Новы Запавет Псалтыр
Выдавец: Бацькаўшчына
Памер: 499с.
Мінск 1995
6. Які стварыў неба і зямлю, мора і ўсё, што ў іх, Які вечна захоўвае вернасьць,
7. творыць суд пакрыўджа
486
Псалтыр
ным, дае хлеб галодным. Гасподзь вызваляе вязьняў;
8. Гасподзь размыкае вочы сьляпым, Гасподзь сагнутых выпроствае; Гасподзь любіць праведных.
9. Гасподзь ахоўвае прыхадняў, падтрымлівае сірату і ўдаву; а шлях бязбожных — скрыўляе.
10. Гасподзь будзе валадарыць вечна, Бог твой, Сыёне, з роду ў род. Алілуя.
ПСАЛЬМА 146
Хвала Госпаду за аднаўленьне Ерусаліма
(Алілуя).
Хвалеце Госпада, бо гэта добра — сьпяваць Богу нашаму, бо гэта соладка — Яму належыць хвала.
2. Гасподзь будуе Ерусалім, зьбірае выгнанцаў Ізраіля.
3. Ён гоіць сэрцам зьнявечаных, і лекуе скрухі іхныя.
4. Вылічвае колькасьць зорак; усіх іх называе імёнамі іхнымі.
5. Вялікі Гасподзь наш і вялікая моц Ягоная, і розум Ягоны нявымерны.
6. Пакорлівых узвышае Гасподзь, а бязбожных прыгінае да зямлі.
7. Сьпявайце па чарзе славаслоўе Госпаду; грайце Богу нашаму на арфе.
8. Ён пакрывае неба хмарамі, рыхтуе зямлі дождж, росьціць на горах траву;
9. дае быдлу пашу ягоную і крумкача птушанятам, што клі
чуць Яго.
10. He на сілу каня глядзіць Ён, ня хуткасьці ног чалавечых дабраволіць;
11. дабраволіць Гасподзь тым, хто баіцца Яго, хто спадзяецца на ласку Ягоную.
ПСАЛЬМА 147
(Алілуя).
1. Хвалі, Ерусаліме, Госпада; хвалі, Сыёне, Бога твайго.
2. бо Ён мацуе завалы ў брамы твае, дабраслаўляе сыноў тваіх сярод неба;
3. сьцьвярджае ў межах тваіх спакой; тлушчам пшаніцы корміць цябе.
4. пасылае слова Сваё на зямлю; хутка цячэ слова Ягонае,
5. дае сьнег, як хвалю; сыпле іней, як попел;
6. кідае град Свой кавалкамі; перад марозам Ягоным хто выстаіць?
7. Пашле слова Сваё, і ўсё растае; падзьме ветрам Сваім, і пацякуць воды.
8. Ён абвясьціў слова Сваё Якаву, пастановы Свае і суды Свае Ізраілю.
9. He зрабіў Ён таго ніякаму іншаму народу, і судоў Ягоных яны ня ведаюць. Алілуя.
ПСАЛЬМА 148
Увесь сьвет хай славіць Госпада
(Алілуя).
Хвалеце Госпада зь нябёсаў, хвалеце Яго ў вышынях.
Псалтыр
487
2. Хвалеце Яго, усе анёлы Ягоныя, хвалеце Яго, усе войскі Ягоныя.
3. Хвалеце Яго, сонца і месяц, хвалеце Яго, усе зоркі сьвету.
4. Хвалеце Яго, нябёсы нябёсаў і воды, якія вышэй за неба.
5. Хай хваляць імя Госпада, бо Ён сказаў — і сталася, Ён загадаў, і стварылася,
6. паставіў іх на векі вечныя; даў наказ, які не праміне.
7. Хвалеце Госпада ад зямлі, вялікія рыбы і ўсе прадоньні,
8. вагонь і град, сьнег і туман, буйны вецер, які напаўняе слова Ягонае,
9. горы і ўсе пагоркі, дрэвы плодныя і ўсе кедры,
10. зьвяры і ўсякае быдла, паўзуны і птушкі крылатыя,
11. цары зямныя і ўсе народы, князі і ўсе судзьдзі зямныя,
12. хлопцы і дзяўчаты, старцы і падлеткі.
