Новы Запавет Псалтыр
Выдавец: Бацькаўшчына
Памер: 499с.
Мінск 1995
17. А Ён сказаў яму: што ты называеш Мяне добрым? Ніхто
2 — 1602
28
Паводле Мацьвея Сьвятое Дабравесьце
ня добры, толькі адзін Бог. Kani ж хочаш увайсьці ў жыцьцё вечнае, трымайся запаведзяў.
18. Кажа Яму: якіх? Л Ісус сказаў: не забівай; ня чыні пералюбу; ня крадзь; ня сьведчы ілжыва;
19. шануй бацьку і маці; і: любі блізкага твайго, як самога сябе.
20. Кажа Яму юнак: усё гэта захаваў я зь юнацтва майго: чаго яшчэ не хапае мне?
21. Сказаў яму Ісус: калі хочаш дасканалым быць, ідзі, прадай маёмасьць тваю і раздай убогім; і мець будзеш скарб на нябёсах; і прыходзь, і ідзі сьледам за Мною.
22. Пачуўшы слова гэтае, юнак адышоў замаркочаны, бо ў яго была вялікая маёмасьць.
23. А Ісус сказаў вучням Сваім: праўду кажу вам, што цяжка багатаму ўвайсьці ў Царства Нябеснае;
24. і яшчэ кажу вам: лягчэй вярблюду прайсьці празь ігольныя вушкі, чым багатаму ўвайсьці ў Царства Божае.
25. Пачуўшы гэта, вучні Ягоныя вельмі зьдзівіліся і сказалі: дык хто ж можа ўратавацца?
26. А Ісус паглядзеў і сказаў ім: людзям гэта немагчыма, a Богу ўсё магчыма.
27. Тады Пётра, адказваючы, сказаў Яму: вось, мы пакінулі ўсё і пайшлі сьледам за Табою; што ж будзе нам?
28. А Ісус сказаў ім: праўду кажу вам, што вы, хто пайшоў сьледам за Мною, — у новым жыцьці, калі сядзе Сын Чалавечы на троне славы Сваёй, сядзеце і вы на дванаццацёх тронах судзіць дванаццаць каленаў
Ізраілевых;
29. і кожны, хто пакіне дамы, альбо братоў, альбо сёстраў, альбо бацьку, альбо маці, альбо жонку, альбо дзяцей, альбо землі дзеля імя Майго, атрымае ў сто разоў больш і ўспадкуе жыцьцё вечнас.
30. А многія першыя будуць апошнімі, і апошнія першымі.
РАЗЬДЗЕЛ XX
1. Бо Царства Нябеснае падобнае на гаспадара дома, які выйшаў на досьвітку наняць работнікаў у вінаграднік свой.
2. 1, згадзіўшы работніка па дынары ў дзень, паслаў іх у вінаграднік свой.
3. I выйшаўшы каля трэйцяй гадзіны, ён убачыў іншых, якія стаялі на рынку бяз працы,
4. і ім сказаў: ідзеце і вы ў вінаграднік мой, і што справядліва будзе, дам вам. Яны пайшлі.
5. Зноў выйшаўшы каля шостай і дзявятай гадзіны, зрабіў тое самае.
6. А, выйшаўшы каля адзінаццатай гадзіны, ён знайшоў іншых, якія стаялі бяз працы, і кажа ім: што вы тут стаіце цэлы дзень бяз працы?
7. Яны кажуць яму: ніхто не наняў нас. Ён кажа ім: ідзеце і вы ў вінаграднік мой, і што справядліва будзе, атрымаеце.
8. А калі зьвечарэла, кажа гаспадар вінаградніка наглядчыку свайму: пакліч работнікаў і аддай ім плату, пачаўшы з апошніх да першых.
9. I тыя, што прыйшлі каля адзінаццатай гадзіны, атрымалі па дынары.
10. Тыя, што прыйшлі пер
Паводле Мацьвея Сьвятое Дабравесьце
29
шыя, думалі, што болей атрымаюць; але атрымалі і яны па дынары.
11. I атрымаўшы, пачалі наракаць на гаспадара дома
12. і казалі: гэтыя апошнія адну гадзіну працавалі, і ты зраўняў іх з намі, а мы ж перанесьлі цяготу дня і сьпёку.
13. А ён у адказ сказаў аднаму зь іх: дружа! я ня крыўджу цябе; ці ж не за дынар ты дамовіўся са мною?
14. вазьмі сваё ды ідзі; я ж хачу гэтаму апошняму даць што і табе;
15. хіба я ня маю ўлады рабіць што хачу ў сваім? ці вока тваё зайздросьлівае ад таго, што я добры?
16. Так будуць апошнія першымі, і першыя апошнімі; бо шмат пакліканых, ды мала выбраных.
