• Газеты, часопісы і г.д.
  • Новы Запавет Псалтыр

    Новы Запавет Псалтыр


    Выдавец: Бацькаўшчына
    Памер: 499с.
    Мінск 1995
    667.23 МБ
     85.  Яму выкапалі мне гардзеі насуперак закону Твайму.
     86. Усе запаведзі Твае —
    
    Псалтыр
    
    471
    
    праўда; несправядліва прасьледуюць мяне; памажы мне.
     87.  Ледзьве не загубілі мяне на зямлі, але я не пакінуў загадаў Тваіх.
     88.  Па літасьці Тваёй ажыўляй мяне, і буду захоўваць сьведчаньні вуснаў Тваіх.
    Ламэд
     89.  Навечна, Госпадзе, слова Тваё сьцьверджана на нябёсах;
     90.  праўда Твая з роду ў род. Ты паставіў зямлю, і стаіць яна.
     91.  Паводле Тваіх вызначэньняў усё стаіць і дагэтуль; бо ўсё служыць Табе.
     92.  Калі б не закон Твой быў суцяшэньнем маім, загінуў бы я ў нягодах маіх.
     93.  Вавек не забуду загадаў Тваіх, бо імі Ты ажыўляеш мяне.
     94.  Я Твой: утратуй мяне; бо я наказаў Тваіх шукаю.
     95.  Бязбожнікі пільнуюць мяне, каб загубіць; а я паглыбляюся ў адкрыцьці Твае.
     96.   Я бачыў мяжу дасканаласьці ўсякай; але Твая запаведзь надта шырокая.
    Мэм
     97.  Як люблю я закон Твой! увесь дзень пра яго разважаю.
     98.  Запаведзьдзю Тваёю Ты зрабіў мяне мудрэйшым за ворагаў маіх; бо яна заўсёды са мною.
     99.  Я стаўся разумнейшы за настаўнікаў маіх; бо разважаю пра сьведчаньні Твае.
     100.  Я ведаю болей за старцаў; бо загады Твае шаную.
     101.  Ад усякай ліхое дарогі
    
    ўхіляю ногі мае, каб трымацца слова Твайго;
     102   ад судоў Тваіх ня ўхіляюся, бо Ты навучаеш мяне.
     103.  Якое салодкае слова Тваё майму паднябеньню! лепей за мёд вуснам маім.
     104.  Ад наказаў Тваіх я стаўся разумнейшы, таму ненавіджу любы шлях маны.
    Нун
     105.  Слова Тваё — сьветач нагам маім і сьвятло сьцежцы маёй.
     106.  Я прысягнуў шанаваць справядлівыя суды Твае, і выканаю.
     107.  Моцна прыгнечаны я, Госпадзе; ажыві мяне паводле слова Твайго.
     108.  Хай будзе воля Твая, Госпадзе, прыняць дабраахвотную ахвяру вуснаў маіх, і судам Тваім навучы мяне.
     109.  Душа мая бесьперастанКУ Ў РУЦЭ маёй; але закона Твайго не забываю.
     110.  Бязбожнікі паставілі на мяне пастку; але я ня ўхіліўся ад загадаў Тваіх.
     111.  Сьведчаньні Твае я прыняў, як спадчыну вечную; бо яны злагада сэрца майго.
     112.  Я прыхіліўся сэрцам да выкананьня загадаў Тваіх навек, да канца.
    Самэх
     113.  Вымудры тіаняверныя ненавіджу, а закон Твой люблю.
     114.  Ты — маё покрыва і шчыт мой; на слова Тваё спадзяюся.
     115. Адыдзеце ад мяне, безза
    
    472
    
    Псалтыр
    
    конныя, і буду захоўваць запаведзі Бога майго.
     116.  Умацуй мяне словам Тваім, і буду жыць; не пасаромі мяне ў надзеі маёй;
     117.  падтрымай мяне, і ўратуюся; і ў Твае пастановы ўдумвацца няспынна буду.
     118.  Усіх адступнікаў ад пастановаў Тваіх Ты скідаеш, бо вымудры іхныя — няпраўда.
     119.  Як шашаль, зьмятаеш Ты ўсіх бязбожных зямлі; таму палюбіў я адкрыцьці Твае.
     120.   Дрыжыць ад страху Твайго цела маё, і судоў Тваіх баюся я.
    Аін
     121.  Я чыніў суд і праўду; не аддавай мяне ганіцелям маім.
     122.  Даручы Ты на добрае раба Твайго, каб не прыгняталі мяне гардуны.
     123.  Растаюць мае вочы, чакаючы ратунку Твайго і слова праўды Тваёй.
     124.  Учыні рабу Твайму паводле ласкі Тваёй і пастановам Тваім навучы мяне.
     125.  Я раб Твой; дай розуму мне, і спазнаю адкрыцьці Твае.
     126.  Час настаў Госпаду дзейнічаць: закон Твой зьняважнілі.
     127.  А я люблю запаведзі Твае болей за золата, золата чыстае.
     128.  Усе загады Твае — усе прызнаю справядлівымі: усякі шлях маны ненавіджу.
    Пэ
     129.   Дзівосныя адкрыцьці Твае; таму іх трымае душа мая.
     130.  Сьведчаньне словаў Тва
    
