Новы Запавет Псалтыр
Выдавец: Бацькаўшчына
Памер: 499с.
Мінск 1995
17. Пачуўшы, Ісус кажа ім: нс здаровыя маюйь патрэбу ў лекары, а хворыя; Я прыйшоў заклікаць ня праведнікаў, a грэшнікаў да пакаяньня.
18. Вучні Янавыя і фарысэйскія пасьцілі. Прыходзяць да Яго і кажуць: чаму вучні Янавыя і фарысэйскія посьцяць, a Твае вучні ня посьцяць?
19. I сказаў ім Ісус: ці могуць пасьціць сыны харомаў шлюбных, калі зь імі малады? Пакуль зь імі малады, ня могуць пасьціць;
20. але прыйдуць дні, калі адымецца ў іх малады, і тады будуць пасьціць у тыя дні.
21. Ніхто да старое адзежыны ня прышывае латкі зь нябеленага палатна: інакш зноў прышытае аддзярэцца ад старога, і дзірка будзе яшчэ горшая.
22. Ніхто ня ўлівае віна маладога ў мяхі старыя: інакш маладое віно парве мяхі, і віно выцеча, і мяхі прападуць; а ві
Паводле Марка Сьвятое Дабравесьце
49
но маладое трэба ўліваць у Maxi новыя.
23. I давялося Яму ў суботу праходзіць засеянымі палямі, і вучні Ягоныя дарогаю пачалі зрываць калосьсе.
24. I фарысэі сказалі Яму: глядзі, штб яны робяць у суботу, чаго нельга рабіць.
25. Ён сказаў ім: няўжо вы ніколі ня чыталі, што зрабіў Давід, калі меў патрэбу і згаладаўся сам і тыя, што былі зь ім?
26. Як увайшоў ён у дом Божы пры першасьвятары Авіяфары і еў пакладныя хлябы, якіх нельга было есьці нікому акрамя сьвятароў, і даў тым, што былі зь ім?
27. I сказаў ім: субота дзеля чалавека, а не чалавек дзеля суботы;
28. таму Сын Чалавечы ёсьць гаспадар і суботы.
РАЗЬДЗЕЛ Ш
1. I ўвайшоў зноў у сынагогу; там быў чалавек з высахлаю рукою.
2. I сачылі за Ім, ці не ацаліць яго ў суботу, каб зьвінаваціць Яго.
3. А Ён кажа чалавеку з сухою рукою: стань пас.ярэдзіне.
4. А ім кажа: ці належыць у суботу дабро чыніць, альбо зло чыніць? душу ўратаваць, альбо загубіць? Але яны маўчалі.
5. I з гневам на іх паглядзеўшы, смуткуючы па ачарсьць
веньні сэрцаў іхных, кажа таму чалавеку: працягні руку тваю. Той працягнуў, і стала рука ягоная здаровая, як другая.
6. Фарысэі, выйшаўшы, адразу зладзілі зь ірадыянамі нараду супраць Яго, як бы загубіць Яго.
7. Але Ісус з вучнямі Сваімі адышоў да мора, і за Ім пайшло мноства людзей з Галілеі, Юдэі,
8. Ерусаліма, Ідума і зза Ярдана. I з навакольляў Тыра і Сідона, пачуўшы, што Ён рабіў, ішлі да Яго ў вялікім мностве.
9. I сказаў вучням Сваім, каб напагатове была Яму лодка, з прычыны шматлюдзтва, каб ня ціснулі на Яго.
10. Бо многіх Ён ацаліў, так што тыя, хто быў хворы, кідаліся да Яго, каб дакрануцца да Яго.
11. I духі нячыстыя, калі бачылі Яго, падалі перад Ім і крычалі: Ты — Сын Божы.
12. Але Ён строга выгаворваў ім, каб не адкрывалі Яго.
13. Потым узышоў на гару і паклікаў да Сябе, каго Сам хацеў; і пайшлі да Яго.
14. I паставіў дванаццацёх, каб зь Ім былі і каб пасылаць іх зьвеставаць,
15. і каб мелі яны ўладу ацаляць ад хваробаў і выганяць дэманаў:
16. паставіў Сымона, даўшы яму імя Пётра;
17. Якава Зевядзеевага і Яна, брата Якаўлевага, даўшы ім
50
Паводле Марка Сьвятое Дабравесьце
імёны Воанергес, гэта азначае, «сыны громавыя»;
18. Андрэя, Піліпа, Барталамея, Мацьвея, Якава Алфеевага, Тадэя, Сымона Кананіта
19. і Юду Іскарыёцкага, які і выдаў Яго.
20. Прыходзяць у дом; і зноў зьбіраецца люд, так што яны не маглі нават хлеба паесьці.
