Нёманскі фронт 15-25 ліпеня 1944 года. Баі за Гродна: аналіз падзей, данясенні, успаміны, статыстыка Дзмітрый Люцік

Нёманскі фронт

15-25 ліпеня 1944 года. Баі за Гродна: аналіз падзей, данясенні, успаміны, статыстыка
Дзмітрый Люцік

Памер: 331с.
Гародня 2012
98.76 МБ
Галоўны ўдар у Беларусі наносілі 1-шы і 3-ці Беларускія франты. Менавіта яны атрымалі буйныя бранятанкавыя сілы з рэзерва. Паўночная групоўка атрымала 3-і Гвардзейскі механізаваны корпус, 3-ці Гвардзейскі кавалерыйскі корпус, 2-гі Гвардзейскі танкавы корпус і 5-ю Гвардзейскую танкавую армію. Паўднёвая наступальная групоўка (1-ы Беларускі фронт) атрымала 1-шы танкавы Данскі корпус, 9-ты танкавы корпус, 1-шы механізаваны корпус і 2-ю Гвардзейскую танкавую армію. Агулам у наступальных савецкіх войсках было сканцэнтравана 2 танкавыя арміі, 5 танкавых і 2 механізаваныя карпусы, 16 танкавых брыгад, 39 танкавых палкоў і больш за 70 палкоў самаходнай артылерыіі22(!!!). Як бачна, бранятанкавыя сілы на самой справе былі шматлікімі.
3-ці Беларускі фронт наносіў удар у накірунку г. Віцебск Орша (у Віцебску планавалася акружыць нямецкія сілы); пасля ўводу ў прарыў механізаваных сіл наступаць у накірунку гарадоў Мінск, Маладзечна, Ліда, Гродна. 5-я Гв. танкавая армія павінна была атакаваць уздоўж шашы Орша Мінск, у паласе прарыву 11-й Гвардзейскай арміі.
1-шы Беларускі фронт на першым этапе аперацыі атакаваў горад Бабруйск сваім правым флангам. Для гэтага выдзяляліся 4 арміі (3я, 48-я атакавалі з поўначы, 65-я і 68-я з поўдня). На другім этапе аперацыі фронт працягваў наступленне ў накірунку Баранавічаў, Пінска, Брэста. Цікава, што 65-я армія фронту наносіла ўдар праз багну, загадзя падрыхтаваўшы пераправы-гаці для пяхоты і танкаў.
Наступленне на добра ўмацаваны горад Барысаў планавалася арганізаваць з двух накірункаў.
Сілы савецкіх франтоў, якія ўдзельнічалі ў наступленні ў Беларусі, складаліся са:
•	118 стралковых дывізій,
•	8 танкавых і механізаваных карпусоў,
•	13 артылерыйскіх дывізій,
•	6 кавалерыйскіх дывізій.
Усяго падраздзяленні франтоў налічвалі 2 331 700 чалавек (1-ы Прыбалтыйскі фронт 359500 чалавек, 3-ці Беларускі фронт 579300 чалавек, 2-гі Беларускі фронт 319500 чаплавек, 1-шы Беларускі фронт 1071100 чалавек). Войскі падтрымлівалі, па рознай інфармацыі, ад 4070 да 5200 танкаў і САУ (з іх 811 танкі Т-34), 5300 самалётаў, 36400 гармат і мінамётаў23. Трэба адзначыць, ўто значную колькасць танкаў і САУ складала тэхніка атрыманая з ЗША і Вялікабрытаніі па праграме “lend-lease”. Гэта былі танкі М4 “Sherman”, Мк “Valentine”, САУ М-10,
Згодна з планам, аперацыя павінна была пачацца 19-20 чэрвеня 1944 года. Падчас падрыхтоўкі наступлення ў Беларусі савецкае кіраўніцтва прытрымлівалася выключнай сакрэтнасці. Для ўвядзення ў зман нямецкіх сіл фальшывую падрыхтоўку да наступлення праводзілі ў Прыбалтыцы і Заходняй Украіне. Варта адзначыць, што нямецкае камандаванне сапраўды ўдалося падмануць. Аж да пачатку чэрвеня камандаванне групы армій “Цэнтр” не дапускала магчымасці савецкага наступлення ў Беларусі24.
Важную ролю ў падрыхтоўцы аперацыі “Баграціён” адыгралі чыгуначныя перавозкі. 3 Крыма ў склад наступальных франтоў перакідваліся дзве агульнавайсковыя арміі, з тэрыторыі Украіны танкавая армія. Да прызначанага часу канцэнтраванне войскаў завершана не было: нездавальняючы працавалі чыгуначныя дарогі. У прыватнасці маршал А.М. Васілеўскі дакладваў у Стаўку: “Нэрвуе праца чыгункі і выклікае насцярожанасць у своечасовым зборы некаторых з прызначаных фронтам войскаў, а таксама ў падачы некаторых відаў забеспячэння”25. Падобны стан быў і ў войсках 1-га Беларускага фронту. Кепская арганізацыя чыгуначных перавозак патрабавала ўмяшання самога Вярхоўнага Галоўнакамандуючага. Толькі пасля гэтага падвоз войскаў да фронту стаў здавальняючым. Тым не менш пачатак аперацыі ўсё ж быў адкладзены на некалькі дзён (на 23 чэрвеня).
