Нёманскі фронт 15-25 ліпеня 1944 года. Баі за Гродна: аналіз падзей, данясенні, успаміны, статыстыка Дзмітрый Люцік

Нёманскі фронт

15-25 ліпеня 1944 года. Баі за Гродна: аналіз падзей, данясенні, успаміны, статыстыка
Дзмітрый Люцік
Памер: 331с.
Гародня 2012
98.76 МБ
У адпаведнасці з гэтым загадам, 50-я армія павінна была рухацца па абодвух берагах ракі Нёман у заходнім напрамку. Па паўночным беразе наступалі 69-ты і 81-шы ск, па паўднёвым 121-шы і 70ты ск. Трэба заўважыць, што тэрміны, якія паставіў камандуючы сваім войскам, 13 ліпеня яны павінны былі ўзяць Гродна былі мала выканальныя. Фактычна за суткі армія павінна была прайсці адлегласць 30 км, да таго ж авалодаць дастаткова вялікім горадам, які немцы, напэўна, збіраліся абараняць. Верагодна, г.-л. І.В. Болдзін лічыў, што нямецкія падраздзяленні хутка адступаюць і яны не ў стане аказаць якое-небудзь значнае супрацьдзеянне. Праўда, на правым флангу арміі вялікія сілы 3-га Гв. кк дасягнулі значнага прарыву і далёка абыйшлі немцаў. прарваліся ў в. Парэчча і выйшлі да прыгарадаў Гродна. Магчыма, камандуючы арміяй палічыў, што немцы пачнуць эвакуацыю Гродна, баючыся быць заціснутымі паміж падраздзяленнямі 3-га Гв. кк і дывізіямі 50-й арміі.
У авангардзе рухомага армейскага атрада г.-л. А.А. Цюрына 50-й савецкай арміі рухаліся дзве сярэднія САУ (СУ-85) з 1434-га can,
частка 58-га зстап і роты аўтаматчыкаў. Далей ішлі асноўныя сілы атрада 58-мы зстап і 398-мы Гв. мінамётны дывізіён. Г.-л. А.А. Цюрын меў інфармацыю пра адступленне па шашы на Скідзель нямецкіх 14-й пмд, 50-й пд і іншых падраздзяленняў 4-й нямецкай арміі. Таму ён вырашыў са сваім атрадам абысці немцаў і адрэзаць ім шляхі да адыходу. Для гэтага трэба было перакрыць шашу на ўсход ад Скідзеля. У выпадку поспеху перад падраздзяленнямі савецкай 50-й арміі подступы да Гродна заставаліся практычна непрыкрытымі немцамі.
Нямецкія войскі, між тым, пачалі падрыхтоўку будучых абараніцельных рубяжоў. Паводле інфармацыі нямецкага гісторыка Р. Хінцэ, падраздзяленні 14-й пмд (5-я і 6-я роты 1069-га гп) у сераду 12 ліпеня занялі абарону па заходнім беразе ракі Котра па поўдзень трасы Гродна Ліда103. 7-я рота 1069-га палка на грузавіках рушыла да пераправы ў в. Коматава, дзе таксама заняла пазіцыі. Рота была ўзмоцнена групай цяжкіх кулямётаў і сярэдніх мінамётаў, батарэяй супрацьтанкавых і батарэяй лёгкіх гармат. Такім чынам, немцы стваралі перадмостнае ўмацаванне каля в. Коматава, куды адступалі падраздзяленні групы г.-арт. Г. Вейдлінга.
Першае сутыкненне групы г.-л. А.А.Цюрына з немцамі, што займалі абарону на поўдзень ад мястэчка Скідзель, адбылося ў раёне в. Пратасаўшчына. Каля 18.00 авангард рухомага атрада г.-л. А.А. Цюрына быў абстраляны нямецкай артылерыяй. Аднак узвод кіравання 58-га зстап пад камандаваннем л-та Жураўлёва нечакана для немцаў выйшаў на іх правы фланг і атакаваў. Баявая ахова 14-й нямецкай пмд адступіла, не прыняўшы бою, у накірунку в. Ахрымавічы і Прыступічы104.
У гэты час немцы атакавалі рухомы атрад з тылу. Машыны 398га Гв. мінамётнага дывізіёна рухомага атрада трапілі пад іх удар. Дарога была абстраляна нямецкімі мінамётамі і артылерыяй. Дзве машыны, што ішлі галоўнымі, былі падбітыя. Астатнія пяць машын спыніліся. Апошняй у калоне рухалася рэактыўная ўстаноўка камандзіра Ігнацьева. Камандзір не разгубіўся і развярнуў машыну і адкрыў агонь па нямецкай пяхоце. Намеснік камандзіра дывізіёна па палітычнай частцы Гв. к-н Брыксін арганізаваў баявую групу з салдат і афіцэраў і заняў кругавую абарону. Дывізіёну прыйшлося тэрмінова заняць абарону з захаду і ўсходу і адбіць некалькі нямецкіх атак. Толькі тэрміновая дапамога камандзіра дывізіёна Гв. м-ра Васільева выратавала акружаных. Уведзеныя ў бой дзве ўстаноўкі БМ-ІЗН выратавалі становішча. Пасля некалькіх залпаў рэактыўных мінамётаў “кацюш”, што рассеялі атакуючых немцаў, перадавому атраду ўдалося вырвацца з акружэння105.