21. I пачуўшы, блізкія Ягоныя пайшлі забраць Яго, бо казалі, што Ён не ў сабе.
22. А кніжнікі, якія прыйшлі зь Ерусаліма, казалі, што Ен мае ў Сабе вэльзэвула і што выганяе дэманаў сілаю дэманскага князя.
23. I паклікаўшы іх, казаў ім прытчамі: як можа сатана выганяць сатану?
24. Калі царства разьдзеліцца самое ў сабе, ня можа ўстояць царства тое;
25. і калі дом разьдзеліцца сам у сабе, ня можа ўстояць дом той;
26. і калі сатана паўстаў на самога сябе і разьдзяліўся, ня можа ўстояць, а настаў канец ягоны.
27. Ніхто, увайшоўшы ў дом дужага, ня можа зрабаваць рэчаў ягоных, калі сьпярша ня зьвяжа дужага, — і тады зрабуе дом ягоны.
28. Праўду кажу вам: дараваныя будуць сынам чалавечым усе грахі і блюзьнерствы, якімі б ні блюзьнерылі;
29. але хто будзе блюзьнерыць на Духа Сьвятога, таму ня будзе дараваньня вавекі, a падлягае ён вечнай асудзе.
30. Гэта сказаў Ён, бо казалі: у Ім нячысты дух.
31. I прыйшлі Маці і браты Ягоныя і, стоячы звонку, паслалі да Яго паклікаць Яго.
32. Каля Яго сядзеў люд. I сказалі Яму: вось, Маці Твая і браты Твае і сёстры Твае, вонкі, пытаюцца Цябе.
33. I адказаў ім: хто Маці Мая і браты Mae?
34. I азірнуўшы тых, што сядзелі вакол Яго, кажа: вось Maui Мая і браты Mae;
35. бо, хто будзе выконваць волю Божую, той Мне брат і сястра і маці.
РАЗЬДЗЕЛ IV
1. I зноў пачаў вучыць каля мора; і сабралася да Яго мноства людзей, так што Ён увайшоў у лодку і быў на моры, a ўвесь люд быў на зямлі каля мора.
2. I вучыў іх прытчамі многа і ў вучэньні Сваім казаў ім:
3. слухайце: вось, выйшаў сейбіт сеяць;
4. і калі сеяў, сталася так, што іншае ўпала ўскрай дарогі, і наляцелі птушкі і падзяўблі тое;
5. іншае ўпала на камяністую мясьціну, дзе няшмат было зямлі, і неўзабаве ўзышло, таму што зямля была там ня глыбокая;
6. а калі ўзышло сонца, завяла і, як ня мела карэньня, засохла;
7. іншае ўпала на церне, і церне вырасла і заглушыла
Паводле Марка Сьвятое Дабравесьце
51
насеньне, яно не дало плоду;
8. а іншае ўпала на добрую зямлю і дало плод, які ўзыйшоў і вырас, і ўрадзіла тое трыццаць, тое шэсьцьдзесят і тое сто.
9. I сказаў ім: хто мае вушы, каб чуць, няхай чуе!
10. Калі ж застаўся бязь людзей, усе, хто быў вакол Яго разам з дванаццацьцю, спыталіся ў Яго пра прытчу.
11. I сказаў ім: вам дадзена ведаць тайны Царства Божага, а тым, вонкавым, усё бывае ў прытчах,
12. каб яны сваімі вачыма глядзелі, і ня ўбачылі; сваімі вушамі чулі, і не ўразумелі, каб не навярнуліся, і не дараваны былі ім грахі.
13. I кажа ім: не разумееце гэтай прытчы? як жа вам уразумець усе прытчы?
14. Сейбіт слова сее.
15. Пасеянае ўскрай дарогі азначае тых, у якіх сеецца слова, але да якіх, калі пачуюць, адразу прыходзіць сатана і хапае слова, пасеянае ў сэрцах іхных.
16. Такім самым чынам і пасеянае на камяністых мясьцінах азначае тых, якія, калі пачуюць слова, адразу з радасьцю прымаюць яго,
17. але ня маюць у сабе кораня і нясталыя; потым, калі настане ўціск і ганеньне за слова, адразу спакушаюцца.
18. Пасеянае ў церне азначае тых, што чуюць слова,
19. але ў якіх турботы веку гэтага, панада багацьця і ін
шыя жаданьні, уваходзячы ў іх, заглушаюць слова, і яно бывае бяз плоду.
20. А пасеянае на добрай зямлі азначае тых, якія слухаюць слова і прымаюць, і родзяць плод, адзін у трыццаць, другі ў шэсьцьдзесят, той ўстакроць.
