Нёманскі фронт 15-25 ліпеня 1944 года. Баі за Гродна: аналіз падзей, данясенні, успаміны, статыстыка Дзмітрый Люцік

Нёманскі фронт

15-25 ліпеня 1944 года. Баі за Гродна: аналіз падзей, данясенні, успаміны, статыстыка
Дзмітрый Люцік
Памер: 331с.
Гародня 2012
98.76 МБ
Амерыканскі трактар Ml -Allis-Chalmers HD-1 OW y Цяжкая 2ОЗ-мм гаўбіца Б-4.3-ці Чырвонай арміі. Аперацыя "Баграціён".	БФ. Аперацыя"Баграціён".
Англійскі танк Мк-VIII Valentine групы ген. Пліева. Раён Бабруйска. Чэрвень 1944г.
Цяжкі савецкі танк ІС-2. Злева танк Т-34. 3-ці БФ. Беларусь. Чэрвень 1944 г.
РАЗДЗЕЛ 2.
БАІНА ПА ДЫХОДАХ ДА ГОРАДА ГРОДНА.
а) Сілы і планы бакоў. Выхад савецкіх войскаў да мястэчка Скідзель
Чырвоная армія
Разгром і акружэнне нямецкіх войскаў у раёне горада Мінска стварылі спрыяльныя ўмовы для хуткага і паспяховага наступлення савецкіх войскаў на завяршальным этапе аперацыі “Баграціён”. Галоўнай мэтай гэтага наступлення было поўнае вызваленне Беларусі, выхад войскаў да даваеннай мяжы СССР, наступленне ў Полыпчы.
Для вырашэння гэтых задач была распрацавана Беластоцкая франтавая наступальная аперацыя. Праводзілася яна злучэннямі 2-га Беларускага фронту (камандуючы г.-п. Г.Ф. Захараў, член Ваеннага Савета г.-л. Л.З. Мехліс, начштаба г.-л. А.М. Багалюбаў), якія наступалі на цэнтральным накірунку. Дырэктыва войскам на правядзенне аперацыі была выдадзена Стаўкай 4 ліпеня 1944 года69. Наогул Беластоцкая аперацыя з’яўлялася адной з канчатковых частак аперацыі “Баграціён”. У ходзе гэтай аперацыі планавалася вызваліць гарады Навагрудак, Ваўкавыск, Гродна і Беласток. Для гэтага войскам трэба было пераадолець каля 300 км, а таксама фарсіраваць некалькі вялікіх водных перашкод. Самай буйной з іх была рака Нёман. Каля выгіну ракі каля г. Гродна яе шырыня дасягла 100 метраў, пасля выгіну да 120-140 м. Іншай воднай перашкодай на шляху да Беластока з’яўлялася рака Свіслач. Галоўную ролю ў аперацыі павінны былі адыграць 3-я, 49-я і 50-я савецкія арміі фронта, а таксама частка сіл 3-га Беларускага фронту (камандуючы г.-а. І.Д. Чарняхоўскі, член Ваеннага Савета г.-л. В.Я. Макараў, начштаба г.-л. А.П. Пакроўскі) 3-ці Гв. кавалерыйскі корпус (з 15 ліпеня у складзе 2-га БФ).
Галоўнай умовай правядзенне аперацыі Стаўка лічыла бесперапыннае праследаванне разбітых падраздзяленняў адступаючай 4-й нямецкай арміі. Таму войскі не атрымалі ніякага перапынку і, адразу ж пасля ліквідацыі “Мінскага катла” працягвалі наступленне на Захад. 4 ліпеня Стаўка паставіла задачу 2-му БФ на правядзенне Беластоцкай аперацыі. Аперацыя пачалася 5 ліпеня 1944 г. Аднак у наступленне перайшлі не ўсе арміі. Часткова савецкія сілы яшчэ былі заняты ліквідацыяй асобных груповак разбітых нямецкіх падраздзяленняў. Яны далучаліся да наступлення па меры завяршэння зачыстак тэрыторыі “катла”.
4 ліпеня 1944 г. прадстаўнік Стаўкі маршал Г.К. Жукаў загадаў камандванню фронта паскорыць выхад 3-й арміі ў раён г.Стоўбцы, 49-й арміі раён на поўнач ад г.Навагрудка і 50-й арміі у накірунку г. Навагрудка. Паветранае прыкрыццё войск 2-га Беларускага фронту здзяйснялася самалётамі 1-й паветранай арміі г.-п. Ц.Ц. Хрукіна і 4-й паветранай арміяй пад камандаваннем г.-п. К.А. Вяршыніна. У складзе яго 5 дывізій налічвалася 518 знішчальнікаў, штурмавікоў і бамбардзіроўшчыкаў70.
