Новы Запавет Псалтыр
Выдавец: Бацькаўшчына
Памер: 499с.
Мінск 1995
16. I ніхто нс прышывае латкі
12
Паводле Мацьвея Сьвятое Дабравесьце
зь нябеленага палатна да старой адзежыны; бо зноў прышытае аддзярэцца ад старога, і дзірка будзе яшчэ горшая.
17. Ня ўліваюць таксама віна маладога ў мяхі старыя; a інакш дзяруцца мяхі, а віно маладое ўліваюць у новыя мяхі, і зьбсрагаецца і тое і другое.
18. Калі Ён ім гэта казаў, вось, прыйшоў нейкі начальнік і, кланяючыся Яму, казаў: дачка мая толькі што памерла; але прыйдзі, ускладзі на яе руку Тваю, і яна будзе жыць.
19. I ўстаўшы, Ісус пайшоў за ім, і вучні Ягоныя.
20. I вось, жанчына, якая дванаццаць гадоў пакутавала ад крывацечы, падышоўшы ззаду, кранулася краю вопраткі Ягонай,
21. бо яна казала сама сабе: калі толькі дакрануся да вопраткі Ягонай, выздаравею.
22. А Ісус, абярнуўшыся і ўбачыўшы яе, сказаў: мацуйся, дачка! всра твая ўратавала цябе. I выздаравела жанчына з таго часу.
23. А як прыйшоў Ісус у начальнікаў дом і ўбачыў жалейнікаў і зьбянтэжаны люд,
24. сказаў ім: выйдзіце; бо не памерла дзяўчына, а сьпіць. I насьміхаліся зь Яго.
25. Калі ж людзі былі высланы, Ен, увайшоўшы, узяў яе за руку, і дзяўчына ўстала.
26. I разьнеслася вестка пра гэта па ўсёй зямлі той.
27. I калі ішоў адтуль Ісус, ішлі за Ім двое сьляпых і крычалі: памілуй нас, Ісусе, Сыне Давідаў!
28. I калі Ён прыйшоў у дом, прыступілі да Яго сьляпыя. I
кажа ім Ісус: ці верыце, што Я магу зрабіць гэта? Яны кажуць Яму: так, Госпадзе!
29. Тады £н крануўся вачэй іхных і сказаў: па веры вашай хай будзе вам.
30. І адкрыліся вочы ў іх; і строга наказаў ім Ісус: глядзеце, каб ніхто не даведаўся.
31. А яны, выйшаўшы, расказалі пра Яго па ўсёй зямлі той.
32. Калі ж тыя выходзілі, вось, прывялі да Яго чалавека нямога, апанаванага дэманам.
33. I калі дэман быў выгнаны, нямы пачаў гаварыць. I люд, дзіву даючыся, казаў: ніколі ня было такога явішча ў Ізраілі.
34. А фарысэі казалі: сілаю князя дэманскага выганяс Ен дэманаў.
35. I хадзіў Ісус па ўсіх гарадах і па селішчах, вучачы ў сынагогах іхных, прапаведуючы Дабравесьце Царства і ацаляючы ўсякую хваробу і ўсякую немач у людзях.
36. Бачачы людзей, Ён умілажаліўся зь іх, бо яны былі зьнясіленыя і пакінутыя, як авечкі без пастуха.
37. Тады кажа вучням Сваім: жніва многа, ды работнікаў мала;
38. дык прасеце Гаспадара жніва, каб паслаў работнікаў на жніво Сваё.
РАЗЬДЗЕЛ X
1. I, паклікаўшы дванаццаць вучняў Сваіх, Ён даў ім уладу над нячыстымі духамі, каб выганяць іх, і ацаляць усякую хваробу і ўсякую немач.
2. А дванаццацёх апосталаў
Паводле Мацьвея Сьвятое Дабравесьце
13
імёны вось такія: першы Сымон, якога называюць Пётрам, і Лндрэй, брат ягоны, Якаў Зевядзееў і Ян, брат ягоны.
3. Піліп і Барталамей, Тамаш і Мацьвей мытнік, Якаў Алфееў і Леўвей, празваны Тадэем,
4. Сымон Кананіт і Юда Іскарыёт, які і здрадзіў Яму.
5. Гэтых дванаццацёх паслаў ісус і запавядаў ім, кажучы: на шлях язычнікаў не хадзеце і ў горад Самаранскі ня ўваходзьце;
6. а ідзеце найболей да пагіблых авечак дому Ізраілевага;
7. і ходзячы, прапаведуйце, што наблізілася Царства Нябсснае;
8. хворых ацаляйце, пракажоных ачышчайце, мёртвых уваскрашайце, дэманаў выганяйце; задарам атрымалі, задарам давайцс.
