• Газеты, часопісы і г.д.
  • Новы Запавет Псалтыр

    Новы Запавет Псалтыр


    Выдавец: Бацькаўшчына
    Памер: 499с.
    Мінск 1995
    667.23 МБ
    5.  А тых, што збочваюць на крывыя сьцяжыны свае, хай пакіне Гасподзь хадзіць зь беззаконьнымі. Мір на Ізраіля!
    
        ПСАЛЬМА 125
    
    Падзякаваньне за збавеньне Божае
    
    Песьня ўзыходжаньня.
    Калі вяртаў Гасподзь палон Сыёна, мы былі быццам у сьне.
    2.  Тады вусны нашы былі поўныя весялосьці, і язык наш — сьпяваў; тады між народамі казалі: «вялікае стварыў Гас
    
    
    476
    
    Псалтыр
    
    подзь над імі!»
    3.  Вялікае стварыў Гасподзь над намі: мы радаваліся.
    4.  Вярні, Госпадзе, паланёных нашых, як патокі на поўдзень.
    5.  Хто са сьлязьмі сеяў, пажынацьме з радасьцю.
    6.  Хто з плачу нясе насеньне, вернецца з радасьцю, нясучы снапы свае.
    
        ПСАЛЬМА 126
    
    Бяз Бога ўсе намогі марныя
    
    Песьня ўзыходжаньня. Салямонава.
    Калі Гасподзь ня збудуе дома, марна працуюць будаўнікі яго; калі Гасподзь не ахавае горада, марна чувае варта.
    2.  Дарэмна вы рана ўстаяце, позна праседжваеце, ясьце хлеб журботы, тым часам як любаснаму Свайму Ён дае сон.
    3.  Вось спадчына ад Госпада: дзеці; узнагарода Ягоная — плод ад улоньня.
    4.  Што стрэлы ў руках у дужага, тое сыны маладыя.
    5.  Дабраславёны чалавек, які напоўніў імі калчан свой! He застануцца яны ў сораме, калі гаварыцьмуць з ворагамі ў браме.
    
        ПСАЛЬМА 127
    
    Дабраславеньне пабожнай сям’і
    
    Песьня ўзыходжаньня.
    Дабрашчасны кожны, хто баіцца Госпада, хто ходзіць шляхамі ягонымі!
    
    
    2.  Ты будзеш есьці ад працы рук тваіх; дабрашчасны ты, і добра табе!
    3.  Жонка твая, як лаза плодная, у доме тваім; сыны твае, як аліўнае гольле, вакол трапезы тваёй:
    4.  так дабраславіцца чалавек, які баіцца Госпада!
    5.  Дабраславіць цябе Гасподзь з Сыёна, і ўбачыш бясьпеку Ерусаліма ва ўсе дні жыцьця твайго.
    6.  Убачыш сыноў у сыноў тваіх. Мір на Ізраіля!
    
        ПСАЛЬМА 128
    
    Малітва за паганьбеньне ненавісьнікаў Сыёна
    
    Песьня ўзыходжаньня.
    Шмат уціскалі мяне зь юнацтва майго, хай скажа Ізраіль:
    2.  шмат уціскалі мяне зь юнацтва майго, але не адолелі мяне.
    3.  На хрыбце маім аралі аратыя, вялі доўгія барозны свае.
    4.  Але Гасподзь справядлівы; Ён расьсек путы бязбожнікаў.
    5.  Хай пасаромяцца і павернуць назад усе ненавісьнікі Сыёна.
    6.  Хай будуць, як трава на дахах, якая раней, чым вырвана будзе, засыхае,
    7.  якою жнец не напоўніць рукі сваёй, а хто вяжа снапы — жмені сваёй;
    8.  і хто праходзіць міма, ня скажа: дабраславеньне Гасподняе на вас; дабраславеньне Гасподняе на вас; дабраслаўля
    
    
    Псалтыр
    
    477
    
    ем вас імем Гасподнім!»
    
