Новы Запавет Псалтыр
Выдавец: Бацькаўшчына
Памер: 499с.
Мінск 1995
3. Бо вось, ворагі Твае зашумелі, і ненавісьнікі Твае паднялі галаву:
4. супроць народу Твайго склалі падступную змову, і раяцца супроць тых, каго Ты ахоўваеш;
5. сказалі: «пойдзем і вынішчым іх з народаў, каб і ня згадвалася болей імя Ізраіля».
6. Змовіліся аднадушна, склалі супроць Цябе хаўрус:
7. селішчы Эдомавыя і Ізмаільцяне, Моаў і Агаране,
8. Гевал і Амон і Амалік, філістымляне з жыхарамі Тыра;
9. і Асур прыстаў да іх; яны сталі плячом усім сынам Лотавым. Сэла
10. Зрабі ім тое самае, што Мідыяму, што Сісары, што Явіну каля патока Кісона,
11. якія вынішчаны ў Аендоры, зрабіліся гноем зямлі.
12. Зрабі зь імі, з уладарамі
442
Псалтыр
іхнымі, як з Орывам і Зівам, і з усімі правадырамі іхнымі, як зь Зевеем і Салманам,
13. якія казалі: «возьмем сабе на валоданьне селішчы Божыя».
14. Божа мой! хай будуць яны, як пыл у віхуры, як на вятры салома.
15. Як вагонь выпальвае лес, і як полымя апальвао горы,
16. так гані іх бураю Тваёю, і настрашы іх бураю Тваёю,
17. напоўні аблічча іхнае сорамам, каб шукалі яны імя Тваё, Госпадзе!
18. Хай пасаромяцца і настрашаны будуць навечна, хай брыдка ім будзе і хай загінуць,
19. і няхай яны ведаюць, што Ты, Каму адзінаму імя Гасподзь, Усявышні над усёю зямлёю.
ПСАЛЬМА 83
Туга па Храме
Кіраўніку хору. На Гефскім інструменьце. Кірэевых сыноў. Псальма.
2. Якія жаданыя селішчы Твае, Госпадзе сіл!
3. Стужылася душа мая, прагнучы ў двары Гасподнія; сэрца маё і цела маё імкнуцца да Bora жывога.
4. I птушка знаходзіць сабе жытло, і ластаўка гняздо сабе, дзе пакласьці птушанятак сваіх, каля алтароў Тваіх, Госпадзе сіл, Цару мой і Божа мой!
5. Дабрашчасныя тыя, штб
жывуць у доме Тваім; яны няспынна будуць славіць Цябе.
Сэла
6. Дабрашчасны чалавек, сіла якога ў Табе, і ў якога ў сэрцы сьцежкі вядуць да Цябе.
7. Ідучы далінаю плачу, яны адчыняюць у ёй крыніцы, і дождж пакрывае яе дабраславеньнем;
8. прыходзяць ад сілы ў сілу, паўстаюць прад Богам на Сыёне.
9. Госпадзе, Божа сіл! Пачуй малітву маю, уважы, Божа Якаваў!
10. Божа, абаронца наш! Сэла Прынікні і дагледзь аблічча памазанца Твайго.
11. Бо адзін дзень у дварах Тваіх лепшы за тысячу. Хачу лепей быць каля парога ў доме Божым, чым жыць у палатках няславы.
12. Бо Гасподзь Бог ёсьць сонца і шчыт, Гасподзь дае мілату і славу; дабра не адмаўляе тым, хто ў беззаганнасьці ходзіць.
13. Госпадзе сіл! Дабрашчасны той чалавек, які на Цябе спадзяецца!
ПСАЛЬМА 84
Малітва за мілажаль да Ізраіля
Кіраўніку хору. Карэевых сыноў. Псальма.
2. Госпадзе! ты ўмілажаліўся зь зямлі Тваёй, вярнуў палон Якаваў;
3. беззаконьне народу Твайго дараваў, усе грахі ягоныя пак
Псалтыр
443
рыў,
4. гнеў Твой увесь суняў, адвярнуў лютасьць гневу Твайго.
5. Узнаві нас, Божа ратунку нашага, і спыні абурэньне Тваё намі.
6. Няўжо вечна будзеш гневацца на нас, і пашырыш Твой гнеў з роду ў род?
7. Няўжо зноў не ажывіш нас, каб народ Твой узрадаваўся Табе?
8. Пакажы нам, Госпадзе, ласку Тваю, і даруй нам выратаваньне Тваё.
9. Паслухаю, што скажа Гасподзь Бог. Ён скажа мір народу Свайму і выбранцам Сваім; і няхай не ўпадуць яны зноў у неразважлівасьць.
10. Сапраўды, выратаваньне Ягонае блізкае тым, хто баіцца Яго, каб слава Ягоная жыла ў нашай зямлі.