І7. I, уваходзячы ў Ерусалім, Ісус адвёў дванаццацёх вучняў асобна і дарогаю сказаў ім:
18. вось, мы ўзыходзім у Ерусалім, і Сын Чалавечы, выдадзены будзе першасьвятарам і кніжнікам, і засудзяць Яго на сьмерць;
19. і выдадуць Яго язычнікам на ганьбаваньне і біцьцё і крыжаваньне; і на трэйці дзень уваскрэсьне.
20. Тады прыступіла да Яго маці сыноў Зевядзеевых з сынамі сваімі, кланяючыся і чагосьці просячы ў Яго.
21. Ен жа сказаў ёй: чаго ты хочаш? Яна кажа Яму: скажы, каб селі гэтыя два сыны мае адзін праваруч, а другі леваруч ад Цябе ў Царстве Тваім.
22. Ісус сказаў у адказ: ня ведасцс, чаго просіце; ці можаце піць чару, якую Я буду
піць, альбо хрышчэньнем, якім Я хрышчуся, хрысьціцца? Яны кажуць Яму: можам.
23. I кажа ім: чару Маю будзеце піць, і хрышчэньнем, які.м Я хрышчуся, будзеце хрысьціцца; але даць сесьці ў Мяне праваруч і леваруч не ад Мяне залежыць, а каму ўгатавана Айцом Маім.
24. Пачуўшы гэта, дзссяцёра вучняў абурыліся на двух братоў.
25. Ісус жа, паклікаўшы іх, сказаў: вы ведаеце, што князі народаў пануюць над імі, і вяльможы валадараць над імі.
26. Але ня так хай будзе паміж вамі: а хто хоча між вамі большым быць, хай будзе вам слугою;
27. і хто хоча між вамі быць першым, хай будзе вам рабом;
28. бо Сын Чалавечы ня прыйшоў, каб Яму служылі, a каб паслужыць і аддаць душу Сваю як выкуп за многіх.
29. 1 калі выходзілі яны зь Ярыхона, за Ім сьледам ішло мноства людзей.
30. I вось, двое сьляпых, што сядзелі пры дарозе, пачуўшы, што Ісус ідзе міма, пачалі крычапь: памілуй нас, Госпадзе, Сыне Давідаў!
31. А людзі змушалі іх маўчаць; але яны яшчэ галасьней закрычалі: памілуй нас, Госпадзе, Сыне Давідаў!
32. Ісус, спыніўшыся, паклікаў іх і сказаў: што вы хочаце, каб Я зрабіў вам?
33. Яны кажуць Яму: Госпадзе! каб адкрыліся вочы нашыя.
34. Ісус жа, умілажаліўшыся, дакрануўся да вачэй іхных; і адразу вочы іх пачалі бачыць, і
30
Паводле Мацьвея Сьвятое Дабравесьце
яны пайшлі за Ім.
РАЗЬДЗЕЛ XXI
1. I калі наблізіліся да Ерусаліма і прыйшлі ў Віфагію да гары Аліўнай, тады Ісус паслаў двух вучняў,
2. сказаўшы ім: ідзеце ў селішча, што проста перад вамі; і адразу знойдзеце асьліцу прывязаную і маладога асла зь ёю; адвязаўшы, прывядзеце да Мяне.
3. I калі вам хто скажа штонебудзь, адказвайце, што яны патрэбныя Госпаду; і адразу пашле іх.
4. А ўсё гэта было, каб збылося сказанае праз прарока, які гаворыць:
5. «скажэце дачцэ Сыёнавай: вось, Цар твой ідзе да цябе лагодны, седзячы на асьліцы і маладым асьле, сыне пад’ярэмнай».
6. Вучні пайшлі і зрабілі так, як загадаў ім Ісус,
7. прывялі асьліцу і маладога асла і паклалі на іх вопратку сваю, і Ён сеў паверх яе.
8. Мноства людзей пасьцілалі вопратку сваю на дарозе, а іншыя рэзалі вецьце з дрэў і пасьцілалі на дарозе;
9. а люд, які ішоў сьпераду і сьледам, усклікаў: асанна* Сыну Давідаваму! Дабраславёны Той, Хто ідзе ў імя Гасподняе! Асанна ў вышынях!
10. I калі ўвайшоў Ён у Ерусалім, увесь горад узрушыўся і пыталіся і казалі: хто гэта?
11. А люд казаў: Гэта Ісус, Прарок з Назарэта Галілейскага.
12. I ўвайшоў Ісус у храм Бо
* Выратаваньне
жы і выгнаў усіх тых, што прадавалі і куплялі ў храме, і сталы мяняйлаў перакуліў і ўслоны прадаўцоў галубоў,
13. і сказаў ім: напісана: «дом Мой домам малітвы назавецца»; а вы зрабілі зь яго логава разбойнікаў.
