Нёманскі фронт 15-25 ліпеня 1944 года. Баі за Гродна: аналіз падзей, данясенні, успаміны, статыстыка Дзмітрый Люцік

Нёманскі фронт

15-25 ліпеня 1944 года. Баі за Гродна: аналіз падзей, данясенні, успаміны, статыстыка
Дзмітрый Люцік
Памер: 331с.
Гародня 2012
98.76 МБ
Узмацніць стралковыя дывізіі, такім чынам, армія магла толькі 15 танкамі і 58 самаходнымі ўстаноўкамі. Але ўлічваючы тое, што армія праследавала разбітага і дэмаралізаванага ворага, а таксама тое, што немцы ў паласе наступлення арміі не валодамі якімі-небудзь значнымі бранятанкавымі сродкамі, дадзеных арміі механізаваных сіл было цалкам дастаткова.
3 рэзерва Стаўкі 2-му БФ была падпарадкавана 1-я Гвардзейская Магілёўская штурмавая інжынерна-сапёрная брагада. У аперацыі “Баграціён” яна дапамагала 69-му ск у прарыве нямецкай абароны па р. Проня і Бася. Байцы брыгады штурмавалі горад Магілёў. У далейшым ходзе аперацыі брыгада засталася ў падпарадкаванні фронта. У Беластоцкай франтавой наступальнай аперацыі 1-я Гв. ашісбр таксама дзейнічала разам з падраздзяленнямі 50-й і 49-й армій.
Трэба адзначыць, што падобныя падраздзяленні складалі эліту Чырвонай арміі. Сваёй падрыхтоўкай і ўзбраеннем яны павінны былі якасна пераўзыходзіць нямецкія войскі. Усяго на працягу вайны было арганізавана толькі 20 штурмавых брыгад. У іх задачы ўваходзіў прарыў абарончых ліній праціўніка, размініраванне мінных палей, падрыхтоўка перапраў праз рэкі, рамонт мастоў, дарог і інш. Акрамя таго брыгада павінна была праводзіць разведку мясцовасці, выяўляць наяўнасць умацаваных раёнаў, сістэму абароны праціўніка77.
Штурмавая брыгада магла ўдзельнічаць у аперацыях толькі па загаду Стаўкі, прычым падраздзяленне трэба было выкарыстоўваць цалкам, на вузкім участку фронта, не падзяляючы яе батальёны паміж пехотнымі часцямі.
Пасля паспяховага прарыва лініі фронту брыгада павінна была быць выведзена ў рэзерв для папаўнення і баявой падрыхтоўкі. Імклівасць і паспяховасць аперацыі “Баграціён” прывялі да таго, што 1-я Гв. ашісбр была пакінута ў наступаючых войсках. Магчыма таксама, што камандванне фронтам спецыяльна рыхтавалася выкарыстаць брыгаду ў баях за горад Гродна. 1-й Гвардзейскай Магілёўскай штурмавой інжынерна-сапёрнай Чырвоназмённай ордэна Кутузава брыгадай РГК камандаваў Гвардыі палкоўнік А.Ф. Везіраў.
Асабовы склад брыгады набіраўся з маладых (да 40 гадоў) салдат. У кожнага кандыдата правяраліся асабістыя фізічныя дадзеныя. Байцы вывучалі прыёмы рукапашнага бою, што было даволі незвычайна для Чырвонай арміі. У адрозненні ад звычайных вайсковых частак, байцы брыгады, пад час баёў, былі абмундзіраваны ў камуфліраваныя балахоны. Яны былі ўзброены аўтаматычнай зброяй і фінскімі нажамі (фінкамі), гранатамі. Распаўсюджаны былі ручныя кулямёты і супрацьтанкавыя ружжы78. Цікава што частка салдат брыгады была ўзброена стальнымі нагруднікамі СН-42, які захоўвалі байцоў ад асколкаў і куль. За гэта такіх салдат празвалі “панцырная пяхота”, “браняносцы” ці проста “ракі”79. Асобны батальён брыгады быў узброены ранцавымі агнямётамі РОКС-3. У склад брыгады ўваходзілі пяць інжынерна-сапёрных батальёнаў агульнай колькасцю каля 2 тыс. сапёраў. Больш падрабязней ахарактарызуем падраздзяленні брыгады.