9. He бярэце з сабою ні золата, ні срэбра, ні медзі ў паясы свае,
10. ні торбы ў дарогу, ні дзьве вопраткі, ні абутку, ні кія. Бо хто працуе, той варты пракорму.
11. У які горад ці селішча вы ні ўвайшлі б, даведайцеся, хто ў ім годны, і там заставайцеся, пакуль ня выйдзеце;
12. а ўваходзячы ў дом, вітайцс яго, кажучы: «мір дому гэтаму»;
13. і калі дом будзе годны, дык сыйдзе мір ваш на яго; калі ж ня будзе годны, дык мір ваш да вас вернецца.
14. А калі хто ня прыме вас і не паслухаецца слоў вашых, дык, выходзячы з дому, альбо з горада таго, абцярушэце пыл з ног вашых;
15. праўду кажу вам: лягчэй
будзе зямлі Садомскай і Гаморскай у дзень судны, чым гораду таму.
16. Вось, Я пасылаю вас, як авечак сярод ваўкоў: дык вось, будзьце мудрыя, як зьмеі, і простыя, як галубы.
17. Сьцеражэцеся ж людзей: бо яны аддаваць будуць вас у судзілішчы і ў сынагогах сваіх біць будуць вас,
18. і павядуць вас да правіцеляў і да цароў за Мяне на сьведчаньне перад імі і язычнікамі.
19. Калі ж будуць выдаваць вас, ня турбуйцеся, як або што сказайь; бо дадзена будзе вам у той час, што сказаць;
20. бо ня вы будзеце гаварыйь, а Дух Айца вашага гаварыць будзе ў вас.
21. I выдасьць брат брата на сьмерць, і бацька — сына; і паўстануць дзеці на бацькоў і заб’юць іх;
22. і будзеце зьненавіджаныя ўсімі за імя Маё; а хто вытрывае да канца, уратаваны будзе.
23. Калі ж будуць вас гнаць у адным горадзе, уцякайце ў другі, бо праўду кажу вам: не пасьпееце абысьці гарадоў 1зраілевых, як прыйдзе Сын Чалавечы.
24. Вучань ня вышэйшы за настаўніка, і слуга ня вышэйшы за гаспадара свайго.
25. Даволі вучню, каб ён быў, як настаўнік ягоны, і слузе, каб ён быў, як гаспадар ягоны. Калі гаспадара дома назвалі вэльзэвулам, дык ці ня тым болей хатніх яго?
26. Дык вось, ня бойцеся іх: бо няма нічога схаванага, што ня выкрылася б, і таемнага, што ня было б уведана.
14
Паводле Мацьвея Сьвятое Дабравесьце
27. Што кажу вам у цемры, кажэце пры сьвятле; і што на вуха чуеце, прапаведуйце з дахаў.
28. I ня бойцеся тых, што забіваюць цела, але ж душы забіць ня могуць; а бойцеся болей таго, хто можа і душу, і цела загубіць у геене.
29. Ці ж ня дзьве маленькія птушкі прадаюцца за асарый*? I ніводная зь іх не ўпадзе на зямлю бяз волі Лйца вашага;
30. а ў вас і валасы на галаве ўсе палічаны;
31. дык ня бойцеся: вы лепшыя за многіх маленькіх птушак.
32. Дык вось, кожнага, хто вызнае Мяне перад людзьмі, таго вызнаю і Я перад Айцом Маім, Які ёсьць у нябёсах;
33. а хто зрачэцца Мяне перад людзьмі, таго зракуся і Я перад Айцом Маім, Які ёсьць у нябёсах.
34. Ня думайце, што Я прыйшоў прынесьці мір на зямлю; ня мір прыйшоў Я прынесьйі, а меч;
35. бо Я прыйшоў падзяліць чалавека з бацькам ягоным, і дачку з маці яе, і нявестку са сьвякрухай яе.
36. I ворагі чалавеку — хатнія ягоныя.
37. Хто любіць бацьку ці маці больш за Мяне, ня варты Мяне; і хто любіць сына пі дачку больш за Мяне, ня варты Мяне;
38. і хто не бярэ крыжа свайго і ня йдзе сьледам за Мною, той ня варты Мяне.
39. Хто зьберагае душу сваю, страціць яе; а хто страціў
* Дробная манета
душу сваю за Мяне, зьберажэ яе.
40. Хто прымае вас, Мяне прымае; а хто Мяне прымае, прымае Таго, Хто паслаў Мяне;
41. хто прымае прарока ў імя прарока, узнагароду прарокаву атрымае; і хто прымае праведніка ў імя праведніка, узнагароду праведнікаву атрымае.
42. I хто напоіць аднаго з малых гэтых толькі кубкам халоднай вады ў імя вучня, праўду кажу вам, ня страціць узнагароды сваёй.