Камандуючы фронтам г.-п. Г.Ф.Захараў прыняў рашэнне распачаць наступленне 3-й арміяй. Дзве астатнія павінны былі далучыцца да яго трошкі пазней. Тым больш што армія ген. А.В. Гарбатава знаходзілася ў больш выгадным становішчы, у параўнанні з астатнімі. Перад войскамі армій павінны былі быць створаны армейскія рухомыя атрады. Яны павінны былі наступаць наперадзе асноўных сіл армій, забяспечваць пераправы праз рэкі, знішчаць невялікія групы адступаючых нямецкіх войск. Акрамя армейскіх перадавых атрадаў, рухомыя атрады высылаліся і кожнай наступаючай дывізіяй. На думку камандавання, гэтыя меры дазволілі б палепшыць разведку войск праціўніка і лепш забяспечыць наступленне.
Планаванне аперацыі было праведзена ў кароткія тэрміны аператыўным аддзелам штаба фронта пад кіраўніцтвам г.-м. ELM. Котава-Леганькова71. Увага надавалася пашырэнню выкарыстання інжынерных сродкаў фронта для забеспячэння паспяховага наступлення, а таксама авіяцыі і артылерыі72.
Фактычна войскі 2-га БФ не праводзілі падрыхтоўкі да аперацыі. Пасля таго як яны вызваляліся ад папярэдніх задач, падраздзяленні фронта прыступалі да выканання новай аперацыі. Як ужо адзначалася вышэй яны не атрымалі нават ніякай перадышкі. Арміі не атрымалі таксама і папаўнення ні ў асабовым складзе, ні ў матэрыяльнатэхнічных сродках.
3-я армія першай распачала наступленне на Захад. 3-за яе правага фланга павінны былі наступаць 50-я армія і пазней далучыцца -
49-я армія. Першапачаткова наступленне праводзілася толькі сіламі 3-й арміі. 3-за гэтага яе камандуючы ген. А.В. Гарбатаў вымушаны быў расцягнуць баявыя парадкі арміі практычна на ўсю шырыню наступлення фронта (!). Пагаршала становішча арміі і тое, што некаторыя падраздзяленні арміі яшчэ займаліся ліквідацыяй акружаных частак немцаў. Тым не менш ужо 8 ліпеня падраздзяленні 3-й арміі фарсіравалі р.Сервеч і Нёман і авалодалі населенымі пунктамі Карэлічы, Уселюб. Да наступлення далучыўся і рухомы армейскі атрад 50-й арміі, які 9 ліпеня выйшаў у раён м. Сялец. Рэшткі нямецкай 4-й арміі адступалі ў накірунку м. Скідзель і г. Ваўкавыск. 3 гэтага часу камандванне фронтам пачало планаваць наступленне сваіх армій у накірунку горада Гродна.
9 ліпеня 1944 года камандуючы 2-ім Беларускім фронтам г.-п. Г.Ф. Захараў аддаў загад 50-й арміі, што ўваходзіла ў склад фронту і знаходзілася на той момант у раёне населеных пунктаў Шчорсы Карэлічы. Згодна з гэтым загадам, армія павінна была сіламі чатырох карпусоў (агулам 10 дывізій) выйсці да 12 ліпеня на мяжу Гродна Індура і авалодаць горадам Гродна73. Для выканання гэтага загаду 50-й арміі трэба было пераадолець адлегласць каля 140 кіламетраў за двое сутак і пры гэтым авалодаць горадам Гродна. Адносна тэрмінаў выканання гэтага загаду выказваў сумненні ў сваёй манаграфіі, напісанай яшчэ ў 1971 годзе, Я.П. Елісееў. У прыватнасці, ён адзначаў, што такі тэмп прасоўвання войскаў, усталяваны камандуючым фронтам (да 60 км у суткі з пераадоленнем водных перашкод ва ўмовах нарашчэння сіл і ўзмацнення супраціву праціўніка), для пяхоты быў завышаны і, як паказаў далейшы ход падзей, войскі ... не змаглі выканаць пастаўленыя задачы ў запланаваны тэрмін”74. Як паказалі далейшыя падзеі, армія выкананала гэты загад толькі праз тыдзень.
