Нёманскі фронт 15-25 ліпеня 1944 года. Баі за Гродна: аналіз падзей, данясенні, успаміны, статыстыка Дзмітрый Люцік

Нёманскі фронт

15-25 ліпеня 1944 года. Баі за Гродна: аналіз падзей, данясенні, успаміны, статыстыка
Дзмітрый Люцік
Памер: 331с.
Гародня 2012
98.76 МБ
Занадта павольнае прасоўванне савецкай танкавай арміі было выклікана, па словах генерала П.А. Ротмістрава, марнаваннем часу пры манёўры арміі ў тыле фронту для наступлення ў паласе 5-й агульнавайсковай арміі ў пачатку аперацыі. У выніку танкавая армія не выканала сваёй ролі, не дабіўшыся значнага прарыву праз нямецкую абарону.
На паўднёвым флангу наступаючых франтоў, з раёна на поўдзень ад Слуцка, па савецкіх войсках 1-га Беларускага фронту нанесла ўдар толькі што перакінутая ў Беларусь 12-я танкавая дывізія. Яна налічвала 12,5 тыс. чалавек (з іх 681 чалавек Hi-Wi ці Hilfswillige дабравольныя памочнікі, прадстаўнікі акупаваных тэрыторый), 35 танкаў T-IV, 9 танкаў Т-ІІІ (з доўгім ствалом), 91 бронетраспарцёр, 22 гарматы (з іх 12 САУ “Wespe”)56. Праўда, дывізія дзейнічала не ў поўным складзе. Так адсутнічаў (знаходзіўся на перафарміраванні) 12-ты танкавы разведвальны батальён. Ён далучыцца да дывізіі пазней у канцы ліпеня.
Дывізія павінна была стабілізаваць фронт на паўднёвы ўсход ад Мінска, а таксама дапамагчы нямецкім войскам, якія прарываліся з “Бабруйскага катла”. 28 чэрвеня часці дывізіі дасягнулі раёна на захад ад Асіповічаў і перакрылі шашу і чыгунку Бабруйск Мінск. У гэтым раёне дывізія злучылася з рэшткамі адступаючых ад Бабруйска частак 9-й арміі, у тым ліку і 20-й танкавай дывізіяй. 20-я танкавая дывізія страціла ў баях усе свае танкі і САУ Падраздзяленні, якія выйшлі з катла налічвалі толькі 20% ад першапачатковага яе складу57.
Нямецкія войскі імкнуліся наладзіць абарону на мяжы ракі Свіслач да яе ўпадзення ў Бярэзіну. Акрамя танкавых дывізій, тут занялі абарону часткі XXXV-ra армейскага корпуса 9-й арміі: 36-й матарызаванай, 134-й, 45-й, 6-й і 383-й дывізій. Абарона сіламі 12-й танкавай дывізіі працягвалася аж да 1-2 ліпеня, пасля чаго апошняя была вымушана прарывацца на поўдзень ад горада Мінска, у накірунку г. Стоўбцы.
29-30 чэрвеня на поўдзень ад гэтых пазіцый, у накірунку Слуцка, нанесла ўдар конна-механізаваная група генерала І.А.Пліева. Гэтым ударам была адкінута 4-я нямецкая кавалерыйская брыгада, што абараняла падыходы да горада. Вынік гэтага ўдару вызваленне Слуцка 30 чэрвеня. Далейшае прасоўванне групы спыніла нямецкая 4-я танкавая дывізія (у складзе 70 танкаў T-IV і 76 танкаў T-V “Panther”)58. Такім чынам бачна, што пасля ўводу ў бой танкавых дывізій немцы затрымалі наступленне савецкіх войск.
2	ліпеня ўдарныя часткі 1-га Беларускага фронту (коннамеханізаваная група генерала І.А. Пліева) занялі гарады Стоўбцы і Нясвіж і акружылі раён Мінска з поўдня. 2 ліпеня брыгады 2-га Гвардзейскага танкавага корпуса ўварваліся ў Смалявічы. У баях на подступах да Мінска вялікія страты панесла 4-я танкавая брыгада. Зноў былі дапушчаны тыповыя для савецкага камандвання памылкі: не была арганізавана разведка, танкі не абараняла пяхота. Камандзір корпуса генерал А.С. Бурдзейны абвінаваціў у стратах камандаванне брыгады59. У той жа дзень камандаванне групы армій “Цэнтр” дало загад войскам пакінуць горад Мінск і адступіць. Пачалася хуткая эвакуацыя. За дзень немцы вывезлі з горада 45 эшалонаў з грузамі60.
