• Газеты, часопісы і г.д.
  • Новы Запавет Псалтыр

    Новы Запавет Псалтыр


    Выдавец: Бацькаўшчына
    Памер: 499с.
    Мінск 1995
    667.23 МБ
     15.  Дык вось, калі ўгледзіце брыдоту спусташэньня, пра якую сказана праз прарока Данілу, якая паўстане на сьвятым месцы, — хто чытае, хай
    
    36
    
    Паводле Мацьвея Сьвятое Дабравесьце
    
    разумее, —
     16.  тады хто будзе ў Юдэі, хай уцякаюць у горы;
     17.  і хто на даху, той хай ня сыходзіць узяць штонебудзь з дома свайго;
     18.  і хто ў полі, той хай не вяртаецца назад, каб узяць вопратку сваю.
     19.  Гора ж йяжарным і тым, што кормяць грудзьмі ў тыя дні!
     20.  Малецеся, каб ня сталіся ўцёкі вашы зімою, альбо ў суботу;
     21.  бо тады будзе вялікі смутак, якога ня было ад пачатку сьвету да сёньня, і ня будзе.
     22.  I калі б не скараціліся тыя дні, дык не ўратавалася б ніякая плоць; але дзеля выбраных скароцяцца тыя дні.
     23.  Тады калі хто скажа вам: «вось, тут Хрыстос», альбо «там», — ня верце;
     24.  бо паўстануць ілжэхрысты ды ілжэпрарокі і дадуць азнакі і вялікія цуды, каб увесьці ў зман, калі ўдасца, і выбраных.
     25.  Вось, Я наперад сказаў вам.
     26.  Значыцца, калі скажуць вам: «вось Ён у пустыні», — ня выходзьце; «вось, Ён у патайных пакоях», — ня верце;
     27.  бо, як маланка бліскае з усходу і відна бывае аж да захаду, такі будзе прыход Сына Чалавечага;
     28.  бо дзе будзе труп, там зьбяруцца арлы.
     29.  I раптам, пасьля смутку дзён тых, сонца памеркне, і месяц ня дасьць сьвятла свайго, і зоркі спадуць зь неба, і сілы нябесныя пахіснуцца;
     30. і тады зьявіцца азнака Сы
    
    на Чалавечага на небе; і тады заплачуць усе плямёны зямныя і ўбачаць Сына Чалавечага, Які будзе ісьці на аблоках нябесных зь сілаю і славаю вялікай;
     31.  і пашле анёлаў Сваіх з трубою громагучнаю, і зьбяруць выбраных Ягоных ад чатырох вятроў, ад краю нябёсаў да краю іх.
     32.  Ад смакоўніцы вазьмеце падабенства: калі гольле ейнае ўжо мякчэе і пускае лісьце, ведаецс, што блізка лета;
     33.  так і вы, калі ўбачыце ўсё гэта, ведайце, што блізка, пры дзьвярах.
     34.  Праўду кажу вам: ня міне род гэты, як усё тое будзе;
     35.  нсба і зямля мінуцца, a словы Mae ня мінуць;
     36.  а пра дзень той і гадзіну ніхто ня ведае, ні анёлы нябесныя, а толькі Айцец Мой адзін;
     37.  але як было ў дні Ноя, так будзе і ў прыход Сына Чалавечага:
     38.  бо як у дні перад патопам елі, пілі, жаніліся і выходзілі замуж да таго дня, як увайшоў Ной у каўчэг,
     39.  і не разумелі, пакуль ня прыйшоў патоп і не забраў усіх,  так будзе і прыход Сына Чалавечага;
     40.  тады будуйь двое на полі: адзін возьмецца, а другі пакінецца;
     41.  дзьве будуць малоць у жорнах: адна возьмецца, а другая пакінецца.
     42.  Дык чувайце ж, бо ня ведаеце, у якую гадзіну Гасподзь ваш прыйдзе.
     43.  Але гэта вы знаеце, што калі б ведаў гаспадар дома, у якую варту прыйдзе злодзей, дык чуваў бы і ня даў бы пад
    
    Паводле Мацьвея Сьвятое Дабравесьце
    
    37
    
    капаць дома свайго.
     44.  Таму і вы будзьце гатовыя, бо ў якую гадзіну ня думаеце, Сын Чалавечы прыйдзс.
     45.  Хто ж верны і разумны раб, якога гаспадар ягоны паставіў над слугамі сваімі, каб даваў ім ежу ў свой час?
     46.  Дабрашчасны той раб, якога гаспадар ягоны, прыйшоўшы застане, што робіць так;
     47.  праўду кажу вам, што над усім маёнткам сваім паставіць яго.
     48.  Л калі скажа ліхі раб той ў сэрцы сваім: «ня хутка прыйдзе гаспадар мой»,
     49.  і пачне біць сабратаў сваіх, і есьці і піць з п’яніцамі, —
     50.  дык прыйдзе гаспадар раба таго ў дзень, у які ён ня чакас, і ў гадзіну, у якую ня всдае,
     51.  і разатнс яго напалам, і вызначыць яму аднолькавую долю з крывадушнікамі: там будзе плач і скрыгат зубоў.
    
