Новы Запавет Псалтыр
Выдавец: Бацькаўшчына
Памер: 499с.
Мінск 1995
26. там плаваюць караблі, там гэты левіяфан, якога Ты стварыў гуляць у ім.
27. Усе яны ад Цябе чакаюць, каб Ты даў ім ежу своечасова.
28. Даеш ім — прымаюць; адкрываеш далоню Тваю — насычаюцца дабром;
29. схаваеш аблічча Тваё — палохаюцца; забіраеш у іх дух — паміраюць, і ў пыл свой вяртаюцца;
30. пашлеш дух Твой — ствараюцца, і Ты абнаўляеш улоньне зямлі.
31. Хай будзе Госпаду слава навечна; хай радуецца Гасподзь дзеямі Сваімі.
32. Паглядзіць на зямлю, і яна трасецца; дакранецца да гор, і дымяцца.
33. Буду сьпяваць Госпаду ўсё жыцьцё маё, буду сьпяваць Богу майму, пакуль я
ёсьць.
34. Хай яму паспрыяе песьня мая; буду радавацца ў Госпадзе.
35. Хай зьнікнуць грэшнікі зь зямлі, і бязбожных хай болей ня будзе. Дабраславі, душа мая, Госпада! Алілуя!
ПСАЛЬМА 104
Хвала Богу, Які захоўвае Запавет.
Слаўце Госпада; заклікайце імя Ягонае; абвяшчайце ў народах дзеі Ягоныя.
2. Сьпявайце Яму і грайце Яму; раскажэце пра ўсе цуды Ягоныя.
3. Хвалецеся імем Ягоным сьвятым; хай цешыцца сэрца ў тых, хто шукае Госпада.
4. Шукайце Госпада і сілы Ягонай, шукайце аблічча Ягонае заўсёды.
5. Згадвайце цуды Ягоныя, якія ўчыніў, азнакі Ягоныя і суд вуснаў Ягоных,
6. вы, семя Абрагамавае, рабы Ягоныя, сыны Якава, выбранцы Ягоныя.
7. Ён Гасподзь Бог наш: па ўсёй зямлі суды Ягоныя.
8. Вечна Ён памятае Свой запавет, слова, якое запавядаў тысячам родаў,
9. якое запавядаў Абрагаму, і клятву Сваю Ісаку,
10. і паставіў тое Якаву законам, і Ізраілю запаветам вечным,
11. кажучы: табе дам зямлю Ханаанскую як часьціну спад
Псалтыр
457
чыны вашай.
12. Калі іх было яшчэ лікам мала, вельмі мала, і былі яны прыхадні ў ёй,
13. і пераходзілі ад народу да народу, з царства да іншага племені,
14. нікому не дазваляў крыўдзіць іх, і за іх цароў дакараў:
15. «не дакранайцеся да памазанцаў Маіх, і прарокам Маім не рабеце зла».
16. I паклікаў голад на зямлю; кожнае хлебнае сьцябло паламаў.
17. Паслаў перад імі чалавска: у рабы быў прададзены Язэп.
18. Скавалі аковамі ногі яму, у жалеза ўвайшла душа ягоная,
19. пакуль спраўдзілася слова Ягонае: слова Гасподняе выпрабавала яго.
20. Паслаў цар, і разьвязалі яго; уладар народаў, і вызваліў яго.
21. Паставіў яго гаспадаром над домам сваім і ўпраўцам над усім валоданьнем сваім,
22. каб ён настаўляў валадароў ягоных паводле сваёй душы і старэйшын ягоных вучыў мудрасьці.
23. Тады прыйшоў Ізраіль у Эгіпет, і перасяліўся Якаў у зямлю Хамаву,
24. і вельмі размножыў Бог народ Свой, і зрабіў яго мацнейшым за ворагаў ягоных.
25. Абудзіў у сэрцы іхных нянавісьць супроць народу Ягонага і хітрасьць супроць рабоў Ягоных.
26. Паслаў Майсея, раба Свайго, Аарона, якога абраў.
27. Яны паказалі сярод іх слова азнакаў Ягоных і дзівосы Ягоныя ў зямлі Хамавай.
28. Паслаў цемру, і зрабіў морак, і не зрабілі супору слову Ягонаму.
29. Ператварыў іхную ваду ў кроў, і замарыў рыбу іхную.
30. Зямля іхная ўрадзіла шмат жаб нават у спальні цароў іхных.
31. Ён сказаў, і прыйшлі розныя насякомыя, воды ва ўсе іхныя межы.
32. Замест дажджу паслаў на іх град, вагонь пякучы на зямлю іхную.
33. I пабіў вінаград іх і смакоўніцы іх, і паваліў дрэвы ў межах іхных.
34. Сказаў, і прыйшла саранча, і безьліч вусеняў;
35. і паелі ўсю траву на зямлі іхнай, і паелі плады на палях іхных.