3	ліпеня танкі 2-га Гвардзейскага Тацынскага танкавага корпуса генерала А.С. Бурдзейнага ўварваліся ў Мінск. Немцы падрыхтавалі горад да абароны. Аднак яны не мелі для гэтага дастатковых сіл. Увечары танкі 2-га Гвардзейскага Тацынскага танкавага корпуса аб’ядналіся з часткамі 1-га танкавага корпуса 1-га Беларускага фронту. Ужо да канца дня горад быў вызвалены ад нямецкіх войскаў. Нягледзячы на поспех, абедзве часці панеслі значныя страты. У 1-ым
3 ліпеня 1944 г. Нямецкая абарона Мінска. Фрагмент нямецкай вайсковай карты
танкавым корпусе страты дасягнулі 176 танкаў, у 2-м 40% ад усёй колькасці падраздзялення61.
Аж да 4 ліпеня часткі нямецкай 16-й арміі групы “Поўнач” абаранялі раён Полацка. Усе савецкія атакі горада заканчваліся няўдачай. Толькі 4 ліпеня, атрымаўшы дазвол на адступленне, 16-я армія адышла62. У Полацк увайшлі войскі Чырвонай арміі.
Такім чынам, вялікія сілы 4-й і 9-й нямецкіх армій ХІІ-ты, XXVII-ты, XXXV-ты армейскія карпусы, ХХХІХ-ты і XLI-шы танкавыя, агульнай колькасцю да 105 тыс. чалавек аказаліся ў “Мінскім катле”. Для ліквідацыі “катла” былі выкарыстаны сілы 2-га Беларускага фронту і 3-й арміі 1-га Беларускага фронту. 5 ліпеня акружаная групоўка немцаў здолела ўсталяваць сувязь з камандаваннем групы армій “Цэнтр”. У той жа дзень нямецкая авіяцыя даставіла акружаным войскам харчаванне і боепрыпасы. 6 ліпеня былі распачаты некалькі атак з мэтай прарыву ў заходнім накірунку. 12 ліпеня акружаныя нямецкія войскі капітулявалі. У палон было ўзята 35 тыс. чалавек63. Вызваленнем гарадоў Мінск і Полацк завяршыўся першы этап аперацыі “Баграціён”.
На другім этапе франты павінны былі працягваць наступленне і да 10-15 ліпеня выйсці да гарадоў:
-	Маладзечна Ліда Вільна рака Нёман (3-ці Беларускі фронт)
-	Навагрудак Ваўкавыск Беласток (2-гі Беларускі фронт)
-	Баранавічы Слонім Пінск Брэст (1-шы Беларускі фронт).
На захад ад Мінска наступленне савецкіх сіл запаволілася. Адчуваўся недахоп добрых дарог. Вялікі лясны масіў Налібоцкай пушчы таксама замаруджваў тэмпы наступлення. Гэта дало магчымасць немцам упарадкаваць войскі для адступлення. Часткі 2-й арміі, што панеслі найменшыя страты, усталявалі сувязь з рэшткамі 4-й арміі. На фронт спешна перакідваліся новыя рэзервы, а таксама гарнізонныя войскі з Усходняй Прусіі.
Нямецкія войскі паспрабавалі замацавацца па лініі на ўсход ад лініі гарадоў ЛідаБаранавічы Лунінец. На захад ад Нясвіжа абаранялася карпусная група генерала Хартэнека (4-я танкавая дывізія, 4-я кавалерыйская брыгада, полк 1-й венгерскай кавалерыйскай дывізіі, 507-мы батальён цяжкіх танкаў у складзе 10 T-VI “Tiger”, 904я брыгада штурмавых гармат)64. У раёне горада Навагрудка абаранялася 12-я танкавая дывізія і рэшткі 20-й танкавай дывізіі, а таксама 28-я пяхотная дывізія. На ўсход ад Ліды пазіцыі заняла корпусная група г.-арт. Г.Вейдлінга.
Баі на гэтым рубяжы разгарэліся 5-7 ліпеня. Да Ліды прарваліся кавалерыйскія часці корпуса Гв. генерала М.С. Аслікоўскага. Нямецкая корпусная група г.-арт. Г. Вейдлінга займала абарону на ўсход ад горада. Яна не вытрымала ўдараў савецкіх кавалерыстаў. Пасля непрацяглых баёў 8-9 ліпеня чырвоная кавалерыя ўзяла г. Ліда. 10 ліпеня 3-ці Гв. кавалерыйскі корпус перайшоў у наступленне ў накірунку Гродна.
На поўдні група генерала Хартэнека адступіла да горада Баранавічы. Аднак 8 ліпеня ў горад увайшлі савецкія танкавыя часткі 1-га Беларускага фронту. Нямецкая 4-я танкавая дывізія адступіла яшчэ далей на ўсход да горада Слоніма.
Такім чынам, нямецкім сілам 4-й і 2-й армій не ўдалося стварыць трывалую абарону на захад ад Мінска. Аднак варта прызнаць, што, дзякуючы перакінутым у групу армій “Цэнтр” падмацаванням, ужо ў пачатку ліпеня ўдалося стварыць нейкае падабенства лініі фронту.