        РАЗЬДЗЕЛ XXV
    
    1.  Тады ўпадобніцца Царства Нябеснас дзесяці дзевам, якія, узяўшы сьвяцільні свае, выйшлі сустрэць маладога.
    2.  пяць зь іх было неразумных і пяць мудрых;
    3.  неразумныя, узяўшы сьвяцільні свае, не ўзялі з сабою алею;
    4.  а мудрыя ўзялі алею ў пасудзінах разам зь сьвяцільнямі сваімі;
    5.  і калі малады замарудзіўся, дык задрамалі ўсе і паснулі.
    6.  Але апоўначы крык пачуўся: «вось, малады ідзе, выходзьце на сустрэчу яму».
    
    
    7.  Тады ўсталі ўсе дзевы тыя і паправілі сьвяцільні свае.
    8.  А неразумныя мудрым сказалі: «дайце нам алсю вашага, бо сьвяцільні нашыя гаснуць».
    9.  А мудрыя сказалі ў адказ: «каб ня сталася недахопу і ў нас і ў вас, ідзеце лепей да прадаўцоў і купеце сабе».
    10.  Калі ж пайшлі яны купляць, прыйшоў малады, і гатовыя ўвайшлі зь ім на вясельле, і зачыніліся дзьверы.
    11.  Пасьля прыходзяць і астатнія дзевы і кажуць: «спадару! спадару! адчыні нам».
    12.  Ён жа сказаў і.м у адказ: «праўду кажу вам: ня ведаю вас».
    13.  Дык вось, чувайце; бо ня ведаеце ні дня, ні гадзіны, у якую прыйдзе Сын Чалавечы.
    14.  Гэтак і чалавек нейкі, адыходзячы, заклікаў рабоў сваіх і даручыў ім маёмасьць сваю:
    15.  і аднаму даў пяць талянтаў, другому два, таму адзін, кожнаму паводле ягонай сілы; і адразу адышоў.
    16.  Той, хто атрымаў пяць талянтаў, пайшоў: ужыў іх у справу і набыў другія пяць;
    17.  гэтак сама і той з двума набыў другія два;
    18.  а той, хто атрымаў адзін талянт, пайшоў і закапаў яго ў зямлю і схаваў серабро гаспадара свайго.
    19.  Па доўгім часе прыходзіць гаспадар рабоў тых і зводзіць зь імі рахунак.
    20.  I той, хто атрымаў пяць талянтаў, падышоўшы, прынёс другія пяць талянтаў і кажа: «Гаспадар! пяць талянтаў ты даў мне; вось, другія пяць талянтаў я набыў на іх».
    
    38
    
    Паводле Мацьвея Сьвятое Дабравесьце
    
    21.  Сказаў жа яму гаспадар ягоны: «добра, раб добры і верны! у малым ты быў верны, над многім цябе пастаўлю; увайдзі ў радасьць гаспадара твайго».
    22.  Падышоў таксама і той, што атрымаў два талянты, і сказаў: «гаспадар! два талянты ты даў мне; вось, другія два талянты набыў я на іх».
    23.  Сказаў жа яму гаспадар ягоны: «добра, раб добры і верны! у малым ты быў верны, над многім цябе пастаўлю; увайдзі ў радасьць гаспадара твайго».
    24.   Падышоў і той, што атрымаў адзін талянт, і сказаў: «гаспадар! я ведаў цябе, што ты чалавек жорсткі, жнеш, дзе ня сеяў, і зьбіраеш, дзе не рассыпаў;
    25.  і пабаяўшыся, пайшоў і схаваў талянт твой у зямлі; вось табе тваё».
    26.  Гаспадар жа ягоны сказаў яму ў адказ: «ліхі раб і гультай! ты ведаў, што я жну, дзе ня сеяў, і зьбіраю, дзе не рассыпаў;
    27.  таму трэба было табе аддаць серабро маё гандлярам, і я, прыйшоўшы, атрымаў бы маё з прыбыткам.
    28.  Дык вось вазьмеце ў яго талянт і дайце таму, хто мае дзесяць талянтаў,
    29.  бо кожнаму, хто мае, дасца і памножыцца, а ў таго, хто ня мае, адымецца і тое, што мае;
    30.  а нягоднага раба выкіньце ў цемру вонкавую: там будзе плач і скрыгат зубоў». (Сказаўшы гэта, усклікнуў: хто мае вушы, каб чуць, няхай чуе!).
    
