• Газеты, часопісы і г.д.
  • Новы Запавет Псалтыр

    Новы Запавет Псалтыр


    Выдавец: Бацькаўшчына
    Памер: 499с.
    Мінск 1995
    667.23 МБ
    21.  I калі яны елі, сказаў: праўду кажу вам, што адзін з вас выдасьць Мяне.
    22.  Яны вельмі засмуціліся і пачалі казаць Яму, кожны зь іх: ці ня я, Госпадзе?
    
    40
    
    Паводле Мацьвея Сьвятое Дабравесьце
    
    23.  А Ён сказаў у адказ: хто апусьціў са Мною руку ў місу, той выдасьць Мяне;
    24.  зрэшты, Сын Чалавечы ідзе, як пісана пра Яго; алс гора таму чалавеку, якім Сын Чалавечы выдаецца: лепей было б чалавеку гэтаму не радзіцца.
    25.  У адказ жа Юда, які выдаў Яго, сказаў: ці ня я, Равьві? Ісус кажа яму: ты сказаў.
    26.  А калі яны елі: Ісус, узяўшы хлеб і дабраславіўшы, паламаў і, раздаючы вучням, сказаў: прымеце, ежце: гэта Цсла Маё.
    27.  I ўзяўшы чару, і падзякаваўшы, падаў ім і сказаў: пеце зь яе ўсе;
    28.  бо гэта Кроў Мая новага запавету, за многіх праліваная дзеля дараваньня грахоў.
    29.  Кажу ж вам, што ад сёньня ня буду піць ад плоду гэтага вінаграднага да таго дня, калі буду піць з вамі новае віно ў Царстве Айца Майго.
    30.  I засьпяваўшы, пайшлі на гару Аліўную.
    31.  Тады кажа ім Ісус: усе вы запаняверыцеся ўва Мне ў гэтую ноч, бо напісана: «паражу пастыра, і расьсеюцца авсчкі статку».
    32.  А пасьля ўваскрэсеньня Майго сустрэну вас у Галілеі.
    33.  У адказ жа Пётра сказаў Яму: калі і ўсе запанявсрацца ў Табе, я не запаняверуся.
    34.  Сказаў яму Ісус: праўду кажу табе, што гэтае ночы, перш чым засьпявае певень, тройчы адрачэшся ад Мяне.
    35.  Кажа Яму Пётра: хоць бы прыпала мне і памерці з Табою, не адрак.уся ад Цябе. Падобнае і ўсе зучні казалі.
    
    36.  Потым прыходзіць зь імі Ісус у мясьціну, званую Гефсіманія, і кажа вучням: пасядзеце тут, пакуль Я пайду, памалюся там.
    37.  I ўзяўшы Пётру і абодвух сыноў Зевядзеевых, пачаў смуткаваць і журыцца.
    38.  Тады кажа ім Ісус: душа Мая смуткуе да сьмерці; пабудзьце тут і чувайце са Мною.
    39.  I адышоўшы крыху, упаў на аблічча Сваё, маліўся і казаў: Войча Мой! калі магчыма, хай абміне Мяне чара гэтая: але не як Я хачу, а як Ты.
    40.  I прыходзіць да вучняў і застас, што яны сьпяць, і кажа Пётру: ці так не змаглі вы адну гадзіну чуваць са Мною?
    41.  чувайце і малецеся, каб не паддацца спакусе: дух бадзёры, а плоць нядужая.
    42.  Яшчэ, адышоўшы другі раз, маліўся, кажучы: Войча Мой! калі ня можа чара гэтая абмінуйь Мяне, каб Мне ня піць яе, хай будзе воля Твая.
    43.  I прыйшоўшы, застаў, што зноў яны сьпяць, бо ў іх вочы ацяжэлі.
    44.  I пакінуўшы іх, адышоў зноў і памаліўся трэйці раз, тое самае слова сказаўшы.
    45.  Тады прыходзіць да вучняў Сваіх і кажа ім: вы ўсе яшчэ сьпіце і спачываеце; вось, наблізілася гадзіна, і Сын Чалавечы аддаецца ў рукі грэшнікаў;
    46.  устаньце, хадзем: вось наблізіўся той, хто выдае Мяне.
    47.  I калі яшчэ гаварыў Ен, вось, Юда, адзін з дванаццацёх, прыйшоў, і зь ім мноства людзей зь мечамі і каламі, ад псршасьвятароў і старэйшын
    
