Новы Запавет Псалтыр
Выдавец: Бацькаўшчына
Памер: 499с.
Мінск 1995
42. I як ужо зьвечарэла, бо была пятніца, гэта значыць — перадсубоцьце,
43. прыйшоў Язэп з Арымафеі, знакаміты сябра рады, які і сам чакаў Царства Божага, адважыўся ўвайсьці да Пілата і прасіў Цела Ісусавага.
44. Пілат зьдзівіўся, што Ён ужо памёр; і паклікаўшы сотніка, спытаўся ў яго: ці даўно памёр?
45. I даведаўшыся ад сотніка, аддаў Цела Язэпу.
46. Ён, купіўшы палатно і зьняўшы Яго, ахінуў палатнінаю і паклаў у магіле, якая была высечана ў скале; і прываліў камень да магільных дзьвярэй.
Паводле Марка Сьвятое Дабравесьце
75
47. А Марыя Магдаліна і Марыя Ясіева глядзелі, дзе Яго клалі.
РАЗЬДЗЕЛ XVI
1. Як прайшла субота, Марыя Магдаліна і Марыя Якаўлева і Саломія купілі пахошчаў, каб ісьці — намасьціць Яго.
2. I даволі рана, у першы дзень тыдня, прыходзяць да магілы, на ўзыходзе сонца,
3. і гавораць паміж сабою: хто адваліць нам камень ад магільных дзьвярэй?
4. I зірнуўшы, бачаць, што камень адвалены; а ён быў досыць вялікі.
5. I ўвайшоўшы ў магілу, убачылі юнака, які сядзеў з правага боку, адзетага ў белыя шаты: і жахнуліся.
6. А ён кажа ім: не жахайцеся. Ісуса шукаеце Назараніна, укрыжаванага; Ён уваскрэс, Яго няма тут. Вось месца, дзе Ён быў пакладзены.
7. Але ідзеце, накажэце вучням Ягоным і Пётру, што Ён запабегне вас у Галілеі; там Яго ўгледзіце, як Ён сказаў вам.
8. I выйшаўшы, пабеглі ад магілы; іх апанаваў жах, і нікому нічога не сказалі, бо баяліся.
9. Уваскрэснуўшы рана ў першы дзень тыдня, Ісус зьявіўся , спачатку Марыі Магдаліне, зь якое быў выгнаў сем дэманаў.
10. Яна пайшла і абвясьціла
тым, што былі зь Ім, што плакалі і галасілі;
11. але яны, пачуўшы, што Ён жывы, і яна бачыла Яго, — не паверылі.
12. Пасьля гэтага зьявіўся ў іншым вобразе двум зь іх на дарозе, калі яны ішлі ў селішча
13. I тыя, вярнуўшыся, абвясьцілі астатнім; але і ім не паверылі.
14. Нарэшце зьявіўся самім адзінаццацём, калі яны ўзьляжалі на вячэры, і дакараў іх за няверства і жорсткасьць сэрца, што не паверылі тым, якія бачылі Яго ўваскрэслага.
15. I сказаў ім: ідзеце па ўсім сьвеце і абвяшчайце Дабравесьце ўсяму стварэньню.
16. Хто будзе верыць і хрысьціцца, выратаваны будзе; а хто ня будзе верыць, асуджаны будзе.
17. Тым, што ўверуюць, дадзены будуць гэтыя азнакі: імем Маім будуць выганяць нячыстых, будуць гаварыць новымі мовамі;
18. будуць браць зьмей; і калі што сьмертагубнае вып’юць, не зашкодзіць і.м; ускладуць рукі на хворых, і яны будуць здаровыя.
19. I так Гасподзь, пасьля гутаркі зь імі, узьнёсься на неба і сеў праваруч Бога.
20. А яны пайшлі і прапаведавалі ўсюды, пры Гасподнім садзеяньні і падмацаваньні слова наступнымі азнакамі. Амін.
76
ПАВОДЛЕ ЛУКІ СЬВЯТОЕ ДАБРАВЕСЬЦЕ
РАЗЬДЗЕЛ I
Як ужо многія пачалі складаць аповесьці пра добра вядомыя сярод нас падзеі,
2. як пераказалі нам тое ўсе, хто з самага пачатку быў сьведкамі і слугамі Слова, —
3. дык надумаўся і я, рупліва дасьледаваўшы ўсё з пачатку, па парадку апісаць табе, глыбокашаноўны Феафіле,
4. каб ты ўведаў цьвёрдую аснову таго вучэньня, у якім быў настаўлены.
5. У дні Ірада, цара Юдэйскага, быў сьвятар з Авіевай чаргі, імем Захар, і жонка ягоная з роду Ааронавага, імя ейнае Елісавета.
6. Абое яны былі праведныя перад Богам, жывучы паводле ўсіх запаведзяў і ўстанаўленьняў Гасподніх беспахібна.
