Нёманскі фронт 15-25 ліпеня 1944 года. Баі за Гродна: аналіз падзей, данясенні, успаміны, статыстыка Дзмітрый Люцік

Нёманскі фронт

15-25 ліпеня 1944 года. Баі за Гродна: аналіз падзей, данясенні, успаміны, статыстыка
Дзмітрый Люцік
Памер: 331с.
Гародня 2012
98.76 МБ
Дзмітрый Люцік
А НЁМАНСКІ
■hdMh ФРОНТ
15-25 ліпеня 1944г.
БАІ ЗА ГРОДНА.
АНАЛІЗ ПАДЗЕЙ, ДАНЯСЕННІ, УСПАМІНЫ, СТАТЫСТЫКА.
НЁМАНСКІ ФРОНТ
ГАРАДЗЁНСКАЯ
■ БІБЛІЯтаКА
Дзмітрый Люцік
НЁМАНСКІФРОНТ
15-25 ЛІПЕНЯ 1944 ГОДА
БАІЗА ГРОДНА: АНАЛІЗ ПАДЗЕЙ, ДАНЯСЕННІ, УСПАМІНЫ, СТАТЫСТЫКА
Гародня -Wroclaw 2012
ГАРАДЗЕНСКАЯ БІБЛІЯТЭКА прысвячаецца той Гародні, якой мы ганарымся.
Дзякуем усім, хто з намі.
Каардынатар кніжнай серыі «ГАРАДЗЕНСКАЯ БІБЛІЯТЭКА»: Павал Мажэйка (p.mazheika@gmail.com) Ідэя серыі: Эдвард Дмухоўскі www.hrodna.org
“Нёманскі фронт. 15-25 ліпеня 1944 года. Баі за Гродна: аналіз падзей, данясенні, успаміны, статыстыка” гэта 13-я кніга кніжнай серыі ГАРАДЗЕНСКАЯ БІБЛІЯТЭКА.
Кніга набліжае да нас праўду пра падзеі Другой сусветнай вайны на тэрыторыі Беларусі і Гарадзеншчыны. Аўтар, дапытлівы гарадзенскі гісторык, крок за крокам, дзень за днём раскрывае планы і дзеянні савецкіх і нямецкіх войскаў у баях за Гродна 12-25 ліпеня 1944 года. У аснову кнігі ляглі звесткі з нямецкіх даследванняў, расійскіх архіваў, успаміны ўдзельнікаў і жыхароў горада, дзённікі баявых дзеянняў, аператыўныя дакументы, справаздачы, данясенні. Кніга будзе цікавая тым, хто цікавіцца гісторыяй войнаў у нашым рэгіёне.
Тэкст кнігі: Дзмітрый Люцік
Карэктура: Ала Роман, Хрысціна Марчук Здымкі: Роберт Урублеўскі, Дзмітрый Люцік Графічная апрацоўка і вёрстка: Зміцер Гупянец Вокладка: Іра Саранчукова
ISBN 978-83-61617-69-3
Kolegium Europy Wschodniej im. Jana Nowaka-Jezioranskiego www.kew.org.pl
Друкарня: Wrociawska Drukarnia Naukowa PAN im. S. Kulczyriskiego Sp. z o.o.
Copyright © Гарадзенская бібліятэка, 2012
© Дзмітрый Люцік, 2012
© Kolegium Europy Wschodniej im.
Jana Nowaka-Jezioranskiego, 2012
ЗМЕСТ
Прадмова	6
Спіс скарачэнняў, якія выкарыстоўваліся ў кнізе	12
Раздзел 1
Аперацыя “Баграціён”	14
а)	Планаванне аперацыі. Сілы бакоў	14
б)	Правядзенне аперацыі “Баграціён”	22
Раздзел 2.
Баі на падыходах да горада Гродна	38
а)	Сілы і планы бакоў. Выхад савецкіх войскаў да мястэчка Скідзель	38
б)	Баі за мястэчка Скідзель	50
Раздзел 3.
Баі за горад Гродна	59
а)	Баі на рубяжы в. Жытомля-Верцялішкі	59
б)	Штурм горада Гродна	79
Раздзел 4.
Стабілізацыя лініі фронту на р. Нёман	91
а)	Узмацненне нямецкай групоўкі на левым беразе р. Нёман	91
б)	Фарсіраванне р. Нёман Чырвонай арміяй	93
в)	Баі на левым беразе р. Нёман на поўнач ад Гродна	126
Раздзел 5.
