Нёманскі фронт 15-25 ліпеня 1944 года. Баі за Гродна: аналіз падзей, данясенні, успаміны, статыстыка Дзмітрый Люцік

Нёманскі фронт

15-25 ліпеня 1944 года. Баі за Гродна: аналіз падзей, данясенні, успаміны, статыстыка
Дзмітрый Люцік
Памер: 331с.
Гародня 2012
98.76 МБ
Паводле поўнага баявога складу, у кожнай кавалерыйскай дывізіі было па 6 тыс. чалавек, у корпусе 21 тыс. чалавек і 19 тыс. коней88.
Акрамя гэтага, падраздзяленні 3-га Гв. кк у час баявых дзеянняў у раёне Гродна павінна была прыкрываць цэлая 309-я зад (на 1 ліпеня 1944 года мела 110 знішчальнікаў). Яе камандуючы палк. В.М. Вус для гэтага знаходзіўся на нп кавалерыйскага корпуса89.
Як бачна з пераліку падраздзяленняў, кавалерыйскі корпус быў у стане самастойна вырашаць сур’ёзныя задачы. Маючы ўласныя бранятанкавыя сродкі ён мог нават супрацьстаяць танкавым дывізіям немцаў. Праўда ў ходзе правядзення аперацыі “Баграціён” танкавыя і самаходныя часці корпуса панеслі адчувальныя страты уплываў хуткі тэмп наступлення і дрэннае абслугоўванне тэхнікі. Таму ў апісаных ніжэй падзеях яны амаль не ўдзельнічалі90. Сур’ёзныя страты меў корпус і ў асабовым складзе. Так колькасць некаторых палкоў скарацілася ў два разы (напрыклад, 24-й Гв. кп). Некаторыя эскадроны налічвалі толькі па 10 чалавек (!). Акрамя гэтага, з прычыны хуткага прасоўвання кавалерыйскіх частак, за імі не паспявалі многія часці падмацавання (у прыватнасці артылерыя). Тым не менш корпус не страціў свайго галоўнага козыра аператыўнасці. Менавіта дзякуючы гэтаму ён заставаўся ў стане вырашаць складаныя самастойныя задачы і хутка рэагаваць на змяненні франтавых падзей.
Услед за дывізіямі 3-га Гв. кк наступалі злучэнні 31-й арміі 3-га БФ. Пехота 31 -й арміі не адставала ад кавалерыстаў і выйшла на подступы да горада Гродна амаль адначасова.
Нямецкія войскі
Нямецкія сілы, якія супрацьстаялі наступаючым савецкім войскам на гродзенскім напрамку, былі разрозненымі і спустошанымі часткамі 4-й арміі. Яны панеслі вялікія страты ў папярэдніх баях. Камандаваў 4-й нямецкай арміяй г.-і К. фон Ціпельскірх (уступіў у камандаванне замест г.-п. Г. Хейнрыцы, які пайшоў у адпачынак, і камандаваў арміяй да 19 ліпеня 1944 года). Паводле дадзеных польскага гісторыка Т. Савіцкага, у 4-й нямецкай арміі з пачатку аперацыі “Баграціён” былі знішчаны ці разбіты 2 штабы корпуса і 11 дывізій91. У арганізацыйным плане злучэнні 4-й нямецкай арміі на гродзенскім напрамку ў пачатку ліпеня 1944 г. складаліся з баявой групы г.-арт. Гельмута Вейдлінга92 і групы обрг-ра К. фон Готберга (у аператыўным плане падпарадкоўвалася г.-арт. Г.Вейдлінгу). Падрабязней пра склад групы г.-арт. Г. Вейдлінга глядзі ў дадатку.
Сярод найбольш баяздольных падраздзяленняў арміі, што супрацьстаяла перадавому атраду г.-л. А.А. Цюрына, была 50-я пяхотная дывізія, перакінутая на фронт з горада Перлеберг (Германія) у пачатку ліпеня, дзе яна была перафарміравана. Камандаваў дывізіяй г.-м. Г. Хаўс.
Акрамя 50-й дывізіі, савецкія часці, бесперапынна атакуючыя па фронту, стрымлівалі падраздзяленні 14-й пяхотнай матарызаванай дывізіі. Дывізіяй камандаваў г.-л. Г. Флёрке93. 14-я пмд была адной з нешматлікіх дывізій групы армій “Цэнтр”, якой удалося хаця б часткова захаваць свае падраздзяленні пасля адступлення праз усю Беларусь94. На пачатак аперацыі “Баграціён” дывізія была адной з трох рэзервных дывізій групы армій “Цэнтр”. Акрамя гэтых сіл, тут жа дзейнічалі падраздзяленні нямецкіх 12-й і 20-й танкавых дывізій (рэшткі 20-й тд аб’ядналіся з адыходзячай на поўдзень 2-й нямецкай арміяй). Адкатваліся ва ўсходнім накірунку і рэшткі разгромленых у раёне Магілёва і Мінскім катле 12-й пяхотнай (48-мы гп), 337-й пяхотнай, 21-й пяхотнай (12-ты гп) дывізій.
