• Газеты, часопісы і г.д.
  • Новы Запавет Псалтыр

    Новы Запавет Псалтыр


    Выдавец: Бацькаўшчына
    Памер: 499с.
    Мінск 1995
    667.23 МБ
     24.  Неба  неба Госпаду, a зямлю Ён даў сынам чалавечым.
     25.  Ня мёртвыя ўславяць Госпада, ні ўсё, што ў магілу сыходзіць,
     26.  а мы жывыя дабраслаўляцьмем Госпада ад сёньня і да веку. Алілуя.
    
        ПСАЛЬМА 114
    
    Падзяка Богу за збавеньне
    
    (Алілуя).
    Я радуюся, што Гасподзь пачуў голас мой, малітву маю,
    2.  прыхіліў да мяне вуха Сваё; і таму буду клікаць Яго ўсе дні мае.
    3.  Агарнулі мяне хваробы сьмяротныя, пакуты пякельныя спасьціглі мяне; сустрэў я ўціскі і смуткі.
    4.  Тады клікнуў я імя Гасподняе: Госпадзе! уратуй душу маю.
    5.  Гасподзь літасьцівы і справядлівы, міласэрны Бог наш.
    6.  Асланяе Гасподзь прастадушных: я ўвесь зьнямог, і Ён дапамог мне.
    
    
    7.  Вярніся, душа мая, у спакой твой; бо Гасподзь умілажаліўся зь цябе.
    8.  Ты збавіў душу маю ад сьмерці, вочы мае — ад сьлёз і ногі мае  ад спатыканьня.
    9.  Буду хадзіць перад абліччам Гасподнім па зямлі жывых.
    
        ПСАЛЬМА 115
    
    (Алілуя).
    1.  Я вераваў і таму казаў: я моцна засмучаны.
    2.  Я сказаў неабачліва: усякі чалавек  мана.
    3.  Што аддам Госпаду за ўсе дабрачынствы Ягоныя мне?
    4.  Чару ратунку прыму, і імя Гасподняе клікну.
    5.  Зарокі мае аддам Госпаду перад усім народам Ягоным.
    6.  Дарагая ў Гасподніх вачах сьмерць сьвятых Ягоных!
    7.  0, Госпадзе! я раб Твой, я раб Твой і сын рабыні Тваёй, Ты разамкнуў мае кайданы.
    8.  Табе прынясу ахвяру хвалы, і імя Гасподняе клікну.
    9.  Зарокі мае аддам Госпаду перад усім народам Ягоным,
    10.  у дварах дома Гасподняга, сярод цябе, Ерсаліме! Алілуя.
    
        ПСАЛЬМА 116
    
    Увесь сьвет хай славіць Госпада
    
    (Алілуя).
    Хвалеце Госпада, усе народы, услаўляйце Яго, усе плямёны;
     2.  бо вялікая літасьць да нас у Яго, і праўда Гасподняя зас
    
    
    Псалтыр
    
    467
    
    таецца навёчна. Алілуя.
    
        ПСАЛЬМА 117
    
         Падзякаваньне Госпаду (Алілуя).
     Слаўце Госпада, бо Ён добры, бо вечная ласка Ягоная.
     2.  Хай скажа сёньня дом Ізраілеў: Ён добры, бо вечная ласка Ягоная.
     3.  Хай скажа сёньня дом Ааронаў: Ён добры, бо вечная ласка Ягоная.
     4.  Хай скажуць сёньня, хто баіцца Госпада: Ён добры, бо вечная ласка Ягоная.
     5.  3 уціску паклікаў я Госпада, і пачуў мяне, і на шырокае месца вывеў мяне Гасподзь
     6.  Гасподзь за мяне — не збаюся: што зробіць мне чалавек?
     7.  Гасподзь мне памочнік: буду глядзець на ворагаў маіх.
     8.  Лепей спадзявацца на Госпада, чым спадзявацца на чалавека.
     9.  Лепей спадзявацца на Госпада, чым спадзявацца на князёў.
     10.  Усе народы абступілі мяне, але імем Гасподнім я іх скінуў;
     11.   Абступілі мяне, атачылі мяне; але імем Гасподнім я іх скінуў.
     12.  Абселі мяне як пчолы combi, і пагасьлі, як вагонь у цёрне; імем Гасподнім я іх скінуў.
     13.   Моцна штурхнулі мяне, каб я ўпаў; але Гасподзь падтрымаў мяне.
     14. Гасподзь сіла мая і песь
    