11. Ласка й ісьціна стрэнуцца, праўда і мір пацалуюцца;
12. ісьціна ўзьнікне зь зямлі, і праўда прыхіліцца зь неба;
13. і Гасподзь дасьць дабро, і зямля наша дасьць плод свой;
14. праўда пойдзе перад Ім, і на дарогу паставіць свае ступакі.
ПСАЛЬМА 85
Малітва за збавеньне ў дзень жалобы
Малітва Давідава.
Нахілі, Госпадзе, вуха Тваё, і пачуй мяне; бо я бедны і ўбогі.
2. Ахавай душу маю, бо я бо
габаязны; уратуй, Божа мой, раба Твайго, які на Цябе спадзяецца.
3. Зьлітуйся зь мяне, Госпадзе, бо Цябе клічу я кожны дзень.
4. Узьвесялі душу раба Твайго, бо да Цябе, Госпадзе, узношу душу сваю,
5. бо Ты, Госпадзе добры і міласэрны і мілажальны да ўсіх, хто кліча Цябе.
6. Пачуй, Госпадзе, малітву маю, і прыслухайся да голасу маленьня майго.
7. У дзень смутку майго я клічу Цябе, бо Ты пачуеш мяне.
8. Няма, Госпадзе, паміж багамі такога, як Ты, і дзеяў няма, як Твае.
9. Усе народы, Табою створаныя, прыйдуць і схіляцца перад Табою, Госпадзе, і праславяць імя Тваё,
10. бо Ты вялікі, творыш дзівосы, — Ты, Божа, адзіна Ты.
11. Настаў мяне, Госпадзе, на дарогу Тваю, і хадзіцьму ў праўдзе Тваёй; умацуй сэрца маё ў страху імя Твайго.
12. Буду славіць Цябе, Госпадзе, Божа мой, усім сэрцам маім і славіць імя Тваё вечна,
13. бо вялікая ласка Твая да мяне; Ты выбавіў душу маю ад пекла апраметнага.
14. Божа! ганарліўцы паўсталі на мяне, і хэўра мяцежнікаў шукае душы маёй; і перад сабою ня ставяць Цябе.
15. Але Ты, Госпадзе, Божа шчодры і шчыры сэрцам, доўгацярплівы і шматміласьцівы і
444
Псалтыр
справядлівы,
16. паглядзі на мяне і пашкадуй мяне; дай моц Тваю рабу Твайму, і ўратуй сына рабы Тваёй;
17. учыні на мне азнаку на добрае, хай бачаць мяне ненавісьнікі мае і пасаромяцца, бо Ты, Госпадзе, дапамог мне і суцешыў мяне.
ПСАЛЬМА 86
Слова сьвятога горада Божага*
Сыноў Карэевых. Псальма. Песьня.
2. Падмурак ягоны на горах сьвятых. Гасподзь любіць браму Сыёна больш за ўсе пасяленьні Якава.
3. Славутае абвяшчаецца пра цябе, горадзе Божы!
4. Згадаю тым, хто знае мяне, пра Раава** і Вавілон; вось Філістымляне, і Тыр з Эфіопіяю, — скажуць: «такіатакі нарадзіўся там».
5. А пра Сыён казаць будуць: «такіатакі і такіатакі муж нарадзіўся ў ім, і Сам Усявышні ўмацаваў яго».
6. Гасподзь у перапісе народу напіша: «такіатакі нарадзіўся там».
7. I ўсе, хто сьпявае і грае, — усе крыніцы маё ў табе.
*Ерусалім
**Пра Эгіпет
ПСАЛЬМА 87
Малітва за збавеньне ад сьмерці
Песьня. Псальма. Сыноў Карэевых. Кіраўніку хору на Махалаф, для сьпяваньня. Вучэньне Эмана Эзрахіта.
2. Госпадзе, Божа ратунку майго! удзень лямантую і ўначы прад Табою.
3. Хай дойдзе малітва мая прад аблічча Тваё; нахілі вуха Тваё да маленьня майго.
4. Бо душа мая насыцілася бедствамі, і жыцьцё маё наблізілася да апраментай.
5. я дараўнаўся да тых, што ў магілу сыходзяць; я стаў, як чалавек бязь сілы,
6. паміж мёртвымі кінуты, — як забітыя, што ляжаць у магіле, пра якіх Ты больш не ўспамінаеш і якія ад рукі Тваёй адкінутыя.
7. Ты паклаў мяне ў роў апраметны, у морак, у бездань.
8. Легла на мяне лютасьць Твая, і ўсімі хвалямі Тваімі Ты пабіў мяне. Сэла
9. Ты адвёў ад мяне знаёмых маіх, зрабіў мяне агідным для іх; я ўвязьнены і не магу выйсьці.
10. Вока маё ад гароты стамілася; увесь дзень я клікаў Цябе, Госпадзе; працягваў рукі свае да Цябе.