Акрамя гэтага, перад пачаткам аперацыі, з прычыны даносу члена вайсковага савета 2-га Беларускага фронту генерал-лейтэнан-
та Л.З. Мехліса быў зняты з пасады камандуючы 2-ім Беларускім фронтам генерал І.Я. Пятроў26. На яго месца прызначылі генералапалкоўніка Г.Ф. Захарава. У адносінах да генерала-палкоўніка Г.Ф. Захарава прадстаўнік Генеральнага штаба генерал С.М.Шцеменка ўспамінаў: “...генерал-палкоўнік Г.Ф. Захараў быў чалавекам даволі натурыстым і не ў меру гарачым. Я вельмі асцерагаўся, што ён пачне па-свойму трактаваць ужо зацверджаны Стаўкай план аперацыі, ускладніць адносіны са старшынёй штаба фронту генерал-лейтэнантам А.М. Багалюбавым, работнікам вопытным, аднак таксама запальчывым. Да таго ж і Л.З. Мехліс заставаўся тут” 27. Для аказання дапамогі новаму камандуючаму ў 2-гі Беларускі фронт была накіравана група работнікаў Генеральнага штаба. Такім чынам, перад пачаткам аперацыі двое з чатырох камандуючых былі прызначаны напярэдадні яе правядзення. Такія рашэнні Стаўкі, вядома ж, былі даволі рызыкоўнымі.
Для агульнага кіраўніцтва аперацыяй у дзеючыя войскі са складу Стаўкі былі прызначаны два прадстаўнікі: намеснік Вярхоўнага Галоўнакамандуючага маршал Г.К. Жукаў (для каардынацыі дзеянняў 1-га і 2-га Беларускіх франтоў), старшыня Генеральнага штаба маршал А.М. Васілеўскі ( для каардынацыі дзеянняў 1-га Прыбалтыйскага і 3-га Беларускага франтоў). Менавіта па ініцыятыве маршала Г.К. Жукава была распрацавана галоўная задача для 1-га Беларускага фронту: акружэнне нямецкіх сіл, што супрацьстаялі фронту, у раёне горада Бабруйска. Аднак дзеянні прадстаўнікоў Стаўкі таксама не былі ідэальнымі. Так старшыня аператыўнага ўпраўлення Генеральнага штаба генерал С.М. Шцеменка, які знаходзіўся ў штабе 2-га Беларускага фронту, узгадваў: “Нямала хваляванняў прынесла і авіяцыя дальняга дзеяння. У прынцыпе, з прымяненнем яе ўсё было ясна, аднак на практыцы атрымлівалася інакш. Два маршалы Жукаў і Васілеўскі арганізавалі баявыя дзеянні справа і злева ад 2-га Беларускага фронту і ўсё прыбралі да сваіх рук. Пасля нашых настойлівых просьбаў Георгій Канстанцінавіч выдзяліў нам некаторую колькасць авіяцыі дальняга дзеяння, аднак толькі на паперы. На справе ж да самага апошняга моманту мы не мелі магчымасці нават ставіць задачы цяжкім бамбардзіроўшчыкам: іх прадстаўнікі ў штабе 2-га Беларускага фронту не з’яўляліся. Гэтая сіла, здавалася, цалкам выпадае з агнявога балансу фронту”28. Толькі дзякуючы таму, што ў апошні момант наступленне 1-га Беларускага фронту было перанесена на дзень пазней, дальнюю авіяцыю змог задзейнічаць і 2-гі Беларускі фронт. Як бачна, прадстаўнікі Стаўкі часта выкарыстоўвалі сваё становішча ў інтарэсах сваіх войскаў, мала турбуючыся пра астатнія.
Акрамя таго, Стаўкай ВГК у штабы франтоў былі прызначаны наступныя прадстаўнікі: па авіяцыі камандуючы ваеннапаветранымі сіламі Чырвонай Арміі галоўны маршал авіяцыі А.А. Новікаў, начальнік Галоўнага артылерыйскага ўпраўлення маршал М.Д. Якаўлеўу 1-ым і 2-ім Беларускім фронце, камандучы артылерыяй Чырвонай Арміі маршал М.М. Чысцякоў у 3-ім Беларускім і 1-ым Прыбалтыйскім франтах.