    ня; Ён зрабіўся выратаваньнем маім.
     15. Голас радасьці і ратаваньня у жытлішчах праведнікаў; правіца Гасподняя творыць сілу!
     16.  Правіца Гасподняя высока, правіца Гасподняя творыць сілу!
     17. He памру, а жыць буду і абвяшчацьму дзеі Гасподнія.
     18. Строга пакараў мяне Гасподзь, але сьмерцю мяне не скараў.
     19.  Адчынеце мне браму праўды: увайду ў яе, праслаўлю Госпада.
     20. вось брама Госпада, праведныя ўвойдуць у яе.
     21. Слаўлю Цябе, што Ты пачуў мяне і зрабіўся ратункам маім.
     22.  Камень, які адкінулі будаўнікі, зрабіўся галавою вугла.
     23. Гэта — ад Госпада, і гэта дзіўна ў нашых вачах.
     24.  Гэты дзень стварыў Гасподзь: узрадуемся і ўзьвесялімся ў дзень гэты!
     25.  0, Госпдазе, выратуй! О, Госпадзе, пашчасьці!
     26.  Дабраславёны, хто ідзе ў імя Гасподняе! Дабраслаўляем вас з дома Гасподняга.
     27.  Бог  Гасподзь, і апраменіў нас; зьвяжэце шнурамі ахвяру, вядзеце да нарожнікаў ахвярніка.
     28.   Ты — Бог мой: славіць буду Цябе; Ты  Бог мой: усхваляць буду Цябе, славіць буду Цябе, бо Ты лачуў мяне і зрабіўся маім рата
    
    468                  Псалтыр
    
    ваньнем.
     29.  Слаўце Госпада, бо Ён добры, бо вечная ласка Ягоная.
    
        ПСАЛЬМА 118
    
    Закон Гасподні
    
    (Алілуя).
    Алэф Дабрашчасныя — беззаганныя ў дарозе, што ходзяць у Законе Гасподнім.
     2.  Дабрашчасныя — хто прымае сьведчаньні Ягоныя, хто ўсім сэрцам шукае Яго!
     3.  Яны крыўды ня чыняць, ходзяць шляхамі Ягонымі.
     4.  Ты запавёў наказы Твае выконваць дакладна.
     5.  0, каб дарогі мае былі простыя да захаваньня Тваіх пастановаў!
     6.  Тады не пасаромеўся б я, гледзячы на ўсе Твае запаведзі;
     7.  шчырым сёрцам я б славіў Цябе, вучыўся б судам Тваёй праўды.
     8.  Буду трымацца Тваіх пастановаў; не пакідай мяне назусім.
    Бэт
     9. Чым юнак утрымае свой шлях у чысьціні? — Калі будзе трымацца словаў Тваіх.
     10. Цэлым сэрцам сваім я шукаю Цябе! ня дай мне збочыць ад запаведзяў Тваіх.
     11.  У сэрцы маім я схаваў слова Тваё, каб не грашыць перад Табою.
     12.  Дабраславёны Ты, Госпадзе! навучы мяне пастановам Тваім.
    
    
     13.  Вуснамі маімі абвяшчаў я ўсе суды Тваіх вуснаў.
     14.   На шляху Тваіх сьведчаньняў я радуюся, як у кожным багацьці.
     15.  Пра запаведзі Твае разважаю, і гляджу на шляхі Твае.
     16.  Пастановамі Тваімі суцяшаюся; не забываю слова Твайго.
    Гімэл
     17.  Выяві ласку рабу Твайму. і буду я жыць і захоўваць слова Тваё.
     18.  Разамкні вочы мае і пабачу дзівосы закона Твайго.
     19.  Прыхадзень я на зямлі; не хавай ад мяне запаведзяў Тваіх.
     20.   Зьнемагла душа мая ад жаданьня судоў Тваіх ва ўсялякі час.
     21.   Утаймаваў Ты пыхлівых, праклятых, што ўхіляюцца ад Тваіх запаведзяў,
     22.  Адвярні ад мяне зьнявагу і сорам, бо я захоўваю сьведчаньні Твае.
     23.   Князі сядзяць і змаўляюцца супраць мяне; а раб Твой разважае пра пастановы Твае.
     24.  Сьведчаньні Твае — суцяшэньне маё, і пастановы Твае — дарадцы мае.
    Далэт
     25.  Душа мая кінута ў пыл; ажыві мяне словам Тваім.
     26.  Абвясьціў я дарогі мае, і Ты пачуў мяне; навучы мяне пастановам Тваім.
     27.  Дай зразумець мне шлях загадаў Тваіх, і буду разважаць пра дзівосы Твае.
     28. Душа мая растае ад жур
    
    Псалтыр
    
    469
    
    боты: умацуй мяне паводле слова Твайго.
     29.  Адвярні ад мяне дарогу маны, і закон Твой даруй мне.
     30.  Я выбраў дарогу праўды, паставіў перад сабою суды Твае.
     31.  Я прыляпіўся да сьведчаньняў Тваіх, Госпадзе; не пасаромі мяне.
     32.  Пабягу шляхам запаведзяў Тваіх, калі Ты расшырыш cappa маё.
    Гэ
     33.  Пакажы мне, Госпадзе, шлях пастановаў Тваіх, і я буду трымацца яго да канца.
     34.  Дай мне зразумець, і буду трымацца закону Твайго і захоўваць яго ўсім сэрцам.
     35.  Пастаў мяне на сьцежку запаведзяў Тваіх, бо я жадаю яе.
     36.  Прыхілі маё сэрца да адкрыцьцяў Тваіх, а не да карысьлівасьці.
     37.  Адвярні вочы мае, каб ня бачыць марноты; ажыві Ты мяне на дарозе Тваёй.
     38.  Сьцьвердзі слова Тваё рабу Твайму, каб багавейны я быў прад Табою.
     39.  Адвярні ад мяне зьнявагу, якое баюся; бо суды Твае добрыя.
     40.  Вось, я пажадаў загадаў Тваіх; ажыві мяне праўдаю Тваёю.
    Вав
     41.  Хай сыдзе на мяне, Госпадзе, міласьць Твая, выратаваньне паводле слова Твайго,
     42.  і я адкажу таму, хто мяне зьневажае, бо я спадзяюся на
    