        ПСАЛЬМЛ 129
    
    Заклік да міласэрнасьці Божай
    
    Песьня ўзыходжаньня.
    3 глыбіні клічу Цябе, Госпадзе.
    2.  Госпадзе! пачуй голас мой. Хай будуць вушы Твае ўважлівыя да голасу маленьняў маіх.
    3.  Калі Ты, Госпадзе, будзеш заўважаць беззаконьні, — Госпадзе! хто ўстоіць?
    4.  Але ў Цябе дараваньне, хай багавеюць перад Табою.
    5.  Спадзяюся на Госпада, спадзяецца душа мая; на слова Ягонае спадзяюся.
    6.  Душа мая чакае Госпада, болей, чым варта — раніцы, болей, чым варта — раніцы.
    7.  Хай спадзяецца Ізраіль на Госпада; бо ў Госпада літасьць і вялікае ў Яго збавеньне,
    8.  і Ён збавіць Ізраіля ад усіх беззаконьняў ягоных.
    
        ПСАЛЬМА 130
    
    Надзея на Госпада
    
    Песьня ўзыходжаньня Давідава.
    Госпадзе! ня пышылася сэрца маё і ня ўзносіліся вочы мае, і я не ўваходзіў у вялікае і недасяжнае мне.
    2.  Ці ж ня цугляў я, ці ж не супакойваў душы маёй, як дзіцяці, аднятаму ад грудзей Maui? Душа мая была ўва мне, як дзіця, аднятае ад грудзей.
    
    3.  Хай спадзяецца Ізраіль на Госпада ад сёньня і вечна.
    
        ПСАЛЬМА 131
    
    Давід і каўчэг Запавета
    
    Песьня ўзыходжаньня.
    Успомні, Госпадзе, Давіда, і ўсе ягоныя пакуты:
    2.  як ён кляўся Госпаду, даваў зарок Моцнаму Якава;
    3.  «не ўвайду ў палатку дома майго, ня ўзыду на ложак мой;
    4.  ня дам сну вачам маім і павекам маім дрымоты,
    5.  пакуль не знайду месца Госпаду, жытлішча Моцнаму Якава.
    6.  Вось, мы чулі пра яго ў Эфрафе, знайшлі яго на палях Ярыма.
    7.  Пойдзем да жытлішча Ягонага, паклонімся падножжу ног Ягоных.
    8.  Стань, Госпадзе, на месца пакою Твайго, Ты і каўчэг магутнасьці Тваёй.
    9.  Сьвятары Твае апранаюцца ў праўду, і сьвятыя Твае ўзра: дуюцца.
    10.  Дзеля Давіда, раба Твайго, не адвярні аблічча памазанца Твайго.
    11.  Прысягаў Гасподзь Давіду ў ісьціне, і не зрачэцца яе; ад плоду ўлОньня твайго пасаджу на троне тваім.
    12.  Калі сыны твае будуць шанаваць запавет Мой і Mae сьведчаньні, якім Я іх навучу: дык і іхныя сыны вечна сядзецьмуць на троне тваім».
    13. Бо выбраў Гасподзь Сыён;
    
    478
    
    Псалтыр
    
    пажадаў яго жытлом Сабе.
    14.  Гэта — спакой Мой навечна; тут пасялюся, бо Я пажадаў яго.
    15.  Ежу ягоную дабраслаўляючы дабраслаўлю, убогіх ягоных накармлю хлебам;
    16.  сьвятароў ягоных апрану ў выратаваньне, і сьвятыя ягоныя радасьцю ўзрадуюцца.
    17.  Там згадую рог Давіду, пастаўлю сьветач памазгнцу Майму.
    18.  Ворагаў ягоных апрану ў сорам; а на ім будзе зьзяць вянок ягоны».
    
        ПСАЛЬМА 132
    
    Надзея на Госпада
    
    Песьня ўзыходжаньня.
    Як добра і як прыемна жыць разам з братамі!
    2.  Гэта — як каштоўны алей на галаве, які сьцякае на бараду, бараду Ааронавую, сьцякае на край ягонае шаты;
    3.  як раса Ярмонская, што ападае на горы Сыёнскія, бо там наказаў Гасподзь дабраславеньне і жыцьцё навечна.
    