7. У іх ня было дзяцей, бо Елісавета была няплодная, і абое былі ўжо ў сталым веку.
8. Аднаго разу, калі ён у парадку сваёй чаргі служыў перад Богам,
9. па жэрабі, як заведзена было ў сьвятароў, прыпала яму ўвайсьці ў храм Гасподні кадзіць,
10. а ўсё мноства людзей малілася звонку ў часе каджэньня, —
11. тады зьявіўся яму анёл Гасподні, стоячы па правы бок да ахвярніка кадзільнага,
12. і Захар, убачыўшы яго, сумеўся, і страх агарнуў яго.
13. Анёл жа сказаў яму: ня бойся, Захар, бо пачута малітва твая, і жонка твая Елісавета народзіць табе сына, і дасі яму імя Ян;
14. і будзе табе радасьць і весялосьць, і многія нараджэньню ягонаму ўзрадуюцца;
15. бо ён вялікі будзе перад Госпадам; ня будзе пійь віна і сікеру, і Духам Сьвятым прасякнецца яшчэ ад улоньня маці сваёй;
16. і многіх зпаміж сыноў Ізраілевых наверне да Госпада Бога іхнага;
17. і пройдзе перад імі ў духу і ў сіле Ільлі, каб вярнуць сэрцы бацькоў дзецям, і непакорлівым лад думак праведнікаў, каб зьявіць Госпаду народ падрыхтаваны.
18. I сказаў Захар анёлу: па чым я пазнаю гэта? бо я стары, і жонка мая ў сталым веку.
19. Анёл сказаў яму ў адказ: я Гаўрыіл, стаю перад Богам, і пасланы гаварыць з табою і паведаміць табе гэта;
20. і вось ты будзеш маўчаць і ня зможаш гаварыць да таго дня, калі гэта збудзецца, за тое, што ты не паверыў словам маім, якія спраўдзяцца ў свой час.
21. Тым часам люд чакаў Захара і зьдзіўляўся, што ён ма
Паводле Лукі Сьвятое Дабравесьце
77
рудзіў у храме.
22. А ён, выйшаўшы, ня мог гаварыць да іх; і яны зразумелі, што ён бачыў уяву ў храме; і ён рабіў ім знакі і заставаўся нямы.
23. А як скончыліся дні службы ягонай, вярнуўся ў дом свой.
24. Пасьля гэтых дзён зачала Елісавета, жонка ягоная, і таілася пяць месяцаў, і казала:
25. так учыніў мне Гасподзь у дні тыя, калі паглядзеў на мяне, каб зьняць зь мяне ганьбу сярод людзей.
26. А на шостым месяцы пасланы быў анёл Гаўрыіл ад Bora ў горад Галілейскі, які называўся Назарэт,
27. да Дзевы, заручанай з мужам, імем Язэп, з дому Давідавага; а імя ў Дзевы: Марыя.
28. Анёл, увайшоўшы да Яе, сказаў: радуйся, Дабрадатная! Гасподзь з Табою; дабраславёная Ты сярод жанчын.
29. А Яна, угледзеўшы яго, сумелася ад словаў ягоных і разважала, штб б гэта было за вітаньне.
30. I сказаў Ёй анёл: ня бойся, Марыя, бо Ты здабыла мілату ў Бога;
31. і вось, зачнеш ва ўлоньні, і народзіш Сына, і дасі Яму імя: Ісус;
32. Ён будзе вялікі і будзе названы Сынам Усявышняга; і дасць Яму Гасподзь Бог пасад Давіда, бацькі Ягонага;
33. і будзе валадарыць над домам Якава вечна, і Царству Ягонаму ня будзс канца.
34. А Марыя сказала анёлу: як будзе гэта, калі Я мужа ня знаю?
35. Анёл сказаў Ёй у адказ: Дух Сьвяты сыйдзе на Цябе, і сіла Усявышняга ахіне Цябе; таму і народжанае Сьвятое назавецца Сынам Божым;
36. вось, і Елісавета, сваячка Твая, называная няплоднаю, і яна зачала сына ў старасьці сваёй, і ёй ужо шосты месяц;
37. бо ў Бога не застанецца бясьсілым ніякае слова.
38. Тады Марыя сказала: вось, раба Гасподняя; хай будзе Мне паводле слова твайго. I адыйшоў ад Яе анёл.
39. I ўстаўшы, Марыя ў дні тыя, пасьпяшалася ў нагорную краіну, у горад Юдаў,
40. і ўвайшла ў дом Захара, і прывітала Елісавету.
41. Калі Елісавета пачула вітаньне Марыіна, варухнулася дзіцятка ў чэраве ў яе; і Елісавета напоўнілася Духам Сьвятым,
42. і ўсклікнула моцным голасам, і сказала: Дабраславёная Ты сярод жанчын, і дабраславёны плод улоньня Твайго!
