Новы Запавет Псалтыр
Выдавец: Бацькаўшчына
Памер: 499с.
Мінск 1995
36. I ўзяўшы дзіця, паставіў яго сярод іх і, абняўшы яго, сказаў ім:
37. хто прыме адно такое дзіця ў імя Маё, той прымае Мяне; а хто Мяне прыме, той не Мяне прымае, a Taro, Хто паслаў Мяне.
38. Ян пры гэтым сказаў: Настаўнік! мы бачылі чалавека, які імем Тваім выганяе дэманаў, а ня ходзіць за намі; і забаранілі яму, бо ня ходзіць за намі.
62
Паводле Марка Сьвятое Дабравесьце
39. Ісус сказаў: не забараняйце яму; бо ніхто, хто ўчыніў цуд імем Маім, ня зможа так хутка пасьля ліхасловіць Мяне.
40. Бо, хто ня супроць вас, той за вас.
41. I хто напоіць вас кубкам вады ў імя Маё, бо вы Хрыстовыя, праўду кажу вам, ня страціць узнагароды сваёй.
42. А хто спакусіць аднаго з малых гэтых, што веруюць у Мяне, таму лепей было б, каб павесілі яму на шыю жарон і кінулі яго ў мора.
43. I калі спакушае цябе рука твая, адатні яе: лепш табе зьнявечанаму ўвайсьці ў жыйьцё, чым зь дзьвюма рукамі ісьці ў геену, у вагонь непагасны,
44. дзе чарвяк іхны не памірае, і вагонь ня гасьне.
45. I калі нага твая цябе спакушае, адатні яе: лепш табе ўвайсьці ў жыцьцё кульгаваму, чым зь дзьвюма нагамі быць укінутым у геену, у вагонь непагасны.
46. дзе чарвяк іхны не памірае, і вагонь ня гасьне.
47. I калі вока тваё цябе спакушае, вырві ягб: лепш табе з адным вокам увайсьці ў Царства Божае, чым з двума вачмі быць укінутым у геену вогненную,
48. дзе чарвяк іхны не памірае, і вагонь ня гасьне.
49. Бо кожны вагнём асоліцца, і кожная ахвяра сольлю асоліцца.
50. Соль — добрая; але, калі соль не салоная будзе, чым вы яе паправіце? Майце ў сабе
соль і мір майце паміж сабою.
РАЗЬДЗЕЛ X
1. Выправіўшыся адтуль, прыходзіць у межы Юдэйскія за Ярданам. Зноў зьбіраюцца да Яго людзі; і паводле звычаю Свайго, Ён зноў вучыў іх.
2. Падышлі фарысэі і спыталіся, спакушаючы Яго: ці дазволена разводзіцца мужу з жонкаю?
3. Ён сказаў ім у адказ: што наказаў вам Майсей?
4. Яны сказалі: Майсей дазволіў пісаць разводны ліст і разводзіцца.
5. А Ісус сказаў ім у адказ: за жорсткае сэрца вашае ён напісаў вам гэтую запаведзь;
6. а ў пачатку стварэньня, Бог мужчыну і жанчыну стварыў іх.
7. Таму пакіне чалавек бацьку свайго і маці
8. і прылепіцца да жонкі сваёй, і будуць двое адною плоцьцю, так што яны ўжо ня двое, а адна плоць.
9. Дык вось, што Бог злучыў, таго чалавек хай не разлучае.
10. У доме вучні Ягоныя зноў спыталіся ў Яго пра тое самае.
11. Ен сказаў ім: хто разьвядзецца з жонкаю сваёю і ажэніцца з другою, той чыніць пералюб зь ёю;
12. і калі жонка разьвядзецца з мужам сваім і выйдзе за другога, пералюб чыніць.
13. Прыносілі да Яго дзяцей, каб Ён дакрануўся да іх; а вучні не дапускалі тых, што пры
Паводле Марка Сьвятое Дабравесьце
63
носілі.
14. Убачыўшы гэта, Ісус разгневаўся і сказаў ім: пусьцеце дзяцей прыходзіць да Мяне і не перашкаджайце ім, бо такім належыць Царства Божае;
15. праўду кажу вам: хто ня прыме Царства Божага, як дзіця, той ня ўвойдзе ў яго.
16. I абняўшы іх, усклаў рукі на іх і дабраслаўляў іх.
17. Калі выходзіў Ен у дарогу, падбег нехта, упаў перад Ім на калені і спытаўся ў Яго: Настаўнік Добры! што мне рабіць, каб успадкаваць жыцьцё вечнае?
18. Ісус сказаў яму: што ты называеш Мяне добрым? ніхто ня добры, толькі адзін Бог.
19. Ведаеш запаведзі: ня чыні пералюбу; не забівай; ня крадзь; ня сьведчы ілжыва; ня крыўдзі; шануй бацьку твайго і маці.
