• Газеты, часопісы і г.д.
  • Новы Запавет Псалтыр

    Новы Запавет Псалтыр


    Выдавец: Бацькаўшчына
    Памер: 499с.
    Мінск 1995
    667.23 МБ
    
                    НОБЫ АПАБеТ
    
    
    
    
    
    Мінск ВЦ"БАЦЬКАўШЧЫНЛ" 1995
    
    БКК 86.37
         Н 76
    УДК 22
    
    3 ДАБрАСЛАВеНЬНЯ НАЙПАЧАСЬНбЙШАГА ЛЛІКЛЛДЯ, ЛрХіепіскАпд Белдрускдй ЛўтАкефАльндй ПрАВАСЛДўНАЙ ЦАрКВЫ выддеццА
    
    
    
    
    
    New Testament and Psalms in Belarusan. Translated by Vasil Sjomukha
    
    Выдадзена пры фінансавай падтрымцы доктара гісторыі, спадара Янкі Запрудніка (ЗША).
    
    Упершыню ў Бедарусі на роднай мове друкуецца Сьвятое пісаньне ў перакладзе з царкоўнаславянскай прызнанага майстра, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі Васіля Сёмухі
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    Н 2200000000
    ISBN 9856026067
    
                                         © Пераклал. В. С. Сёмуха. 1995.
                    © ВЦ "Бацькаўнічына", 1995
    © Мастацкае афармленне. A. А. Лапіцкая, 1995.
    
    Шчырд дзякую ўсім асобам і ўстдновдм, якія пАспрыялі ВЫДАНЬНЮ гэтдй кнігі:
    мітрдпдліту МІКАЛАЮ (БелАрускдя ЛўтдкефАльная ПрдвдслАўнАЯ Цдрквд, ЗША, Канада)
    Пдтрыяршдму Экздрху ўсяе Белдрусі, мітрдпдліту Мінскаму і Олуцкдму ФІЛАРЭТу,
    спАддру Юрку Рдпэцкдму
           (ГлдБАльнде місіянерскде рддыёслужэньне, Канада),
    спдддру Янку Злпрудніку (ЗША),
            ВЫДАВбЦКАМу цэнтру ЗгурТАВАНЬНЯ БбЛАруСАў СЬВбТу «Бдцькдўшчынд» (БелАрусь),
    прдсьвітдру улддзіміру Кдндтушу (Цдрквд вВАНГбЛЬСКІХ Хрысьціян Бдптыстдў, Бслдрусь),
          спАДАрдм Вдлянціне і МіхАілу Пашксвічам (Канада),
    СПАДАру РОБбрту Пухоўскдму (ЗШЛ),
    спдддру СдхАрдву (Канада).
    
    
    
                ЗЬМЕСТ
    
    
    
    Паоодле Мацьвея Сьвятое Дабравесьце..................1
    Паводле Марка Сьоятое Дабравесьце...................46
    Паводле Лукі Сьвятое Дабравесьце....................76
    Паводле Яна Сьвятое Дабраоесьце....................128
    Дзеі Сьоятых Апосталаў.............................167
    Пасланьне Якаоа....................................217
    Першае Пасланьне Пётры.............................223
    Другое Пасланьне Пётры.............................229
    Першае Пасланьне Яна...............................233
    Другое Пасланьне Яна.............................  239
    Трэйцяе Пасланьне Яна..............................240
    Пасланьне Юды......................................241
    Пасланьне Паўла да Рымлянаў........................243
    Першае Пасланьне Паўла да Карынфянаў...............264
    Другое Пасланьне Паўла да Карынфянаў...............284
    Пасланьне Паўла да Галятаў.........................297
    Пасланьне Паўла да Эфэсянаў........................304
    Пасланьне Паўла да Піліпянаў.......................311
    Пасланьне Паўла да Каласянаў.......................316
    Першае Пасланьне Паўла да Фесалонікійцаў...........321
    Другое Пасланьне Паўла да Фесалонікійцаў...........326
    Першае Пасланьне Паўла да Цімафея..................329
    Другое Пасланьне Паўла да Цімафея..................335
    Пасланьне Паўла да Ціта............................339
    Пасланьне Паўла да Філімона........................342
    Пасланьне Паўла да Яўрэяў..........................343
    Адкрыцьцё Яна Багаслова............................358
    Псалтыр............................................384
    
