• Газеты, часопісы і г.д.
  • Нёманскі фронт 15-25 ліпеня 1944 года. Баі за Гродна: аналіз падзей, данясенні, успаміны, статыстыка Дзмітрый Люцік

    Нёманскі фронт

    15-25 ліпеня 1944 года. Баі за Гродна: аналіз падзей, данясенні, успаміны, статыстыка
    Дзмітрый Люцік

    Памер: 331с.
    Гародня 2012
    98.76 МБ
    Сярод нямецкіх гістарычных даследванняў варта ўзгадаць кнігу нямецкага гісторыка РольфаХінцэ “Das Ostfront-Drama 1944. Riickzugskampfe Heeresgruppe Mitte” (Stuttgart, 1987) . Кніга заснавана на літаратуры, выдадзенай у ФРГ у пасляваенны перыяд. Варта прызнаць, што яна не страціла свайго значэння і сёння. Другой, не менш каштоўнай, крыніцай была кніга Вольфганга Ваперсаля “SOLDATEN KAMPFER KAMERADEN. Marsch und Kampfe der SS-Totenkopf-Division” (Bielefeld, 1990) . Гэта кніга выдавалася ў пяці тамах (некаторыя з іх складаюцца з дзвюх частак) з 1983 па 1991 год у ФРГ у якасці юбілейнага выдання для ветэранаў 3-й танкавай дывізіі СС “Мёртвая галава”. Непасрэдна баям у раёне Гродна прысвечана першая частка пятага тома. Нягледзячы на некаторыя, уласцівыя многім заходнім работам недахопы (адсутнасць аналізу апісаных падзей, празмерная насычанасць фактамі і г. д.), кніга з’яўляецца ўнікальнай, бо ўтрымлівае практычна вычарпальную інфармацыю пра баявыя дзеянні ўсіх падраздзяленняў 3-й танкавай дывізіі СС “Мёртвая галава”, дапоўненую ўспамінамі яе ветэранаў і фотаздымкамі.
    Адным з вядучых спецыялістаў па пытаннях ваенных дзеянняў на савецка-германскім фронце летам 1944 года з’яўляецца польскі даследчык Роберт Урублеўскі. Найбольшую цікавасць гэтага даследчыка выклікае гісторыя бранятанкавых злучэнняў Вермахта і СС (такіх падраздзяленняў як 12-я танкавая дывізія, 20-я танкавая дывізія, 3-я танкавая дывізія СС “Мёртвая галава”, 5-я танкавая дывізія СС “Вікінг” і інш.). Р. Урублеўскі выкарыстоўвае пры напісанні сваіх артыкулаў баявыя данясенні падраздзяленняў 4-й і 2-й нямецкіх армій у чэрвені ліпені 1944 года. Зараз усе гэтыя матэрыялы захоўваюцца ў Дзяржаўным архіве ў Александрыі ў ЗША. Р.Урублеўскі апісвае дзеянні з дакладнасцю да роты. Акрамя таго аўтар выкарыстоўвае ўнікальныя фотаздымкі, зробленыя пад час баявых дзеянняў у нямецкай арміі. Праўда, працам польскага даследчыка характэрна іншая крайнасць практычна адсутнічае інфармацыя пра савецкі бок, што варта лічыць істотным недахопам.
    Мэта гэтай кнігі максімальна поўна і аб’ектыўна паказаць дзесяць дзён баёў у раёне горада Гродна на завяршальным этапе аперацыі “Баграціён” у ліпені 1944 года. Чалавеку, які не сутыкаўся з вайсковай тэрміналогіяй, літаратурай, прысвечанай апісанню баявых дзеянняў, чытаць кнігу будзе даволі цяжка. Нажаль, абысціся без гэтай тэрміналогіі нельга. Таму, паважаны чытач, трэба будзе звяртацца да спіса скарачэнняў, які размешчаны ў пачатку кнігі. Большасць з гэтых скарачэнняў агульнапрынятая для вайсковай літаратуры. Акрамя таго, у тэксце сустракаецца вялікая колькасць населеных пунктаў, якія размешчаныя ў раёне Гродна. Карты, якія змешчаныя ў кнізе, дапамогуць Вам лепш арыентавацца і ўяўляць нюансы тых ці іншых падзеяў. Тыпы і назвы населеных пунктаў падаюцца ў адпаведнасці з рэчаіснасцю тых часоў (напр.: мястэчка Скідзель, Друскенікі, Вільна, Коўна і інш.). Некаторыя тэрміны (напр. Свіслацкі фронт) з’яўляюцца асабістай распрацоўкай аўтара. Няхай Вас не палохаюць шматлікія падрабязнасці, пералічэнні вайсковых частак і г.д. Сапраўднае даследванне магчыма толькі пры наяўнасці як мага больш поўнай інфармацыі. Толькі даследчык, які мае ў сваім распараджэнні максімальную колькасць фактаў, сведчанняў сучаснікаў, мемуараў і літаратуры можа зрабіць правільныя высновы. Я прапаную аматарам вайсковай гісторыі далучыцца да справы пошука ісціны разам са мною.
    Перад сабою я паставіў наступныя задачы:
    •	параўнаць метады вядзення вайны Чырвонай арміі і арміі Вермахта, іх узбраенне, падрыхтоўку і страты;
    •	разгледзець нямецкі контрудар сіламі 3-й тд СС “Мёртвая галава” па савецкіх войсках, якія фарсіравалі раку Нёман;
    •	зрабіць колькасны аналіз планаў і дзеянняў савецкага і нямецкага бакоў у баях за горад Гродна, а таксама ў баях на плацдарме на левым беразе ракі Нёман і ўздоўж ракі Свіслач
    •	высветліць прычыны няўдач у наступленні савецкіх войску раёне горада Гродна.
    У канцы хацелася б падзякаваць тым людзям, якія ў той ці іншай ступені паспрыялі з’яўленню гэтай кнігі. Вялікі дзякуй ветэрану 99-га пантоннага батальёна, удзельніку вызвалення горада Гродна Сяргею Фадзеевічу Іванову аднаму з першых рэдактараў дадзенай працы; старшыні гарадскога Савета ветэранаў Аляк-
    сею Міхайлавічу Кузняцову; краязнаўцам Алесю Госцеву, Янку Лялевічу, Мсціславу Сімаку і гісторыкам Анатолю Вапу і Сяргею Піваварчыку за дапамогу ў зборы матэрыялаў для кнігі. Асаблівую ўдзячнасць хацелася б выказаць Ігару Іванавічу Іўлеву за падтрымку, мудрыя парады і бясцэнны матэрыял; Андрэю Вашкевічу, які прыклаў немалыя намаганні ў справе напісання кнігі, а таксама Аляксандру Іосіфавічу Фядуту. Дзякуй і ўсім жыхарам прынёманскіх вёсак, якія падзяліліся сваімі ўспамінамі пра падзеі ліпеня 1944 года.
    Дзмітрый Люцік
    Спіс скарачэнняў, якія выкарыстоўваюцца ў кнізе:
    Вайсковая тэрміналогія
    Савецкая армія
    ап артылерыйскі полк;
    Гв Гвардзейскі;
    кк кавалерыйскі корпус;
    зап знішчальны авіяцыйны полк;
    зстабр знішчальна-супрацьтанкавая артылерыйская брыгада;
    зстап знішчальна-супрацьтанкавы артылерыйскі полк;
    ісб інжынерна-сапёрны батальён;
    кп кавалерыйскі полк;
    кап карпусны артылерыйскі полк;
    азстд асобны знішчальна-супрацьтанкавы дывізіён;
    арр асобная разведвацельная рота;
    арс асобная рота сувязі;
    амінж. бр асобная матарызаваная інжынерная брыгада;
    атбр асобная танкавая брыгада;
    атп асобны танкавы полк;
    апіб асобны пантонна-інжынерны батальён;
    ашісб асобны штурмавы інжынерна-сапёрны батальён;
    ашісбр асобная штурмавая інжынерна-сапёрная брыгада;
    габр гарматна-артылерыйская брыгада;
    сап.бр сапёрная брыгада;
    ск стралковы корпус;
    сд стралковая дывізія;
    сп стралковы полк;
    can самаходны артылерыйскі полк;
    тп танкавы полк;
    тбр танкавая брыгада;
    шап штурмавы авіяцыйны полк;
    шад штурмавая авіяцыйная дывізія;
    Нямецкая армія
    ак армейскі корпус;
    гп грэнадзёрскі полк;
    пд пяхотная дывізія;
    пмд пяхотная матарызаваная дывізія;
    палп паліцэйскі полк;
    палсп паліцэйскі стралковы полк;
    пп пяхотны полк;
    тгр полк танкава-грэнадзёрскі полк;
    тд танкавая дывізія;
    ІІ./«Еіске», ці IL/«E» 2-гі батальён палка «Эйке»;
    1/«Е» 1-я рота палка «Эйке»;
    Panzer-Aufklarungs-Abteilung (Pz. АА) танкавы разведвальны батальён;
    SS-Panzer Regiment (SS-Pz. Rgt.) танкавы полк СС.
    Скарачэнні вайсковых званняў:
    г.-а. генерал-арміі;
    г.-арт. генерал ад артылерыі;
    г.-і. генерал ад інфантэрыі (пяхоты);
    г.-л. генерал-лейтэнант;
    г.-м. генерал-маёр;
    г.-п. генерал-палкоўнік;
    г.-ф. генерал-фельдмаршал;
    к-н капітан;
    л-т лейтэнант;
    м-р маёр;
    обрл-т оберлейтэнант;
    палк. палкоўнік;
    ппалк. падпалкоўнік;
    с-на старшына;
    ст. с-т старшы сяржант;
    Іншыя скарачэнні:
    НП назіральны пункт;
    СПА супраць паветраная абарона;
    СТР супрацьтанкавае ружжо;
    БФ Беларускі фронт
    ДАК -даўгачасовая абараніцельная кропка;
    ГСС Герой Савецкаго Саюза;
    СТА супрацьтанкавая абарона;
    РГК рэзерв галоўнага камандвання;
    PC рэактыўны снарад;
    САУ самаходная артылерыйская ўстаноўка;
    СУ самаходная ўстаноўка;
    StuG (Sturmgeschiitz), штурмавая гармата.
    Умоўныя тактычныя сімвалы
    
