Новы Запавет Псалтыр
Выдавец: Бацькаўшчына
Памер: 499с.
Мінск 1995
РАЗЬДЗЕЛ IV
1. Тады Ісус быў зьведзены
4
Духам у пустыню, на спакушэньне ад д’ябла.
2. I, пасьціўшы сорак дзён і сорак начэй, напасьледак згаладаўся.
3. I падступіўся да Яго спакусьнік і сказаў: калі Ты Сын Божы, скажы, каб камяні гэтыя сталі хлябамі.
4. А Ён сказаў яму ў адказ: напісана: «ня хлебам адным будзе жыць чалавек, а ўсякім словам, якое зыходзіць з вуснаў Божых».
5. Тады бярэ Яго д’ябал у сьвяты горад і ставіць Яго на крыле храма,
6. і кажа Яму: калі Ты Сын Божы, кінься ўніз; бо напісана: «Анёлам Сваім накажа пра Цябе, і на руках панясуць Цябе, каб не спатыкнуўся Ты аб камень нагою Тваёю».
7. Сказаў яму Ісус: напісана яшчэ: «не спакушай Госпада Бога твайго».
8. Зноў бярэ Яго д’ябал на вельмі высокую гару, і паказвае Яму ўсе царствы сьвету і славу іх,
9. і кажа Яму: усё гэта Табе дам, калі ўпаўшы паклонішся мне.
10. Тады кажа яму Ісус: адыдзі ад мяне, сатана; бо напісана: «Госпаду Богу твайму пакланяйся, і Яму аднаму служы».
11. Тады пакідае Яго д’ябал, — і вось, анёлы прыступілі і слугавалі Яму.
12. Ісус, пачуўшы, што Ян аддадзены варце, адышоў у Галілею,
13. і, пакінуўшы Назарэт, прыйшоў і пасяліўся ў Капернауме прыморскім, у межах Завулонавых і Нефалімавых,
14. каб збылося сказанае праз прарока Ісаю, які кажа:
15. «Зямля Завулонава і зямля Нефалімава, на дарозе прыморскай за Ярданам, Галілея язычніцкая,
16. народ, што сядзеў у цемры, убачыў сьвятло вялікае, і ўсім, хто сядзеў у краіне і цяні сьмерці, зазьзяла сьвятло».
17. 3 таго часу Ісус пачаў прапаведаваць і казаць: пакайцеся, бо наблізілася Царства Нябеснае.
18. А праходзячы каля мора Галілейскага, угледзеў Ен двух братоў: Сымона, якога завуць Пётрам, і Андрэя, брата ягонага, якія закідвалі мярэжы ў мора, бо яны былі рыбакі.
19. I кажа ім: ідзеце за Мною, і Я зраблю вас лаўцамі людзей.
20. I яны адразу, пакінуўшы мярэжы, пайшлі за Ім.
21. Адтуль прайшоўшы далей, угледзеў Ен іншых двух братоў, Якава Завядзеевага і Яна, брата ягонага, у лодцы з Завядзеем, бацькам іхным, якія ладзілі мярэжы свае, і заклікаў іх.
22. I яны адразу, пакінуўшьі лодку і бацьку свайго, пайшлі за Ім.
23. I хадзіў Ісус па ўсёй Галілеі, навучаючы ў сынагогах іхных і прапаведуючы Дабравесьце Царства і ацаляючы ўсякую хваробу і ўсякую немач у людзях.
24. I прайшоў пра Яго погалас па ўсёй Сірыі; і прыводзілі да Яго ўсіх нямоглых, рознымі хваробамі і пакутамі ахопленых, і апанаваных дэманамі, і лунатыкаў, і спаралізаваных, і Ен ацаляў іх.
Паводле Мацьвея Сьвятое Дабравесьце
5
25. I за Ім ішло мноства люду з Галілеі і Дзесяцігародзьдзя, і зь Ерусаліма, і зь Юдэі, і зза Ярдана.
РАЗЬДЗЕЛ V
1. Убачыўшы люд, Ён узышоў на гару; і калі сеў, прыступілі да Яго вучні Ягоныя.
2. I, адкрыўшы вусны Свае, Ён вучыў іх, кажучы:
3. Дабрашчасныя ўбогія духам, бо іх ёсьць Царства Нябеснае.
4. Дабрашчасныя тыя, што плачуць, бо яны суцешацца.
5. Дабрашчасныя лагодныя, бо яны ўспадкуюць зямлю.
б. Дабрашчасныя тыя, хто жадае і прагне праўды, бо яны спатоляцца.
7. Дабрашчасныя міласэрныя, бо яны памілаваны будуць.
8. Дабрашчасныя чыстыя сэрцам, бо яны Бога ўбачаць.