    1
    
    
            ПАВОДЛЕ МАЦЬВЕЯ СЬВЯТОЕ ДАБРАВЕСЬЦЕ
    
    
        РАЗЬДЗЕЛ I
    
    Кніга роду Ісуса Хрыста, сына Давідавага, сына Абрагамавага.
    2.  Абрагам спарадзіў Ісака, Ісак спарадзіў Якава, Якаў спарадзіў Юду і братоў ягоных;
    3.  Юда спарадзіў Фарэса і Зару ад Фамары; Фарэс спарадзіў Эсрома; Эсром спарадзіў Арама;
    4.  Арам спарадзіў Амінадава; Амінадаў спарадзіў Наасона; Наасон спарадзіў Салмона;
    5.  Салмон спарадзіў Ваоза ад Рахавы; Ваоз спарадзіў Авіда ад Руфі; Авід спарадзіў Ясея;
    6.  Ясей спарадзіў Давіда цара; Давід цар спарадзіў Салямона ад былой жонкі Урыевай;
    7.  Салямон спарадзіў Раваама; Раваам спарадзіў Авію; Авія спарадзіў Асу;
    8.  Аса спарадзіў Ясафата; Ясафат спарадзіў Ярама; Ярам спарадзіў Азію;
    9.  Азія спарадзіў Яафама; Яафам спарадзіў Язекію;
    10.  Язекія спарадзіў Манасію; Манасія спарадзіў Амона; Амон спарадзіў Ясію;
    11.  Ясія спарадзіў Яакіма; Яакім спарадзіў Еханію і братоў яго, пад час высяленьня вавілонскага.
    12.   Пасьля ж высяленьня вавілонскага Еханія спарадзіў Саляфііля; Саляфііль спарадзіў Зарававеля;
    13.  Зарававель спарадзіў Авіуда; Авіуд спарадзіў Еліякіма;
    
    ЕЖякім спарадзіў Азора;
    14.  Азор спарадзіў Садока; Садок спарадзіў Ахіма; Ахім спарадзіў Еліуда;
    15.  Еліуд спарадзіў Елеазара; Елеазар спарадзіў Матфана; Матфан спарадзіў Якава;
    16.  Якаў спарадзіў Язэпа, мужа Марыі, ад Якой нарадзіўся Ісус, Якога называюць Хрыстос.
    17.  I вось усіх пакаленьняў ад Абрагама да Давіда чатырнаццаць пакаленьняў; і ад Давіда да высяленьня вавілонскага чатырнаццаць пакаленьняў; і ад высяленьня вавілонскага да Хрыста чатырнаццаць пакаленьняў.
    18.  Нараджэньне Ісуса Хрыста было так: па заручынах Maui Яго Марыі зь Язэпам, перш чым сышліся яны, выявілася, што Яна мае ва ўлоньні ад Духа Сьвятога.
    19.  А Язэп, муж Яе, будучы праведны, не жадаючы зьняславіць Яе, хацеў употай адпусьціць Яе.
    20.  Калі ж надумаў ён гэта, — вось, анёл Гасподні ў сьне явіўся яму і сказаў: Язэпс, сыне Давідаў! ня бойся прыняць Марыю, жонку тваю; бо зачатае ў Ёй ёсьць ад Духа Сьвятога;
    21.  і народзіць Сына, і дасі Яму імя: Ісус, бо Ён уратуе людзей Сваіх ад грахоў іхных.
    22.  А ўсё гэта сталася, каб збылося сказанае Госпадам праз прарока, які кажа:
    23. «Вось, Дзева ва ўлоньні
    
    2
    
    Паводле Мацьвея Сьвятое Дабравесьце
    
    зачне; народзіць Сына, і дадуць Яму імя: Эмануіл, што азначае: з намі Бог».
    24.  Устаўшы ад сну, Язэп зрабіў, як загадаў яму анёл Гасподні, і прыняў жонку сваю
    25.  і ня знаў Яе, пакуль нарадзіла Сына Свайго першароднага, і Ён даў Яму імя: Ісус.
    
        РАЗЬДЗЕЛ II
    
     1.  Калі ж Ісус нарадзіўся ў Віфляеме Юдэйскім у дні цара Ірада, вось, вяшчуны з усходу прыйшлі ў Ерусалім і кажуць:
     2.  дзе народжаны Цар Юдэйскі? бачылі бо мы зорку Яго на ўсходзе і прыйшлі пакланіцца Яму.
     3.  Пачуўшы гэта, цар Ірад занепакоіўся, і ўвесь Ерусалім зь ім.
     4.  I сабраўшы ўсіх першасьвятароў і кніжнікаў народных, пытаўся ў іх: дзе мае нарадзіцца Хрыстос?
     5.  Яны ж сказалі яму: у Віфляеме Юдэйскім, так бо напісана праз прарока:
     6.  «I ты, Віфляеме, зямля Юдава, нічым ня меньшы сярод ваяводстваў Юдавых, бо зь цябе выйдзе Правадыр, Які ўсьцеражэ народ мой Ізраіля».
     7.  Тады Ірад, употай паклікаўшы вяшчуноў, выведаў у іх час зьяўленьня зоркі
     8.  і, паслаўшы іх у Віфляем, сказаў: ідзеце, добра разьведайце пра Дзіця і, як знойдзеце, накажэце мне, каб і я пайшоў пакланіцца Яму.
     9.  Яны, выслухаўшы цара, пайшлі. I вось, зорка, якую бачылі яны на ўсходзе, ішла перад імі, пакуль, прыйшоўшы, ня стала ўгары над мес
    