    Паводле Мацьвея Сьвятое Дабравесьце
    
    41
    
    народных.
    48.  А хто выдаваў Яго, даў ім знак, кажучы: каго я пацалую, Той і ёсьць, вазьмеце Яго.
    49.  I, адразу падышоўшы да Ісуса, сказаў: радуйся, Равьві! 1 пацалаваў Яго.
    50.  Ісус жа сказаў яму: дружа, чаго ты прыйшоў? Тады падышлі, і паклалі рукі на Ісуса, і ўзялі Яго.
    51.  I вось, адзін з тых, што былі зь Ісусам, працягнуўшы руку, дастаў меч свой і, ударыўшы раба першасьвятаровага, адсек яму вуха.
    52.  Тады кажа яму Ісус: вярні меч твой у месца ягонае, бо ўсе, што возьмуць меч, ад мяча і загінуць;
    53.  альбо думаеш, што Я не магу цяпер упрасіць Айца Майго, і Ён дасьць Мне больш за дванаццаць легіёнаў анёлаў?
    54.  як жа збудуцца Пісаньні, што так павінна быць?
    55.  У тую гадзіну сказаў Ісус народу: быццам на разбойніка выйшлі вы зь мечамі і кала.мі ўзяць Мяне; кожны дзень з вамі сядзеў Я, вучачы ў храме, і вы ня бралі Мяне.
    56.  А ўсё гэта было, каб збыліся пісаньні прарокаў. Тады ўсе вучні, пакінуўшы Яго, паўцякалі.
    57.  А тыя, што ўзялі Ісуса, завялі Яго да Каяфы першасьвятара, куды сабраліся кніжнікі і старэйшыны.
    58.  А Пётра ішоў сьледам за Ім зводдаль, да двара першасьвятаровага і ўвайшоўшы ў сярэдзіну, сеў са слугамі, каб бачыць канец.
    59.  Першасьвятары і старэйшыны і ўвесь сынедрыён шукалі ілжывага сьведчаньня суп
    
    роць Ісуса, каб аддаць Яго на сьмерць;
    60.  і не знаходзілі; і хоць шмат ілжывых сьведкаў прыходзіла, не знайшлі. Але нарэшце прыйшлі два ілжывыя сьведкі
    61.  і сказалі: Ён казаў: «магу разбурыць храм Божы і за тры дні збудаваць яго».
    62.  I ўстаўшы, першасьвятар сказаў Яму: нічога не адказваеш? што яны супроць Цябе сьведчаць?
    63.  А Ісус маўчаў. I першасьвятар сказаў Яму: заклінаю Цябе Богам жывым, скажы нам, ці Ты Хрыстос, Сын Божы?
    64.  Кажа яму Ісус: ты сказаў; нават маўляю вам: ад сёньня ўгледзіце Сына Чалавечага, што сядзіць праваруч сілы і ідзе на аблоках нябесных.
    65.  Тады першасьвятар разадраў адзеньне сваё і сказаў: Ён блюзьнерыць. Навошта яшчэ нам сьведкі? Вось, вы чулі блюзьнсрства Ягонае!
    66.  Як вам здаецца? А яны сказалі ў адказ: варты сьмерці.
    67.  Тады плявалі Яму ў твар і тузалі Яго; а іншыя білі па шчоках.
    68.  і казалі: скажы нам, Хрысьце, хто ўдарыў Цябе?
    69.  А Пётра сядзеў звонку на дварэ. I падышла да яго адна служанка і сказала: і ты быў зь Ісусам Галілеянінам.
    70.  Але ён адрокся перад усімі, сказаўшы: ня ведаю, што ты кажаш.
    71.  А калі ён выходзіў за браму, убачыла яго другая, і кажа тым, што былі там: і гэты быў зь Ісусам Назарэем.
    72. I зноў адрокся ён, прысяг
    
    42
    
    Паводле Мацьвея Сьвятое Дабравесьце
    
    нуўшы: я ня ведаю Гэтага Чалавека.
    73.  Крыху пазьней падышлі тыя, што стаялі, і сказалі Пётру: сапраўды і ты зь іх, бо і гаворка твая выдае цябе.
    74.  Тады ён пачаў прысягаць і бажыцца: я ня ведаю Гэтага Чалавека. I тут жа засьпяваў певень.
    75.  I згадаў Пётра словы, сказаныя яму Ісусам: перш чым засьпявае певень, тройчы адрачэшся ад Мяне. I выйшаўшы вонкі, плакаў горка.
    
        РАЗЬДЗЕЛ XXVII
    
    1.  Калі ж настала раніца, зрабілі нараду ўсе першасьвятары і старэйшыны народу супраць Ісуса, каб аддаць Яго на сьмерць:
    2.  і зьвязаўшы Яго, завялі і перадалі яго Понцію Пілату, намесьніку.
    3.  Тады Юда, які выдаў Яго, убачыўшы, што засудзілі Яго, і раскаяўшыся, аддаў трыццаць срэбранікаў першасьвятарам і старэйшынам,
    4.  кажучы: зграшыў я, прадаўшы кроў нявінную. Яны ж сказалі: што нам да таго? глядзі сам.
    5.  1 кінуўшы срэбранікі ў храме, ён адышоў; і пайшоўшы, павесіўся.
    6.  Першасьвятары, узяўшы срэбранікі, сказалі: не дазваляецца класьці іх у храмавую скарбніцу, бо гэта цана крыві.
    7.  I зрабіўшы нараду, купілі на іх поле ганчара для пахаваньня чужынцаў;
    8.  таму і называецца поле тое «полем крыві» па сёньняшні дзень;
    