50-й савецкай арміяй камандаваў г.-л. Іван Васільевіч Болдзін75. Ён вельмі добра ведаў мясціны, па якіх наступала яго армія. Яшчэ ў 1939 г. ён камандаваў конна-механізаванай групай ударнай сілай Беларускага фронту, якая наносіла галоўны ўдар у Заходняй Беларусі. Менавіта яго войскі штурмавалі горад Гродна ў верасні 1939 г. У выніку паспяховага правядзення вайсковай аперацыі, Заходняя Беларусь была далучана да БССР. 3 1940 г. генерал І.В. Болдзін застаецца ў Беларусі. У раёне горада Гродна ён пачынаў вайну ў якасці намесніка камандуючага войскамі Заходняга фронту. Адсюль ён і адступаў у 1941 годзе ажно да Масквы. У тым жа годзе г.-л. І.В. Болдзін уступіў у камандаванне 50-й арміяй. На пасадзе камандуючага арміяй ён заставаўся аж да 1945 г. Верагодна, што адсутнасць службовага росту тлумачылася менавіта катастрофай Заходняга фронту 1941 г. А Іван
Васільевіч быў тады намеснікам камандуючага фронтам. Ён таксама нёс адказнасць за знішчаныя арміі. Яму пашчасціла. Генерал не быў растраляны, як многія іншыя з кіравання арміямі і штаба фронту. Аднак і павышэння генерал не атрымліваў. Дарэчы, у сваіх мемуарах Іван Васільевіч наогул не ўзгадвае пра падзеі 1944 г. Чаму? Гэта застаецца невядомым.
50-я армія (глядзі склад яе падраздзяленняў у дадатку) была тыповай арміяй для перыяду Другой Сусветнай вайны ў СССР. У яе склад не ўваходзіла гвардзейскіх падраздзяленняў. He было ў складзе арміі і кадравых часцей. Усе стралковыя дівізіі былі сварміраваны пад час вайны. 42-я сд была знішчана летам-восенню 1941 г. (менавіта яе палкі абаранялі Брэсцкую крэпасць). Пазней дывізія была сфарміравана ў другі раз. Другі раз былі сфарміраваны: 153-я, 199-я, 238-я, сд. А 95-я і 139-я дывізіі былі сфарміраваны ў 3-ці раз (!). Перафарміраванне дывізій азначала, што яны былі амаль цалкам знішчаны пад час баёў. У такім выпадку дывізія фарміравалася нанова. Толькі 153-я сд была перафарміравана ў 3-ю Гвардзейскую стралковую дывізію, а лічбавы нумар “153” быў дадзены новаму падраздзяленню.
Падраздзяленні 50-й арміі прымалі ўдзел у аперацыі “Баграціён” з самага яе пачатку. У момант апісаных падзей страты дывізій былі даволі відавочнымі і даходзілі да 50% асабовага складу (у сярэднім заставалася 5,5-6 тыс. чалавек у дывізіі).
Для павелічэння моцнасці арміі ёй былі прыданыя танкавыя і самаходныя часці. Аднак зыходзячы з таго, што 50-я армія не выкарыстоўвалася на накірунках галоўныхудараў фронта гэтыя часці былі невялікімі. Для арміі г.-л. І.В. Болдзіна былі дадзены ў якасці падмацавання наступныя механізаваныя сродкі (інфармацыя на 2 ліпеня 1944 г.):
> 43-я Гв. Верхнядняпроўская Чырвонасцяжная асобная танкавая брыгада (10 Т-34 і 3 СУ-76) Гв. палк. М.П.Лукашаў;
> 23-я Гв. Ельненская атбр (2 СУ-76) Гв. палк. Козікаў
*	начальнік штаба Гв. ппалк. Прахарэнка;
-	> танкавы батальён,
-	> мотастралковы батальён,
-	> узвод сувязі, узвод сапёраў;
>	233-ці атп (з 64-х па штату танкаў у палку налічвалася толькі 5 англійскіхтанкаўМк-ІІІ “Valentine”, уразведроце амерыканскія М 3 “Scaut”) палк. Л.С. Тулоўскі;
>	1444-ы can (10 СУ-76) палк. Ф.П. Мячаў;
>	1902-ri can (7 СУ-76) ппалк. М. Грдзенішвілі;
>	1819-тысап (6 СУ-85);
>	1434-ты can (5 СУ-85) м-р М.Е. Самуілкін;
>	334-ты Гв. цсап (14 ІСУ-152) ппалк. М.П. Татарэнка;
>	342-гі Гв. цсап (11 ІСУ-152) м-р. М.С. Каралёў76.
Ва ўмовах хуткага тэмпа руху савецкіх войскаў вялікія цяжкасці мелі, у першую чаргу, механізаваныя падраздзяленні, якія ўваходзілі ў склад 50-й арміі. Яны панеслі вялікія страты ў папярэдніх баях. Шмат тэхнікі выйшла са строю з-за механічных паломак. Палкі самаходнай артылерыі налічвалі 21 самаходку па штату. Такім чынам, з прыведзенай вышэй інфармацыі бачна, што палкі самаходнай артылерыі страцілі больш за палову сваёй тэхнікі. Тое ж самае можна было сказаць і пра танкавыя часці, дзе страты былі яшчэ большымі. Цікава адзначыць, што на ўзбраенні асобных танкавых палкоў часта выкарыстоўваліся англійскія і амерыканскія танкі.