        ПСАЛЬМА 133
    
    Умаўленьне да начнога чуваньня
    
    Песьня ўзыходжаньня.
    Дабраславеце насеньне Госпада, усе рабы Гасподнія што стаяць у доме Гаспод«ім у час .начны.
    2. Узьнясеце рукі вашыя да
    
    
    сьвяцілішча, і дабараславеце Госпада.
    3.  Дабраславіць цябе Гасподзь з Сыёна, Які стварыў неба й зямлю.
    
        ПСАЛЬМА 134
    
    Хвала Госпаду
    
    Алілуя.
    Хвалеце імя Гасподняе, хвалеце, рабы Гасподнія,
    2.  усе, хто стаіць у доме Гасподнім, у дварах дома Бога нашага.
    3.  Хвалеце Госпада, бо Гасподзь добры; сьпявайце імю Ягонаму, бо гэта соладка,
    4.  бо Гасподзь абраў сабе Якава, Ізраіля ўласнасьцю Сваёю.
    5.  Я ўведаў, што Гасподзь вялікі, і Гасподзь наш вышэйшы за ўсіх багоў.
    6.  Гасподзь творыць усё, што хоча, на нябёсах і на зямлі, на морах і ва ўсіх прадоньнях;
    7.  узводзіць хмары ад краю зямлі, творыць маланкі пры дажджы, выводзіць вецер са сховішчаў Сваіх.
    8.  Ен пабіў першынцаў Эгіпта, ад чалавека да быдла,
    9.  паслаў азнакі і цуды сярод цябе, Эгіпце, на фараона і на ўсіх рабоў ягоных,
    10.  пабіў народы многія, і вынішчыў цароў моцных:
    11.  Сігона, цара Амарэйскага, і Ога, цара Васанскага, і ўсе царствы Ханаанскія;
    12.  і аддаў зямлю іхную ў спадчыну, у спадчыну Ізраілю,
    
    Псалтыр
    
    479
    
    народу Свайму.
    13.  Госпадзе! імя Тваё навечна; Госпадзе! памяць пра Цябе з роду ў род.
    14.  Бо Гасподзь судзіцьме народ Свой, і з рабоў Сваіх умілажаліцца.
    15.  Ідалы язычнікаў — срэбра і золата, справа рук чалавечых.
    16.  Ёсьць у іх вусны, але не маўляюць, ёсьць у іх вочы, але ня бачаць;
    17.  ёсьць у іх вушы, але ня чуюць, і няма дыханьня ў вуснах у іх.
    18.  Спадобняцца ім тыя, што робяць іх, і кожны, хто спадзяецца на іх.
    19.  Доме Ізраілеў! дабраславеце Госпада. Доме Ааронаў! дабраславеце Госпада.
    20.  Доме Левія! дабраславеце Госпада. Хто баіцца Госпада, дабраславеце Госпада.
    21.  Дабраславёны Гасподзь ад Сыёна, Які жыве ў Ерусаліме! Алілуя!
    
        ПСАЛЬМА 135
    
    Слава Госпаду за вечную літасьць Яго
    
    (Алілуя).
    Слаўце Госпада, бо Ён добры, бо вечная ласка Яго.
    2.  Слаўце Бога багоў, бо вечная ласка Яго.
    3.  Слаўце Госпада ўладароў, бо вечная ласка Яго.
    4.  Таго, Які адзін творыць цуды вялікія, бо вечная ласка Яго;
    5.  Які мудра стварыў нябёсы.
    