Непасрэдна перад пачаткам аперацыі “Баграціён” савецкія войскі праходзілі палявую падрыхтоўку. Кожны батальён дывізій 1-га эшалона прайшоў некалькі трэніровак па пераадольванні нямецкіх умацаванняў, узаемадзеянню з артылерыяй і танкамі.
б)	Правядзенне аперацыі “Баграціён”
У ноч з 19 на 20 чэрвеня партызанскія падраздзяленні нанеслі ўдар па нямецкіх тылавых камунікацыях у Беларусі. Мэтай аперацыі было вывядзенне са строю чыгуначных дарог напярэдадні наступлення савецкіх войскаў. 22 чэрвеня ўзмоцненыя батальёны 1-га Прыбалтыйскага і 2-га і 3-га Беларускіх франтоў правялі разведку боем. Яе мэтай было вызначэнне нямецкай агнявой сістэмы. Самыя значныя поспехі былі дасягнуты на поўнач ад горада Віцебска, дзе былі захоплены некалькі ліній нямецкіх акопаў на фронце шырынёй 3 км і глыбінёй 8 км29.
Аперацыя пачалася 23 чэрвеня. У наступленне перайшлі 2-гі і 3-ці Беларускія і 1-шы Прыбалтыйскі франты. Дрэннае надвор’е (нізкая воблачнасць) перашкодзіла выкарыстаць савецкую авіяцыю ў запланаваным маштабе. Тым не менш, г.-і. К. фон Ціпельскірх лічыў дзеянні савецкай авіяцыі былі “выключна эфектыўнымі” 30.
У першы дзень наступлення нямецкі фронт быў прарваны на поўнач і поўдзень ад горада Віцебска (43-я і 39-я савецкія арміі). Над нямецкім LIII-ім армейскій корпусам, які абараняўся ў раёне горада, навісла пагроза акружэння. Аднак А. Гітлер забараніў яму адступаць31. На поўнач ад горада Оршы, у сутыку нямецкіх 3-й танкавай і 4-й армій нанесла ўдар 5-я агульнавайсковая армія пры падтрымцы 2-й танкавай брыгады. Пазіцыі нямецкага VI-га корпуса былі прарваны. Цяжкія баі разгарэліся за горад Багушэўск (на паўночны захад ад горада Оршы). 25 чэрвеня горад быў узяты. Ужо 24-25 чэрвеня ў прарыў на поўдзень ад Віцебска быў уведзены 3-ці Гв. кавалерыйскі корпус (у яго складзе 100 танкаў) і 3-ці Сталінградскі механізаваны корпус (196 танкаў: 110 М4А2 “Sherman”, 70 “Valentine-IX”, 16 Т-34). На наступны дзень карпусы ўварваліся ў горад Сенна.
На аршанскім накірунку наступленне 11-й Гвардзейскай і 31-й армій 3-га Беларускага фронту спынілася: савецкія войскі
здолелі захапіць толькі першую лінію нямецкай абароны (яны прасунуліся пры гэтым толькі на 2-3 км). Нямецкія 78-я штурмавая, 25-я матарызаваная, 256-я і 14-я дывізіі контратакавалі дывізіі 31-й арміі. У гэтых атаках нямецкую пяхоту падтрымлівалі танкі T-VI “Tiger” з 501-га цяжкага танкавага батальёна. Менавіта гэтым і тлумачыліся цяжкасці савецкага наступлення. У гэтых баях батальён страціў 14 танкаў T-VI32.
Савецкія танкі не змаглі дапамагчы сваім войскам і неслі вялікія страты. За 23-26 чэрвеня ў раёне Асінаўка ў баях было падбіта 70 савецкіх танкаў і САУ33. Няўдала развівалася наступленне 11-й Гвардзейскай арміі. Армія была цалкам укамплектавана. У якасці ўзмацнення ёй быў дададзены 2-гі Гв. танкавы корпус (252 танкі), артылерыйская дывізія прарыву РГК, выдзелена авіяцыя. Аднак прарваць нямецкую абарону не ўдалося.
Па загаду маршала А.М. Васілеўскага 5-я Гв. танкавая армія ў ноч на 24 чэрвеня пачала вылучацца ў баявыя парадкі пехоты 11 -й арміі. Для яе прарыву ўздоўж Мінскай шашы было падрыхтавана прыкрыццё артылерыяй і авіяцыяй34. Шаша адмыслова пакідалася свабоднай. 5-я Гв. танкавая армія была самым вялікім бранятанкавым фарміраваннем пад час правядзення аперацыі “Баграціён”. У складзе танкавай арміі знаходзіліся: 350 сярэдніх танкаў Т-34, 64 М4А2 “Sherman”, 39 “Valentine-IX”, 29 IC-2,23 ІСУ-152,42 СУ-85,22 СУ-76, 21 САУМ-10, 37 СУ-57.