21. I сказаў ім: ці на тое прыносіцца сьвечка, каб паставіць яе пад пасудзіну альбо пад ложак? ці не на тое, каб ставіць яе на сьвечніку?
22. Няма нічога таемнага, што ня выйшла б на яву; і нічога няма схаванага, што ня выйшла б наверх.
23. Калі хто мае вушы, каб чуць, няхай пачуе!
24. I сказаў ім: заўважайце, штб чуеце: якою мераю мерыце, такою адмерана будзе вам і дададзена будзе вам слухачам.
25. Бо, хто мае, таму дадазена будзе, а хто ня мае, у таго адымецца і тое, што мае.
26. I сказаў: Царства Божае падобнае на тое, як калі чалавек кіне насеньне ў зямлю,
27. і сьпіць, і ўстае ноччу і днём, і як насеньне ўзыходзіць і расьце, ня ведае ён;
28. бо зямля сама сабою родзіць спачатку зеляніну, потым колас, потым поўнае зерне ў коласе;
29. калі ж высьпее плод, адразу пасылае серп, таму што настала жніво.
30. 1 сказаў: да чаго прыпадобнім Царства Божае? альбо празь якую прытчу выявім яго?
31. Яно — як зерне гарчычнае, якое, калі сеецца ў зямлю,
52
Паводле Марка Сьвятое Дабравесьце
ёсьць найменшае з усіх зярнят на зямлі:
32. а як пасеяна, узыходзіць і робіцца большае за ўсякую траву, і пускае вялікае гольле, так што пад ценем ягоным могуць хавацца птушкі нябесныя.
33. I такімі многімі прытчамі прапаведаваў ім слова, колькі яны маглі чуць;
34. і бяз прытчы не казаў ім, а вучням самнасам тлумачыў усё.
35. Увечары таго самага дня сказаў ім: пераправімся на той бок.
36. I яны, адпусьціўшы людзей, узялі Яго з сабою, як Ён быў, у лодку; зь Ім былі і іншыя лодкі.
37. I паднялася вялікая бура; хвалі білі ў лодку, так што яна ўжо напаўнялася вадою.
38. А Ён спаў на карме на ўзгалоўі. Яго будзяць і кажуць Яму: Настаўнік! няўжо Табе ня рупіць, што мы гінем?
39. I ўстаўшы, Ён загразіў ветру і сказаў мору: суйміся, перастань. I вецер аціх, і зрабілася вялікая ціша.
40. I сказаў ім: чаго вы такія палахлівыя? чаму ў вас няма веры?
41. I ўбаяліся страхам вялікім і гаварылі і паміж сабою: хто ж гэта, што і вецер і мора слухаюцца Яго?
РЛЗЬДЗЕЛ V
1. Прыйшлі на другі бераг мора, у краіну Гадарынскую.
2. I калі выйшаў Ён з лодкі,
адразу сустрэў Яго чалавек, які выйшаў з магілаў, апанаваны нячыстым духам;
3. у яго было жытло ў магілах, і ніхто ня мог зьвязаць яго нават ланцугамі;
4. бо колькі разоў яго ні кавалі ў ланцугі і путы, але разрываў ланцугі і разьбіваў путы, і ніхто ня меў сілы ўтаймаваць яго;
5. заўсёды, уночы і ўдзень, у горах і магілах, крычаў ён і біўся аб каменьне.
6. А ўбачыўшы Ісуса здалёк, прыбег і пакланіўся Яму,
7. і, закрычаўшы моцным голасам, сказаў: што Табе да мяне? Ісусе, Сыне Бога Усявышняга! заклінаю Цябе Богам, ня муч мяне!
8. Бо Ісус сказаў яму: выйдзі, дух нячысты, з гэтага чалавека.
9. I спытаўся ў яго: як тваё імя? I той сказаў у адказ: легіён імя мне, бо нас многа.
10. I вельмі прасілі Яго, каб ня высылаў іх прэч з краіны той.
11. А пасьвіўся там пад гарою вялікі гурт сьвіней.
12. I прасіліся ў Яго ўсе дэманы, кажучы: пашлі нас у сьвіней, каб нам увайсьці ў іх.
13. Ісус адразу дазволіў ім. I нячыстыя духі, выйшаўшы, увайшлі ў сьвіней; і памкнуўся гурт з урвішча ў мора, а іх было каля дзьвюх тысяч; і патанулі ў моры.
14. А сьвінапасы паўцякалі і расказалі ў горадзе і ў вёсках. I жыхары выйшлі паглядзець,
Паводле Марка Сьвятое Дабравесьце
53
што сталася.
15. Прыходзяць да Ісуса і бачаць, што апантаны, у якім быў легіён, сядзіць і апрануты, і ў здаровым розуме; і спалохаліся.