20. А ён сказаў Яму ў адказ: Настаўнік! Усё гэта захаваў я зь юнацтва майго.
21. Ісус, зірнуўшы на яго, палюбіў яго і сказаў яму: аднаго табе не стае: ідзі, усё, што маеш, прадай і раздай убогім і мець будзеш скарб на нябёсах; і прыходзь, і ідзі сьледам за Мною, узяўшы крыж.
22. А ён, ад гэтага слова сумеўшыся, адышоў замаркочаны, бо ў яго была вялікая маёмасьць.
23. I паглядзеўшы навакол, Ісус кажа вучням Сваім: як цяжка багатым маетнікам увайсьці ў Царства Божае!
24. Вучні жахнуліся ад словаў Ягоных. Але Ісус зноў кажа ім у адказ: дзеці! як цяжка тым, хто спадзяецца на багацьце, увайсьці ў Царства Божае!
25. лягчэй вярблюду прайсьці праз вушка іголкі, чым багатаму ўвайсьці ў Царства Божае.
26. А яны вельмі моцна зьдзіўляліся і гаварылі паміж сабою: хто ж можа ўратавацца?
27. Ісус, зірнуўшы на іх, кажа: людзям гэта немагчыма, але ня Богу; бо ўсё магчымае Богу.
28. I пачаў Пётра гаварыць Яму: вось, мы пакінулі ўсё і пайшлі сьледам за Табою.
29. Ісус сказаў у адказ: праўду кажу вам: няма нікога, хто пакінуў бы дом, альбо братоў, альбо сёстраў, альбо бацьку, альбо маці, альбо жонку, альбо дзяцей, альбо землі дзеля Мяне і Дабравесьця,
30. і не атрымаў бы сёньня, у час гэты, сярод ганеньняў, устакроць больш дамоў, і братоў, і сёстраў, і бацькоў, і мацярок, і дзяцей, і земляў, а ў веку будучым жыцьця вечнага;
31. а многія першыя будуць апошнімі, і апошнія першымі.
32. Калі былі яны ў дарозе, узыходзячы ў Ерусалім, Ісус ішоў паперадзе іх, а яны жахаліся і, ідучы сьледам за Ім, былі ў страху. Паклікаўшы дванаццаць, Ён зноў пачаў ім казаць пра тое, што будзе зь Ім:
33. вось, мы ўзыходзім у Ерусалім, і Сын Чалавечы выдадзены будзе першасьвятарам і
64
Паводле Марка Сьвятое Дабравесьце
кніжнікам, і засудзяць Яго на сьмерць, і выдадуць Яго язычнікам;
34. і паглумяцца зь Яго, і біцьмуць Яго, і аплююць Яго, і заб’юць Яго; і на трэйці дзень уваскрэсьне.
35. Тады падышлі да Яго сыны Зевядзеевыя, Якаў і Ян, і сказалі: Настаўнік! мы хочам, каб Ты зрабіў нам, чаго папросім.
36. Ён сказаў ім: чаго хочаце, каб Я зрабіў вам?
37. Яны сказалі Яму: дай нам сесьці ў Цябе, аднаму праваруч, а другому леваруч, у славе Тваёй.
38. Але Ісус сказаў ім: ня ведаеце, чаго просіце; ці можаце піць чару, якую Я п’ю, і хрысьціцца хрышчэньнем, якім Я хрышчуся?
39. Яны адказвалі: можам. A Ісус сказаў ім: чару, якую Я п’ю, будзеце піць, і хрышчэньнем, якім Я хрышчуся, будзеце хрысьціцца;
40. а даць сесьці ў Мяне праваруч і леваруч — не ад Мяне залежыць, а каму ўгатавана.
41. I пачуўшы, дзесяцёра пачалі абурацца Якавам і Янам.
42. А Ісус, паклікаўшы іх, сказаў ім: вы ведаеце, што тыя, хто лічацца князямі народаў, пануюць над імі, і вяльможы іхныя ўладараць над імі;
43. але ня так хай будзе паміж вамі: а хто хоча быць большым між вамі, хай будзе вам слугою;
44. і хто хоча між вамі бьшь першым, хай будзе ўсім рабом;
45. бо і Сын Чалавечы не на тое прыйшоў, каб Яму служылі, а каб паслужыць і аддаць душу Сваю як выкуп за многіх.
46. Прыходзяць у Ерыхон. I калі выходзіў Ён зь Ерыхона з вучнямі Сваімі і мноствам людзей, Варцімей, сын Цімееў, сьляпы сядзеў пры дарозе, жабруючы.
47. Пачуўшы, што гэта Ісус Назарэй, ён пачаў крычаць і казаць: Ісусе, Сыне Давідаў! памілуй мяне.