11. Хіба над мёртвымі ўчыніш Ты цуд? Хіба мёртвыя ўстануць і будуць славіць Цябе?
Сэла
12. Альбо ў магіле будзе аб
Псалтыр
445
вяшчацца ласка Твая, і праўда Твая — у месцы тленьня?
13. Хіба ж у мораку спазнаюць дзівосы Твае, і ў зямлі забыцьця — праўду Тваю?
14. але я Цябе, Госпадзе, клічу, і рана раніцай малітва мая сустракае Цябе.
15. Навошта, Госпадзе, адкідаеш душу маю, хаваеш аблічча Тваё ад мяне?
16. Я няшчасны і парахнею зь дзяцінства; нясу жахі Твае, і зьнемагаю.
17. Над мною прайшла лютасьць Твая; страхоцьці Твае зламалі мяне,
18. кожны дзень абступаюць мяне, як вада: аблягаюць мяне ўсе разам.
19. Ты аддаліў ад мяне сябра і прыяцеля; знаёмых маіх ня відаць.
ПСАЛЬМА 88
Запавет Божы з Давідам і жальба Ізраіля
Вучэньне Эфама Эзрахіта.
2. Пра ласкі Твае, Госпадзе, буду сьпяваць вечна, з роду ў род абвяшчаць праўду Тваю вуснамі маімі,
3. бо кажу: будзе навек пакладзена ласка, на нябёсах уцьвердзіў Ты праўду Тваю, калі еказаў:
4. «Я склаў запавет з выбранцам Маім, прысягаўся Давіду, рабу Майму:
5. навечна ўгрунтую семя тваё, і твой род уладжу навечна». Сэла
6. 1 праславяць нябёсы дзівосныя дзеі Твае, Госг.адзе, і праўду Тваю ў саборы сьвятых,
7. бо хто на нябёсах дараўнаецца з Богам? хто паміж сынамі Божымі спадобніцца Госпаду?
8. Грозны Бог у вялікім гурце сьвятых, грозны Ён усім, хто Яго акружае.
9. Госпадзе, Божа сіл! хто моцны, як Ты, Госпадзе? I праўда Твая навокал Цябе.
10. Ты валадарыш над лютасьцю мора; калі ўздымаюцца хвалі яго, Ты іх таймуеш.
11. Ты скінуў Раава, як пабітага; моцнаю мышцай Тваёю расьсеяў ворагаў Тваіх.
12. Твае — нябёсы і Твая — зямля; сусьвет, і што напаўняе яго, Ты заснаваў.
13. Поўнач і паўдзень Ты стварыў; Фавор і Ярмон зь імя Твайго радуюцца.
14. Моцная мышца Твая, дужая рука, высокая правіца Твая!
15. Правасудзьдзе й істасьць — аснова трона Твайго; любасьць і праўда прад абліччам Тваім ходзяць.
16. Дабрашчасны народ, які ведае трубны кліч! Яны ходзяць у сьвятле аблічча Твайго, Госпадзе;
17. а зь імя Твайго радуюцца кожны дзень, і праўдаю Тваёю хваляцца,
18. бо Ты акраса сілы іхнае, і добраю воляй Тваёю ўзвышаецца рог наш.
19. Ад Госпада — шчыт наш,
446
Псалтыр
і ад Сьвятога Ізраілевага цар наш.
20. Калісьці казаў Ты ва ўяве сьвятому Твайму, і сказаў: «Я дапамог мужнаму, узьнёс абранца з народу.
21. Я здабыў Давіда, раба Майго, сьвятым алеем Маім памазаў яго.
22. Рука Мая будзе зь ім, і мышца Мая ўмацуе яго.
23. Вораг не пераможа яго, і сын беззаконьня ня ўцісьне яго.
24. Скрышу перад ім ворагаў ягоных, і паб’ю ненавісьнікаў ягоных,
25. і праўда Мая і ласка Мая зь ім, і Маім імем узвысіцца рог ягоны,
26. і пакладу на мора руку ягоную, і на рэкі правіцу ягоную.
27. Ён будзе клікаць Мяне: Ты Айцец мой, Бог мой і цьвярдыня ратунку майго.
28. I Я зраблю яго першынцам, вышэйшым за цароў зямных,
29. навек захаваю яму ласку Маю, і запавет Мой зь ім будзе правільны.
30. I прадоўжу навечна семя ягонае, і ягоны трон — як дні неба.
31. Калі сыны ягоныя пакінуць закон Мой, і ня будуць хадзіць паводле наказаў Маіх;
32. калі парушаць пастановы Mae, і загадаў Маіх не захаваюць:
33. наведаю жазлом беззаконьне іхнае, і ўдарамі няпраўду іхную;
34. а ласкі Маёй не пазбаўлю яго, і не зьмяню ісьціны Маёй.
35. He парушу запавету Майго, і не памяняю таго, што выйшла з вуснаў Маіх,