У значнай ступені брыгада была матарызавана яе аўтапарк складаў 8 легкавых, 64 грузавыя і 53 спецыяльны аўтамабілі. Кожны штурмавы батальён брыгады (392 чалавекі) быў узброены пісталет-кулямётамі, 20 кулямётамі, 9 супрацьтанкавымі ружжамі і 125 стальнымі нагруднікамі. У кожнага салдата было мінімум па 2 гранаты. У разведвальную роту (поўны склад 102 чалавекі) уваходзілі: узвод сапёраў-матацыклістаў, узвод сабакмінашукальнікаў, матарызаваны ўзвод сапёраў. Увесь склад разведроты быў матарызаваны 6 грузавых машын, 2 легкавыя і 7 матацыклаў. Батальён ранцавых агнямётаў не прымяняўся ў баях цалкам. Групы агнямётчыкаў даваліся асобным узводам брыгады для павялічэння іх моцнасці. Вельмі добра выкарыстоўваліся агнямёты пры штурме неселеных пунктаў, пры адбіцці танкавых контратак праціўніка. Быў у брыгадзе і свой медзіка-санітарны ўзвод для аператыўнай дапамогі параненым80. Такім чынам 1-я Гв. ашысбр была спецыяльным, аўтаномным падраздзяленнем для вырашэння штурмавых і інжынерных задач фронту.
Нягледзячы на дырэктыву Стаўкі аб выкарыстанні брыгады цалкам на асобных участках фронту, батальёны 1-й Гв. ашісбр
размяркоўваліся пад час Беластоцкай аперацыі ў розныя пяхотныя падраздзяленні для выканання канкрэтных задач.
Як ужо адзначалася, для таго, каб не адарвацца ад адступаўшых немцаў і не даць ім магчымасці стварыць доўгачасовую лінію абароны, у авангардзе асноўнай масы савецкіх войскаў выкарыстоўваліся мабільныя сілы. Яны складаліся з бранятанкавых падраздзяленняў і былі ўзмоцнены пяхотай. Мабільныя сілы праследавалі разбітыя і адыходзячыя часці нямецкай групы армій “Цэнтр”.
Перад наступаючымі падраздзяленнямі савецкай 50-й арміі прасоўваўся армейскі рухомы перадавы атрад пад камандаваннем намесніка камандуючага арміяй г.-л. А.А. Цюрына81. Армейскі рухомы перадавы атрад быў створаны 6 ліпеня 1944 г. У яго склад уваходзілі (дадзеныя на 6 ліпеня 1944 г.):
>	23-я Гв. атбр (4 Т-34) Гв. палк. Козікаў;
>	1444-ты can (4 СУ-76) палк. Ф.П. Мячаў;
>	1434-ты can (7 СУ-85) м-р М.Е. Самуілкін;
>	58-мы зстап 5-й зстабр;
>	дзве роты аўтаматчыкаў 238-й сд;
>	4-ты Гв. ашісб 1-й Гв. ашісбр Гв. ппалк. Белаконь82.
Такім чынам рухомы атрад складаўся з САУ і танкаў, быў узмоцнены супрацьтанкавай артылерыяй і штурмавым батальёнам. Акрамя таго, пяхотнае прыкрыццё ажыццяўлялася байцамі 238-й дывізіі.
Мэтай атрада было, не адрываючыся, ісці за адступаючымі нямецкімі войскамі і не даваць ім ніякай магчымасці для стварэння моцнай абароны. Армейскі атрад атрымаў загад наступаць у накірунку населеных пунктаў Турэц, Карэлічы, Навагрудак, Шчучын, Скідзель, Гродна.
Пасля двухдзённага маршу рухомы перадавы атрад арміі выйшаў да горада Навагрудка. Тут часці атрада сутыкнуліся з ар’ергардамі адступаючай 12-й нямецкай тд. Вечарам 8 ліпеня танкі і САУ атрада г.-л. А.А. Цюрына ўварваліся ў горад сумесна з палкамі 283-й сд 3-й арміі. Вечарам таго ж дня горад быў вызвалены.
У баях за Навагрудак была страчана 1 СУ-76 са складу рухомага атрада. Небаявыя ж страты атрада пасля двухдзённага маршу былі намнога большымі. Так да вечара 8 ліпеня 1944 г. у выніку паломак атрад згубіў: 3 Т-34, 1 СУ-76, 4 СУ-85. У справаздачы бранятанкавых сілаў 50-й арміі ў сувязі з гэтым адзначалася: “Вялікі знос матэрыяльнай часткі перавысіў усе дазволеныя нормы эксплуатацыі, а адсутнасць магчымасці правесці яе тэхнічнае абслугоўванне прыводзіла да выключна вялікага расходу масла рухавікамі машын і да вялікага
працэнту выхаду машын са строю па тэхнічных прычынах”83. Сілы атрада адчувалі востры недахоп гаруча-змазачных матэрыялаў. Менавіта па гэтых прычынах наступленне атрада ў заходнім напрамку зацягвалася. Для выпраўлення гэтага становішча самалётамі У-2 была арганізавана дастаўка гаручага і масла для тэхнікі. 10 ліпеня 1944 г. бранятанкавыя сілы рухомага атрада налічвалі толькі 1 Т-34, 1 СУ-76, 5 СУ-85.