    31.  Калі ж прыйдзе Сын Чалавечы ў славе Сваёй і ўсе сьвятыя анёлы зь Ім, тады сядзе на троне славы Сваёй,
    32.  і зьбяруцца перад Ім усе народы; і аддзеліць адных ад другіх, як пастух аддзяляе авечак ад казлоў;
    33.  і паставіць авечак праваруч ад Сябе, а казлоў — леваРУЧ.
    34.  Тады скажа Цар тым, якія праваруч ад Яго: «Прыйдзеце, дабраславёныя Айца Майго, прымеце ў спадчыну ІДарства, угатаванае вам ад стварэньня сьвету:
    35.  бо быў галодны Я, і вы далі Мне есьці; быў сасьмяглы, і вы напаілі Мяне; быў падарожны, і вы прынялі Мяне;
    36.  быў голы, і вы адзелі Мяне; быў хворы, і вы адведалі Мяне; у цямніцы быў, і вы прыйшлі да Мяне.
    37.  Тады праведнікі скажуць Яму ў адказ: «Госпадзе! калі мы бачылі Цябе галоднага і накармілі? альбо сасьмяглага і напаілі?
    38.  калі ж мы бачылі Цябе падарожнага і прынялі? альбо голага і адзелі?
    39.  калі ж мы бачылі Цябе хворага, альбо ў цямніцы, і прыйшлі да цябе?».
    40.  I Цар скажа ім у адказ: «праўду кажу вам: як што зрабілі вы гэта аднаму з братоў Маіх меншых, дык зрабілі Мне».
    41.  Тады скажа і тым, якія леваруч ад Яго: «ідзеце ад Мяне, праклятыя, у вагонь вечны, угатаваны д’яблу і анёлам ягоным:
    42.  бо быў галодны Я, вы не далі Мне есьці; быў сасьмяг
    
    Паводле Мацьвея Сьвятое Дабравесьце
    
    39
    
    лы, і вы не напаілі Мяне;
    43.  быў падарожны, і не прынялі Мяне; быў голы, і не адзелі Мяне; хворы і ў цямніцы, і не адведалі Мяне».
    44.  Тады і яны скажуць яму ў адказ: «Госпадзе, калі мы бачылі Цябе галоднага, альбо сасьмяглага, альбо падарожнага, альбо голага, альбо хворага, альбо ў цямніцы, і не паслужылі Табе?
    45.  Тады скажа ім у адказ: «праўду кажу вам: як што вы не зрабілі гэтага аднаму з гэтых меншых, дык не зрабілі Мне».
    46.  I пойдуць гэтыя на пакуты вечныя, а праведнікі ў жыцьцё вечнае.
    
        РАЗЬДЗЕЛ XXVI
    
    1.  I сталася: калі скончыў Ісус усе словы гэтыя, дык сказаў вучням Сваім:
    2.  вы ведаеце, што праз два дні Пасха будзе, і Сын Чалавечы выданы будзе на крыжаваньне.
    3.  Тады сабраліся першасьвятары і кніжнікі і старэйшыны народу ў двор першасьвятара, якога звалі Каяфа,
    4.  і дамовіліся ўзяць Ісуса хітрасьцю і забіць;
    5.  але казалі: толькі ня ў сьвята, каб ня сталася абурэньня ў народзе.
    6.  Калі ж Ісус быў у Віфаніі, у доме Сымона пракажонага,
    7.  прыступіла да Яго жанчына з алавастравай пасудзінай міра шматкаштоўнага і ліла яму на галаву, калі Ён узьляжаў за сталом.
    8.  Убачыўшы, вучні Ягоныя абурыліся і казалі: навошта
    
    такое марнатраўства?
    9.  бо можна было б прадаць гэтае міра за вялікія грошы і даць убогім.
    10.  Але Ісус, зразумеўшы гэта, сказаў ім: што бянтэжыце жанчыну? Яна добры ўчынак зрабіла дзеля Мяне;
    11.  бо заўсёды убогіх вы маеце пры сабе, а Мяне не заўсёды маеце;
    12.  бо, выліўшы гэтае міра на Цела Маё, яна падрыхтавала Мяне да пахаваньня;
    13.  праўду кажу вам: дзе ні будзе абвешчана Дабравесьце гэтае ў цэлым сьвеце, сказана будзе ў памяць яе і пра тое, што зрабіла яна.
    14.  Тады адзін з дванаццацёх, якога звалі Юда Іскарыёт, пайшоў да першасьвятароў
    15.  і сказаў: што вы дасьце мне, і я вам выдам Яго? Яны прапанавалі яму трыццаць срэбранікаў;
    16.  і з таго часу ён шукаў зручнай нагоды выдаць Яго.
    17.  У першы ж дзень праснакоў прыступілі вучні да Ісуса і сказалі яму: дзе хочаш, каб мы прыгатавалі Табе есьці пасху?
    18.  Ён жа сказаў: ідзеце ў горад да такога і такога і скажэце яму: «Настаўнік кажа: час мой блізкі, у цябе ўчыню пасху з вучнямі Маімі».
    19.  I зрабілі вучні, як загадаў ім Ісус, і прыгатавалі пасху.
    20.  Калі ж зьвечарэла, Ён узьлёг з дванаццацьцю вучнямі;