    слова Тваё.
     43.  He адбірай зусім ад eyeHay маіх слова праўды, бо я спадзяюся на суды Твае;
     44.  і буду трымацца суду Твайго заўсёды, ва векі вечныя;
     45.  буду хадзіць свабодна, бо наказаў Тваіх я шукаю,
     46.  буду маўляць пра адкрыцьці Твае перад царамі, і не пасаромеюся;
     47.  буду суцяшацца запаведзямі Тваімі, якія я палюбіў;
     48.  рукі мае працягну да запаведзяў Тваіх, якія я палюбіў, і разважаць пра Твае пастановы.
    Заін
     49.  Згадай слова Тваё да раба Твайго, на якое Ты загадаў мне спадзявацца:
     50.  гэта — суцяшэньне ў нягодзе маёй, што слова Тваё ажыўляе мяне.
     51.  Гардуны зь мяне надта глуміліся, але я ня ўхіліўся ад закона Твайго.
     52.  Згадваў суды Твае, Госпадзе, зьвеку, і суцяшаўся.
     53.  Жах агартае мяне, калі бачу бязбожных, якія законы Твае пакідаюць.
     54.  Пастановы Твае былі п.есьнямі мне ў мясьцінах вандровак маіх.
     55.  Уначы ўспамінаў я імя Тваё, Госпадзе, і трымаўся закону Твайго.
     56.  Ен зрабіўся маім, бо ‘загады Твае я шаную.
    Хэт
     57.  Доля мая, Госпадазе, сказаў я, трымацца слова Твайго.
    
    470
    
    Псалтыр
    
     58.  Маліўся Табе я ўсім сэрцам: памілуй мяне паводле слова Твайго.
     59.  Разважаў пра шляхі мае, і павярнуў свае ногі да сьведчаньняў Тваіх.
     60.  Сьпяшаўся і не марудзіў выконвайь запаведзі Твае.
     61.  Сеткі бязбожных акружылі мяне; але не забываў я закона Твайго.
     62.  Апоўначы падымаўся славіць Цябе за справядлівыя суды Твае.
     63.  Саўдзельнік я ўсім, хто баіцца Цябе і хто наказы Твае шануе.
     64.  Ласкаю Тваёй, Госпадзе, поўніцца ўся зямля; навучы мяне пастановам Тваім.
    Тэт
     65.  Добра зрабіў Ты рабу Твайму, Госпадзе, паводле слова Твайго.
     66.  Добраму разуменьню і веданьню навучы мяне, бо запаведзям Тваім я веру.
     67.  Пакуль я цярпеў, я блукаў; а сёньня слова Твайго трымаюся.
     68.  Добры і дабрадзейны Ты> Госпадзе; навучы мяне пастановам Тваім.
     69.  Гардуны плятуць на мяне ману; а я ўсім сэрцам загады Твае шанавацьму.
     70.  Затлусьцела іх сэрца, стала, як лой; а я законам Тваім суцяшаюся.
     71.  Добра мне, што я пацярпеў, каб навучыцца Тваім пастановам.
     72.  Закон Тваіх вуснаў мне лепей за тысячы золата і се
    
    рабра.
    Іод
     73.  Рукі Твае стварылі мяне і збудавалі мяне; дай мне розуму і навучуся запаведзям Тваім.
     74.  Хто баіцца Цябе, убачаць мяне і парадуюцца, што я спадзяюся на слова Тваё.
     75.  Ведаю, Госпадзе, што суды Твае справядлівыя, і па справядлівасьці Ты пакараў мяне.
     76.  Хай жа міласьць Твая будзе мне ўцехаю паводле слова Твайго рабу Твайму.
     77.  Хай прыйдзе мне Твой мілажаль, і буду я жыць; бо закон Твой — суцяшэньне маё.
     78.  Хай пасаромлены будуць пыхлівыя, бо бязь віны прыгнятаюць мяне; я разважаю пра загады Твае.
     79.  Хай зьвернуцца да мяне тыя, што баяцца Цябе і ведаюць сьведчаньні Твае.
     80.  Хай будзе сэрца маё беззаганнае ў вуснах Тваіх, каб я не пасаромеўся!
    Каф
     81.  Душа мая прападае па ратунку Тваім; спадзяюся на слова Тваё.
     82.  Прападаюць вочы мае па слове Тваім; я кажу: калі Ты суцешыш мяне?
     83.  Я зрабіўся, як мех у дыме; а пастановаў Тваіх не забыўся.
     84.  Колькі дзён у раба Твайго? Калі ўчыніш суд над маімі ганіцелямі?