Да вечара 12 ліпеня перадавы атрад г.-л. А.А. Цюрына сутыкнуўся з арганізаваным нямецкім супраціўленнем у раёне вышынь у в. Пяс-
чанка (вышыня 133.0). Супрацьтанкавай артылерыяй немцаў была падбіта адна з дзвюх савецкіх САУ. Каля 22.00 атрад г.-л. А.А. Цюрына заняў абарону па шашы Ліда Гродна ў раёне в. Сікорыца Пясчанка Прыступічы.
У той жа час на шашу ў тыле передавога атрада выйшлі падраздзяленні 50-й нямецкай пяхотнай дывізіі (121-шы і 122-гі грэнадзёрскія палкі)106. У выніку перадавы атрад заціснулі з усходу і захаду нямецкія сілы. Ён быў вымушаны заняць абарону фронтам на ўсход. Г.-л. А.А. Цюрын аддаў загад 398-му Гв. дывізіёну і батарэям 58-га зстап заняць абарону ў раёне в. Сікорыца Прыступічы і перашкаджаць адступленню сілам 50-й нямецкай пд.
Увечары пачаўся дождж. Цемра і лівень дапамаглі немцам наблізіцца да пазіцый рухомага атрада незаўважанымі. Нямецкія атакі па прарыву праз пазіцыі атрада г.-л. А.А. Цюрына пачаліся ў 22.30. Першая атака была адбіта дзякуючы выкарыстанню савецкімі войскамі рэактыўнай артылерыі. М.С. Навасёлаў, што служыў у той час у 398-м Гв. мінамётным дывізіёне, узгадваў: “...немцы нечакана аказаліся ў тыле нашага дывізіёна і з ходу адкрылі кулямётны і аўтаматны агонь. За лічаныя хвіліны мы страцілі каля двух дзесяткаў салдат і камандзіраў. Быў ранены камандзір дывізіёна маёр Васільеў, аднак з бою не выйшаў. Разам з намі адбіваліся ад ворага салдаты і афіцэры падраздзяленняў ствольнай артылерыі і яшчэ нейкіх частак. Мы былі перашкодай на шляху адступаючых на захад немцаў. Узнікла парадаксальная сітуацыя: цяпер адступаючыя немцы асцервянела наступалі на нас, а мы, наступаючыя, адступалі, адыходзілі назад. У нас не хапіла сіл іх стрымліваць, і мы былі вымушаны адвесці баявыя машыны ўбок ад шашы. Тым больш, што выкарыстоўваць іх у сумятні, калі ўсё перамяшалася, было немагчыма. Ішла ўжо рукапашная схватка, некалькі баявых машын, звярнуўшы з шашы, завязлі ў балоце. I каб яны не трапілі ў рукі немцаў, іх спалілі і ўзарвалі. У гэтым баі я застаўся жывы, аднак страціў добрага сябра Эпрыкяна, армяніна па нацыянальнасці. Ён здзейсніў гераічны ўчынак: засланіў сабой камандзіра ўзвода сувязі, лейтэнанта Аверкіна, застрэліў немца, які падскочыў амаль ушчыльную да камузвода, але іншы немец смяротна раніў Эпрыкяна”107. Пасля ранення камандзіра дывізіёна кіраўніцтва прыняў начальнік разведкі 100-га Гв. мінамётнага палка Гв. к-н Алейнік. Вёўбой і 4-ы Гв. ашісб Гв. ппалк. Белаконь. “Панцырная пяхота” і штурмавікі ўмела вялі шчыльны аўтаматычны агонь па наступаючай нямецкай пяхоце.
Баі з падраздзяленнямі нямецкай 50-й пд працягваліся ўсю ноч. 58-мы зстап, што ўваходзіў у склад атрада г.-л. А.А. Цюрына, узяў на сябе асноўны цяжар гэтых баёў. Паводле данясенняў у штаб
12 ліпеня 1944г. Бой атрада ген. Цюрына. Нямецкі фронт па р. Котра
5-й знішчальнай супрацьтанкавай брыгады, бой цягнуўся 10 гадзін, неаднаразова пераходзячы ў рукапашны. У гэтым баі артылерыйскі полк згубіў забітымі 8 афіцэраў і 63 сяржанты і радавыя. Практычна быў знішчаны 398-мы Гв. мінамётны дывізіён былі спалены тры ўстаноўкі рэактыўных мінамётаў БМ-ІЗН, яшчэ дзве былі поўнасцю выведзены са строю. У дывізіёне засталася толькі адна спраўная машына. 20 чалавек былі забіты. Столькі ж паранены108. М.С. Навасёлаў успамінаў, што 398-мы Гв. мінамётны дывізіён страціў у гэтым баі 90% сваёй тэхнікі. Акрамя таго, увесь рухомы атрад страціў 3 самаходныя ўстаноўкі і 5 аўтамашын з боепрыпасамі109.