Пасля ўзяцця горада Шчучына армейскі рухомы атрад атрымаў загад наступаць у накірунку мястэчка Скідзель, заняць яго і прасоўвацца па трасе ў напрамку Гродна. 12 ліпеня атраду далі ўзмацненне ў якасці 398-га Гв. мінамётнага дывізіёна 100-га Гв. мінамётнага палка. Дывізіёнам камандаваў Гв. м-р Васільеў. На ўзбраенні дывізіёна стаялі ўстаноўкі БМ-ІЗН, вядомыя як “кацюшы”. Устаноўкі дывізіёна размяшчаліся на базе амерыканскага трохвосевага грузавіка “Студэбекер”.
Такім чынам камандаванне 2-ім Беларускім фронтам планавала авалодаць горадам Гродна з усходу сіламі 50-й арміі. Армія панесла значныя страты ў папярэдніх баях, была вельмі слаба ўмацавана бранятанкавымі сродкамі. Падраздзяленні арміі значна стаміліся. Праследаванне адступаючага праціўніка было арганізавана нязначнымі сіламі перадавога рухомага атрада. Аднак 50-я армія не была адзіным падраздзяленнем Чырвонай арміі, якое наступала на гродзенскім накірунку.
На поўнач ад падраздзяленняў 2-га Беларускага фронту, наступаў 3-ці Гв. кавалерыйскі корпус 3-га Беларускага фронту. 8-9 ліпеня 1944 г. падраздзяленні корпуса авалодалі горадам Ліда. Пасля гэтага корпус атрымаў загад наступаць у накірунку горада Гродна. У адрозненні ад пехоты корпус быў больш аператыўным злучэннем. Яго наступленне таксама праходзіла больш хуткімі тэмпамі.
Камандаванне кавалерыйскім корпусам вырашыла наступаць праз мястэчкі Васілішкі Астрыно і выйсці да горада з паўночнагаусходу. Справа ў тым, што тут распалагаўся вялікі лясны масіў (раён м. Парэчча Азёры). Камандаванне корпусам спадзявалася, што немцы пакінуць выхады з масіва лесу непрыкрытымі84. Праўда, з іншага боку існавала рызыка, што падраздзяленні корпуса завязнуць у лясах і страцяць каштоўны час.
На самой справе наступленне 3-га Гв. кк праз лясныя масівы было вельмі складаным. Адсутнасць добрых дарог, балоты тармазілі прасоўванне тэхнікі. Кавалерысты вымушаны былі цягнуць гарматы на руках на працягу кіламетраў. Аднак спадзяванні на нечаканы прарыў да Гродна спраўдзіліся. Мінуючы лясны масіў кавалерыйскі корпус нечакана для немцаў выйшаў да в. Бершты.
3-ці Гв. кк быў вельмі моцным злучэннем. Усе падраздзяленні корпуса былі ці кавалерыйскімі, ці механізаванымі. Корпус складаўся з трох кавалерыйскіх дывізій. Кожная кавалерыйская дывізія была ўзмоцнена танкавымі палкамі (на ўзбраенні палкоў стаялі сярэднія танкі). На пачатак аперацыі “Баграціён” (22.06.1944 г.) у корпусе налічвалася да 95 танкаў і САУ (11 Т-34,63-Мк. Ill “Valentine-IX”, 21 СУ-76)85. Акрамя таго, у кожнай кавалерыйскай дывізіі знаходзіўся асобны зенітна-артылерыйскі дывізіён. Ён складаўся з батарэі 37-мм зенітных гармат (знаходзіліся пры штабе дывізіі) і 3-х эскадронаў крупнакаліберных кулямётаў ДШК, калібра 12,7-мм86. Гэтыяэскадроны дадаваліся кавалерыйскім палкам з мэтай павялічэння іх агнявай магутнасці. Кожны кулямётны эскадрон складаўся з 4-х кулямётаў ДШК, якія перавозіліся на тачанках. Універсальны кулямёт ДШК мог весці агонь як па паветраных цэлях, так і па наземных.
Кожны кавалерыйскі полк, у сваю чаргу, складаўся з 4-х эскадронаў, артылерыйскай батарэі. На ўзбраенні артылерыйскай батарэі стаялі 45-ці мм і 76,2-мм гарматы (узору 1939 г.). У 2-ім узводзе артылерыйскай батарэі 24-га Гв. кп стаялі на ўзбраенні дзве 45-мм гарматы. Для таго каб батарэя не адставала ад кавалерыйскіх эскадронаў, кожную гармату цягнулі 4 кані, яшчэ 2 кані цягнулі боекамплект. Цалкам укамплектаваны артылерыйскі ўзвод складаўся з 23 чалавек і 35 коней87.