    
    цам, дзе было Дзіця.
     10.  Угледзеўшы зорку, яны ўсьцешыліся радасьцю вельмі вялікай,
     11.  і, увайшоўшы ў дом, убачылі Дзіця з Марыяю, Маці Яго, і, упаўшы, пакланіліся Яму; і адкрыўшы скарбы свае, прынесьлі Яму дары: золата, ладан і сьмірну.
     12.  I ў сьне атрымаўшы наказ не вяртацца да Ірада, іншай дарогай адышлі ў краіну сваю.
     13.  Калі ж яны адышлі, — вось, анёл Гасподні яўляецца ў сьне Язэпу і кажа: устань, вазьмі Дзіця і Маці Ягоную, і ўцякай у Эгіпет, і будзь там, пакуль не скажу табе, бо Ірад хоча шукаць Дзіцятка, каб загубіць Яго.
     14.  Ён устаў, узяў Дзіця і Маці Ягоную, і адышоў у Эгіпет,
     15.  і быў там да Ірадавай сьмерці, каб збылося сказанае Госпадам праз прарока, які кажа: «3 Эгіпта паклікаў Я Сына Майго».
     16.  Тады Ірад, убачыўшы, што вяшчуны ашукалі яго, разгневаўся надта і паслаў перабіць усіх дзетак у Віфлясме і ва ўсіх межах яго, ад двух гадоў і ніжэй, паводле часу, які выведаў у вяшчуноў.
     17.  Тады збылося сказанае праз прарока Ерамію, які кажа:
     18.  «Голас у Раме чуцен, плач, і галашэньне, і лямант вялікі; Рахіль плача па дзецях сваіх і ня хоча суцешыцца; бо іх няма».
     19.  А як Ірад памёр, — вось, анёл Гасподні ў сьне яўляецца Язэпу ў Эгіпце
     20. і кажа: устань, вазьмі
    
    Паводле Мацьвея Сьвятое Дабравесьце
    
    3
    
    Дзіця і Maui Ягоную і ідзі ў зямлю Ізраілеву; бо памерлі тыя, што шукалі душы Дзіцяці.
     21.  Ён устаў, узяў Дзіця і Маці Ягоную і прыйшоў у зямлю Ізраілеву.
     22.  Але пачуўшы, што Архелай валадарыць ў Юдэі замест Ірада, бацькі свайго, пабаяўся туды ісьці, і атрымаўшы ў сьне наказ, адышоў у межы Галілейскія,
     23.  і, прыйшоўшы, пасяліўся ў горадзе, які называецца Назарэт, каб збылося сказанае праз прарокаў, што Ён Назарэем назавецца.
    
        РАЗЬДЗЕЛ III
    
     1.  У тыя дні прыходзіць Ян Хрысьціцель і прапаведуе ў пустыні Юдэйскай
     2.  і кажа: пакайцеся, бо наблізілася Царства Нябеснае.
     3.  Бо Ён Той, пра Каго сказаў прарок Ісая: «голас таго, хто кліча ў пустыні, падрыхтуйце шлях Госпаду, простымі зрабеце сьцежкі Яму».
     4.  А ў самога Яна была вопратка зь вярблюджага воласу і скураны пояс на паясьніцы ягонай; а ежай яму былі акрыды і дзікі мёд.
     5.  Тады выходзілі да яго Ерусалім і ўся Юдэя, і ўсё навакольле Ярданскае
     6.  і хрысьціліся ў Ярдане ў яго, спавядаючыся ў грахах сваіх.
     7.  Убачыўшы многіх фарысэяў і садукеяў, што ішлі да яго хрысьціцца, Ян сказаў ім: выродзьдзе яхідніна! хто вас намовіў уцякаць ад будучага гневу?
    
     8.  Прынясеце ж годны плод пакаяньня;
     9.  і ня думайце гаварыць самі сабе: «бацька ў нас Абрагам»; бо кажу вам, што Бог можа з камянёў гэтых узьвесьці дзяцей Абрагаму;
     10.  ужо і сякера пры корані дрэваў ляжыць: бо ўсякае дрэва, якое ня родзіць добрага плоду, сьсякаюць і кідаюць у вагонь;
     11.  я хрышчу вас вадою на пакаяньне; але Той, Хто ідзе за мною, мацнейшы за мяне; я ня варты панесьці абутак Ягоны; Ен будзе хрысьціць вас Духам Сьвятым і вагнём;
     12.  лапата Ягоная ў руцэ ў Яго, і Ён ачысьціць гумно Сваё, і зьбярэ пшаніцу Сваю ў засекі, а салому спаліць вагнём непагасным.
     13.  Тады прыходзіць Ісус з Галілеі на Ярдан да Яна хрысьціцца ў яго.
     14.  Ян жа стрымліваў Яго, кажучы: мне трэба ў Цябе хрысьціцца, а Ты прыходзіш да мяне?
     15.  Але Ісус сказаў у адказ яму: дапусьці цяпер, бо так належыць нам зьдзейсьніць ўсякую праўду. Тады Ян дапускае Яго.
     16.  I ахрысьціўшыся, Ісус выйшаў адразу з вады;  і вось, адчыніліся Яму нябёсы, і ўбачыў Ян Духа Божага, Які сыходзіў, як голуб, і апускаўся на Яго.
     17.  I вось, голас зь нябёсаў прамовіў: Гэты ёсьць Сын Мой Любасны, Якога Я ўпадабаў.