48. Многія змушалі яго замоўкнуць; але ён яшчэ мацней крычаў: Сыне Давідаў! памілуй мяне.
49. Ісус спыніўся і загадаў паклікаць яго. Клічуць сьляпога і кажуць яму: ня бойся, уставай, кліча цябе.
50. Ен скінуў зь сябе верхнюю вопратку, устаў і прыйшоў да Ісуса.
51. Адказваючы яму, Ісус спытаўся: чаго ты хочаш ад Мяне? Сьляпы сказаў Яму: Настаўнік! каб зноў бачыць.
52. Ісус сказаў яму: ідзі, вера твая ўратавала цябе. I той адразу пачаў бачыць і пайшоў за Ісусам па дарозе.
РАЗЬДЗЕЛ XI
1. Калі наблізіліся да Ерусаліма, да Віфагіі і Віфаніі, да гары Аліўнай, Ісус пасылае двух вучняў Сваіх
2. і кажа ім: ідзеце ў селішча, што проста перад вамі; уваходзячы ў яго, адразу знойдзеце
Паводле Марка Сьвятое Дабравесьце
65
маладога асла, на якога ніхто зь людзей не садзіўся; адвяжэце яго, прывядзеце;
3. і калі вам хто скажа: «Што гэта вы робіце?», адказвайце, што ён патрэбен Госпаду; і адразу пашле яго сюды.
4. Яны пайшлі, і знайшлі маладога асла, прывязанага каля варот пры дарозе, і адвязалі яго.
5. I некаторыя, што стаялі там, казалі ім: што робіце? навошта адвязваеце асьляня?
6. Яны адказвалі ім, як наказаў Ісус; і тыя адпусьцілі іх.
7. I прывялі да Ісуса асьляня, і ўсклалі на яго адзеньне сваё; Ісус сеў на яго.
8. А многія пасьцілалі адзеньне сваё на дарозе, а іншыя рэзалі вецьце з дрэваў і пасьцілалі на дарозе.
9. I тыя, што ішлі паперадзе і сьледам, усклікалі: асанна! дабраславёны Той, Хто ідзе ў імя Гасподняе!
10. дабраславёнае царства айца нашага Давіда, што ідзе ў імя Гасподняе! асанна ў вышынях!
11. I ўвайшоў Ісус у Ерусалім і ў храм; і агледзеўшы ўсё, як што час ужо быў позьні, выйшаў у Віфанію з дванаццацьцю.
12. На другі дзень, калі яны выйшлі зь Віфаніі, Ён схацеў есьйі;
13. і, угледзеўшы здалёку смакоўніцу, пакрытую лісьцем, пайшоў, ці ня знойдзе чаго на ёй; але, падышоўшы да яе, нічога не знайшоў, апрача лісьця, бо яшчэ ня час быў зьбі
раць смоквы.
14. I сказаў ёй Ісус: ад сёньня хай ніхто зь цябе ня есьць плоду вавек. I чулі гэта вучні Ягоныя.
15. Прыйшлі ў Ерусалім. Ісус, увайшоўшы ў храм, пачаў выганяць прадаўцоў і пакупцоў у храме; і сталы мяняйлаў і ўслоны прадаўцоў галубоў абярнуў;
16. і не дазваляў, каб хто пранёс праз храм якуюнебудзь рэч.
17. I вучыў іх, кажучы: ці ж не напісана: «дом Мой домам малітвы назавецца для ўсіх народаў»? — а вы зрабілі зь яго логва разбойнікаў.
18. Пачулі гэта кніжнікі і першасьвятары і шукалі, як бы загубіць Яго; бо баяліся Яго, таму што ўвесь люд зьдзіўляўся з вучэньня Ягонага.
19. А калі настаў вечар, Ён выйшаў з горада.
20. Раніцай, праходзячы міма, убачылі, што смакоўніца засохла да кораня.
21. I, прыгадаўшы, Пётра кажа Яму: Равьві! паглядзі, смакоўніца, якую Ты пракляў, усохла.
22. Ісус, адказваючы, кажа ім:
23. майце веру Божую. Бо праўду кажу вам: калі хто скажа гары гэтай: «падыміся і кінься ў мора», і не засумняваецца ў сэрцы сваім, а паверыць, што збудзецца паводле словаў ягоных, — будзе яму, што ні скажа.
24. Таму кажу вам: усё, чаго
66
Паводле Марка Сьвятое Дабравесьце
ні будзеце прасіць у малітве, верце, што атрымаеце, — і будзе вам.
25. I калі стаіце на малітве, даруйце, калі што маеце на Karo, каб і Айцец ваш нябесны дараваў вам грахі вашыя;
26. калі ж не даруеце, дык і Айцец ваш нябесны не даруе вам грахоў вашых.