13. хай хваляць імя Госпада; бо толькі Ягонае імя высока ўзьнесена, слава Ягоная на зямлі і на нябёсах.
14. Ён падняў рог народу Свайго, славў ўсіх сьвятых Сваіх, сыноў Ізраілевых, народу, блізкага Яму. Алілуя.
ПСАЛЬМА 149
Любоў Гасподняя да Ізраіля
(Алілуя).
Сьпявайце Госпаду песьню новую; слава Яму на сходні
сьвятых.
2. Хай радуецца Ізраіль за Творцу Свайго; сыны Сыёна хай радуюцца за Цара свайго.
3. Хай хваляць імя Ягонае скокамі; на тымпане і арфе хай сьпяваюць Яму.
4. бо дабраволіць Гасподзь народу Свайму, праслаўляе пакорных ратункам.
5. Хай радуюцца сьвятыя ў славе, хай сьпяваюць на ложках сваіх.
6. Хай будуць праслаўленьні Богу ў іхных вуснах, і меч двусечны ў руцэ іхнай,
7. каб помсьціць народам, караць плямёны,
8. закоўваць цароў іхных у кайданы і вяльможаў іхных — у путы жалезныя,
9. чыніць над імі суд пісаны. Гонар гэты — усім сьвятым Ягоным. Алілуя.
ПСАЛЬМА 150
Усё жывое хай славіць Госпада
(Алілуя).
Хвалеце Бога ў сьвятыні Ягонай; хвалеце Яго на цьвердзі сілы Ягонай,
2. Хвалеце Яго паводле магутнасьці Ягонай, хвалеце Яго паводле мноства велічы Ягонай.
3. Хвалеце Яго гукам трубным, хвалеце Яго на псалтыры і арфе.
4. Хвалеце Яго тымпанам і танцам, хвалеце Яго струнамі і арганам.
5. Хвалеце Яго гучнымі кімва
488
Псалтыр
ламі, хвалеце Яго кімваламі гучнагалосымі.
6. Кожнае дыханьне хай славіць Госпада! Алілуя.
(Псальма Давіда* на аднаборстве з Галіяфам)
Я быў найменшы сярод братоў маіх і наймалодшы ў доме ў бацькі майго; пасьвіў авечкі бацькі майго.
2. Рукі мае зрабілі арган, пальцы мае наладжвалі псалтыр.
3. I хто абвясьціў бы Госпаду
майму? Сам Гасподзь, Сам пачуў мяне.
4. Ён паслаў вястуна Свайго, і ўзяў мяне ад авечак бацькі майго, і памазаў мяне алеем памазаньня Свайго.
5. Браты мае прыгожыя і вялікія; але Гасподзь не удабраволіўся выбраць зь іх.
6. Я выйшаў насустрач чужынцу, і ён пракляў мяне ідаламі сваімі.
7. Але я, вырваўшы меч у яго, адцяў яму галаву, і выбавіў сыноў Ізраілевых ад зьнявагі.
*У яўрэяў гэтай псальмы няма; яна перакладзена з грэцкай.
Рэлігійнае выданьне
Новы Запавет Псалтыр
Адказны за выпуск Яўген Лецка
Арыгіналмакет выкананы на насгольнавыдавецкай сістэме спадара Юркі Рапэцкага (Канада).
Падпісана да друку 26.12.94. Фармат 60x90 1/16. Папера друкарская №1.
Ул.выд. арк. 25,3. Тыраж 5700 экз. Зак. 1602.
Выдавецкі цэнтр "Бацькаўшчына". Ліцэнзія ЛВ № 804.
220053, г. Мінск, Даўгінаўскі тракт, 529.
Мінскі ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга паліграфкамбінат МВПА імя Я. Коласа.
220005, Мінск, Чырвоная, 23.