14. I прыступілі да Яго ў храме сьляпыя і кульгавыя, і Ен ацаліў іх.
15. А першасьвятары і кніжнікі, убачыўшы цуды, якія Ён учыніў, і дзяцей, якія ўсклікалі ў храме і казалі: «асанна Сыну Давідаваму», абурыліся.
16. і сказалі Яму: ці чуеш, што яны кажуць? А Ісус кажа ім: так! хіба вы ніколі ня чыталі: «з вуснаў дзетак і немаўлят Ты ўчыніў хвалу?».
17. 1 пакінуўшы іх, выйшаў з горада ў Віфанію і правёў там ноч.
18. А раніцай, вяртаючыся ў горад, схацеў есьці.
19. I, угледзеўшы пры дарозе адну смакоўніцу, падышоў да яе і, нічога на ёй не знайшоўшы, акрамя толькі лісьця, кажа ёй: хай ня будзе больш ад цябе плоду вавек. I адразу ўсохла смакоўніца.
20. Убачыўшы гэта, вучні зьдзівіліся і казалі: як гэта адразу ўсохла смакоўніца?
21. А Ісус сказаў ім у адказ: праўду кажу вам: калі будзеце мець веру і не спаняверыцеся, ня толькі зробіце тое, што зроблена са смакоўніцай, але, калі і гары гэтай скажаце: «падыміся і кінься ў мора», — будзе;
22. і ўсё, чаго ні папросіце ў малітве зь вераю, атрымаеце.
23. I калі прыйшоў Ён у храм і вучыў, падступіліся да Яго
Паводле Мацьвея Сьвятое Дабравесьце
31
першасьвятары і старэйшыны народу і сказалі: якою ўладаю Ты гэта робіш? і хто Табе даў такую ўладу?
24. Ісус сказаў ім у адказ: папытаюся і Я ў вас адно; калі пра тое скажаце Мне, і Я вам скажу, якою ўладаю гэта раблю.
25. Хрышчэньне Янава адкуль было: зь нябёсаў, ці ад людзей? яны ж разважалі паміж сабою: калі скажам: «зь нябёсаў», дык Ён скажа нам: «чаму ж вы не паверылі яму?»,
26. а калі скажам: «ад людзей», — баімося народу, бо ўсе ўважаюць Яна за прарока.
27. I сказалі ў адказ Ісусу: ня ведаем. Сказаў ім Ён: і Я вам не скажу, якою ўладаю гэта раблю.
28. А як вам здаецца? У аднаго чалавека было два'сыны; і ён, падышоўшы да першага, сказаў: сыне! ідзі, сёньня працуй у вінаградніку маім.
29. Але ён сказаў у адказ: «не хачу», а пасьля, раскаяўшыся, пайшоў.
30. I, падышоўшы да другога, ён сказаў тое самае. Гэты сказаў у адказ: «іду, гаспадар». I не пайшоў.
31. Каторы з двух выканаў бацькаву волю? Кажуць Яму: першы. Кажа ім Ісус: праўду кажу вам, што мытнікі і распусьніцы паперад вамі ідуць у Царства Божае.
32. Бо прыйшоў да вас Ян шляхам праведнасьці, і вы не паверылі яму, а мытнікі і распусьніца паверылі яму; вы ж, і бачыўшы гэта, не раскаяліся пасьля, каб паверыць яму.
33. Выслухайце іншую прытчу. Быў адзін гаспадар дома,
які насадзіў вінаграднік: і мурам абгарадзіў яго, і выкапаў у ім чавільню і збудаваў вежу, і аддаў яго вінаградарам, і адлучыўся.
34. А калі надышоў час пладоў, ён паслаў сваіх слуг да вінаградараў узяць плады свае.
35. Вінаградары, схапіўшы слуг ягоных, каго набілі, каго забілі, а каго каменьнем пабілі.
36. Зноў паслаў ён іншых слуг, больш чым раней; і зь імі ўчынілі тое самае.
37. Нарэшце паслаў ён да іх сына свайго, кажучы: пасаромеюцца сына майго.
38. Але вінаградары, убачыўшы сына, сказалі адзін аднаму: гэта спадкаемца; хадзем, заб’ем яго і завалодаем спадчынай ягонай:
39. I схапіўшы яго, вывелі вонкі зь вінаградніка і забілі.
40. I вось, калі прыйдзе гаспадар вінаградніка, што зробіць ён з гэтымі вінаградарамі?
41. Кажуць яму: ліхадзеяў гэтых аддасьць на лютую сьмерць, а вінаграднік аддасьць іншым вінаградарам, якія аддаваць будуць яму плады ў свой час.
42. Ісус кажа ім: няўжо вы ніколі ня чыталі ў Пісаньні: «ка.мень, які адкінулі будаўнікі, той самы зрабіўся каменем кутнім: гэта — ад Госпада, і ёсьць дзіўна ў вачах нашых»?