    кавалерыйская дывізія
    танкавы развед-
    
    пехотная дывізія
    вальны батальён
    
    танкавая дывізія
    3-цідывізіён
    
    кавалерыйская брыгада
    знішчальнікаў танкаў СС
    р
    пехотны полк
    3-ці танкавы сапёр-
    р
    кавалерыйскі полк
    ны батальён СС
    ■
    танкавы полк
    артылерыйскі полк танкавай дывізіі
    р штаб корпуса
    > пехотны батальён
    РАЗДЗЕЛ 1
    АПЕРАЦЫЯ “БАГРАЦІЁН”
    а)	Планаванне аперацыі. Сілы бакоў
    Летам 1944 года на савецка-германскім фронце перавага Чырвонай арміі была відавочнай. У выніку папярэдніх наступленняў савецкія войскі занялі большую частку Украіны і Палесся, выйшлі да Прыбалтыкі.
    Вызваленне тэрыторыі Беларусі пачалося яшчэ восенню-зімой 1943 г. Гэтыя аперацыі пачаліся паспяхова. Войскі Беларускага фронта вызвалілі гарады Камарын, Хоцімск, Клімавічы, Касцюковічы, Крычаў. 26 лістапада быў вызвалены Гомель. Аднак савецкія войскі панеслі вялікія страты ў папярэдніх баях, адчувалася стомленнасць. Тым больш што нямецкая абарона нарастала. He мелі поспехаў і зімовыя аперацыі (вызвалены г. Мазыр і Калінкавічы) і вясеннія наступленні ў Беларусі. Адной з прычын няўдач наступлення Заходняга фронту ў Беларусі зімой 1943-1944 гг. была яго малая аператыўнасць, расцягнутасць пазіцый. Акрамя таго, генерал В. Сакалоўскі вельмі дрэнна сябе паказаў на пасадзе камандуючага Заходнім фронтам, за што і быў адхілены ад кіравання.
    У 1944 годзе лінія фронту ў Беларусі апісвала моцна выгнутую на ўсход дугу. Гэты выступ атрымаў назву “Беларускі балкон”. Захаванне нямецкай групай армій “Цэнтр” лініі фронту ў Беларусі давала ім шэраг выгод. Старшыня аператыўнага ўпраўлення Генеральнага штаба Сяргей Матвеевіч Шцеменка характарызаваў іх наступным чынам: “Ён (маецца на ўвазе фронт у Беларусі Д. Л.) мог служыць плацдармам для флангавых удараў праціўніка ў выпадку наступлення савецкіх войск на межах Усходняй Прусіі і ў роўнай меры пагражаў нашаму флангу і тылу ў паўднёва-заходнім накірунку контрдзеяннямі адсюль магло быць сарвана наступленне на Львоў і Венгрыю. Акрамя гэтага, з Беларусі можна было здзяйсняць авіяцыйныя налёты на Маскву. Нарэшце, войскі праціўніка, што займалі “Беларускі балкон”
    і мелі магчымасць хутка манеўраваць па добра развітых чыгуначных лініях і шашэйных дарогах, скавалі тут даволі моцныя сілы Савецкай Арміі”6. Для савецкага камандвання існаванне “беларускага балкона” давала рэальную магчымасць паспрабаваць акружыць значныя сілы групы армій “Цэнтр”. Безумоўна, гэта была б грандыёзная аперацыя, аднак, яе ўдалае завяршэнне давала магчымасць распачаць вызваленне Еўропы.
    Адным з рашэнняў Стаўкі Вярхоўнага Галоўнакамандавання (далей Стаўка) было разбуйненне Заходняга фронту і стварэнне на яго аснове 2-га і 3-га Беларускіх франтоў. Камандуючымі франтамі былі прызначаны адпаведна генералы І.Я. Пятроў і І.Д. Чарняхоўскі. Для апошняга гэта было першае прызначэнне на пасаду камандуючага фронтам. Да гэтага генерал І.Д. Чарняхоўскі камандаваў толькі арміяй. Аднак, улічваючы яго вялікі вайсковы вопыт, Стаўкай было прынята рашэнне прызначыць камандуючым 3-м Беларускім фронтам менавіта яго. Адначасова Беларускі фронт, які ўзначальваў генерал К.К. Ракасоўскі, перайменавалі ў 1-ы Беларускі. Гэтыя крокі сведчылі аб тым, што вярхоўнае камандаванне Чырвонай арміі ўлічвала няўдачы зімовага наступлення. Будучае летняе наступленне павінна было праводзіцца іншымі метадамі. Разгледзім нямецкія сілы, якія супрацьстаялі савецкім франтам у Беларусі.