліберны станкавы кулямёт сістэмы Дзегцярова Шпагінаўзора 1938г. Кулямёт меў універсальны станок для вядзення агню па паветраных і наземных цэлях.
Іл-2 савецкі штурмавік авіяканструктара Ільюшына. Быў наладжаны выпуск у аднамесным і двухмесным варыянтах. Самалёт быў браніраваны, таму меў распаўсюджанае прозвішча -“лятаючы танк”. Аднак бартавы стралок не быў прыкрыты браніраваннем. Самалёт быў дастаткова надзейны. Узбраенне: 2-23 мм авіяцыйныя гарматы і 2 7,62 мм кулямёты, 12,7 мм кулямёт у турэлі; да 600 кг бомб.
Мк-ІІІ англійскі пяхотны танк Мк-ІІІ VALENTINE. Пастаўляўся ў СССР па праграме «ленд-ліз». Усяго было пастаўлена больш за 3,5 тысяч танкаў. Шырока выкарыстоўваўся на ўзбраенні кавалерыйскіх карпусоў і асобных танкавых палкоў. Узбраенне: 40 мм гармата і 7,62 мм кулямёт.
Т-34 савецкі сярэдні танк. Выпускаўся на працягу ўсёй вайны ў розных мадыфікацыях. Быў прызнаны лепшым сярэднім танкам Другой сусветнай вайны. Меў надзейны дызельны рухавік, апымальнае браніраванне і вуглы нахілу корпуса і башні. Узбраенне: 76 мм гармата (85-мм гармата), 2 7,62 мм кулямёты.
СУ-76 савецкая лёгкая самаходная ўстаноўка, быў створаны на базе лёгкага танка Т-70. Узбраенне: супрацьтанкавая 76 мм гармата ЗІС-З. Галоўны недахоп устаноўкі слабое браніраванне, пажаранебяспечны бензінавы рухавік.
СУ-85 савецкая сярэдняя самаходная ўстаноўка, была створана на базе танка Т-34. Знішчальнік танкаў. Пад час правядзення аперацыі «Баграціён» была самым аптымальным (нараўне з Т-34-85) сродкам Савецкай арміі ў барацьбе з бранятэхнікай праціўніка. Узбраенне: 85 мм гармата.
ІСУ-152 савецкая цяжкая самаходна-арты лерыйская ўстаноўка, распрацавана на базе цяжкага танка ІС (Іосіф Сталін). Эфектыўна выкарыстоўвалася як супраць пяхоты, так і супраць браніраваных сродкаў праціўніка. Недахоп нізкая скарастрэльнасць. Узбраенне: 152,4 мм гаўбіца.
Як-9 савецкі знішчальнік авіяканструктара Якаўлева. Ўзброены 20 мм гарматай, якая размяшчалася ў вале вінта. Акрамя гэтага, самалёт меў 12,7 мм кулямёт.
Нямецкае ўзбраенне:
FlakPz шматствольная малакаліберная (20-37 мм) зянітная ўстаноўка на база танка T-IV.
FW-189 нямецкі двухфюзеляжны разведчык-карэкціроўшчык фірмы «Фоке-Вульф»; дзякуючы сваёй канструкцыі быў празваны ў Савецкай арміі “рама”.
FW-190 нямецкі знішчальнік фірмы «Фоке-Вульф»; лічыўся лепшым нямецкім цяжкім знішчальнікам.
Henkell-111 нямецкі бамбардзіроўшчык з двума рухавікамі фірмы «Хейнкель»; у 1944г. Лічыўся ўжо састарэлым.
Ju-87 нямецкі пікіруючы бамбардзіроўшчык фірмы «Юнкерс»; дзякуючы сваім характэрным рысам (выгнутыя ў профіль крылы і неўбіраемыя шасі) лёгка пазнаваўся ў савецкіх войсках. Быў празваны “лапатнік”
“Hummel” (Шмель) нямецкая САУ створаная на базе танкаў T-IV. Распрацавана фірмай “Алкет”. Экіпаж месціўся ў адкрытай кабіне. Узброена 15 см гаўбіцай sFH 18 і кулямётам.
Рак-40 нямецкая 7,5 см супрацьтанкавая гармата.
Sturmgeschiitz (штурмавая гармата) катэгорыя нямецкіх САУ, створаны на базе танкаў Т-ІІІ ці T-IV. He мелі вежы і былі ўзброены 7,5 см гаўбіцай. Распрацоўваліся для падтрымкі пяхоты, аднак выкарыстоўваліся немцамі ў якасці танкаў.
PzKpfw VI (T-VI) “Tiger” (Тыгр) самы моцны танк нямецкай арміі. Распрацаваны фірмай “Хеншэль”. Лепшымі яго якасцямі былі: выдатнае браніраванне і 8,8 см супрацьтанкавая гармата KwK 36 і добрая оптыка. Танк мог весці бой з танкамі праціўніка на дыстанцыі 2 км і больш. У якасці недахопаў можна назваць вялікую вагу (55 тон)і ненадзейнасць, цяжкі рамонт.
“Wespe” (Аса) лёгкая нямецкая САУ створаная на базе танкаў Т-ІІ. Узброены 10,5 см гаўбіцамі leFH18. Выпускалася на заводах у Польшчы ў 1943-44гг.