    бо вечная ласка Яго;
    6.   уцьвердзіў зямлю на водах, бо вечная ласка Яго;
    7.   стварыў сьвяцілы вялікія, бо вечная ласка Яго;
    8.   сонца — на кіраваньне днём, бо вечная ласка Яго;
    9.   месяц і зоркі — на кіраваньне ноччу, бо вечная ласка Яго;
    10.  пабіў Эгіпет у першынцах ягоных, бо вечная ласка Яго;
    11.  вывеў Ізраіля з асяродзьдзя яго; бо вечная ласка Яго;
    12.  рукою моцнаю і мышцаю прасьцёртаю, бо вечная ласка Яго;
    13.  разьвёў Чэрмнае мора, бо вечная ласка Яго;
    14.  і правёў Ізраіля пасярод яго, бо вечная ласка Яго;
    15.  і скінуў фараона і войска ягонае ў Чэрмнае мора, бо вечная ласка Яго;
    16.  правёў народ Свой цераз пустыню, бо вечная ласка Яго;
    17.  пабіў цароў вялікіх, бо вечная ласка Яго;
    18.  і забіў цароў моцных, бо вечная ласка Яго;
    19.  Сігона, цара Амарэйскага, бо вечная ласка Яго;
    20.  і Ога, цара Васанскага, бо вечная ласка Яго;
    21.  і аддаў зямлю іхную ў спадчыну, бо вечная ласка Яго;
    22.  у спадчыну Ізраілю, рабу Свайму, бо вечная ласка Яго;
    23.  згадаў нас у прыніжэньні нашым, бо вечная ласка Яго;
    24.  і збавіў нас ад ворагаў нашых, бо вечная ласка Яго;
    25.  ежу дае ўсякаму целу, бо вечная ласка Яго;
    
    480
    
    Псалтыр
    
    26.  Слаўце Бога нябёсаў, бо вечная ласка Яго;
    
        ПСАЛЬМА 136
    
    Песьня на рэках Вавілона
    
    (Давідава).
    Над рэкамі Вавілона, там сядзелі і плакалі мы, калі згадвалі пра Сыён.
    2.  На вербах пасярод яго павесілі мы свае арфы.
    3.  А тыя, што нас паланілі, песьняў ад нас патрабавалі, a нашыя прыгнятальнікі — весялосьці: пасьпявайце нам зь песьняў Сыёна.
    4.  Як нам сьпяваць Гасподнюю песьню на чужынскай зямлі?
    5.  Калі забуду цябе, Ерусаліме, хай забудзе мяне правіца мая;
    6.  хай прыліпне язык мой да паднябеньня, калі помніць цябе я ня буду, калі не пастаўлю Ерусаліма на чале весялосьці маёй.
    7.  Прыгадай, Госпадзе, сынам Эдомавым дзень Ерусаліма,
    8.  калі казалі яны: руйнуйце, руйнуйце да падмурка яго.
    9.  Дачка Вавілона, спусташальніца! дабрашчасны, хто ўдзеліць табе за тое, што ты нам зрабіла!
    9.  Дабрашчасны, хто возьме і заб’е немаўлятак тваіх аб камень!
    
    
        ПСАЛЬМА 137
    
    Гасподзь ёсьць Бог верны
    
    Давідава.
    Слаўлю Цябе ўсім сэрцам маім, перад багамі сьпяваю Табе, што пачуў Ты ўсе словы вуснаў маіх;
    2.  кланяюся перад сьвятым храмам Тваім, і слаўлю імя Тваё за ласку Тваю і за праўду Тваю; бо Ты паславіў слова Тваё вышэй за ўсякае найменьне Тваё.
    3.  У дзень, калі я паклікаў, Ты пачуў мяне; усяліў у душу маю бадзёрасьць.
    4.  Праславяць Цябе, Госпадзе, усе цары зямныя, калі пачуюць словы вуснаў Тваіх
    5.  і апяюць шляхі Гасподнія, бо вялікая слава Гасподняя.
    6.  Высокі Гасподзь; і пакорнага бачыць, і гардзея здалёк пазнае.
    7.  Калі я пайду сярод нягодаў, Ты ажывіш мяне, на ятру ворагаў маіх пашлеш руку Тваю і ўратуе мяне правіца Твая.