Баі на Свіслацкім фронце	194
Раздзел 6
Вынікі	229
Спасылкі	258
Спіс крыніц і літаратуры	281
Дадатак 1	290
Дадатак 2	291
Дадатак 3	292
Дадатак 4	295
Дадатак 5	295
Дадатак 6	296
Дадатак 7	300
Склад вайсковых падраздзяленняў Чырвонай арміі, Вермахту і СС	304
Спасылкі да дадаткаў	320
Кароткая характарыстыка ўзораў узбраення і бранятэхнікі	323
ПРАДМОВА
Гэта кніга нарадзілася як вынік доўгіх разваг пра падзеі на савецка-германскім фронце Другой сусветнай вайны, іх ходзе і сапраўдным значэнні для беларускай гісторыі. Калі не казаць у такім глабальным маштабе, то гэтая кніга разглядае завяршальную частку аперацыі “Баграціён” Беластоцкую франтавую аперацыю. Як жыхара горада Гродна, мяне, безумоўна, цікавілі абставіны яго вызвалення, баі ў бліжэйшых ваколіцах.
Яшчэ з дзяцінства мне запалі ў памяць аповеды дзеда пра цяжкія баі 1944 года. Паўставала шмат пытанняў, аднак ніхто не мог дапамагчы мне з адказам на іх. А знайсці адказы хацелася. Спрабуючы разабрацца ва ўсіх нюансах баявых дзеянняў, я шукаў інфармацыю пра падраздзяленні, якія прымалі ўдзел у баях 1944 г. на Гродзеншчыне, удзельнікаў і сведкаў апісаных падзей. Мне хацелася апісаць вайну з максімальнай падрабязнасцю, ацэнкаю, аналізам. У Беларусі такіх глыбокіх даследаванняў яшчэ не праводзілася.
Праца над кнігай заняла некалькі год. Вайна, якой ва ўсім былым Савецкім Саюзе, а тым больш у нашай краіне, надавалася і надаецца вялізнае ідэалагічнае значэнне, у многім застаецца невядомай і па сённяшні дзень. Парадаксальна, але і сёння, не зважаючы на заявы пра бессмяротнасць у памяці народа падзеі 65-гадовай даўніны, нягледзячы на выданне ўсё новых і новых кніг пра вайну, на з’яўленне абавязковага навучальнага курса “Вялікая Айчынная вайна ў кантэксце Другой сусветнай вайны”, беларуская гістарычная навука зусім не прасунулася наперад у вывучэнні падзей 1941-1945 гадоў. Шматлікія кнігі, навуковыя артыкулы, манаграфіі, зборнікі навуковых канферэнцый багатыя на даўно прынятыя штампы, спрашчаюць і хаваюць аб’ектыўны бок найвялікшага ў свеце ваеннага канфлікту. Гісторыкі, якія займаюцца дадзенай тэматыкай, упарта ігнаруюць нямецкія архіўныя крыніцы, матэрыялы гістарычнай літаратуры. Хоць для айчыннай гістарычнай навукі менавіта яны з’яўляюцца скарбніцай яшчэ не распрацаванага матэрыялу. Што яшчэ больш дзіўна, дык гэта прак-
тычна поўнае ігнараванне такой унікальнай крыніцы, як успаміны ўдзельнікаў вайны. Гаворка ідзе не толькі пра ветэранаў вайны, але і пра мясцовых жыхароў, што былі сведкамі баёў. Менавіта ад іх можна даведацца, якой была вайна не для франтавікоў, а для мірнага насельніцтва Беларусі.
Неабходна прызнаць: нягледзячы на тое, што пытаннямі вайны айчынная гістарычная навука займаецца аддаўна, на сённяшні дзень не існуе добрай абагульняючай працы, прысвечанай не толькі асобным аспектам вайны (напрыклад, аперацыі “Баграціён”), але і падзеям 1941-1945 гг. увогуле.
Фундаментам маіх даследванняў сталі архіўныя матэр’ялы і крыніцы. Унікальнай крыніцай па гісторыі 3-га Гвардзейскага кавалерыйскага корпуса, аднаго з галоўных “герояў” кнігі з’яўляецца “Нсторня боевых действнй ордена Леннна Краснознамённого 3-го Гвардейского Гродненского кавалернйского корпуса в пернод Веллкой Отечественной войны 1941-1945 годов”. Яна была напісана ў 1945-46 гг. па загаду палітычнага аддзела корпуса і планавалася ў якасці асобнага выдання, дзе асвятлялася б гісторыя баявога шляху корпуса. Аднак такая кніга так і не была выдадзена. Рукапіс быў памножаны ў некалькіх асобніках для ветэранаў корпуса. Трэба заўважыць, што “Нстормя боевых действлй...” з’яўляецца даволі падрабязнай працай. Відавочна, што аўтары-складальнікі “Нсторнл боевых действлй...” карысталіся не толькі і не столькі ўспамінамі ўдзельнікаў баёў, колькі аператыўнымі дакументамі, справаздачамі, данясеннямі і г.д. Тым не менш шэраг цікавых момантаў быў апушчаны (інфармацыя аб стратах, аб праціўніку). Яскрава дапоўнілі гэтыя недахопы мемуары афіцэраў-кавалерыстаў 3-га Гв. кавалерыйскага корпуса: Д.І.Вадзінскага ў кнізе “Ріспытанле мужеством” ( у 2-х т. Мн., 1996), Івана Якушына (кніга “Czerwony kawalerzysta” (Warzsawa, 2007) і Хаіма Гарэліка.