36. I забіў кожнага першынца ў зямлі іхнай, пачаткі ўсёй сілы іхнай.
37. I вывеў іх з срэбрам і золатам, і ня было ў іх плямёнах хворага.
38. Узрадаваўся Эгіпет выхаду іхнаму; бо страх ад іх напаў на яго.
39. Прасьцёр ім хмару як заслону і вагонь, каб сьвяціў ім ноччу.
40. Прасілі, і Ён паслаў перапёлак, і хлебам нябесным карміў іх.
41. Раскалоў камень, і пацяклі воды, пацяклі ракою па
458
Псалтыр
мясьцінах сухіх,
42. бо ўзгадаў Ен сьвятое слова Сваё да Абрагама, раба Свайго,
43. і вывеў народ Свой у радасьці, выбранцаў Сваіх у весялосьці:
44. і даў ім землі народаў, і перанялі яны працу людзкую,
45. каб трымаліся пастановаў Ягоных і законы Ягоныя захоўвалі. Алілуя!
ПСАЛЬМА 105
Хвала міласэрнасьці Божай да грэшнага люду
(Алілуя).
Слаўце Госпада, бо Ён добры, бо навечна ласка Ягоная.
2. Хто выкажа магутнасьць Госпада, хто абвесьціць усю славу Ягоную?
3. Дабрашчасныя хто трымаецца права, хто чыніць па праўдзе ва ўсякі час!
4. Спамяні пра мяне, Госпадзе, у зычлівасьці да народу Твайго; наведай мяне ратаваньнем Тваім,
5. каб угледзеў я дабрадзенства выбранцаў Тваіх, каб радаваўся я радасьцю народу Твайго, каб хваліўся я спадчынаю Тваёю.
6. Зграшылі мы з бацькамі нашымі, учынілі бяспраўе, скрывілі праўду.
7. Бацькі нашыя ў Эгіпце не зразумелі цудаў Тваіх, не памяталі безьлічы міласьцяў Тваіх і ўзбунтаваліся каля мора, Чэрмнага мора.
8. Але Ён уратаваў іх дзеля імя Свайго, каб паказаць магутнасьць Сваю.
9. Грозна прамовіў мору Чэрмнаму, і яно высахла; і правёў іх прадоньнем, як па сухім;
10. і ўратаваў іх ад рукі ненавісьніка, і выбавіў іх ад рукі ворага.
11. Воды накрылі ворагаў іхных; ніводнага зь іх не засталося.
12. I паверылі яны словам Ягоным, і пасьпявалі славу Яму.
13. Але неўзабаве забылі дзеі Ягоныя, не дачакаліся Ягонага пажаданьня:
14. і загарэліся ў пустыні пажадай, і спакусілі Бога ў бязводнай.
15. I Ён выканаў іхную просьбу, але паслаў на іх душы пошасьць.
16. I пазайздросьцілі ў табары Майсею і Аарону, сьвятому Гасподняму.
17. Раскалолася зямля, і паглынула Дафана, і накрыла Ааронавую зборню.
18. I загарэўся вагонь на зборні іхнай, полымя папаліла бязбожных.
19. Зрабілі цяльца каля Харыва, і пакланіліся ідалу;
20. і памянялі славу сваю на выяву вала, які есьць траву.
21. Забыліся Бога, Збаўцу свайго, Які велічнае ў Эгіпце ўчыніў,
22. дзівоснае ў зямлі Хамавай, страшэннае каля Чэрмнага мора.
23. 1 хацеў вынішчыць іх, ка
Псалтыр
459
лі б Майсей, выбранец Ягоны, ня стаў перад Ім у расколіне, каб адвесьці ятру Ягоную, не пагубіць іх.
24. I пагардзілі яны зямлёю жаданаю, ня верылі слову Ягонаму;
25. і наракалі ў палатках сваіх, ня слухаліся голасу Гасподняга.
26. I падняў Ён руку Сваю на іх, каб зубожыць іх у пустыні,
27. і зубожыць іхны род сярод народаў і расьсеяць іх па зямлі.
28. Яны прыляпіліся да Ваалфегора, і елі ахвяры бяздушным,
29. і разгневалі Бога сваімі ўчынкамі, і напала пошасьць на іх.
30. I паўстаў Фінэес, і ўчыніў суд, — і спынілася пошасьць.
31. I залічана гэта яму ў праведнасьць на векі вечныя з роду ў род.
32. I ўгневалі Бога каля водаў Мерывы, і Майсей пацярпеў за іх,
33. бо засмуцілі яны дух ягоны, і ён паграшыў вуснамі сваімі.