9. Дабрашчасныя міратворцы, бо яны сынамі Божымі назавуцца.
10. Дабрашчасныя гнаныя за праўду, бо іх ёсьць Царства Нябеснае.
11. Дабрашчасныя вы, калі будуць вас ганьбіць і гнаць і ўсякім словам ліхім несправядліва зьневажаць за Мяне.
12. Радуйцеся і весялецеся, бо ўзнагарода ваша вялікая на нябёсах: так гналі прарокаў, што былі перад вамі.
13. Вы — соль зямлі. Калі ж соль страціць сілу, дык чым асоліш яе? Яна ўжо ні на што ня прыдатная, хіба што выкінуць яе прэч на патаптаньне людзям.
14. Вы — сьвятло сьвету: ня можа схавацца горад, які
стаіць на версе гары.
15. I запаліўшы сьвечку, ня ставяць яе пад пасудзінаю, a на сьвечніку, і сьвеціць усім, хто ў доме.
Іб. Так няхай сьвеціць сьвятло ваша перад людзьмі, каб яны бачылі вашыя добрыя ўчынкі і ўслаўлялі Айца вашага, Які ёсьць у нябёсах.
17. Ня думайце, што Я прыйшоў парушыць закон, альбо прарокаў: не парушыць прыйшоў Я, а зьдзейсьніць.
18. Бо праўду кажу вам: пакуль ня мінецца неба і зямля, ані ёта адна, ані рыска адзіная ня мінецца з закона, пакуль ня збудзецца ўсё.
19. Дык вось, хто парушыць адну з запаведзяў гэтых найменшых і навучыць гэтак людзей, той наймсншым назавецца ў Царстве Нябесным; a хто выканае і навучыць, той вялікім назавсцца ў Царстве Нябесным.
20. Бо, кажу вам, калі праведнасьць ваша не перавысіць праведнасьці кніжнікаў і фарысэяў, дык ня ўвойдзеце вы ў Царства Нябеснае.
21. Вы чулі, што сказана продкам: «не забівай; а хто заб’е, падпадае суду».
22. А Я кажу вам, што кожны, хто гневаецца на брата свайго марна, падпадае суду; хто ж бо скажа брату свайму «пусты чалавек», падпадае сынедрыёну*; а хто скажа «неразумны», падпадае геене вогненнай.
23. Дык вось, калі ты прьі' нясеш дар твой да ахвярніка і ўспомніш там, што брат твой мае ^ешта супроць цябе, * Найвышэйшае судзілішча
6
Паводле Мацьвея Сьвятое Дабравесьце
24. пакінь там дар твой перад ахвярнікам, і ідзі сьпярша памірыся з братам тваім, і тады прыйдзі і прынясі дар твой.
25. Мірыся з праціўнікам тваім хутчэй, пакуль ты яшчэ ў дарозе зь ім, каб не аддаў цябе праціўнік судзьдзі, а судзьдзя не аддаў цябе слузе, і ня ўкінуў цябе ў цямніцу;
26. праўду кажу табе: ня выйдзеш адтуль, пакуль не аддасі апошняга кандрата*.
27. Вы чулі, што сказана продкам: «Ня чыні пералюбу».
28. А Я вам кажу, што кожны, хто глядзіць на жанчыну з пажадаю, ужо ўчыніў пералюб зь ёю ў сэрцы сваім.
29. Калі ж правае вока тваё спакушае цябе, вырві яго і кінь ад сябе; бо лепей табе, каб загінуў адзін з чэлесаў тваіх, а ня ўсё цела тваё было ўкінута ў геену.
30. I калі правая твая рука спакушае цябе, адатні яе і кінь ад сябе; бо лепей табе, каб загінуў адзін з чэлесаў тваіх, a ня ўсё цела тваё бйло ўкінута ў геену.
31. Сказана таксама, што, калі хто разьвядзецца з жонкаю сваёю, няхай дасьць ёй разводны ліст.
32. А Я вам кажу: кожны, хто разводзіцца з жонкаю сваёю, акрамя як з прычыны распусты, той даводзіць яе да пералюбу; і хто ажэніцца з разьведзенай, той чыніць пералюб.
33. Зноў жа чулі вы, што сказана продкам: «Не давай ілжывай прысягі, а выконвай прад Госпадам прысягі твае».
34. А Я вам кажу: не прыся
гай зусім: ні небам, бо яно — Трон Божы;
35. ні зямлёю, бо яна падножжа нагам Ягоным; ні Ерусалімам, бо ён горад Вялікага Цара;
36. ні галавою тваёю не прысягай, бо ня можаш ніводнай валасінкі зрабіць белаю альбо чорнаю.
37. А хай будзе слова ваша: «так — так», «не — не»; а што звыш гэтага, тое ад ліхога.