    іх прасьвятляе, простым розум дае.
     131.  Размыкаю вусны мае, і ўздыхаю; бо запаведзяў Тваіх прагну.
     132.  Паглядзі на мяне і памілуй мяне, як робіш з тымі, што любяць імя Тваё.
     133.  Умацуй ногі мае ў слове Тваім, і ня дай авалодаць мною ніякаму беззаконьню;
     134.  вызвалі мяне ад прыгнёту чалавечага, і буду наказы Твае шанаваць.
     135.  Апрамень раба Твайго сьвятлом аблічча Твайго, і навучы мяне пастановам Тваім.
     136.  3 вачэй маіх цякуць патокі вады, бо не шануюць закона Твайго.
    Цадэ
     137.  Справядлівы Ты, Госпадзе, і суды Твае справядлівыя.
     138.  Сьведчаньні Твае, якія Ты запавядаў, — праўда і дасканалая ісьціна.
     139.  Руплівасьць мая зьядае мяне, бо мае ворагі забылі словы Твае.
     140.  Слова Тваё вельмі чыстае, і раб Твой палюбіў яго.
     141.  Малы я і пагарджаны; але наказаў Тваіх не забываю.
     142.  Праўда Твая — праўда вечная, а закон Твой — ісьціна.
     143.  Скруха і гора мяне агарнулі; запаведзі Твае — суцяшэньне маё.
     144.  Праўда адкрыцьцяў Тваіх — вечная: дай мне розуму, і буду жыць.
    Коф
     145.  Клічу ўсім сэрцам маім: пачуй мяне, Госпадзе; і заха
    
    Псалтыр
    
    473
    
    ваю Твае пастановы.
     146.  Заклікаю Цябе; уратуй мяне, і буду захоўваць адкрыцьйі Твае.
     147.   Сустракаючы ранак, я заклікаю; на слова Тваё спадзяюся.
     148.   Вочы мае сустракаюйь ранішнюю варту, каб мне заглыбляцца ў слова Тваё.
     149.  Пачуй голас мой зь міласьці Тваёй, Госпадзе; судом Тваім ажыві мяне.
     150.  Наблізіліся тыя, што намышляюць хітрыну; далёка яны ад закона Твайго.
     151.   Блізкі Ты, Госпадзе, і ўсе запаведзі Твае — ісьціна.
     152.  Здаўна я даведаўся пра сьведчаньні Твае, што Ты сьцьвердзіў іх навечна.
    Рэш
     153.  Паглядзі на нягоды мае, і вызваль мяне; бо я не забываю закона Твайго.
     154.  Заступіся за справу маю, і абарані мяне; словам Тваім ажыві мяне.
     155.   Далёка ад бязбожных выратаваньне, бо яны пастановаў Тваіх ня шукаюць.
     156.  Многа шчадротаў Тваіх, Госпадзе; судом Тваім ажыві мяне.
     157.  Многа ў мяне ганіцеляў і ворагаў; але ад сьведчаньняў Тваіх не адступлюся.
     158.  Бачу адступнікаў, і брыджуся імі; бо яны не шануюць слова Твайго.
     159.   Падзівіся, як я люблю наказы Твае; міласьцю Тваёю, Госпадзе, ажыві мяне.
     160. Аснова слова Твайго сап
    
    раўднае, і вечны ўсякі суд праўды Тваёй.
    Шын
     161.  Князі перасьледуюць мяне бязьвінна; але сэрца маё баіцца слова Твайго.
     162.  Радуюся я слову Твайму, як той, хто вялікі дастатак прыдбаў.
     163.  Ненавіджу ману і грэбую ёю; а закон Твой люблю.
     164.  Сямікроць на дзень праслаўляю Цябе за суды праўды Тваёй.
     165.  Вялікі мір у тых, што любяць закон Твой, і не спатыкаюцца яны.
     166.  Спадзяюся на выратаваньне Тваё, Госпадзе, і запаведзі Твае выконваю.
     167.  Душа мая песьціць сьведчаньні Твае, і я люблю іх моцна.
     168.  Шаную наказы Твае і адкрыцьці Твае; бо ўсе шляхі мае перад Табою.
    Тав
     169.  Хай наблізіцца енк мой прад аблічча Тваё, Госпадзе; словам Тваім дай мне розум.
     170.  Хай прыйдзе маленьне маё прад аблічча Тваё; словам Тваім збаві мяне.
     171.  Вусны мае вымавяць славу, калі Ты навучыш мяне пастановам Тваім.
     172.  Язык мой абвесьціць слова Тваё; бо ўсе запаведзі Твае справядлівыя.
     173.  Хай будзе рука Твая дапамогаю мне; бо я выбраў Твае загады.
     174.  Прагну выратаваньня Твайго, Госпадзе, і закон Твой
    
    474
    
    Псалтыр
    
    суцяшэньне маё.
     175.  Хай жыве душа мая і славіць Цябе, і суды Твае хай дапамогуць мне.
     176.  Я заблудзіўся, як авечка, згубленая: знайдзі раба Твайго; бо я запаведзяў Тваіх не забыўся.
    