РАЗЬДЗЕЛ XI
1. I сталася, калі закончыў Ісус настаўленьні дванаццаці вучням Сваім, перайшоў адтуль вучыць і прапаведаваць у гарадах іхных.
2. А Ян, пачуўшы ў цямніцы пра дзеі Хрыстовыя, паслаў двух вучняў сваіх
3. сказаць Яму: ці Той Ты, Які павінен прыйсьці, ці чакаць нам другога?
4. I сказаў ім Ісус у адказ: ідзеце, скажэце Яну, што чуеце і бачыце:
5. сьляпыя робяцца відушчымі і кульгавыя ходзяць, пракажоныя ачышчаюцца і глухія чуюць, мёртвыя ўваскрасаюць, і ўбогія зьвястуюць,
6. і дабрашчасны той, хто не спакусіцца празь Мяне.
7. Калі ж пайшлі яны, Ісус пачаў гаварыць людзям пра Яна: што глядзець хадзілі вы ў пустыню? ці ня трысьцінку, ветрам калыханую?
8. Што ж глядзець хадзілі вы? ці не чалавека, у мяккія шаты апранутага? тыя, што
Паводле Мацьвея Сьвятое Дабравесьце
15
носяць мяккія шаты, жывуць у харомах царскіх.
9. Што ж глядзець хадзілі вы? прарока? Так, кажу вам, нават больш, чым прарока.
10. Бо ён той, пра якога напісана: «вось, Я пасылаю анёла Майго перад абліччам Тваім, які падрыхтуе шлях Твой перад Табою».
11. Праўду кажу вам: сярод народжаных жанчынамі не паўставаў большы за Яна Хрысьціцеля; але найменшы ў ІДарстве Нябесным большы за яго.
12. Ад дзён жа Яна Хрысьціцеля да сёньня Царства Нябеснае дасягаецйа сілаю, і тыя, што сілу ўжываюць, здабываюць яго;
13. бо ўсе прарокі і закон прадвясьцілі да Яна.
14. I калі хочаце прыняць, ён ёсьць Ільля, які мае прыйсьці.
15. Хто мае вушы, каб чуць, няхай чуе.
16. Да каго ж прыпадобню род гэты? Падобны ён да дзяцей, якія сядзяць на рынку і, зьвяртаючыся да сваіх сяброў,
17. кажуць: «мы гралі вам на жалейцы, а вы не скакалі; мы сьпявалі вам песьні журботныя, а вы не галасілі».
18. Бо прыйшоў Ян, ня есьць, ня п’е; і кажуць: «у ім дэман».
19. Прыйшоў Сын Чалавечы, есьць і п’е; і кажуць: «вось, чалавек, які любіць есьці і піць віно, прыяцель мытнікаў і грэшнікаў». I апраўдана мудрасьць дзецьмі яе.
20. Тады пачаў Ён дакараць гарады, у якіх найбольш праявіліся сілы Яго, бо яны не пакаяліся.
21. Гора табе, Харазіне! гора табе, Віфсаіда! бо калі б у Ты
ры і Сідоне явіліся сілы, яўленыя ў вас, дык даўно б яны ў вярэце і ў попеле пакаяліся;
22. але кажу вам: Тыру і Сідону лягчэй будзе ў дзень судны, чым вам.
23. 1 ты, Капернауме, што да неба ўзвысіўся, да пекла зрынешся; бо калі б у Садоме явіліся сілы, яўленыя ў табе, дык ён прастаяў бы па сёньняшні дзень;
24. але кажу вам, што зямлі Садомскай лягчэй будзе ў дзень судны, чым табе.
25. Тым часам, далей прамаўляючы, Ісус сказаў: слаўлю Цябе, Войча, Госпадзе неба і зямлі, што Ты ўтоіў гэта ад мудрых і разумных і адкрыў тое дзецям;
26. так, Войча! бо такое было Тваё ўпадабаньне.
27. Усё Мне перададзена Айцом Маім, і ніхто ня ведае Сына, толькі Айцец; і Айца ня ведае ніхто, толькі Сын, і каму Сын хоча адкрыць.
28. Прыйдзеце да Мяне, усе струджаныя і прыгнечаныя, і Я супакою вас;
29. вазьмеце ярмо Маё на сябе і навучэцеся ад Мяне, бо Я лагодны і пакорлівы сэрцам; і знойдзеце спакой душам вашым;
30. бо ярмо Маё добрае, і цяжар Мой лёгкі.
РАЗЬДЗЕЛ XII
1. Тым часам праходзіў Ісус у суботу засеянымі палямі, a вучні Ягоныя згаладаліся і пачалі зрываць каласы і есьці.
2. Фарысэі, убачыўшы гэта, сказалі Яму: вось, вучні Твае робяць, чаго нельга рабіць у
16
Паводле Мацьвея Сьвяпгое Дабравесьйе