Каштоўнымі крыніцамі па дадзенай тэме з’яўляюцца матэрыялы Цэнтральнага Архіва Міністэрства Абароны Расійскай Федэрацыі (далей ЦАМА). Менавіта там захоўваюцца ўсе франтавыя дакументы Чырвонай арміі: “Журналы баявых дзеянняў”, данясенні аб стратах, звесткі аб баявым колькасным складзе войск і г.д. Удалося папрацаваць і з матэрыяламі архіўнага фонду 50-й савецкай арміі, падраздзяленні якой вялі баі за горад Гродна і яго раён у ліпені 1944 года. Пры ўсёй унікальнасці гэтых дакументаў неабходна таксама мець на ўвазе, што некаторыя дадзеныя з’яўляюцца недакладнымі як у выніку аб’ектыўных прычын (напрыклад, данясенні аб стратах часта ўлічвалі не ўсё, многія
загінулыя лічыліся зніклымі без вестак і г. д. ), так і ў выніку суб’ектыўных прычын (напрыклад, дадзеныя аб нямецкіх стратах даваліся прыблізныя, свае страты, што прыводзіліся ў журналах баявых дзеянняў, памяншаліся). Пры ўсіх гэтых недахопах архіўныя дакументы выдатна дапаўняюць увесь астатні матэрыял і ў комплексе даюць больш ці менш дакладную карціну апісаных баявых дзеянняў. Акрамя таго, лісты баявых страт з ЦАМА ўтрымліваюцца ў Абагульненай базе дадзеных “Мемарыял”. Гэта вялікі інтэрнэт праект, зроблены расійскімі гісторыкамі, які ўтрымлівае рознабаковую інфармацыю аб загінуўшых савецкіх салдатах і афіцэрах.
Нельга не адзначыць і ўспаміны савецкіх афіцэраў сярэдняга звяна, удзельнікаў баёў за горад Гродна, якія з’явіліся яшчэ ў савецкі перыяд Ф.С. Фядотава, М.Г. Хамулы, С.М. Вернікава, М. Максімцова, М.С. Глазунова. Нягледзячы на пэўную ідэалагізацыю падзей вайны, аўтары-афіцэры прыводзілі цікавыя факты, свае меркаванні аб баях у раёне горада Гродна. Аднак, бадай, ніякія мемуары не змогуць стварыць цэласнай карціны той ці іншай маштабнай падзеі.
Сярод шматлікай літаратуры хацелася б адзначыць манаграфію Я.П. Елісеева “На белостокском направленнм” (М„ 1971). Гэта адзіная манаграфія, якая цалкам прысвечана Беластоцкай франтавой аперацыі. Нягледзячы на дастаткова даўні год выдання, кніга не страціла сваёй каштоўнасці і ў нашы дні. Напісана яна выключна на архіўным матэрыяле. Аўтар прысвячае асобныя раздзелы характарыстыцы войск (як савецкіх, так і нямецкіх!), робіць падрабязны аналіз падзей баёў і г.д. На жаль, да нашага часу гэта праца застаецца самым глыбокім даследваннем завяршальнай стадыі аперацыі “Баграціён”.
Нельга было абысціся без успамінаў удзельнікаў і сведкаў вайны. Кажучы пра ветэранаў, хацелася б адзначыць, што большасць з іх свядома-несвядома выкрэсліла са сваёй памяці ўспаміны пра няўдачы і паражэнні, бо савецкая гістарычная навука мэтанакіравана стварала шматлікія “парадныя” вобразы вайны. Ветэраны не аднойчы распавядалі прадстаўнікам малодшых пакаленняў свае ўспаміны і стварылі іх “дзяжурны” варыянт, які часцей за ўсё не адпавядаў рэчаіснасці. Кажу так, але ніякім чынам не хачу пакрыўдзіць гэтых людзей. Гэта віна не толькі іх, але і ўсяго нашага грамадства. Таму вельмі каштоўнымі былі ўспаміны ветэрана 99-га пантоннага батальёна Сяргея Фадзеевіча Іванова, жыхара нашага горада. Гэты чалавек распавёў сумную гісторыю гібелі свайго падраздзялення, паважанага камандзіра, баявых
сяброў. Вартымі ўзгадвання з’яўляюцца ўспаміны ветэрана 3-га Гв. кавалерыйскага корпуса ст. л-та М.Г. Гарабчука. Цэлы пласт забытых успамінаў успаміны мясцовых жыхароў. Шматлікія выезды ў прынёманскія вёскі, доўгія размовы з жыхарамі, інфармацыя, якую прыходзілася адбіраць і адфільтроўваць па крупіцах. Вайна, пра якую распавядалі мне дзядулькі і бабулькі гэтых вёсках значна адрознівалася ад той, якую мы часта бачым па тэлевізары, ці чытаем у кнігах: сумныя гісторыі пра жахлівыя разбурэнні, шматлікія страты савецкіх салдат і г.д.