    9.  тады збылося сказанае праз прарока Ерамію, які кажа: «і ўзялі трыццаць срэбранікаў, цану Ацэненага, Якога ацанілі сыны Ізраілевы,
    10.  і далі іх за поле ганчара, як сказаў мне Гасподзь».
    11.  Ісус жа стаў перад намесьнікам. I спытаўся ў Яго намесьнік, кажучы: Ты Цар Юдэйскі? А Ісус сказаў яму: ты кажаш.
    12.  I калі вінавацілі Яго першасьвятары і старэйшыны, Ен нічога не адказваў.
    13.  Тады кажа Яму Пілат: ці ня чуеш, колькі сьведчаць супроць Цябе?
    14.  I не адказваў яму на ніводнае слова, так што намесьнік вельмі зьдзіўляўся.
    15.  А на сьвята намесьнік меў звычай выпускаць народу аднаго вязьня, якога б хацелі.
    16.  Быў тады ў іх вядомы вязень, званы Варава.
    17.  I вось, як сабраліся яны, сказаў ім Пілат: каго хочаце, каб я выпусьціў вам: Вараву ці Ісуса, Якога завуць Хрыстом?
    18.  Бо ведаў, што з зайздрасьці выдалі Яго.
    19.  Тым часам, як сядзеў ён на судовым месцы, жонка ягоная паслала яму сказаць: не рабі нічога Праведніку Таму, бо я сёньня ў сьне шмат адцярпела за Яго.
    20.  Але першасьвятары і старэйшыны падбухторылі люд прасіць Вараву, а Ісуса загубіць.
    21.  Тады намесьнік сказаў у адказ: каго хочаце з двух, каб я выпусьціў вам? Яны сказалі: Вараву.
    22.  Кажа ім Пілат: што ж мне зрабіць зь Ісусам, Якога
    
    Паводле Мацьвея Сьвятое Дабравесьце
    
    43
    
    завуць Хрыстом? Кажуць яму ўсе: хай будзе ўкрыжаваны!
    23.  А намесьнік сказаў: якое ж ліха ўчыніў Ён? Але яны яшчэ мацней крычалі: хай будзе ўкрыжаваны!
    24.  Пілат, бачачы, што нічога не дапамагае, а неспакой расьце, узяў вады і ўмыў рукі перад людзьмі, кажучы: невінаваты я ў крыві Праведніка Гэтага; глядзеце самі.
    25.  I, адказваючы, увесь люд сказаў: Кроў Ягоная на нас і на дзецях нашых.
    26.  Тады выпусьціў ім Вараву, а Ісуса, біўшы, аддаў на крыжаваньне.
    27.  Тады воіны намесьнікавы, узяўшы Ісуса ў прэторыю, сабралі на Яго цэлы полк,
    28.  і раздзеўшы Яго, надзелі на Яго пурпуру;
    29.  і, сплёўшы вянок зь цёрну, усклалі на галаву Яму і далі Яму ў правую руку кій, і, укленчыўшы перад Ім, кпілі зь Яго, кажучы: радуйся, Цар Юдэйскі!
    30.  і плявалі на Яго і, узяўшы кій, білі па галаве Яго.
    31.  I калі накпіліся зь Яго, зьнялі зь Яго пурпуру і апранулі Яго ў адзежу Ягоную, і павялі Яго на крыжаваньне.
    32.  Выходзячы, спаткалі яны аднаго Кірынеяніна, імем Сымон: яго і прымусілі несьці крыж Ягоны».
    33.  I прыйшоўшы на месца, якое называецца Галгофа, што азначае «месца чарапоў»,
    34.  далі Яму піць войату, зьмяшанага з жоўцю; і, пакаштаваўшы, не хацеў піць.
    35.  Тыя, што ўкрыжавалі Яго, дзялілі вопратку Ягоную, кідаючы жэрабя;
    
    36.  і, седзячы, вартавалі Яго там;
    37.  і зьмясьцілі над галавою Ягонай надпіс зь віною Яго: Гэта Ісус, Цар Юдэйскі.
    38.  Тады ўкрыжавалі зь Ім двух разбойнікаў: аднаго па правы бок, а другога па левы.
    39.  А тыя, што міма праходзілі, зьневажалі Яго, ківаючы галовамі сваімі
    40.  і кажучы: Ты, што разбураеш храм і за тры дні будуеш! уратуй Сябе Самога. Калі Ты Сын Божы, сыйдзі з крыжа.
    41.  Падобна і першасьвятары з кніжнікамі і старэйшынамі і фарысэямі, насьміхаючыся, казалі:
    42.  іншых ратаваў, а Самога Сябе ня 'можа ўратаваць. Калі Ён Цар Ізраілеў, хай цяпер сыйдзе з крыжа, і ўверуем у Яго;
    43.  спадзяваўся на Бога: хай цяпер рыбавіць Яго, калі Ён угодны Яму. Бо Ён сказаў: Я Божы Сын.
    44.  Таксама і разбойнікі, укрыжаваныя зь Ім, зьневажалі Яго.
    45.  Ад шостай жа гадзіны цемра настала па ўсёй зямлі да гадзіны дзявятай.
    46.  а каля дзявятай гадзіны ўскрыкнуў Ісус моцным голасам, кажучы: Ілі, Ілі! лема савахван? што азначае: Божа Мой, Божа Мой! чаму Ты Мяне пакінуў?