38. Вы чулі, што сказана: «Вока за вока, і зуб за зуб».
39. А Я кажу вам не працівіцца злому. Калі хто цябе ўдарыць па правай шчацэ тваёй, падстаў яму і другую;
40. і калі хто захоча судзіцца з табою і ўзяць у цябе кашулю, аддай яму і вопратку;
41. і калі хто цябе змусіць ісьці зь ім адно попрышча*, ідзі за ім два.
42. Таму, хто просіць у цябе, дай і ад таго, хто хоча пазычыць у цябе, не адварочвайся.
43. Вы чулі, што сказана: «Любі блізкага твайго і ненавідзь ворага твайго».
44. А Я кажу вам: любеце ворагаў вашых, дабраслаўляйцс кляцьбітоў вашых, рабеце дабро ненавісьнікам вашым і малецеся за крыўдзіцеляў вашых і за ганіцеляў вашых;
45. каб сталіся вы сынамі Айца вашага, Які ёсьць у нябёсах; бо Ён загадвае сонцу Свайму ўзыходзіць над ліхімі і добрымі і пасылае дождж на праведных і няправсдных.
46. Бо, калі вы будзеце любіць тых, што любяць вас, якая вам узнагарода? Ці ж ня
* Дробная манета
* 1000 крокаў
Паводле Мацьвея Сьвятое Дабравесьце
1
тое самае робяць і мытнікі*?
47. I калі вы вітаеце братоў вашых толькі, што асаблівага робіце? Ці ж ня гэтак тое самае робяць і язычнікі?
48. Дык вось, будзьце дасканалыя, як дасканалы Айцец ваш Нябесны.
РАЗЬДЗЕЛ VI
1. Глядзеце, не выстаўляйце праведнасьці вашай перад людзьмі, каб яны бачылі вас: інакш няма вам узнагароды ад Айца вашага, Які ёсьць у нябёсах.
2. Дык вось, калі даеш міласьціну, ня трубі перад сабою, як робяць крывадушнікі ў сынагогах і на вуліцах, каб услаўлялі іх людзі. Праўду кажу вам: яны атрымліваюць узнагароду сваю.
3. У цябе ж, калі даеш міласьціну, няхай ня ведае лсвая рука твая, што робіць правая,
4. каб міласьціна твая была ў тайнасьці, і Айцец твой, Які бачыць у тайнасьці, аддасьць табе на яве.
5. I калі молішся, ня будзь, як крывадушнікі, што любяць у сынагогах і на рагах вуліц, стоячы, маліцца, каб выставіцца перад людзьмі. Праўду кажу вам, што яны атрымліваюць узнагароду сваю.
6. Ты ж, калі молішся, зайдзі ў пакой твой і, зачыніўшы дзьверы твае, памаліся Айцу твайму, Які ў тайнасьці; і Айцец твой, Які бачыць у тайнасьці, аддасьць табе на яве.
7. А молячыся, не гаварэце лішняга, бы язычнікі; бо яны
* Зборшчыкі падаткаў
думаюць, што ў мнагаслоўі сваім пачутыя будуць;
8. дык ня будзьце ж падобныя да іх; бо ведае Айцец ваш, у чым вы маеце патрэбу, раней, чым вы ў Яго папросіце.
9. Дык вось, малецеся так: Войча наш, Які ёсьць на нябёсах! Хай сьвяціцца імя Тваё;
10. хай прыйдзе Царства Тваё; хай будзе воля Твая як на небе, так на зямлі;
11. хлеб наш надзённы дай нам сёньня;
12. і даруй нам правіны нашыя, як і мы даруем вінаватым перад намі;
13. і не дапусьці нас да спакусы, але ратуй нас ад ліхога; бо Тваё ёсьць Царства і сіла і слава навекі. Амін.
14. Бо калі вы будзеце дараваць людзям правіны іх, дык даруе і вам Айцец ваш Нябесны;
15. а як ня будзеце дараваць людзям іх правінаў, дык і Айцец ваш не даруе вам правінаў вашых.
16. I калі посьціце, ня будзьце панурыя, як крывадушнікі; бо яны памрочваюць абліччы свае, каб паказаць сябе людзям посьнікамі. Праўду кажу вам, што яны атрымліваюць узнагароду сваю.
17. А ты, калі посьціш, намасьці галаву тваю і ўмый аблічча тваё,
18. каб явіцца посьнікам не перад людзьмі, а перад Айцом тваім, Які ў тайнасьці; і Айцец твой, Які бачыць у тайнасьці, аддасьць табе на яве.
19. Ня зьбірайце сабе скарбаў на зямлі, дзе моль і ржа нішчаць і дзе злодзеі падкопва