        ПСАЛЬМА 119
    
    Малітва пра збавеньне
    
    Цесьня ўзыходжаньня.
    Да Госпада зьвярнуўся я ў скрусе маёй, і Ён пачуў мяне.
    2.  Госпадзе! ратуй душу маю ад вуснаў ілжывых, ад языка падступнага!
    3.  Што дасьць табе і што дадасьць табе язык падступны?
    4.  Вострыя стрэлы моцнага, з жарам ад ядлоўцу.
    5.  Гора мне, што я застаюся ў Мосаха, жыву пад намётамі Кідарскімі.
    6.  Доўга жыла душа мая зь ненавісьнікамі міру.
    7.  Я міралюбны; але як толькі скажу пра мір, яны — ідуць ваяваць.
    
        ПСАЛЬМА 120
    
    Гасподзь — ахвальнік мой
    
    Песьня ўзыходжаньня.
    Падымаю вочы мае ўгору, адкуль прыйдзе дапамога мая.
    2.  Дапамога мая ад Госпада, Які стварыў неба й зямлю.
    3.  Ня дасьць Ён пахіснуцца назе тваёй, не задрэмле Той, Хто асланяе цябе:
    
    
    4.  ня дрэмле і ня сьпіць, хто асланяе Ізраіля.
    5.  Гасподзь — ахвальнік твой; Гасподзь — шата твая з правай рукі тваёй.
    6.  Удзень сонца не заб’е цябе, ані месяц уночы.
    7.  Гасподзь аслоніць цябе ад усякага ліха; ахавае душу тваю Гасподзь.
    8.  Гасподзь будзе ахоўваць твой выхад і ўваход ад сёньня і вечна.
    
        ПСАЛЬМА 121
    
    Пра мір Ерусаліма
    
    Песьня ўзыходжаньня. Давідава.
    Усьцешыўся я, калі мне сказалі: пойдзем у дом Гасподні.
    2.  Вось стаяць ногі нашыя ў браме тваёй, Ерусаліме, —
    3.  Ерусалім, пабудаваны як горад, зьліты ў адно,
    4.  куды сыходзяцца плямёны, плямёны Гасподнія паводле закону Ізраіля славіць імя Гасподняе.
    5.  Там стаяць прастолы суду, прастолы дома Давідавага.
    6.  Прасеце спакою Ерусаліму: хай жывуць у дабарадзенстве тыя, хто любіць Цябе!
    7.  Хай будзе спакой у мурах тваіх, дабрадзенства — у харомах тваіх!
    8.  Дзеля братоў маіх і блізкіх маіх кажу я: «Мір табе!»
    9.  Дзеля дома Госпада, Бога нашага, зычу табе дабра.
    
    
    Псалтыр
    
    475
    
    
        ПСАЛЬМА 122
    
    Песьня надзеі на Бога
    
    Песьня ўзыходжаньня.
    Я ўздымаю вочы мае да Цябе, што жывеш у набёсах!
    2.  Вось, як вочы рабоў глядзяць на руку іхных паноў, як вочы рабыні на руку іхнае гаспадыні, так нашыя вочы — да Госпада, Бога нашага, пакуль Ён зьлітуецца з нас.
    3.  Зьлітуйся з нас, Госпадзе, зьлітуйся з нас; бо даволі мы сытыя пагардай.
    4.  Даволі насычана душа нашая зьдзекамі ганарліўцаў і пагардай пыхлівых.
    
        ПСАЛЬМА 123
    
    Падзякаваньне за цудоўнае збавеньне
    
    Песьня ўзыходжаньня. Давідава.
    Калі б не Гасподзь быў з намі, — хай скажа Ізраіль, —
    2.  калі б не Гасподзь быў з намі, калі паўсталі на нас людзі, 
    3.  дык жывых бы нас яны праглынулі, калі загарэлася ятра ў іх на нас;
    4.  воды патапілі б нас, паток бы прайшоў над душою нашаю;
    5.  прайшлі б над душою Hawara воды бурлівыя.
    6.  Дабраславёны Гасподзь, Які ня даў нас на здабычу іхным зубам!
    7.  Душа наша вызвалілася, як
    
    
    птушка, зь сеткі лаўцовай; сетка парвана, і мы вызваліліся.
    8.  Дапамога нашая ў імені Госпада, Які стварыў неба й зямлю.
    
        ПСАЛЬМА 124
    
    Гасподзь — абаронца народу Свайго
    
    Песьня ўзыходжаньня.
    Той, хто надзею кладзе на Госпада, як гара Сыён, не захістаецца, стаяцьме вечна.
    2.  Горы вакол Ерусаліма, a Гасподзь вакол народу Свайго ад сёньня і давеку.
    3.  Бо не пакіне Гасподзь жазла бязбожных над доляю праведных, каб праведныя не працягнулі рукі свае да беззаконьня.
    4.  Рабі ж, Госпадзе, добрае добрым у справядлівым у сэрцах сваіх.