Другім падраздзяленнем, якое ўваходзіла ў гэты час у склад 4-й арміі была група обергрупэнфюрэра К. фон Готберга95. Спынімся больш дэтальна на гэтым цікавым армейскім фарміраванні. “Баявая група Готберга” не была звычайным франтавым падраздзяленнем. Сам камандуючы обергрупэнфюрар Курт фон Готберг быў генеральным камісарам і кіраўніком паліцыі ў Цэнтральнай Расіі і Беларусі. На гэтым пасту ён змяніў Вільгельма Кубэ, забітага мінскімі падпольшчыкамі ў 1943 годзе.
Група обергрупэнфюрара К. фон Готберга была ўтворана ўвесну 1943 года. Складалася яна з паліцэйскіх палкоў СС і больш дробных фарміраванняў СС і паліцыі. Галоўнымі задачамі паліцэйскіх падраздзяленняў была ахова парадка на акупаваных тэрыторыях, збор зброі, барацьба з рухам супраціўлення і правядзенне ўласных карных аперацый. У выпадку цяжкага становішча на фронце паліцэйскія палкі маглі выкарыстоўвацца, для “стабілізацыі” становішча96. Паводле інфармацыі англійскага гісторыка М. Гібса, адна з першых згадак уласна групы обергрупэнфюрара К. фон Готберга адносіцца да правядзення на тэрыторыі Беларусі акупацыйнымі нямецкімі сіламі карнікавай аперацыі “Герман” (7 ліпеня 1943 года ў раёне гарадоў Радашковічы, Заслаўль, Валожын)’7. У сярэдзіне мая 1944 года (на момант правядзення аперацыі “Вясенні Фестываль” у раёне горада Лепеля) група ўключала ў сябе 2-гі, 24-ы, 26-ы паліцэйскія палкі СС, 31-шы (толькі 4-ты батальён) і 36-ты (толькі 2-гі батальён) паліцэйскія стралковыя палкі. Таксама ў групу ўваходзіла брыгада Камінскага, што складалася з добраахвотнікаў, набраных на тэрыторыі акупаванага СССР.
Паліцэйскія палкі СС былі сфарміраваны ў нямецкай арміі ў 1942 г. Фарміраваліся яны з немцаў. Так 2-гі, 17-ы, 22-гі, а таксама 4-ты (увайшоў у склад баявой групы К. фон Готберга пазней) палп СС складаліся з немцаў. У адрозненні ад іх, паліцэйскія стралковыя палкі былі сфарміраваны ў 1943 г. і камплектаваліся з прадстаўнікоў акупаваных тэрыторый, пад камандай нямецкіх афіцэраў. Пры абазначэнні гэтыя палкі не атрымоўвалі ў назве дадатак “СС”. У склад баявой групы ўваходзілі 31-шы, 34-ты і 36-ты палсп. Так, напрыклад, 31-шы палсп баявой групы обергрупэнфюрара К. фон Готберга складаўся з 1-га нямецкага, а таксама 2-га і 3-га батальёнаў дзе служылі беларусы (?) і ўкраінцы. 34-ты полк быў укамплектаваны згодна падобнага прынцыпу (1-ы батальён нямецкі, 2-гі і 3-ці украінскія). 36ты палсп фарміраваўся ў канцы 1943 г. на тэрыторыі Беларусі. Яго 2-гі і 3-ці батальёны былі ўкамплектаваны беларусамі.98 Летам 1944 года пад камандваннем обергрупэнфюрара К. фон Готберга, акрамя паліцэйскіх палкоў, знаходзіліся паасобныя часці жандармерыі і дапаможнай паліцыі генеральнай акругі “Беларусь”.
2 ліпеня баявая група перайшла ў аператыўнае падпарадкаванне 4-й арміі. Група обергрупэнфюрара К. фон Готберга павінна была ўтрымліваць горад Мінск, аднак гэтага не адбылося. Ужо 3 ліпеня Мінск быў вызвалены савецкімі войскамі. Праўдападобна, што ў момант адступлення нямецкай групы армій “Цэнтр” обергрупэнфюрар К. фон Готберг адмовіўся падпарадкавацца камандаванню VI-га нямецкага пяхотнага корпуса (пазней група г.-арт. Г. Вейдлінга) і адвёў
падраздзяленні сваёй групы да чыгуначнай лініі Маладзечна Ліда. 6 ліпеня група заняла свае пазіцыі ў раёне чыгункі. Аднак імклівае прасоўванне савецкіх войскаў, у прыватнасці ўзяцце Ліды сіламі 3-га кк, прымусіла К. фон Готберга адвесці паліцэйскія палкі ў бок Гродна.