На поўдзень ад шашы ў другой палове дня рухомы атрад 64-й Магілёўскай сд 70-га ск (2-гі батальён 440-га сп і 1902-гі самаходна-артылерыйскі полк), наступаў з в. Ражанка і заняў в. Ka-
менка110. Да поўначы ў в. Каменка падцягнуліся ўсе сілы дывізіі. Такім чынам часці нямецкай 50-й пд, што вялі баі па прарыву ў напрамку Гродна, аказаліся пад пагрозай знішчэння з поўдня.
Раніцай 13 ліпеня спробы нямецкай 50-й пд прарвацца на захад і на поўдзень узнавіліся. Па-геройску дзейнічаў экіпаж СУ-85. Гэта была апошняя ўстаноўка, што засталася ў рухомым атрадзе. Калі ў самаходцы скончыліся боепрыпасы, яна гусеніцамі пачала давіць нямецкую пяхоту.
Пасля двух гадзін бою, раніцай 13 ліпеня, у атрадзе г.-л. А.А. Цюрына скончыліся боепрыпасы і паліва. На шчасце савецкіх войскаў, з усходу пачалі падыходзіць сілы 23-й Гв. атбр Гв. палк. Козікава, што ўваходзіла ў склад атрада г.-л. А.А.Цюрына разам з ротамі 238-й сд, аднак адстала. Становішча ў атрадзе г.-л. А.А.Цюрына было на самой справе вельмі цяжкім. Маёр А.В. Скабельцын са 238-й сд у ліпені 1944 года камандаваў авангарднымі ротамі. Атрад генерала А.А. Цюрына адарваўся ад іх. Толькі ноччу 13 ліпеня пяхота 238-й дывізіі і танкі 23-й Гв. атбр падышлі да месца бою мабільных сілаў рухомага атрада. Ноччу атрад маёра А.В. Скабельцына сутыкнуўся з нямецкім абозам на падыходзе да Скідзеля. Завязалася перастрэлка. I савецкія, і нямецкія падраздзяленні аказаліся заціснутымі, нагадваючы “пластовы пірог”. У гэты ж час атрад г.-л. А.А. Цюрына вёў цяжкі бой з палкамі 50-й нямецкай дывізіі. Маёр А.В. Скабельцын успамінаў: “Калі мы выйшлі з доміка, радзіст раптам мне паведаміў, што тэлефануе Цюрын, які гаворыць адкрытым тэкстам. Я ўзяў трубку радыёстанцыі і пачуў: “Я, Цюрын! Я, Цюрын! Адказвай, з якой ты дывізіі?” Мой кодавы адказ яго не задаволіў, і ён спытаў яшчэ раз: “3 якой ты дывізіі, гэта не ты вёў бой ноччу на ўсход ад Скідзеля, што ў цябе ёсць?” Адказваю “Я Краснаштанавец (па прозвішчу камандзіра 238-й сд), бой ноччу пад Скідзелем вёў я, у мяне ёсць усё.” Зноў Цюрын: “Я знаходжуся на высотцы ў лесе ў 1 км на ўсход ад Скідзеля, “Кацюшы” спаліў, абараняюся кацюшынцамі, тэрмінова дзейнічай, калі праз 30 хвілін цябе не будзе, то мяне таксама не будзе”111.
3 паўднёвага ўсходу да месца начнога бою падышоў таксама і рухомы атрад 70-га ск. Здавалася б, умела праведзеная аперацыя скончылася поспехам. Аднак, менавіта, у гэты момант камандзір рухомага армейскага атрада г.-л. А.А. Цюрын загадаў адступіць з шашы на поўдзень, каб вызваліць немцам дарогу. Гэта было выклікана тым, што ў падраздзяленнях у складзе атрада былі вялікія страты, скончыліся боепрыпасы і паліва. Сілы нямецкай 50-й дывізіі прарваліся на паўднёвы захад, у накірунку да м. Лунна, дзе яны фарсіравалі р.Нёман. Страты немцаў у баі з рухомым атрадам былі ацэнены савецкім камандаваннем ў 700 чалавек забітымі, 120 палоннымі. Савецкімі войскамі былі захоплены 16 гармат з цягамі і да 150 падводаў112.
Пасля кароткай перадышкі, папаўнення боепрыпасамі і палівам рухомы атрад працягнуў наступленне. 23-я Гв. атбр выйшла да в. Пясчанка. Пры ўваходзе ў мястэчка Скідзель савецкія войскі ізноў павінны былі спыніцца. Мост праз р.Скідлянка быўузарваны немцамі. Нягдедзячы на тое, што рака была невялікая, фарсіраваць яе тэхнікай не ўдалося. 3 цэнтра мястэчка немцы адкрылі агонь. Аднак бой працягваўся нядоўга. Каля 13.00 13 ліпеня мястэчка Скідзель было занята. Рухомы атрад выйшаў да ракі Котра, якую ён фарсіраваў у той жа дзень. Далейшае наступленне было спынена моцным нямецкім агнём. На наступны дзень рухомы атрад быў расфарміраваны. Яго часці былі размеркаваны ў падраздзяленні 81-га ск 50-й арміі.