43. I адкуль гэта мне, што прыйшла Маці Госпада майго да мяне?
44. Бо калі голас вітаньня Твайго дайшоў да слыху майго, варухнулася дзіцятка радасна ў чэраве маім.
45. і дабрашчасная Тая, Якая паверыла, бо збудзецца сказанае Ёй ад Госпада.
46. I сказала Марыя: праслаўляе душа Мая Госпада,
78
Паводле Лукі Сьвяпгое Дабравесьце
47. і ўзрадаваўся дух мой у Богу, Збаўцы Маім,
, 48. што дагледзеў Ён пакорлівасьць рабы Сваёй; бо ад сёньня будуць шчасьціць Мяне ўсе роды,
49. бо ўчыніў Мне веліч Магутны і сьвятое імя Ягонае,
50. і ласка Ягоная ў роды родаў да тых, што баяцца Яго;
51. зьявіў сілу рукі Сваёй; расьсеяў тых, што заносяцца думкамі сэрца свайго;
52. скінуў моцных з тронаў, і ўзвысіў пакорлівых;
53. галодных напоўніў дабром, а багатых пусьціў ані з чым;
54. прыгарнуў Ізраіля, слугу Свайго, памятаючы пра міласэрнасьць;
55. як казаў бацькам нашым, Абрагаму і семені ягонаму давеку.
56. А Марыя прабыла зь ёю каля трох месяцаў і вярнулася ў дом Свой.
57. А Елісавеце прысьпеў час радзіць, і яна нарадзіла сына.
58. I пачулі суседзі і родзічы ейныя, што прасьцёр Гасподзь ласку Сваю над ёю, і радаваліся зь ёю.
59. На восьмы дзень прыйшлі абрэзаць дзіця, і хацелі назваць яго імем бацькі ягонага, Захарам.
60. На гэта маці ягоная сказала: не; а назваць яго Янам.
61. I сказалі ёй: нікога няма ў радзіне тваёй, хто б называўся гэтым імем.
62. I пыталіся знакамі ў бацькі ягонага, як бы ён хацеў наз
ваць яго.
63. Ён папрасіў дошчачку і напісаў: Ян імя яму. I ўсе зьдзівіліся.
64. I адразу разамкнуліся вусны ягоныя і язык ягоны, і ён загаварыў, славячы Бога.
65. I быў страх на ўсіх, што жылі вакол іх; і расказвалі пра ўсё гэта па ўсёй нагорнай краіне Юдэйскай.
66. Усе, хто чуў, паклалі гэта ў сэрца сваё і казалі: што будзе дзіцятка гэтае? I рука Гасподняя была зь ім.
67. I Захар, бацька Ягоны, напоўніўся Духам Сьвятым і прарочыў, кажучы:
68. Дабраславёны Гасподзь Бог Ізраілеў, што наведаў народ Свой і даў ратунак яму,
69. і ўзьвёў рог* выратаваньня нам у доме Давіда, слугі Свайго,
70. як узьвясьціў вуснамі былых адвеку сьвятых прарокаў Сваіх,
71. што ўратуе нас ад ворагаў нашых; і ад рукі ўсіх ненавісьнікаў нашых;
72. учыніць міласэрнасьць бацькам нашым і спамяне сьвяты запавет Свой,
73. прысягу, якою прысягаў Ён Абрагаму, бацьку нашаму, даць нам,
74. бясстрашна, пасьля збавеньня ад рук ворагаў нашых,
75. служыць Яму ў сьвятасьці і праўдзе перад Ім ва ўсе дні жыцьця нашага.
76. А ты, дзіця, назавешся прарокам Усявышняга, бо
* Сіла
Паводле Лукі Сьвятое Дабравесьце
79
ідзеш перад абліччам Госпада — падрыхтаваць шляхі Яму,
77. каб разумеў народ Ягоны ратунак у дараваньні грахоў іхных,
78. праз шчырую міласэрнасьйь Бога нашага, якой наведаў нас Усход з вышыні,
79. прасьвятліць тых, што сядзяць у цемры і цяні сьмяротным, скіраваць ногі нашыя на шлях міру.
80. А дзіця расло і мацавалася духам, і заставалася ў пустынях да дня зьяўленьня свайго Ізраілю.
РАЗЬДЗЕЛ II
1. У тыя дні выйшаў ад кесара Аўгуста загад зрабіць перапіс па ўсёй зямлі.
2. Гэты перапіс быў першы ў праўленьне Квірынія Сірыяй. I пайшлі ўсе запісвацца, кожны ў свой горад.
3. Пайшоў таксама і Язэп з Галілеі, з горада Назарэта, у Юдэю, у горад Давідаў, называны Віфляемам, бо ён быў з дому і роду Давідавага,