Акрамя гэтых частак, у склад арміі уваходзіў XXXIX-ты танкавы корпус, што займаў абарону на поўнач ад Гродна па рацэ Нёман. Ён складаўся з 131-й, 170-й і рэшткаў 221-й пяхотных дывізій немцаў. Таксама корпусу падпарадкоўвалася і 5-я танкавая дывізія".
Пад Гродна ваяваў і 1-шы Усходнемусульманскі полк СС. Ён складаўся з Азербайджанскага і Волжска-Татарскага легіёнаў. Камандзір гэтага палка загінуў у баях пад Гродна100. Аднак больш поўнай інфармацыі знайсці не ўдалося.
Адну з першасных роляў у прыкрыцці адступаючых немцаў грала авіяцыя. He зважаючы на цяжкія страты ў асабовым складзе і матэрыяльнай частцы, нямецкая авіяцыя прыкладала ўсе намаганні для таго, каб замарудзіць наступленне савецкіх армій. На працягу ўсіх наступных баёў у раёне Гродна немцы задзейнічалі наступныя авіяцыйныя злучэнні 6-га Паветранага флота Люфтвафэ:
-	> 1-я група 1-й штурмавой эскадры (SG 1) аэрадромы Коўна і “Дубава” у раёне горада Сувалкі
-	> 2-я група 1-й штурмавой эскадры аэрадром Сувалкі
-	> 1-я група 4-й штурмавой эскадры (SG 4) аэрадром горада Тыльзіта
-	» 2-я група 4-й штурмавой эскадры аэрадром горада Тыльзіта
-	> 1-я група 10-й штурмавой эскадры (SG 10) аэрадром Коўна.
На ўзбраенні гэтых падраздзяленняў былі самалёты-штурмавікі Ju-871FW-190F (уварыянце штурмавіка). У дзвюх rpynaxSG 1 у канцы чэрвеня налічвалася 118 штурмавікоў. Таксама ў раёне Гродна дзейнічалі: 10-я супрацьтанкавая эскадрылля 3-й штурмавой эскадры (lO(Pz.)ZSG 3), 10-я супрацьтанкавая эскадрылля 1-й штурмавой эскадры (lO(Pz.)ZSG 1) з аэрадромамі ў Коўне і Дубава. Яны былі ўзброены Ju-87G з 37-мм супрацьтанкавымі гарматамі, ў кожнай эскадрыллі па 20 самалётаў.
Бамбардзіроўшчыкі 2-й	(35 самалётаў) і 3-й груп
27-й бамбардзіровачнай эскадры (KG 27) дзейнічалі адпаведна з аэрадромаў гарадоў Нойхаўзен і Шыпенбайль ва Усходняй Прусіі. У гарадах Модлін і Нойхаўзен таксама базіраваліся 2-я (35 самалётаў) і 4-я групы 55-й бамбардзіровачнай эскадры (KG 55). Гэтыя эскадры былі ўкамплектаваны бамбардзіроўшчыкамі Не-111.
Знішчальнае прыкрыццё выконвалі 1-я і 3-я групы 51-й знішчальнай эскадры (JG 51)101. На іх узбраенні стаялі 66 знішчальнікаў Me-109 G6 (аэрадромы Крэвіца і Коўна).
Нягледзячы на тое, што камандаванне 4-й нямецкай арміі амаль не мела паўнакроўных фарміраванняў (за выключэннем 50-й пд), войскі страцілі большую частку цяжкага ўзбраення, былі дэмаралізаваны і стомлены, было вырашана спыніць савецкае наступленне, выкарыстоўваючы р. Нёман. Галоўным вузлом будучага наступлення планавалася зрабіць г. Гродна. Камандаванне арміі чакала моцных рэзерваў, якія былі паабяцаны штабам групы армій “Цэнтр”.
6) Баі за мястэчка Скідзель
У сувязі з тым, што злучэнні 50-й савецкай арміі выйшлі на бліжнія падыходы да горада Гродна, 12 ліпеня 1944 г. камандуючы арміяй г.-л. І.В. Болдзін паставіў сваім карпусам наступныя задачы:
69-ты ск павінен быў узаемадзейнічаць з правафлангавымі падраздзяленнямі 121-га ск, што рухаўся на поўдзень, і 13 ліпеня ўзяць Гродна;
121-шы ск фарсіраваць раку Нёман, рухацца па яе паўднёвым беразе, выйсці да Занёманскага фардштата (левабярэжная частка горада), заняць в. Малахавічы Капцёўка;
70-ты ск 13 ліпеня мусіў выйсці на мяжу мястэчка Індура, на поўдзень горада Гродна;
81-шы ск мусіў рухацца ў другім эшалоне за часткамі 69-га ск102.