Падводзячы вынікі трэба адзначыць, што ў выніку савецкага наступлення ў чэрвені 1944 года група армій “Цэнтр” панесла цяжкія страты. 3-я танкавая армія страціла 81% сваіх падраздзяленняў, 9-я армія 70%65. Найбольшыя страты былі ў 4-й арміі, што адступала на цэнтральным напрамку. Агульная колькасць страт групы армій “Цэнтр” у жывой сіле дасягнула, паводле рознай інфармацыі, ад 290 да 381 тыс. чалавек забітымі, параненымі і страчанымі без вестак. 158 тыс. салдат і афіцэраў трапілі ў савецкі палон (у тым ліку 22 генералы). Цікавымі падаюцца
дадзеныя даследчыка К. Бергстрома. Ён прыводзіць лічбы па стратах групы армій “Цэнтр”.
Табліца №1. Страты групы армій “Цэнтр” у ходзе правядзення аперацыі “Баграціён”66

3-я танкавая армія
4-я армія
9-я армія
2-я армія
Забітыя
8311
8015
2955
7080
параненыя
33508
29383
13957
32833
зніклі без вестак
72066
113155
64762
12976
агулам
113885
150553
81764
41209
Як бачна з табліцы № 1, найбольшыя страты панеслі 4-я і 3-я танкавыя арміі. Большасць стратаў 4-й арміі склалі прапаўшыя без вестак гэта салдаты і афіцэры, якія трапілі ў акружэнне ў “Мінскам катле”. Агульная лічба нямецкіх страт групы армій дасягала 398 тыс. чалавек. Акрамя гэтага, нямецкія войскі панеслі цяжкія страты ва ўзбраенні бранятанкавай тэхніцы, артылерыі і аўтамабільным транспарце.
На працягу аперацыі “Баграціён” савецкія войскі страцілі 178 507 чалавек забітымі (немцы толькі 26 тыс. чалавек) і 587 308 чалавек параненымі. Сярэднясуткавыя страты дасягалі 11 262 чалавекі67. Такім чынам, войскі страцілі да 33% ад складу сіл перад пачаткам аперацыі 765 тыс. чалавек. Калі параўнаць страты бакоў, бачна, што савецкія былі ў 2 разы болыпымі.
Страты савецкіх войскаў у тэхніцы дасягнулі 2957 танкаў і САУ68. Наогул, варта прызнаць, што страты ў танках былі надзвычай вялікімі. Нягледзячы на вялізную перавагу ў сілах авіяцыі і артылерыі, танкі часцяком кідаліся ў бой без падтрымкі, для атак гарадоў і г. д. У той жа час выкарыстанне немцамі сваіх танкаў можна назваць дастаткова ўдалым. Невялікія сілы стрымлівалі наступленне перавышаючых падраздзяленняў Чырвонай арміі. Акрамя гэтага, савецкія войскі страцілі 2447 гармат і мінамётаў і 822 баявыя самалёты.
Камандаванне групы армнй Цэнтр. Злева направа ген. фон Холцхаўз, ген.-ф. Э.Буш, ген. Х.Крэбс, Ф.Хосбах, Р. фон Роман, ген. О.Вейс, Х.Спеш. Беларусь. Май 1944 г.
Генерал-фельдмаршал Э. Буш, камандуючы групай армій Цэнтр.
В. фон Модэль, камандуючы групай армій Цэнтр. 3 ліпеня 1944г.
генерал К. фон Ціппельскірх, камандуючы 4-й арміяй групы армій Цэнтр пад час адступлення ў Беларусі
Аўтамабіль камандуючага групай армій Центр фельдмаршала В.Моделя. БеларусьЛета 1944г.
Sd. Kfz. 10 з б-ці ствольным мінамётам Nebelwerfer 42. 51 -шы мінамётны полк 4-я армія. Лета 1944 г.
T-IV з 35-га тп 4-й тд. Ліпень 1944 г.
T-VI з 5О5-га цяжкага танкавага батальёна. Побач 2 падбітых Т-3476 5-й Гв. ТА. Лета 1944 г.
StuG III на ўзарваным мосце праз р. Бася. Аперацыя Баграціён.
Бабруйскі кацёл. Траса з горада. Наперадзе StuG.
Беларусь. Лета 1944 г. Адступленне групы Цэнтр.
Г.К.Жукаў.
Генерал С.М.Шцеменка. Кіраўнік аператыўнага аддзела Генштаба.
Генерал П.А. Ротмістраў, камандуючы 5-й Гв. ТА на Бярэзіне.1 ліпеня 1944г.
Камандуючы 2-ім БФ генерал арміі Г.Ф. Захараў з членамі штаба. Лета 1944 г.