34. Ня вынішчылі народаў, пра якія сказаў ім Гасподзь;
35. а зьмяшаліся зь язычнікамі, і навучыліся дзеяў іхных;
36. служылі ідалам іхным, якія былі ім сеткаю,
37. і прыносілі сыноў сваіх і дочак сваіх у ахвяру дэманам;
38. пралівалі кроў бязьвінную, кроў сыноў сваіх і дочак сваіх, якіх прыносілі ў ахвяру ідалам Ханаанскім, — і зьня
чысьцілася зямля крывёю;
39. зьнечышчалі сябе дзеямі сваімі і распусьнічалі ўчынкамі сваімі.
40. I запалаў гнеў Гасподні на народ Ягоны, і пагрэбаваў Ён спадчынай Сваёю
41. і перадаў іх у рукі язычнікам, і ненавісьнікі іх завалодалі імі.
42. Ворагі іхныя ўціскалі іх, і яны ўпакорваліся пад рукою іхнаю.
43. Шмат разоў Ён іх вызваляў; а яны ўпарціліся перад Ім, і прыніжаліся за беззаконьне сваё.
44. Але Ён зважаў на іх смутак, калі чуў іхныя енкі,
45. і прыгадваў запавет Свой зь імі, і раскайваўся ў многіх міласьцях Сваіх,
46. і абуджаў спагаду да іх ва ўсіх, хто іх браў у палон.
47. Ратуй нас, Госпадзе, Божа наш, зьбяры нас спаміж народаў, каб мы славілі сьвятое імя Тваё, хваліліся Тваёю славаю.
48. Дабраславёны Гасподзь, Бог Ізраілеў, спрадвеку і навечна! I хай скажа ўвесь народ: амін! Алілуя!
КНІГА ПЯТАЯ (106150)
ПСАЛЬМА 106
Падзякаваньне Богу Збаўцу
(Алілуя).
Слаўце Госпада, бо Ён добры, бо навечна літасьць Ягоная!
2. Так хай скажуць уратаваныя Госпадам, якіх збавіў Ён
16—1602
460
Псалтыр
ад рук ворага
3. і сабраў з краін, ад усходу і захаду, ад поўначы і мора.
4. Яны блукалі ў пустыні бязьлюднымі шляхамі, і не знаходзілі населенага горада;
5. цярпелі голад і смагу, душа іхная тлелася ў іх.
6. але паклікалі Госпада ў скрусе сваёй, і Ён выбавіў іх ад нягодаў іхных,
7. і павёў іх простай дарогай, каб яны ішлі да населенага горада.
8. Хай славяць Госпада за ласку Ягоную і за дзівосныя дзеі Ягоныя для сыноў чалавечых:
9. бо Ён сяатоліў душу спрагненую, і душу сьмяглую напоўніў дабром.
10. Яны сядзелі ў цемры і ў засені сьмяротнай, скаваныя скрухаю і жалезам;
11. бо не ўпакорваліся словам Божым і волю Усявышняга занядбалі.
12. Ён упакорыў ім сэрца працаю; і яны зьнемаглі, і ня было памочніка.
13. Але паклікалі Госпада ў скрусе сваёй, і Ён выратаваў іх ад бедстваў іхных,
14. вывеў іх зь цемры і засені сьмяротнай, і разарваў іхныя путы.
15. Хай славяць Госпада за ласку Ягоную і за цудоўныя справы Ягоныя для сыноў чалавечых:
16. бо Ён разбурыў браму медную, і жалезныя кайданы паламаў.
17. Неразумныя цярпелі за
беззаконныя шляхі свае і за няпраўды свае;
18. усякаю ежаю грзбавала душа іх, і яны набліжаліся да брамы сьмерці.
19. Але паклікалі Госпада ў скрусе сваёй, і Ён уратаваў іх у іхнай нягодзе;
20. паслаў слова Сваё, і ацаліў іх, і выбавіў іх ад магілаў іхных.
21. Хай славяць Госпада за ласку Ягоную і за цудоўныя дзеі Ягоныя сынам чалавечым!
22. Хай прыносяць Яму ахвяру хвалы, і хай абвяшчаюь пра справы Ягоныя песьняю!
23. Хто выпраўляецца на караблях у мора, хто справы ўчыняе на водах вялікіх, —
24. бачаць Гасподнія дзеі і цуды Ягоныя ў бездані:
25. Ён маўляе, — і паўстае буйны вецер, і высока падымае хвалі яго:
26. узыходзяць да неба, ападаюць у бездань; душа іхная растае ў нягодах;
27. яны кружацца і хістаюцца, нібы п’яныя, і ўся мудрасьць іхная зьнікае.
28. Але паклікалі Госпада ў скрусе сваёй, і Ён вывеў іх зь нягодаў іхных.
29. Ён ператварае буру ў цішыню, і хвалі сунімаюцца.